Telegram Web Link
Хто разбурыў капліцу Паскевічаў. Гісторыя самай вядомай пахавальні Беларусі 🏛

Усе ведаюць жамчужыну гомельскага палацава-паркавага ансамбля – капліцу-пахавальню Паскевічаў. Узведзеная ў 1870-1889 г. у псеўдарускім стылі па праекце архітэктара Яўгена Чарвінскага капліца ўяўляе сабой квадратны ў плане маленькі храм, які зверху ўвенчаны чатырма тонкімі главамі і вялікім шатром пасярэдзіне. Усё афармленне капліцы вельмі тонкае, нават выкшталцонае ❤️

У час Другой сусветнай вайны капліца моцна пацярпела. Апісваючы парк у час і пасля вайны з савецкіх часоў, усталявалася кананічная фраза: “У час акупацыі парку была нанесена вялікая шкода, у тым ліку фашыстамі была разбурана капліца-пахавальня Паскевічаў… ” 🤔

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/hto-razbury-kaplicu-paskevicha-gistoryja-samaj-vjadomaj-pahavalni-belarusi/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/ucflq

Штодзень
100-годдзе «Спартака»: прыгадваем гучную гісторыю нацыяналізацыі прадпрыемства 🙈

Гомельскай фабрыцы «Спартак», якая ў нейкай ступені стала сімвалам гораду, 100 год. Сённяшняе кіраўніцтва прадпрыемства справаздачыцца пра дасягненні і новыя лінейкі прадуктаў, але варта памятаць, што навейшая гісторыя фабрыкі – не такая роўная, як ім хочацца паказаць. Яна перажыла прыватызацыю, а ўсяго трохі больш за 10 год - нацыяналізацыю. 🤦🏼

У 2012 годзе «Спартак» меў 15 млн чыстага прыбытку ў даляравым эквіваленце, у 2019 – 2,4 млн даляраў, а ў 2020-м – 2,3 млн даляраў. 🤷🏻‍♀️

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/100-goddze-spartaka-prygadvaem-guchnuju-gistoryju-nacyjanalizacyi-pradpryemstva/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/ucmbd

Штодзень
У Хойніках камунальнікі адрэагавалі на просьбу замацаваць вянкі каля знака ліквідатарам аварыі на ЧАЭС ☢️

Як пісаў “Штодзень”, мясцовыя жыхары прасілі нешта зрабіць з вянкамі і кошыкамі, якія валяюцца вакол памятнага знаку ліквідатарам аварыі на ЧАЭС у Хойніках.

🤷🏻‍♀️ Мясцовыя камунальнікі з праблемай разабраліся даволі хутка, за два дні, але па-свойму.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-hojnika-kamunalniki-adrjeagavali-na-prosbu-zamacavac-vjanki-kalja-znaka-likvidataram-avaryi-na-chajes/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/uefmm

Штодзень
У Гомельскай вобласці вольных зямельных участкаў болей, чым ахвотных. Але ёсць нюанс 🥸

Па звестках гомельскіх уладаў, у рэгіёне у чарзе на зямельныя ўчасткі пад індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва ў вобласці стаіць больш за 1900 чалавек. Пры гэтым, у вобласці ёсць больш за 3700 такіх участкаў. 🏡

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-gomelskaj-voblasci-volnyh-zjamelnyh-uchastka-bolej-chym-ahvotnyh-ale-josc-njuans/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/uehvt

Штодзень
“З тайгі пад Акропаль”. Незвычайны лёс Зыгмунта Мінейкі 🇬🇷

Паўстанцкі кіраўнік, таленавіты інжынер і вайсковец, адкрывальнік храма Зеўса і першы беларускі прадстаўнік на Алімпійскіх гульнях, спартыўны журналіст і свабодалюбны, абдораны лёсам чалавек. Зыгмунт Мінейка. Жыццё гэтага выхадца беларускай зямлі - наша агульная спадчына, гісторыя і гонар. ⚔️

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/z-tajgi-pad-akropal-nezvychajny-ljos-zygmunta-minejki/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/ueipf

Штодзень
У Гомелі пачалі масава закрывацца кавярні. 😢 "Штодзень" разбіраецца ў прычынах

Нечаканая хваля закрыцця кавярань назіраецца ў Гомелі цяпер. За вясну 2024 года аб прыпыненні дзейнасці (пакуль не зразумела, часова ці назаўсёды) на старонках сваіх сацсетак абвясцілі ажно тры пункты харчавання... 👨🏻‍🍳

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-gomeli-pachali-masava-zakryvacca-kavjarni/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/ufdmf

Штодзень
Гомельская вобласць – самы крымінальны рэгіён за 2023 год у Беларусі 😳

У абсалютнай большасці раёнаў вобласці назіраецца «усплёск» росту злачыннасці ў 2020 года. Таму, безумоўна, варта ўлічыць у гэтай статыстыцы патэнцыйны палітычны складнік.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/gomelskaja-voblasc-samy-kryminalny-rjegijon-za-2023-god-u-belarusi/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/uffho

Штодзень
У Гомелі знайшоўся самы-самы зялёны дом 🏡

Гэта прыватны будынак у Навабеліцкім раёне. Гаспадары цалкам засадзілі яго раслінай, што моцна вылучае яго сярод суседзяў.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/9013-2/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/ufghi

Штодзень
Камітэт судовых экспертыз заахвочвае бацькоў «здаваць» ім сваіх дзяцей 🥸

Падобная прапанова хаваецца пад заклікамі правесці ў іх экспертызу кампутара і мабільнага тэлефона дзіцяці. 🤦🏼

«У межах правядзення тэхнічных відаў экспертызаў, у склад якіх уваходзіць даследаванне кампутарнай тэхнікі, а таксама радыёэлектронных прыстасаванняў, да якіх адносіцца і мабільны тэлефон, мы, натуральна, па заяве бацькоў... можам правесці даследаванне», - абвясціў у эфіры начальнік Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гомельскай вобласці Іван Сыса.

Яны прапануюць вызначыць кантакты, на «якія сайты ходзіць дзіця», «што ён знаходзіць», месцазнаходжанне. ⁉️


Падрабязнасці:
https://homeldays.org/sledchy-kamitjet-zaahvochvae-backo-zdavac-im-svaih-dzjacej/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/ugctg

Штодзень
ГОМЕЛЬЦЫ АРГАНІЗОЎВАЮЦЬ ФЭСТ СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ Ў ВАРШАВЕ HUČNA FEST 🎸🤸🏻‍♂️

Сярод арганізатараў – Іван Марозька, адзін з заснавальнікаў «Гомельскага рок-клуба», журналіст, актывіст, музыка і прамоўтар.

На музычнай сцэне выступяць: Разбітае Сэрца Пацана, LEIBONIK, NOCHY і Syndrom Samazvanca. Вядучы — Мікіта Мелказёраў.

Чакаецца таксама літаратурная праграма, падрыхтаваная разам з Беларускім ПЭНам: прэзентацыя зборніка вершаў “Астралябія Божых таямніц” Анхелы Эспіносы Руіс, дыскусія пра жаночую беларускую літаратуру, чытанні з дыскусіяй на тэмы неабароненай літаратуры. А таксама кніжныя стэнды лепшых беларускіх выдавецтваў і сацыяльныя актыўнасці, размовы з блогерамі.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/gomelcy-arganizo-vajuc-fjest-suchasnaj-belaruskaj-kultury-varshave-hucna-fest/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/ugdio

Штодзень
У Гомелі высадзілі пальмы 🙈🌴

Невялікія канструкцыі з вярбовых прутоў «пасаджаныя» ў белыя вялізныя кадкі – новае ўпрыгожванне сквера імя Грамыкі (у народзе – «піянерскага скверыка»).

Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-skvera-imja-gramyki-novae-prygozhanne-palmy-z-verba/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/ugzma

Штодзень
У Гомелі з'явілася спецыяльная машына для чысткі вадаёмаў 😳

У Беларусі такіх, па звестках гомельскіх уладаў, толькі дзве, другая працуе ў Мінску.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-gomeli-z-javilasja-specyjalnaja-mashyna-dlja-chystki-vadajoma/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/ugzth

Штодзень
Як ідуць справы з рэстаўрацыяй Нараўлянскага палацу

🏰 Пра навіны па адбудове важнага гістарычнага аб’екту адсправаздачыўся ў сваіх сацсетках гомельскі мецэнат і выдавец Пятро Кузняцоў.

📌 “Гістарычна на 2-м паверсе Палаца была бальная зала, але пры саветах яе, натуральна, прыбралі і сярод яе пабудавалі 4 калоны – якая ж тут ужо потым магла быць бальная зала. Цяпер паводле праекта, дзеля аднаўлення гістарычнасці памяшкання, яшчэ перад будоўляй даху, мы мусім дэмантаваць гэтыя калены і пабудаваць з балак перакрыцці. Чым непасрэдна і займаемся.”

📌 “Сёння, па хадзе таго, што адбываецца, магу сказаць, што сам працэс пакрыцця Палацу – гэта будзе завяршальная стадыя бягучага будаўнічага сезону, і гэта будзе, натуральна, найбольш заўважная, але далёка не самая складаная і цяжкая праца.”

Падрабязней: https://homeldays.org/jak-iduc-spravy-z-rjesta-racyjaj-nara-ljanskaga-palacu/

📌 Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/uhbaj

Штодзень
2024/11/05 04:24:07
Back to Top
HTML Embed Code: