Telegram Web Link
Сабор, музей і антырэлігійны аддзел: сем фактаў пра Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі, які адзначае 200-годдзе 🏛

Сёлета значную дату адзначае адзін з самых знакамітых гомельскіх будынкаў – Петрапаўлаўскі сабор. «Штодзень» сабраў пра яго самыя цікавыя гістарычныя факты.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/sabor-muzej-i-antyrjeligijny-addzel-sem-fakta-pra-petrapa-la-ski-sabor-u-gomeli-jaki-adznachae-200-goddze/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Бацьку палітзняволенага падлетка будуць судзіць за экстрэмізм

Міхаіла Лапунова абвінавачваюць у “Стварэнні экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзелу ў ім” і “Садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці”.

Падрабязней: https://homeldays.org/backu-palitznjavolenaga-padletka-buduc-sudzic-za-jekstrjemizm/

❗️Для абыходу блакіроўкі чытаць тут

Штодзень
Гомель рыхтуецца да Дня горада, улады вязуць на яго крынж-артыстаў і прэзентуюць нудную праграму 🤮

Свята горада пройдзе 14 верасня. Саліраваць на ім будуць выключна расіяне, сярод іх і даволі адыёзныя, а таксама малавядомыя спевакі. 🤷🏻‍♀️

Пяць прычынаў, чаму варта застацца дома 👇🏻

Падрабязнасці: https://homeldays.org/gomel-ryhtuecca-da-dnja-gorada-ulady-vjazuc-na-jago-krynzh-artysta-i-prjezentujuc-nudnuju-pragramu/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
У Гомель прывязуць адноўлены крыж святой Еўфрасінні Полацкай ⛪️

Рэліквія разам з каўчэгам з часткай мошчаў святой Еўфрасінні будуць знаходзіцца ў Петрапаўлаўскім саборы з 2 па 8 верасня.

Арыгінал быў створаны ў 1161 г. Лазарам Богшам па замове ігуменні Еўфрасінні. У крыжы знаходзіліся вялікія хрысціянскія святыні: часціца дрэва крыжа гасподняга з кропляй крыві збавіцеля, часціцы камянёў труны гасподняй і труны Божай Маці, часціцы мошчаў святых. Крыж быў упрыгожаны залатымі і сярэбранымі пласцінамі, каштоўнымі камянямі, а таксама 20 эмалевымі іконамі. 🙏🏻

У чэрвені 1941 крыж быў згублены для беларусаў. Па звестках гісторыкаў, якія змаглі адсачыць ягоны лёс, ён схаваны ў РФ. 🐻

Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-gomel-pryvjazuc-adno-leny-kryzh-svjatoj-e-frasinni-polackaj/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Гомельцы скардзяцца на начны шум з забаўляльнага цэнтра, які знаходзіцца праз дарогу ад абласнога УУС 🤷🏻‍♀️

Праваахоўнікі на відавочнае парушэнне закону не рэагуюць 🥸

Незадаволеныя гомельцы размяшчаюць у сацыяльных сетках відэа з доказамі таго, што “Кантынент” не надта клапаціцца пра камфорт суседзяў.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/gomelcy-skardzjacca-na-nachny-shum-z-zaba-ljalnaga-cjentra-jaki-znahodzicca-praz-darogu-ad-ablasnoga-uus/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Гомельскі аэрапорт завязваюць на расейскія маршруты 🛫

З 27 кастрычніка аэрапорт “Гомель” амаль поўнасцю будзе працаваць на забеспячэнне авіяцыйнага спалучэння з расейскімі мегаполісамі Масквой і Санкт-Пецярбургам. 🙈 Калі ў сталіцу РФ лятаць самалёты будуць штодня, то ў Піцер плануюць адпраўляць рэйсы два разы на тыдзень. Кіраўніцтва аэрапорту абяцае прывесці ў парадак зону вылета, а таксама ўсталяваць новыя вітражы.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/gomelski-ajeraport-zavjazvajuc-na-rasejskija-marshruty/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Гомельшчыну зноў атакуе амерыканскі белы матылёк 😱

Не паспелі жыхары Гомельскага рэгіёна адысці ад мошак і наступстваў урагану, як тэрыторыю захапіў небяспечны шкоднік. У некаторых раёнах (напрыклад, у Церахоўскім і Жгунскім сельсаветах) з гэтай нагоды нават усталявалі каранцінны фітасанітарны рэжым. 😰

❗️Небяспечныя шкоднікі захапілі ўжо каля 18 тысяч гектараў. Амерыканскага белага матылька зафіксавалі ў 162 населеных пунктах. Раённыя інспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін заклікаюць сельгаспрадпрыемствы і ўсіх жыхароў Гомельшчыны знішчаць шкодніка.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/gomelshchynu-zno-atakue-amerykanski-bely-matyljok/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Дзяцей у рэабілітацыйна-аздараўляльным цэнтры вучылі быць сапёрамі 🤷🏻‍♀️

Да дзяцей у цэнтры «Рамантыка люкс» прыехаў неназваны прадстаўнік гомельскага раённага камісарыяту. Дзецям ён распавядаў пра сваё жыццё і службу ў войску, а яшчэ іх вучылі «інжынерна-сапёрнай падрыхтоўцы». 🤬

Падрабязнасці: https://homeldays.org/dzjacej-u-rjeabilitacyjna-azdara-ljalnym-cjentry-vuchyli-byc-sapjorami/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Школьнікі пахваліліся вялізнай гароднінай 🍅

Гаворка ідзе пра Баравікоўскую сярэднюю школу ў Светлагорскім раёне, пра дасягненне паведаміла мясцовая раёнка.

💪🏻 Гіганцкія ўзоры гародніны выраслі на ўчастку каля школы. Вырошчваць таматы і баклажаны дапамагалі дзецям настаўнікі. Кожны тамат і баклажан важыць больш за 600-700 грамаў.

Як лічаць юныя агароднікі, такі поспех стаў магчымым дзякуючы арганічнаму земляробству.


Штодзень
2024/09/28 15:37:56
Back to Top
HTML Embed Code: