Telegram Web Link
Челенджы карагодаў і поціскаў рук і дзеці са сцягамі: падборка сумных і трэшовых ідэяў да дзяржаўнага «дня адзінства» 🤪

Дзеці з трагічнымі тварамі і дзяржаўнымі сцяжкамі, размаляваныя прапагандысты з раёнкі і дзіўныя чэленджы - «Штодзень» паглядзеў, як рыхтуюцца ў Гомельскай вобласці да «дня народнага адзінства». Не спрабуйце паўтарыць гэта ў хатніх умовах.

Калі дзяцей знайсці для падобных мерапрыемстваў не атрымліваецца, то прапагандысты з раёнкі самі ўдзельнічаюць у здымках відэа. Так адбылося ў Лоеве. Для гэтага трэба намаляваць на твары чырвона-зялёныя сцяжкі і весела махаць імі ж. 🥸😳

Падрабязнасці: https://homeldays.org/chelendzhy-karagoda-i-pociska-ruk-i-dzeci-sa-scjagami-padborka-sumnyh-i-trjeshovyh-idjeja-da-dzjarzha-naga-dnja-adzinstva/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Нейрасеткі ажывілі Каліноўскага ⚔️

У межах адукацыйнага праекту “Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра” падрыхтаваная серыя адукацыйных відэа для падлеткаў, дзе факты па гісторыі і культуры Беларусі пададзеныя не так, як у школе. Але ролікі будуць цікавыя не толькі школьнікам. Аўтары паспрабавалі рэканструяваць падзеі мінуўшчыны з дапамогай штучнага інтэлекту. Пачалі з Каліноўскага! 🔥

“Мы рыхтуем падарунак з нагоды новага навучальнага года – серыю адукацыйных відэа для падлеткаў і ўсіх тых, хто пачынае цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі (зайздросцім! Перад вамі столькі дзівоснага!). Цыкл называецца “Пра гэта вам не раскажуць у школе”. І мы са скуры выпіналіся, каб знайсці для вас сапраўды нечаканыя і яскравыя факты пра нашую любімую Беларусь. Першая праграма прысвечаная асобе Кастуся Каліноўскага. “Кастусь. 1863. Вітанне з радзімАІ”, - анансуюць аўтары выпуска.

Падрабязней: https://homeldays.org/nejrasetki-azhyvili-kalino-skaga/

❗️Для абыходу блакіроўкі

Штодзень
Гомельская журналістка-палітзняволеная Ларыса Шчыракова ўзнагароджаная прэміяй Free Media Awards. 🏆 Атрымліваць узнагароду ў Осла адправіўся яе калега Леанід Судаленка

Падрабязней: https://homeldays.org/larysu-shchyrakovu-znagarodzili-prjemijaj-free-media-awards/

❗️Для абыходу блакіроўкі.

Штодзень
Пажар у Жлобінскім раёне тушыць авіяцыя, гараць 11 га лясоў 🔥😢

Па звестках Міністэрства надзвычайных справаў, тушаць агонь у пойме ракі Дняпро два верталёты.

Падрабязней: https://homeldays.org/pazhar-u-zhlobinskim-rajone-tushyc-avijacyja-garac-11-ga-ljaso/

❗️Для абыходу блакіроўкі.

Штодзень
У Калінкавічах на дзень адзінства з'елі дзяржаўны сцяг 🙈

У шэрагах сталовых і дзяржаўных рэстарацыях дзень адзінства абвясцілі адзіным днём нацыянальнай кухні.

У такой сітуацыі гатавалі бабку, дранікі, яешню, сырнікі і іншыя стравы, якія прыгадвалі мясцовыя повары. Але ў Калінкавіцкім малочным камбінаце нацыянальнай стравай назвалі торт, які «ўпрыгожылі» ў колерах дзяржаўнага сцяга. 😂

Падрабязней: https://homeldays.org/u-kalinkavichah-na-dzen-adzinstva-z-eli-dzjarzha-ny-scjag/

❗️Для абыходу блакіроўкі.

Штодзень
Палітвязень Андрэй Толчын выйшаў на волю

Падрабязней: https://homeldays.org/andrjej-tolchyn-na-voli/

❗️ Для абыходу блакіроўкі

Штодзень
Гомельская пракуратура прымусіла «Яндэкс-музыку» выдаліць запісы Tor Band 🤦🏼

Пракуратура Гомельскага раёну «падчас маніторынгу сеткі Інтэрнэт» знайшла на «вядомым музычным сайце» песні рагачоўскага гурта Tor Band. Яны прызнаныя ўладамі Беларусі экстрэмісцкімі, бо былі прысвечаныя пратэстам 2020 года, а самі музыкі атрымалі шалёныя тэрміны зняволення.

Падрабязней: https://homeldays.org/gomelskaja-prakuratura-prymusila-jandjeks-muzyku-vydalic-zapisy-tor-band/

❗️ Для абыходу блакіроўкі сайта.

Штодзень
📿Яшчэ 10 гадоў таму неглюбская гарлячка была мала каму вядомая, а цяпер яе спрабуюць самастойна зрабіць беларускі. Ці, прынамсі, шукаюць, дзе набыць.

💰Каштуе гарлячка ад 10-40 долараў і вышэй.

У Неглюбцы і навакольных мясцовасцях гарлячку насіла кожная жанчына. Упрыгожанне кожная рабіла сабе сама. Калі пачалі рабіць гарлячку, не памятаюць нават старажылы Неглюбкі. Узор гарлячкі быў практычна адзін і той жа ў чорна-белых колерах, так званае “вароняе вока”.

Цяпер гарлячкі робяць многія майстрыхі.

Падрабязней: https://homeldays.org/modny-aksjesuar-z-minulaga-negljubskaja-garljachka-stanovicca-papuljarnaj/

Для абыходу блакіроўкі сайта.

Штодзень
У Мазыры ёсць сапраўдны пескавы бархан 🏜🐪

Пескавыя барханы ці выдмы абсалютна не ўласцівыя для нашых шыротаў, але, аказваецца, у Мазыры ёсць свая дзюна.

Падрабязней: https://homeldays.org/u-mazyry-josc-sapra-dny-peskavy-barhan/

❗️ Для абыходу блакіроўкі сайта.

Штодзень
Гомельскія ўлады праігнаравалі ўсе патрабаванні абаронцаў вадаёма каля вёскі Цыкуны 😡

Канфлікт вакол вадаёма цягнецца ўжо тры гады. Як сцвярджаюць дачнікі, гэта возера, і паказваюць дакументы з пацвярджэннем, што яно праточнае. Копанкай яго называюць мясцовыя ўлады, якія хочуць здаць яго ў арэнду любым коштам. 🤷🏻‍♀️

У 2021 годзе Віктар Крот, у якога дача ў пасёлку з 2016 года, вырашыў, што на вадаёме можна зрабіць бізнес. Ён патомны урач-практолаг (ягоны бацька займае пасаду галоўнага лекара і атрымліваў у 2022 годзе ўзнагароду ў аблвыканкаме), але тут «прапанаваў таварышам узяць вадаём у арэнду і пачаць яго добраўпарадкоўваць».

Падрабязнасці: https://homeldays.org/gomelskija-lady-praignaravali-se-patrabavanni-abaronca-vadajoma-kalja-vjoski-cykuny/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Па гэтым спускаюцца людзі: паглядзіце ў якім стане лесвіца з узвышша ў Мазыры 🤷🏻‍♀️

Паміж некаторымі пралётамі вялізныя правалы, прыступкі праваліліся, парэнчы праржавелі і пагнуліся, грунт вакол прасеў...

Падрабязнасці: https://homeldays.org/pa-gjetym-spuskajucca-ljudzi-pagljadzice-jakim-stane-lesvica-z-uzvyshsha-mazyry/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
У Светлагорскім раёне злавілі тарантула 🕷

Вялізнага павука злавілі ў вёсцы Рудня Светлагорскага раёна на мінулым тыдні.

Светлагорскае выданне «Раней за ўсіх» піша, што гэта тарантул, для даследавання яго накіравалі ў Гомельскі медыцынскі ўніверсітэт.

🌞 Пасля зменаў клімату і пацяплення ў Гомельскай вобласці пачаў сустракацца паўднёварускі тарантул. Ён звычайна жыве ў норах каля рэкаў, неагрэсіўны. Укус параўнальны з укусам шэршня ці асы. Ніводнай смерці пасля яго не зафіксавана.

Штодзень
Фота: "Раней за ўсіх"
🎓Беларускія студэнты 1 курса навучання ў Польшчы могуць падаваць дакументы на візы без папярэдняй рэгістрацыі.  

Раней падачу дакументаў на візы спрасцілі для беларусаў узросту 60+.

Падрабязней: https://homeldays.org/viza-bez-papjarjednjaj-rjegistracyi-dlja-studjenta/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта

Штодзень
Самыя старажытныя драўляныя жылыя пабудовы ў свеце і ў Беларусі ⌛️

Большасць драўлянай архітэктурнай спадчыны, якая ўсё яшчэ захавалася ў Беларусі да нашага часу, прадстаўленая менавіта драўлянымі жылымі будынкамі. 🏡

🤷🏻‍♀️ З іншага боку, беларускае “ноў-хаў” – праграма па зносу безгаспадарчага і старога жылля, не пакідае шанцаў на выпадковае захаванне дзе-небудзь на Палессі і выяўленне ў час экспедыцый старых будынкаў. Нідзе ў Беларусі пры зносе старых невыкарыстоўваемых і безгаспадарчых будынкаў не праводзіцца іх папярэдняе абследаванне на пытанне мастацка-гістарычнай каштоўнасці, магчымасці выкарыстання ў турыстычна-экскурсійных мэтах: іх тупа зносяць раённыя ўлады.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/najstarjejshyja-dra-ljanyja-zhylyja-damy-svece-i-belarusi-shto-zahavalisja-da-nashaga-chasu/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
2024/09/28 07:31:18
Back to Top
HTML Embed Code: