Telegram Web Link
У Гомелі перапрафіліравалі знакаміты палац культуры чыгуначнікаў. Цяпер над уваходам з’явіўся надпіс на расейскай мове «Филармония» 🤔 🏛

Некаторыя ўвязваюць гэтую навіну з недахопам сродкаў на ўтрымання будынка ў Беларускай чыгункай пасля закрыцця для цягнікоў паўднёвага накірунку.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/palac-kultury-chygunachnika-sta-filarmonijaj/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/tocml

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Не ўсе, хто выйшаў на мерапрыемствы з нагоды 9 мая, зразумелі, што яны знаходзяцца ў беларускім горадзе Гомелі 🙈

Некаторыя ўдзельнікі шпацыравалі з расейскімі сцяжкамі. Можна яшчэ неяк патлумачыць жаданне прайсціся з савецкім сцягам, бо менавіта пад ім здабывалі перамогу ў свой час савецкія салдаты. Але сучасны расійскі сцяг дакладна ніяк не звязаны з гісторыяй Другой сусветнай вайны. Гэта хутчэй сімвал усіх узброеных канфліктаў на постсавецкай прасторы і вайны ва Украіне.

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien

Фота: з Інстаграм.
Кінутыя дзяржавай: у Беларусі ігнаруюцца праблемы людзей у сталым узросце 👨🏻‍🦳👵🏻

Масавая эміграцыя пасля 2020 г. нясе пагрозу не толькі ў такіх відавочных рэчах, як адток прафесіяналаў. Праблемныя зоны з’яўляюцца ў самых розных аспектах, напрыклад, у павелічэнні колькасці асоб залатога веку, што засталіся без дагляду 😢

У Гомельскай вобласці 15 інтэрнатаў, дзе жыве каля 3000 асоб. Пры гэтым кошт знаходжання там адной асобы штодзённа складае каля 30 руб. Калі ўлічыць, што за гэтыя грошы трэба ўтрымліваць будынак і супрацоўнікаў, набываць лекі і ежу, вопратку, гігіенічныя сродкі і іншае для пастаяльцаў, то зразумела, што жыць давядзецца амаль у спартанскіх умовах (для параўнання, у Германіі ці Аўстрыі штомесяц на адну асобу патрабуецца 3000–4000 еўра). 🤔

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/kinutyja-dzjarzhavaj-u-belarusi-ignarujucca-prablemy-ljudzej-u-stalym-uzrosce/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/totqy

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Былога міліцыянта і кухара Ігара Казубава ўнеслі ў спіс экстрэмістаў. Яго асудзілі на невядомы тэрмін пазбаўлення волі ў пачатку года. 🤬

Што вядома пра жыхара Гомеля Ігара Казубава, якога ўнеслі ў спісы экстрэмістаў?

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/shto-vjadoma-pra-zhyhara-gomelja-igara-kazubava-jakoga-nesli-spisy-jekstrjemista/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/toueb

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Амаль 20 год няма знакамітага беларускага паэта Сыса, свята ў яго гонар не праводзіцца ўжо пяць год 😢

Паэт з-пад Рэчыцы Анатоль Сыс пайшоў з жыцця 4 траўня 2005 года. Прыкладна ў гэтых днях у гонар творцы звычайна праходзіла свята паэзіі ў Гарошкаве, але з 2019 года традыцыя перарвалася.

Спачатку арганізацыі свята перашкодзіла пандэмія, а потым рэпрэсіі, у выніку якіх многія творцы вымушаныя былі з’ехаць з краіны. Таксама ў 2021 годзе быў ліквідаваны Саюз беларускіх пісьменнікаў, сябры якога прыязджалі на мерапрыемства ў Гарошкаў і выступалі падчас свята паэзіі.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/amal-20-god-njama-znakamitaga-belaruskaga-pajeta-sysa-svjata-jago-gonar-ne-pravodzicca-zho-pjac-god/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/towjx

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Што рабіць, калі трэба зладзіць забег з нагоды дня афіцыйнай сімволікі Беларусі, а ахвотных небагата? Арганізаваць забег туркменаў. Прынамсі, так вырашылі пытанне ў ГДУ ім. Ф. Скарыны. 🏃🏻

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/zabeg-turkmena-z-nagody-dnja-aficyjnaj-simvoliki-fota/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/tqbgu

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Улады забараняюць вольнае выкарыстанне свайго герба 🥸

Начальнік аддзела ідэалагічнай працы камітэта ідэалагічнай працы і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама Іна Губар у эфіры дзяржрадыё агучыла цікавы нюанс: умовы выкарыстання герба. Аказваецца, проста так выкарыстоўваць яго недапушчальна.🤷🏻‍♀️

✌🏻 Ну што ж, гэта не Пагоня – герб, які стаў за гэтыя гады сапраўды нацыянальным.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/ulady-zabaranjajuc-volnae-vykarystanne-svajgo-gerba/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/tqcmc

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Не дамовіліся: абласныя прапагандысцкія выданні падалі розныя лічбы ўдзельнікаў забегу ў гонар афіцыйнай сімволікі 🙈

Гомель галоўнае: Около 2000 человек приняло участие в легкоатлетическом забеге
Гомель анлайн: В Гомеле общеобластной легкоатлетический забег собрал более двух тысяч человек
Гомельская праўда: В Гомеле общеобластной легкоатлетический забег собрал более двух тысяч человек
❗️Саўбелка: Несколько сотен гомельчан приняли участие в забеге под флагом страны

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/ne-damovilisja-ablasnyja-prapagandysckija-vydanni-padali-roznyja-lichby-dzelnika-zabegu-gonar-aficyjnaj-simvoliki/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/tqfje

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
«Рэчыцкае. Павольней, чым з нябожчыкам»

Сёння да 17 гадзін Рэчыцкі праспект у Гомелі часткова перакрыты, па ім пускаюць толькі грамадскі транспарт. Звязана гэта з Радаўніцай і плынню людзей і машын у бок могілак.

Падрабязней: https://homeldays.org/u-gomeli-zatory-rjechycki-praspekt-perakryli-dlja-mashyn-praz-rada-nicu/

❗️Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/tqvad

Штодзень
Добраахвотніка з Гомеля «Волата» просяць пасмяротна ўганараваць званнем Героя Украіны 😢

Павел Суслаў «Волат»
паходзіў з Гомеля, ваяваў ва Украіне з 2016 года. У палку Каліноўскага стаў кіраўніком роты. Ён загінуў 16 траўня 2022 года, амаль два гады таму.

Ягоная маці Наталля Суслава выкладала ва ўніверсітэце, але пасля смерці сына далучылася да добраахвотнікаў.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/dobraahvotnika-z-gomelja-volata-prosjac-pasmjarotna-ganaravac-zvannem-geroja-ukrainy/

❗️Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/tqyjq

Штодзень
“З дзяцінства я чула гукі розных моў”: Алеся Сёмуха пра бацьку і мову ❤️

Дачка знакамітага перакладчыка Васіля Сёмухі і хросная дачка знакамітага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Алеся Сёмуха расла ў атачэнні гукаў розных моў, канчаткова перайшла на беларускую мову, дзякуючы талакоўцам, даўно жыве ў ЗША і захоўвае сваю беларускасць. 📝

📌 "Бацька мой у хаце гаварыў на розных мовах, ён мог пераходзіць з адной мовы на другую. Часта гаварыў па-свойму, як ён казаў, на паляшуцкай гаворцы..."

📌 "Калі я была маленькая, ён неяк паспрабаваў навучыць мяне гаварыць на нямецкай мове і месяцы чатыры гаварыў дома толькі па-нямецку. Таксама яму была патрэбная музыка. Ён вельмі часта ставіў класічную нямецкую музыку і пад яе перакладаў, час ад часу нешта дэкламаваў. Калі перакладаў з польскай, то хадзіў па хаце і ўвесь час гаварыў па-польску..."

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/z-dzjacinstva-ja-chula-guki-roznyh-mo-alesja-sjomuha-pra-backu-i-movu/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта: http://surl.li/trjsq

Штодзень
ДЗЕ Ў БЕЛАРУСІ ПАХАВАЦЬ ХАТНІХ ГАДАВАНЦАЎ?

🧐 За самавольныя пахаванні прадугледжаны штраф у памеры ад 10 да 30 базавых велічынь

❗️Куды падзець памерлую жывёлу ў Беларусі, вывучаў ”Штодзень”.

⚰️Побач са звычайнымі могілкамі ў розных кутках краіны можна пабачыць могілкі для хатніх жывёл. У Гомелі, на прыклад, ёсць такія ў Асаўцах.

🐈‍⬛ 🐕На дадзены момант легальных могілак для жывёл у Беларусі не існуе, такая магчымасць наўпрост не разглядаецца беларускім заканадаўствам.

Падрабязней: https://homeldays.org/dze-belarusi-pahavac-hatnih-gadavanca/

❗️Для абыходу блакіроўкі: http://surl.li/tronw

Штодзень
#хатніягадаванцы #пахаванні #могілкі
2024/10/01 18:47:21
Back to Top
HTML Embed Code: