Telegram Web Link
У Веткаўскім раёне ўсталююць 20 папераджальных і забараняльных знакаў радыяцыйнай бяспекі ☢️

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-vetka-skim-rajone-staljujuc-20-paperadzhalnyh-i-zabaranjalnyh-znaka-radyjacyjnaj-bjaspeki/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайту: http://surl.li/swnlt

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У ГДУ за «шматгадовае» супрацоўніцтва ўзнагародзілі прызначаную некалькі месяцаў таму кіраўніцу «Рускага дому» 🙈

Цырымонія адбылася на канцэрце, прысвечанаму 55-годдзю Геолага-геаграфічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-gdu-za-shmatgadovae-supraco-nictva-znagarodzili-pryznachanuju-nekalki-mesjaca-tamu-kira-nicu-ruskaga-domu/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайту: http://surl.li/swpts

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Дзетсадаўцы і пенсіянеры. Хто яшчэ ў 2024 годзе шануе памяць рэвалюцыянера і дыктатара Леніна 🤦🏼

Дзень народзінаў Уладзіміра Ільіча Леніна ўсё яшчэ знаходзіцца ў календары ідэолагаў Гомельскай вобласці. У шэрагу раёнаў да помнікаў «правадыру сусветнага пралетарыята» прыйшлі купкі людзей, часам гэты былі актывісты праўладнай камуністычнай партыі.

У Брагіне ў ідэалы рэвалюцыі паверыла нечаканая аўдыторыя – выхаванцы дзіцячага садка. Брагінская раёнка так і піша: «Усклалі кветкі да помніка вялікаму рэвалюцыянеру». Калі паназіраць за фота, падаецца, што дарослым, якія ўдзельнічалі, самім смешна ад сітуацыі.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/dzetsada-cy-i-pensijanery-hto-jashchje-2024-godze-shanue-pamjac-rjevaljucyjanera-i-dyktatara-lenina/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайту: http://surl.li/swugr

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
На Гомельшчыне з’явіцца новы заказнік! 🏞

“Пойма ракі Днепр” – так будзе называцца заказнік мясцовага значэння, які зойме больш за 26,6 га тэрыторыі ў Брагінскім і Лоеўскім раёнах на мяжы з Украінай. ❤️

“Пойма Дняпра тут захавалася ў некранутым стане – са шматлікімі меандрамі, пратокамі і балотамі... Падчас вясновага разводдзя рака разліваецца да 5 км у шырыню...”

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/na-gomelshchyne-z-javicca-novy-zakaznik/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайту: http://surl.li/swxzz

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Беларускі палітык, дысідэнт, мастацтвазнавец, паэт і адзін з ініцыятараў беларускай незалежнасці Зянон Пазняк адзначае 80-годдзе 🎉

У свой час менавіта гэты чалавек зрабіў шмат для таго, каб адкрыць беларусам праўду пра тэхнагенную катастрофу на ЧАЭС, якая замоўчвалася камуністычнымі ўладамі.

“Штодзень” прыводзіць некалькі цытат з выступу Зянона Пазняка перад дэпутатамі Вярхоўнага Савета 12 склікання ў 1991-м годзе. Пераканайцеся, наколькі актуальныя дагэтуль тэзісы выступу Зянона Пазняка.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/jubiljar-zjanon-paznjak-pra-charnobyl-u-1991-m/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайту: http://surl.li/sxpej

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Як я не стаў удзельнікам народнага "хурала", ці "Жыве Беларусь!" 🔥

Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка ўзгадвае, як у 2006 годзе яго вылучылі на ўсебеларускі народны сход, але ў апошні момант ягоную кандыдатуру забракавалі. 🤷🏻‍♀️

📌 "Падзея вяртае мяне да ўспамінаў 18-цігадовай даўніны, калі 2-3 сакавіка 2006 года праходзіў Трэці Усебеларускі народны сход, дэлегатаў на які пачалі вылучаць яшчэ з восені года папярэдняга. Я ў той час юрыстам у гомельскім “Газпраме” працаваў і маю кандыдатуру тады высунулі на народны “хурал” ад працоўнага калектыву. І паехаў бы я, і казкі ўнукам распавядаў бы..."

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/jak-ja-ne-sta-udzelnikam-narodnaga-hurala-ci-zhyve-belarus/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайту: http://surl.li/sxtmr

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Кошт ілжы. Што пісалі савецкія газеты ў першыя дні пасля Чарнобыльскай аварыі ☢️

26 красавіка 1986 года на атамнай электрастанцыі ў Чарнобылі адбыўся выбух на чацвёртым энергаблоку. У Савецкім Саюзе і саму катастрофу, і яе жахлівыя наступствы спрабавалі схаваць, а многія камуністычныя бюракраты нават не ўнікалі ў тое, што адбывалася насамрэч: або не разумелі, або свядома прымалі рашэнні, якія пагражалі жыццю соцень тысяч людзей. 🤬

Калі ўпершыню насельніцтва дазналася пра аварыю на ЧАЭС? І што ў першыя дні пасля катастрофы пісалі галоўныя газеты СССР?

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/kosht-ilzhy-shto-pisali-saveckija-gazety-pershyja-dni-paslja-charnobylskaj-avaryi/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайту: http://surl.li/syhxm

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Плошча забруджвання Беларусі цэзіем-137 зменшылася амаль у два разы, сцвярджаюць улады. Але што значаць гэтыя лічбы? 🤔

Пра значнае скарачэнне колькасці беларускіх земляў, забруджаных радыеактыўным цэзіям прадстаўнікі ўладаў паведамілі на адмысловай прэс-канферэнцыі 22 красавіка. «Штодзень» паразмаўляў пра гэта з радыяцыйным хімікам Сяргеем Бесарабам, які кажа, што з лічбамі не ўсё так проста.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/ploshcha-zabrudzhvannja-belarusi-cjeziem-137-zmenshylasja-amal-u-dva-razy-scvjardzhajuc-ulady-ale-shto-znachac-gjetyja-lichby/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайту: http://surl.li/symle

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Андрэй Мядзведзеў: Зона адчужэння - унікальнае месца, такога на Зямлі больш няма 💔

«Штодзень» пагаварыў з журналістам Андрэем Мядзведзевым, які неаднаразова бываў у зоне адчужэння пра тое, што гэта за месца і якая ягоная будучыня.

☢️ «У саму зону забаронены некантраляваны ўезд. Але ў той жа час адміністрацыя рабіла не самыя лепшыя захады. У 2017 годзе гэта стаў запаведнік дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС пры Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях. І вось як раз у 2016 годзе кіраўніком гэтага дэпартамента стаў былы старшыня хойніцкага райвыканкаму. І яму захацелася, як і ўсёй хойніцкай эліце, каб у іх паляванне было сваё, турызм. І там, наколькі ведаю, гэты турызм ёсць. Яны там сцежкі папракладвалі і запрашаюць. На сайце ёсць: «Прыязджайце, мы вам будзем радыя». 🤷🏻‍♀️

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/andrjej-mjadzvedze-zona-adchuzhjennja-unikalnae-mesca-takoga-na-zjamli-bolsh-njama/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайту: http://surl.li/sziyg

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2024/09/27 21:29:14
Back to Top
HTML Embed Code: