Telegram Web Link
З’явіліся фотаздымкі наступстваў расейскай ракетнай атакі на Чарнігаў (дапаўняецца) 🤬

У выніку расейскага ракетнага ўдару па Чарнігаве ўжо загінулі 11 чалавек. Дзясяткі жыхароў украінскага горада атрымалі цяжкія раненні.

Паводле інфармацыі ўладаў Чарнігава, тры расейскія ракеты патрапілі ў аб’ект сацыяльнай інфраструктуры практычна ў цэнтры горада. Дэталі атакі не раскрываюцца. Але ў гарадскіх чатах паведамляюць, што «прылёт» прыйшоўся па гатэлі, у якім маглі спыняцца ўкраінскія вайскоўцы. 🙏🏻

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/z-javilisja-fotazdymki-nastupstva-rasejskaj-raketnaj-ataki-na-charniga-fota/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
#чарнігаў
Слупы замест дрэў: поўнае знішчэнне кроны – неабгрунтаваная шкода для экалогіі

🌳Краніраванне, арбарыстыка ці наўпрост абрэзка. Шмат тэрмінаў, аднолькавы вынік: голыя няўклюдныя ствалы без зеляніны. Падобную карціну можна пабачыць па ўсёй Беларусі. Чаму камунальныя службы прымяняюць татальны спіл галля, і што кажуць пра гэта эколагі, вывучаў “Штодзень”.

📌 Гомельцы неаднойчы выказвалі абурэнне скалечаным выглядам дрэў. Але камунальнікі спасылаюцца на неабходнасць гэткай працэдуры.

📌 Татальная абрэзка – вялікі стрэс для дрэва, які можа дрэнна адбіцца на стане расліны. Самая галоўная праблема – парушэнне абмену рэчываў, выкліканае несуразмернасцю памеру каранёвай сістэмы лістоце.

📌 Поўнае знішчэнне кроны – неабгрунтаваная шкода для экалогіі як асобна ўзятай расліны, так і агульнай.

Падрабязней: https://homeldays.org/slupy-zamest-drje-po-nae-znishchjenne-krony-neabgruntavanaja-shkoda-dlja-jekalogii/

Штодзень
#дрэвы #экалогія #урбаністыка
Дзяржсаннагляд Гомельскай вобласці знайшоў у мясе перавышэнне нормы па цэзію амаль у 30 разоў 🥩☢️

Такія вынікі прадэманстравала мяса дзікіх жывёлаў у Кармянскім раёне.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/dzjarzhsannagljad-gomelskaj-voblasci-znajsho-u-mjase-peravyshjenne-normy-pa-cjeziju-amal-u-30-razo/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Гомелі зноў падключаюць ацяпленне

🤷 Хоць днямі ўлады гаварылі, што ацяпляльны сезон закончаны.

Да цяпла плануюць падключыць жылы фонд і інтэрнаты.

👆Днямі “Штодзень” акурат падымаў праблему адключэння ацяплення: Жыхары Гомельшчыны скардзяцца на ранняе адключэнне ацяплення.

Падрабязней: https://homeldays.org/u-gomeli-zno-padkljuchajuc-acjaplenne/

Штодзень
#ацяпленне #холадна
Гомельскія ўлады не заўважылі трагедыі, якая здарылася ў суседнім Чарнігаве

😢 У выніку ракетнага абстрэлу ва ўкраінскім Чарнігаве загінула 14 чалавек і 61 чалавек параненыя (па стане на 14.30). Яшчэ людзі застаюцца пад заваламі. Пошукава-выратавальная аперацыя працягваецца.

😡 Аднак улады Гомеля і вобласці зрабілі выгляд, што нічога не адбылося. Ні на сайце аблвыканкама, ні на сайце гарвыканкама няма ні слова спачування. Ніхто з кіраўніцтва Гомеля не ўсклаў кветкі ў памяць пра загінулых у Чарнігаве.

Падрабязней: https://homeldays.org/gomelskija-lady-ne-za-vazhyli-tragedyi-jakaja-zdarylasja-susednim-charnigave/

Штодзень
#чарнігаў
У Гомелі плануюць правесці парад міліцыі 🤷🏻‍♀️

Сілавікі будуць хадзіць маршам па цэнтры Гомеля 18 красавіка ў гонар прафесійнага свята.

«Была традыцыя на дзень беларускай... савецкай міліцыі праходзіць ганаровым маршам па вуліцах Гомеля. Мы вырашылі гэтую традыцыю адрадзіць», - расказаў начальнік упраўлення ўнутраных справаў Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Шастайла.

🤦🏼 Сілавікі плануюць прайсці маршам ад будынку унутраных справаў па вуліцы Камунараў, ускладуць вянкі да помніка супрацоўнікаў, якія загінулі пры выкананні, дойдуць да плошчы герба і сцяга. Там яны ўзнагародзяць адзін аднаго і пяройдуць да грамадска-культурнага цэнтра на Ланге, дзе будуць зацікаўліваць гараджанаў сваёй дзейнасцю на інтэрактыўных пляцоўках.

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
На фота – узор стыльнай формы беларускай міліцыі пачатку 1990-х з дзяржаўным гербам “Пагоня”
Дзень жалобы ў Чарнігаве

У выніку ракетнага абстрэлу Чарнігава, які здзейснілі войскі РФ 17 красавіка, загінулі 18 чалавек. 78 жыхароў абласнога цэнтра атрымалі раненні розных ступеняў цяжкасцей праз тэракт. На стацыянарным лячэнні знаходзяцца 37 асобаў. У звязку з трагедыяй 18 красавіка абвясцілі Дзень жалобы. 🙏🏻

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/18-zaginulyh-78-paranenyh-u-charnigave-abveshchany-dzen-zhaloby/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Жыхары Чарнігава выстройваюцца ў чэргі, каб здаць кроў для пацярпелых ад расейскай ракетнай атакі на горад (відэафакт) 🙏🏻

У сацсетках распаўсюджваецца відэа, з якога вынікае, што чарнігаўцы масава адгукнуліся на заклік медыкаў адносна неабходнасці донарства для дапамогі ахвярам тэракту, які здарыўся раніцай 17 красавіка.

Нагадаем, што ў выніку абстрэлу расейскімі ракетамі цэнтра Чарнігава 18 чалавек загінулі, 78 параненыя, у тым ліку 4 дзяцей. У выніку трапляння трох ракет, запушчаных з комплексаў «Іскандэр К», былі пашкоджаныя аб'екты сацыяльнай інфраструктуры (лякарня, корпус вышэйшай навучальнай установы, гатэль і дзясяткі жылых дамоў).

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Што вядома пра выкладчыка ГДУ Івана Афанасьева, які атрымаў медаль ад Пуціна 🙈

Пра ўзнагароду загадчыка кафедры Рускай і сусветнай літаратуры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Івана Афанасьева стала вядома 17 красавіка. 🥇 Але выкладчык, які абараніў дысертацыю на творчасці Васіля Быкава, больш за дзесяць год прасоўвае расійскія інтарэсы у Беларусі. 🤷🏻‍♀️

❗️Штодзень сабраў некаторыя факты, якія сведчаць, што дзейнасць гэтага чалавека скіраваная на прасоўванне "рускага міру" ў Беларусі.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/shto-vjadoma-pra-vykladchyka-gdu-ivana-afanaseva-atryma-medal-ad-pucina/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Два аб’екты з Гомельшчыны папоўняць Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь 🏛

У спісе, сярод іншых аб'ектаў:

⛪️ Руіны царквы ў вёсцы Свержань Рагачоўскага раёна.

🏰 Месца былога замка Сапегаў у вёсцы Антонаў Нараўлянскага раёна.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/dva-ab-ekty-z-gomelshchyny-papo-njac-dzjarzha-ny-spis-gistoryka-kulturnyh-kashto-nascja-rjespubliki-belarus/

Штодзень
https://www.tg-me.com/shtodzien
Як «Гомельская праўда» лесвіцу «рабіла» ў доме 🤦🏼

Супрацоўнікі прапагандысцкіх медыяў з усіх сілаў падкрэсліваюць сваю значнасць. Яны атрымалі паўнамоцтвы прасіць пра лакальны рамонт, цяпер у раёнках рэгулярна з'яўляюцца т. зв. «праблемныя матэрыялы». Пасля публікуюцца вынікі работы камунальнікаў.

Прасочым, што адбывалася з лесвіцай у адным са шматкватэрных дамоў у Гомелі на прыкладзе самай галоўнай дзяржгазеты рэгіёну. 🙈

❗️Якасць выкананай працы не каментуем, чытачы могуць самі зрабіць высновы, ацаніўшы работы па фотаздымку

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/jak-gomelskaja-pra-da-lesvicu-rabila-dome/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Гомелі па народным артыкуле 342 будуць судзіць вядомага шоумена

😢 30 красавіка ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля адбудзецца суд над Зенчанкам Ягорам Андрэевічам. Гэта вядомы шоўмен і вядоўца, сузаснавальнік арт-цэнтра “Капуста” і ўладальнік банкетнай залі “Вівальдзі”. Яго абвінавачваюць у парушэнні артыкула 342 ч.1 “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у ім”.

Падрабязней: https://homeldays.org/u-gomeli-pa-narodnym-artykule-342-buduc-sudzic-vjadomaga-shoumena/

Штодзень
Як фальсіфікуюць гісторыю Беларусі ўлады на прыкладзе Брэсцкай крэпасці 🤷🏻‍♀️

Гісторык Раман Абуховіч: "Не так даўно быў я ў гасцях у Брэсце, дзе наведаў крэпасць і па традыцыі зрабіў фота на фоне самых знакамітых аб’ектаў мемарыялу, у тым ліку на фоне Холмскай брамы. Толькі ўжо дома разглядзеў, што над брамай ззяе вялізны выбіты фрагмент, па сваёй форме адпавядаючы геральдычнаму шчыту. Стала цікава, што ж там за герб быў змешчаны?.. 🤔

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/jak-falsifikujuc-gistoryju-belarusi-lady-na-prykladze-brjesckaj-krjepasci/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайту: http://surl.li/svqam

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
#блогі
У трох раёнах Гомеля ўлады знайшлі больш за 100 крытычных неплацельшчыкаў камуналкі 💶

Улады Гомеля ўзяліся за даўгі па камуналцы: амаль месяц ладзяць рэйды і нават прымушаюць аплочваць запазычанасці далёкіх сваякоў. За гэты час у Цэнтральным, Чыгуначным і Навабеліцкім раёнах знайшліся 112 крытычных неплацельшчыкаў.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-troh-rajonah-gomelja-lady-znajshli-bolsh-za-100-krytychnyh-neplacelshchyka-kamunalki/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайту: http://surl.li/svpxc

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
За месяц стала вядома пра яшчэ чатырох жыхароў Гомельскай вобласці, якія зніклі ў Расіі 😱

Пашуковы атрад «Сімуран» паведаміў пра пяць мужчын, з якімі знікла сувязь у Расіі, з некаторымі яшчэ ў канцы 2023 года.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/za-mesjac-stala-vjadoma-pra-jashchje-chatyroh-zhyharo-gomelskaj-voblasci-jakija-znikli-rasii/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайту: http://surl.li/svtzh

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
100 крыміналак за адмову служыць у арміі ☮️

У дачыненні да 100 жыхароў Гомельшчыны, якія ўхіляюцца ад тэрміновай службы ў войску, адкрытыя крымінальныя справы. 20 з іх будуць судзіць. Пра гэта паведаміў мясцовым СМІ пракурор Гомельскай вобласці Віктар Марозаў у межах нарады пракурорскіх супрацоўнікаў па пытаннях прызыву грамадзян на ваенную службу.

Паведамляецца, што каля 80% асуджаных за “ўхілянцтва” звычайна караюць арыштам тэрмінам у 2-3 месяцы, пасля чаго яны зноў могуць быць прызваныя ва ўзброеныя сілы.

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
2024/09/27 19:28:13
Back to Top
HTML Embed Code: