Telegram Web Link
Музейная рэдкасць: Раёнка адзначыла, што аўтар здаў артыкул пра Уладзіміра Караткевіча на беларускай мове.

Амаль усе артыкулы і навіны ў дзяржаўных раённых выданнях Гомельскай вобласці выходзяць на рускай мове.

Матэрыялы па-беларуску сталі настолькі рэдкімі, што чачэрскае выданне зрабіла спецыяльную рэмарку пра тое, што тэкст на роднай мове ім даслаў у такім выглядзе аўтар.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/muzejnaja-rjedkasc-rajonka-adznachyla-shto-a-tar-zda-artykul-pra-uladzimira-karatkevicha-na-belaruskaj-move/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайту чытайце ТУТ.

Штодзень
❗️У Варшаве на працоўным месцы памёр палітычны эмігрант з Гомеля 😢

42-гадовы Дзмітрый Гарэлька, які хадзіў у першых шэрагах на гомельскіх акцыях 2020 года з нацыянальным сцягам, сышоў з жыцця. Паводле звестак варшаўскай паліцыі, мужчына памёр прама на працы. Цяпер польскія праваахоўнікі шукаюць кантакты ўсіх, хто ведаў Змітра, з кім ён жыў.

Штодзень
Рускі дом у Гомелі працягвае адпраўляць беларускіх школьнікаў у анексаваны Крым, нягледзячы на тое, што ў прыфрантавым паўвостраве штодня гучаць выбухі 😡

❗️Нагадаем, што тэрыторыя АР Крым, згодна нормам міжнароднага права, лічыцца неад’емнай часткай Украіны. Паводле ўкраінскага заканадаўства, нелегальнае наведванне Крыма (праз РФ) пераследуецца па законе. Парушальнікам забараняецца ўезд ва Украіну на тэрмін да трох год.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/shkolnika-z-gomelshchyny-adpra-ljali-krym-sjonnja-aneksavanym-pa-vostrave-zno-guchali-vybuhi/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайту чытайце ТУТ.

Штодзень
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У Гомелі на рамонт фасада вайсковага камісарыята выдаткуюць больш за 280,5 тысяч рублёў 💸

Капітальны рамонт фасада датычыць прызыўнога пункта вайсковага камісарыята па вуліцы Хмяльніцкага, 73. Для параўнання - на бягучы рамонт фасада Чонкаўскай школы запланаванае ўсяго 28 тысяч рублёў. 🤷🏻‍♀️

Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-gomeli-na-ramont-fasada-vajskovaga-kamisaryjata-vydatkujuc-bolsh-za-280-5-tysjach-rubljo/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайту чытайце ТУТ.

Штодзень
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Самы даўгі пешаходны мост Беларусі закрываюць на рамонт 🔨

Пешаходны мост паміж Сельмашам і Старым Аэрадромам у Гомелі, даўжыня якога складае рэкордныя 550 метраў, з 1 жніўня закрываецца на рамонт.

А вось да рамонту ўсім вядомага пешаходнага моста праз Сож, пра неабходнасць рэканструкцыі якога неаднаразова таксама казалі, пакуль справа не дойдзе. На нарадзе ў гарвыканкаме праекціроўшчыкі толькі прапанавалі эскізы. Асаблівая ўвага чамусьці была ўдзелена падсветцы. 🤦🏼

Падрабязнасці: https://homeldays.org/samy-da-gi-peshahodny-most-belarusi-zakryvajuc-na-ramont/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Прапагандыстка з «Гомельскай праўды» з'ездзіла ў Грузію... і ёй нічога не спадабалася 🤷🏻‍♀️🧳

Пазітыўных сказаў у артыкуле пра Грузію, які напісала Юлія Прашковіч, усяго чатыры: «яркім уражанням не перашкодзіць нават працяглая і складаная дарога», «найпрыгажэйшая ваенна-грузінская дарога і Арка Дружбы народаў», «да старасці тут ставяцца пачціва», і «Грузія, ты цудоўная! Мая новая сікварулі. Мая новая любоў»...

Аўтар не адмовіла сабе ў шавіністычных выказваннях: «Беражыся аўтамабіля, якім кіруе грузін».

Таксама журналістка дзяржвыдання ўмудрылася разглядзець у Грузіі дзіцячы алкагалізм: «Нават дзеці п’юць паўсалодкае». 😳

Падрабязнасці: https://homeldays.org/prapagandystka-z-gomelskaj-pra-dy-z-ezdzila-gruziju-i-joj-nichoga-ne-spadabalasja/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Варламаў пачаў, а ты калі?" 💪🏻

Ілля Варламаў пачаў размаўляць па-беларуску. Расейскі блогер, які налічвае на сваім ютубе больш за 5 мільёнаў падпісчыкаў, анансаваў, што будзе кожную нядзелю расказваць нешта цікавае з беларускай мовы.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/varlama-pacha-a-ty-kali/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
У Варшаве ў другі раз адсвяткуюць Дзень горада Гомеля ❤️

«Гомельскае зямляцтва і ў гэтым годзе будзе святкаваць Дзень горада Гомеля ў Варшаве», паведамляюць арганізатары. Свята запланавана на 14 верасня.

Праграма пакуль невядомая, але арганізатары прапануюць замацаваць гэтую дату ў календарах і запрашаць у госці гамяльчан з іншых гарадоў.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-varshave-drugi-raz-adsvjatkujuc-dzen-gorada-gomelja/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Абласныя ўлады пахваліліся колькасцю адкрытых школаў за 30 год, але нават за год іх істотна паменшыла 🙈

Статыстычныя звесткі пра пазітыўную дынаміку адкрыцця школ апублікавала галоўнае дзяржСМІ вобласці «Гомельская праўда»: З 1994 года на Гомельшчыне з'явіліся 44 новыя школы ці прыбудовы да іх, а таксама 23 дзіцячых садкі. 🤷🏻‍♀️ Па-першае, гэта ў якія такія часы ўлічваюцца прыбудовы? Па-другое, «Штодзень» паглядзеў статыстыку па закрытых школах, і карціна адразу становіцца не такой вясёлай.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/ablasnyja-lady-pahvalilisja-kolkascju-adkrytyh-shkola-za-30-god-ale-navat-za-god-ih-istotna-pamenshyla/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Школы і садок з малатка: паглядзелі, якія аб'екты адукацыі ўлады збіраюцца прадаць у пачатку жніўня 💰

Хоць абласныя ўлады хваляцца, як шмат школаў яны адкрылі за 30 год, сітуацыя ў гэтай галіне даволі сумная – нават на бліжэйшых двух аўкцыёнах будуць спрабаваць прадаць яшчэ некалькі закінутых школаў, садок і лагер. А таксама адміністрацыйныя будынкі, дыспансер, фельчарскі клуб, бібліятэку. 😢


Падрабязнасці: https://homeldays.org/shkoly-i-sadok-z-malatka-pagljadzeli-jakija-ab-ekty-adukacyi-lady-zbirajucca-pradac-u-pachatku-zhni-nja/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Сябры і знаёмыя гомельца Дзмітрыя Гарэлькі, які заўчасна сышоў з жыцця ў Варшаве, змантавалі ролік у яго памяць. У відэароліку – кадры з акцый у Гомелі ў 2020 годзе і з мерапрыемстваў беларускай дыяспары ў Польшчы.

🕯Светлая Памяць.

Нагадаем, што працягваецца збор сродкаў на пахаванне гомельца Дзмітрыя Гарэлькі ў Беларусі 🙏🏻.

Уся інфармацыя ТУТ.

Штодзень
2024/10/02 22:31:36
Back to Top
HTML Embed Code: