Telegram Web Link
У Познані пройдзе KITA SUPPORT DAY у падтрымку былой палітзняволенай Крысціны Чаранковай ✌🏻


💔 Крысціна Чаранкова выйшла на волю ў красавіку і была вымушаная адразу ж выехаць з Беларусі. «Штодзень» распавядае, як яе можна падтрымаць пасля пераезду, а таксама цытуе ўспаміны былой палітзняволенай пра калонію.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/u-poznani-projdze-kita-support-day-u-padtrymku-byloj-palitznjavolenaj-krysciny-charankovaj/

❗️Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/tssvj

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
😆 Па задуме гэтыя канструкцыі ў парку Фестывальным павінны былі мець форму сэрца ❤️. А што вам першым прыходзіць у галаву, калі вы гэта бачыце?

🤷Добрая ілюстрацыя да стану сучаснай нашае ўрбаністыкі — хацелі, як лепей, а атрымалася, як заўсёды.

Штодзень
Святы скончыліся, каля мільёна штучны кветак засталося на стагоддзі

💐Праз некалькі тыдняў штучныя кветкі, якія з’явіліся на могілках на Радаўніцу, пераўтворацца, як у той казцы пра Папялушку, у гарбуз. Толькі ў адрозненне ад казачнага гарбуза, разлагацца штучныя кветкі будуць некалькі сотняў год. “Штодзень” паразмаўляў з эколагам Дзмітрыем Янковым пра экалагічныя праблемы ад штучных кветак і ялінак.

♻️Праз складаны склад матэрыялаў, які выкарыстоўваецца пры вытворчасці штучных кветак, на сёння немагчыма іх перапрацоўваць. Калі матэрыял ў Беларусі нельга другасна выкарыстоўваць, яго накіроўваюць на звалку.

🎄Сітуацыя са штучнымі ялінкамі падобная на сітуацыю з кветкамі. Я б рэкамендаваў выкарыстанне жывых елак.

Цяпер Беларусь перапрацоўвае каля 34% камунальных адкідаў. У Расіі, напрыклад, толькі 5%.

Падрабязней: https://homeldays.org/svjaty-skonchylisja-kalja-miljona-shtuchny-kvetak-zastalosja-na-stagoddzi/

❗️Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/tufey

Штодзень
#Гутаркі #экалогія
У Жлобіне з'явіўся новы «арт-аб'ект»: прыступкі, якія вядуць у нікуды 🤷🏻‍♀️

Падрабязнасці: https://homeldays.org/prystupki-nikudy/

❗️Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/tugnk

Штодзень
Галоўны ўрач гомельскага медцэнтра звязвае падзенне нараджальнасці з «прапагандай чайлд-фры» і «нетрадыцыйнымі сем'ямі» 🤦🏼

«Дэмаграфічная бяспека - гэта аснова эканамічнай бяспекі. Тое, што падае нараджальнасць, значыць, будзе менш за працаздольнае насельніцтва. Калі прапагандаваць чайлдфры ці, далей пойдзем, нетрадыцыйныя сем'і - мы не закрытае грамадства, таксама пра іх ведаем - яно ўплывае і на нараджэнне дзяцей», - пераконвае галоўны ўрач Гомельскага дыягнастычнага медыка-генетычнага цэнтра з кансультацыяй "Шлюб і сям'я" Алег Крывалапаў. 🤡

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/galo-ny-rach-gomelskaga-medcjentra-zvjazvae-padzenne-naradzhalnasci-z-prapagandaj-chajld-fry-i-netradycyjnymi-sem-jami/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/tukpd

Штодзень
Праваабарончая супольнасць прызнала вядоўцу Ягора Зенчанку палітзняволеным.

Суд Чыгуначнага раёна Гомеля пакараў яго 2 гадамі пазбаўлення волі за парушэнне артыкула 342 ч.1 “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у ім”.

Падрабязней: https://homeldays.org/vjadomaga-gomelskaga-sho-mena-pryznali-palitvjaznem/

❗️ Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/tuvit

Штодзень
У Гомелі працаўладкавалі былую дэпутатку і сілавіка

«Штодзень» ацаніў новыя прызначэнні чыноўнікаў на пасады ў Гомельскай вобласці і знайшоў некалькі цікавых.

Падрабязней: https://homeldays.org/u-gomeli-praca-ladkavali-byluju-djeputatku-i-silavika/

❗️Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/tvarw

Штодзень
Дзень палітвязняў: за кратамі працягваюць заставацца трое гомельскіх журналістаў 🤬

У Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі спіс палітзняволеных зноў павялічыўся: да 1393 чалавек. «Штодзень» нагадвае пра гомельскіх журналістаў Ларысу Шчыракову, Андрэя Толчына і Яўгена Меркіса, якія працягваюць знаходзіцца за кратамі. 😢

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/dzen-palitvjaznja-za-kratami-pracjagvajuc-zastavacca-troe-gomelskih-zhurnalista/

❗️Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/tvbaq

Штодзень
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
“І рогі маманта”. Гомельскія прапагандысты з абласной дзяржаўнай тэлевізіі зрабілі сенсацыйнае адкрыццё ў палеанталогіі 🤷🏻‍♀️

😜 Як тут не згадаць беларускую класічную п’есу “Хто смяецца апошнім”, у якой высмейваюцца прайдзісветы, якія пракраліся ў навуковыя і дзяржаўныя ўстановы. Камедыя Кандрата Крапівы, у якой адлюстравалася таксічная атмасфера часу сталінскіх рэпрэсій, набывае актуальнасць і цяпер. Сучасныя гарлахвацкія на пасадах і ў эфірах ТВ распавядаюць нам пра свае “адкрыцці”, “свінтусаў грандыёзусаў” і “рогі ў мамантаў”.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/i-rogi-mamanta-gomelskija-prapagandysty-z-ablasnoj-dzjarzha-naj-tjelevizii-zrabili-sensacyjnae-adkryccjo-paleantalogii/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайту: http://surl.li/tvjmc

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Гомельскія раварысты стогадовай даўніны. 🚴🏻‍♂️ Цікавыя артэфакты з'явіліся на анлайн-аўкцыёне meshok.net

Здымак, які дэманструе піянераў, удзельнікаў велапрабегу па маршруце "Торфазавод "Бальшавік" – Гомель" у 1935 г. Гомельскія традыцыі карыстання экатранспартам зарадзіліся значна раней, чым гэта стала трэндам! Кошт здымка ад 10 000 ₽. Пакуль ніводнай стаўкі няма. 🔥

Другая рэч – вокладка нататніка, надрукаванага "Палесдрукам", па словах прадаўца, у 1920–30 гг. Пачатковая цана – 250 ₽.

Штодзень

#аўкцыён #артэфакт #фотаздымак #здымак #старыяздымкі #нататнік #вокладка #велазабег #бальшавік #палесдрук #gomel #homiel #homel
Больш за 260 тысяч беларускіх рублёў (77 тысяч долараў) пойдзе на Гомельшчыне на падпіску дзяржаўных СМІ на другое паўгоддзе

🧐 Кожная дзяржаўная ўстанова збіраецца выпісаць прапагандысцкія выданні “Беларусь сегодня” і “Гомельская праўда”

💰Дзяржаўныя ўстановы Гомельскай вобласці афармляюць падпіску на дзяржаўныя выданні на другое паўгоддзе. Больш за ўсё бюджэтных сродкаў збіраецца накіраваць на гэта “Мазырскі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый у сферы адукацыі”: 181585 беларускіх рублёў

Падрабязней: https://homeldays.org/bolsh-za-260-tysjach-belaruskih-rubljo/

❗️Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/tvnyx

Штодзень
Актывіста з Гомеля Вячаслава Бортніка ўзнагародзілі ў ЗША за валанцёрства 💪🏻

📌 Прэзідэнцкую ўзнагароду ўручаюць у ЗША тым, хто аддаў валанцёрскай службе заўважную частку свайго жыцця. Залаты медаль за 2023 год атрымаў гомелец Вячаслаў Бортнік. «Штодзень» паразмаўляў з ім пра ўзнагароду і валанцёрства.

📌 «На працягу ўсёй гісторыі нашай краіны амерыканская гісторыя ўмацоўвалася тымі, хто спалучае ў сабе аптымізм у дачыненні да таго, што можа быць, і стойкасць, каб увасобіць гэтае бачанне ў рэальнасць», - было сказана у суправаджальным лісце з Белага дому.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/aktyvista-z-gomelja-vjachaslava-bortnika-znagarodzili-zsha-za-valancjorstva/

❗️Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/tvqih

Штодзень
2024/11/16 13:01:46
Back to Top
HTML Embed Code: