Telegram Web Link
Шапачкі з фольгі, Гагарын і фотазона з «касманаўткай Васілеўскай»: ЗЛіН на турыстычным злёце пабудаваў паноптыкум 🏕 🥸

Чыноўнікі і супрацоўнікі дзяржпрадпрыемстваў Чыгуначнага раёну Гомеля вырашылі за бюджэтныя грошы зладзіць сабе свята – турзлёт. Больш за ўсё стараўся завод ліцця і нармаляў (ЗЛіН). 🤷🏻‍♀️

Усе ўдзельнікі мелі аднолькавыя новыя намёты для жыцця, а таксама нямала часу, сілаў і фінансаў пайшло на аздабленне лагеру на касмічную тэму. Прычым усю гэтую творчасць пабачыла хіба што камісія, якая і прысудзіла ім першае месца. 🤡


Падрабязнасці: https://homeldays.org/shapachki-z-folgi-gagaryn-i-fotazona-z-kasmana-tkaj-vasile-skaj-zlin-na-turystychnym-zljoce-pabudava-panoptykum/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/fqswgp


Штодзень
З пачатку купальнага сезону ў Гомельскай вобласці патанулі пяцёра дзяцей 😢

Улады паведамляюць, што яшчэ адзінаццаць удалося выратаваць.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/z-pachatku-kupalnaga-sezonu-gomelskaj-voblasci-patanuli-pjacjora-dzjacej/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/ujvrbo


Штодзень
У Чарнігаве афіцыйна адкрылі і асвяцілі памятную дошку ў гонар Кастуся Каліноўскага 🔥

Мемарыяльную дошку размясцілі на будынку, у які падчас аблогі горада патрапіў расійскі снарад.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-charnigave-aficyjna-adkryli-i-asvjacili-pamjatnuju-doshku-gonar-kastusja-kalino-skaga/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/nvmgjm


Штодзень
Гомельскі дракула, прывіды і анамальныя месцы. Сабралі для вас самыя містычныя мясціны Гомеля 👻

Гомель - адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі. За ягоную доўгую гісторыю тут з’явілася шмат міфаў і паданняў. Сабралі для вас некаторыя з іх. 🏚

Як стары рабін пракляў будаўнікоў і жыхароў Дома-камуны? Чаму графа Фёдара Паскевіча параўноўваюць з Дракулам? Калі зніклі волаты, у гонар якіх назвалі цяперашні гомельскі раён Валатава? Адказы на гэтыя пытанні - у матэрыяле "Штодня" 👇🏻

Падрабязнасці: https://homeldays.org/gomelski-drakula-pryvidy-i-anamalnyja-mescy-sabrali-dlja-vas-samyja-mistychnyja-mjasciny-gomelja/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/gewzgw


Штодзень
Як нефармалы ў 1980-х адбудоўвалі краіну “талакой”. Гісторыя найстарэйшай моладзевай арганізацыі Гомеля (частка 2-я)✌🏻

🤲🏻 Кола свядомай беларускамоўнай моладзі ў Гомелі аформілася яшчэ ў пачатку 1980-х гадоў. У той час на гісторыка-філалагічным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта вучыліся некалькі сяброў-аднадумцаў, для якіх беларуская мова і літаратура, а таксама ўменне размаўляць па беларуску, былі нечым большым, чым простым экзаменам ці залікам па спецыяльнасці.

🤲🏻 На сваіх штотыднёвых пасяджэннях маладыя людзі займаліся абмеркаваннем актуальных для іх праблем беларусізацыі горада: як данесці да людзей беларускае слова, як спрыяць пераводу дзіцячых садкоў, школ, ВНУ на беларускую мову. Фактычна там і пачала фарміравацца ідэя будучай арганізацыі “Талака”.

🤲🏻 На “Талацэ” амаль адразу быў уведзены моўны рэжым: размаўляць толькі па-беларуску.


Падрабязнасці: https://homeldays.org/specpraekt-5/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/btadon


Штодзень
#спецпраект
Усяго сем пуцёвак на мора былі вылучаныя для больш 600 чым дзяцей з інваліднасцю ў Гомельскай вобласці 🤷🏼

Гэтыя лічбы агучылі пад час прыёма кіраўніка аблвыканкама Івана Крупко. Выдзеленыя пуцёўкі удалося размеркаваць сярод усіх дзяцей з інваліднасцю рэгіёну. Як — загадка.

⚠️ Падобная невялікая колькасць даступных тураў на мора адкрывае шматлікія варыянты злоўжыванняў чыноўнікаў. Хоць нельга выключаць, што было праведзена нешта накшталт латарэі.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/sem-pucjovak-na-mora-byli-vydzelenyja-dlja-bolsh-600-dzjacej-z-invalidnascju-gomelskaj-voblasci/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: https://bit.ly/45Qhk14

Штодзень
🤡 «Дэпутат» правёў прыём грамадзянаў, пад час якога да яго ніхто не прыйшоў

«Дэпутат палаты прадстаўнікоў» Руслан Вягера засядаў у гомельскім райвыканкаме, ён чакаў людзей вочна і працавала «прамая тэлефонная лінія». Але ніводнага звароту не паступіла.

🫣 Мясцовая раёнка робіць з сітуацыі наступную выснову: «Напэўна, да гэтага была праведзеная добрая праца з насельніцтвам, і на дадзены момант пытанняў няма».

📢 Але мы рызкнём зрабіць здагадку, што ніхто не прыйшоў, бо людзі ведаюць, што Руслан Вягера нічога не вырашае і нічым ім дапамагчы не можа.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/djeputat-pravjo-pryjom-gramadzjana-pad-chas-jakoga-da-jago-nihto-ne-pryjsho/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: https://bit.ly/3zvC2at

Штодзень
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
ЯК КАЛАНІЯЛЬНАЯ АРХІТЭКТУРНАЯ СПАДЧЫНА СТАЛА ВІЗІТОЎКАЙ ГОМЕЛЬШЧЫНЫ 🤔

❗️"У сучаснай Беларусі, асабліва на Гомельшчыне, гісторыка-культурны ландшафт якой нагадвае Хірасіму і Нагасакі пасля падзення савецкай культурна-ідэалагічнай атамнай бомбы, любы помнік мінулага, нават кімсьці сёння ўспрымаемы як ідэалагічна “няправільны”, звычайна з’яўляецца самым яскравым, а часам і адзіным фізічным сведчаннем увогуле існавання тут хоць нейкай гісторыі ранейшай за 1945 год..."

Гісторык Раман Абуховіч разважае пра значэнне і каштоўнасць капліц у псеўдарускім стылі, якія будаваліся на пераломе ХІХ-ХХ вякоў 🔥


Падрабязнасці: https://homeldays.org/jak-kalanijalnaja-arhitjekturnaja-spadchyna-stala-vizito-kaj-gomelshchyny/


❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/yisrjp


Штодзень
#Блогі
У Мазыры з'явіліся новыя трамваі 🚃

Жыхары Мазыра дачакаліся аднаўлення трамвайнага парку. Пакуль што горад атрымаў усяго дзве сучасныя машыны, распрацаваныя сталічнай кампаніяй BKM Holding (былое прадпрыемства “Белкамунмаш”).

Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-mazyry-z-javilisja-novyja-tramvai/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/vpsgpr


Штодзень
ЮНІСЕФ у Беларусі змяншае грашовую падтрымку для ўцекачоў з Украіны 🤷🏻‍♀️

Гаворка ідзе пра падтрымку ўкраінскіх сем’яў з дзецьмі. Прычыну такога рашэння ЮНІСЕФ у Беларусі патлумачыў змяншэннем фінансавання з боку донараў. У прыватнасці, выключаныя выплаты на арганізацыю летняга і зімняга адпачынку. А таксама павялічаная сума выплат будзе дасяжная толькі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю ці хранічным захворваннем.

Аднак, інфармуе ЮНІСЕФ у Беларусі, застаюцца выплаты на падрыхтоўку да школы і зімняя выплата за лістапад 2024 года.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/junisef-u-belarusi-zmjanshae-grashovuju-padtrymku-dlja-cekacho-z-ukrainy/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/tmxpic


Штодзень
На сайце https://www.change.org/ збіраюць подпісы пад петыцыяй аб перакладзе чацвёртай часткі кнігі “Гары Потэра” на беларускую мову.

📚Як тлумачыцца ў тэксце да петыцыі, агенцтва “Blair partnership”, якое валодае правамі на выданне кніг пра Гары Потэра, адмовіла выдавецтву «Янушкевіч» у дазволе на пераклад і выданне 4-й і наступных кніг пра Гары Потэра на беларускай мове. У тэксце петыцыі адзначаецца, што запыт на пераклады “Гары Потэра” паходзіць ад асоб, “якія супрацьстаяць рэжыму Лукашэнкі і падтрымліваюць Украіну, выступаючы за дэмакратыю ў Беларусі.”


Падрабязней: https://homeldays.org/z-javilasja-petycyja-za-peraklad-gary-potjera-na-belaruskuju-movu/

❗️Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/tebcqo

Штодзень
2024/10/02 16:20:36
Back to Top
HTML Embed Code: