Telegram Web Link
Нароўля і палац Горватаў: запісаныя ўспаміны 🏛

“Нароўля! – У маіх успамінах гэта самае прыгожае і мілае месца на Зямлі …” 💔 Так успамінае Нароўлю Анджэй Раствароўскі – нашчадак польскага шляхецкага роду Раствароўскіх, сын таленавітага архітэктара Тадэвуша Раствароўскага. У сваіх успамінах ён апісвае жыццё ў палацы Горватаў, а таксама атмасферу Рудакова, Хойнікаў ды некаторых іншых мясцовасцей сучаснай Гомельшчыны.

📌 "Прыгожы ампірны палац на дваццаць з нечым пакояў, двухпавярховы, стаяў на высокім беразе, метраў за сто ад ракі, так што з веранд і балконаў адкрываўся цудоўны від на Прыпяць, якая цякла велічна, шырокай дугой, а з другога боку — лугі, гэта значыць цудоўныя заліўныя лугі, парослыя рэдкімі дубамі і поўныя меншых і большых азёраў, багатыя на гарлачыкі, рыбу і, перш за ўсё, дзікіх качак. Вясной, калі Прыпяць разлівалася, яе шырыня дасягала пяці-шасці кіламетраў..."

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/naro-lja-i-palac-gorvata-zapisanyja-spaminy/


Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
📷 Фотафакт: у год якасці дарога на Рагачоўшчыне ўся ў ямках

🧐 Жыхары Рагачоўшчыны пацікавіліся, калі будзе наведзены рамонт дарогі Рагачоў-Вішчын. І даслалі ў мясцовы чат у вайберы фота дарогі. 🌔 На фота дарога нагадвае болей Месяц у кратарах, чым праезджую частку.

Падрабязней: https://homeldays.org/fotafakt-u-god-jakasci-daroga-na-ragacho-shchyne-sja-jamkah/

Штодзень
Кніга “Мова 404” даступная анлайн 👏🏻

📖 Гэта збор гісторый моўнай дыскрымінацыі ў Беларусі, дзе на 170 старонках сабраныя расповеды беларусаў, якія размаўляюць па-беларуску, але ў сувязі з гэтым трапляюць у розныя непрыемныя сітуацыі, адчуваюць негатыў з боку іншых асоб.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/kniga-mova-404-dastupnaja-anlajn/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Жыхары Гомельшчыны скардзяцца на ранняе адключэнне ацяплення

🌡🥶 “Чаму не ўключыць ацяпленне? Такая халадзіна”, — пішуць карыстальнікі Гомельшычыны ў тэматычных чатах у вайберы. Паводле прагнозу надвор’я, сярэднесутачная тэмпература паветра на гэтым тыдні будзе складаць +8°C. Напрыклад, у Рагачове, Жлобіне і Мазыры тэмпература паветра ў ноч з пятніцы на суботу апусціцца да +1°С.

🤷 Аднак, як паведаміла намесніца начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва Рагачоўскага райвыканкама Святлана Казакевіч, “Ацяпляльны сезон завершаны. Яго ўзнаўленне не плануецца”.

Падрабязней: https://homeldays.org/zhyhary-gomelshchyny-skardzjacca-na-rannjae-adkljuchjenne-acjaplennja/

Штодзень
#ацяпленне #надвор’е #пахаладанне
З Беларусі да Швейцарыі: светлагорская журналістка Алена Прыходзька пра ўцёкі з радзімы і жыццё ў новай краіне 💔

Журналістка Алена Прыходзька з сям'ёй перажылі двайное ўцякацтва: спачатку шукалі паратунку ад палітычнага пераследу ва Украіне, але пасля пачатку вайны давялося з'язджаць і адтуль. Лёс закінуў у нязвыклую для беларусаў Швейцарыю.

📌 "З дзіцём і без капейкі ў кішэні я паляцела ў Кіеў. Першы месяц у мяне быў стан вельмі разгублены, стрэсавы, нічога не разумела, крыўдна і балюча – усё так адначасова паламалася..."

📌 "24 лютага я спала, мяне мая рэдактарка пабудзіла. Патэлефанавала: «Ты што спіш? Вайна пачалася...» Была магчымасць у Польшчу паехаць, там была рэдакцыя. Але мы паглядзелі, што туды ўсе скіраваліся, мільённая плынь. Паглядзелі, куды можна яшчэ, што Швейцарыя будзе прымаць людзей..."

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/z-belarusi-da-shvejcaryi-svetlagorskaja-zhurnalistka-alena-pryhodzka-pra-cjoki-z-radzimy-i-zhyccjo-novaj-kraine/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Хойніках жыхары скардзяцца на якасць вады, улады тлумачаць ачысткай водаправода 🚱

«Уздымаю пытанне не толькі наконт вады, але і сапсаваных рэчаў, хто пакрые шкоду за сапсаваныя рэчы?» (3 красавіка, засталося без адказу). Падобныя скаргі прыйшлі яшчэ з некалькіх дамоў, улады тлумачылі рамонтам на цэнтральным вадаводзе, які падняў «іржавы асадак» з трубаў. 🤷🏻‍♀️

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-hojnikah-zhyhary-skardzjacca-na-jakasc-vady-ulady-tlumachac-achystkaj-vodapravoda/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Улады абвесцілі «экстрэмісцкім фармаваннем» чат «Валанцёры. Гомель», у якім займаліся дапамогай затрыманым 🤬

Рашэнне пра крыміналізацыю чата КДБ прыняў яшчэ 8 красавіка, але пра яго стала вядома толькі цяпер.

У чаце на сёння 91 чалавек, ён неактыўны з пачатку года. Дэкларуецца, што ён створаны для дапамогі затрыманым у ІЧУ, дзяжурстваў там і ў судах, пошук затрыманых і іх сваякоў. Але тэматыка абмеркаванняў на гэтым не заканчвалася, былі і абвесткі пра знойдзеных жывёлаў. 🤷🏻‍♀️

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/ulady-abvescili-jekstrjemisckim-farmavannem-chat-valancjory-gomel-u-jakim-zajmalisja-dapamogaj-zatrymanym/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Сувязь з палітзняволенай Палінай Шарэнда-Панасюк адсутнічае чатыры месяцы 🤬

Да палітзняволенай зноў не пусцілі адваката, паведамляе муж Паліны Андрэй Шарэнда.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/suvjaz-z-palitznjavolenaj-palinaj-sharjenda-panasjuk-adsutnichae-chatyry-mesjacy/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
2024/09/27 17:26:53
Back to Top
HTML Embed Code: