Telegram Web Link
Гомельская ветэрынар, на лячэнне якой збіралі ўсёй Беларуссю, пайшла на папраўку ❤️

“З добрымі навінамі я вяртаюся да дому. Лячэнне працуе, метастазы знікаюць, сам лекар здзівіўся, засталіся асноўныя ачагі, якія трэба назіраць і калоць прэпарат. Самаадчуванне выдатнае, жыву і радуюся жыццю. Мэта — цалкам пазбавіцца ад анкалогіі”, — напісала Клаўдзія Касюціч у сябе на старонцы ў Інстаграме.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/gomelskaja-vetjerynar-na-ljachjenne-jakoj-zbirali-sjoj-belarussju-pajshla-na-papra-ku/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien

#Гомель #Касюціч
У Беларусі ўкраінскія бежанцы павінны заплаціць падатак за дапамогу ад ЮНІСЕФ для школьнікаў 🤦🏼

Напярэдадні навучальнага год Дзіцячы фонд ААН (UNICEF) запусціў праграму аднаразовай грашовай падтрымкі бежанцаў з Украіны да старту заняткаў у школах. Прэтэндаваць на яе маглі сем’і з дзецьмі да 17 год (уключна), якія прыехалі з Украіны ў Беларусь пасля 1 студзеня 2022 года. Сума дапамогі на сям’ю з двума дзецьмі складала 400 беларускіх рублёў, з трыма — 500. Пры наяўнасць інваліднасці сума павялічвалася на 100 рублёў.

“Людзі ў шоку, што трэба з дапамогі яшчэ падатак плаціць”, -- пішуць карыстальнікі ў тэматычных сацыяльных сетках. Падатковую дэкларацыю з сумай выплаты трэба падаць да 31 сакавіка. 🤷🏻‍♀️

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/bezhancy-z-ukrainy-pavinny-zaplacic-padatak-za-dapamogu-ad-junisef-dlja-shkolnika/

#Гомель #бежанцы #Украіна #падаткі

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Палескі чорны бусел знайшоўся ў Партугаліі. І гэта незвычайна! 😲

А скуль вядома, што ў Партугаліі быў наш, палескі, чорны бусел? Аказалася, што яшчэ ў лістападзе 2023 года адна з аматарак птушак у Партугаліі назірала чорных буслоў. І ў адной з птушак было кольца з нумарам 3В53 – гэты бусел яшчэ ва ўзросце птушаняці быў акальцаваны на гняздзе на беларускім Палессі. Здарылася гэта ў ліпені 2022 года. 🔥

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/paleski-chorny-busel-znajsho-sja-partugalii-i-gjeta-nezvychajna/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Былому журналісту Андрэю Толчыну прысудзілі два з паловай гады калоніі 🤬

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/bylomu-zhurnalistu-andrjeju-tolchynu-prysudzili-dva-z-palovaj-gady-kalonii/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У медуніверістэце размеркавалі ў два разы больш выпускнікоў чым годам раней

У гомельскім вну ў гэтым годзе размеркавалі больш за 100 чалавек з 445 выпускнікоў, гэта прыкладна ў два разы больш, чым годам раней. Лічбы агучылі на мясцовым тэлеканале.

❗️Размеркаванне – працэдура, якая дасталася беларускай сістэме адукацыі ў спадчыну ад савецкай сістэмы. Менавіта гэтая сістэма дазваляе чыноўнікам не ствараць для маладых спецыялістаў умовы для пераезду ў рэгіёны, а спадзявацца на добраахвотна-прымусовы характар, створаны сістэмай адукацыі. І яна ж становіцца прычынай, па якой гэтыя спецыялісты з’язджаюць з рэгіёнаў пасля завяршэння неабходнай адпрацоўкі.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-meduniveristjece-razmerkavali-dva-razy-bolsh-vypuskniko-chym-godam-ranej/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
За год прыставы ў Гомельскай вобласці 9 разоў скардзіліся на агрэсію, па двух выпадках пачалі крымінальныя справы 🤔

Сем чалавек прыцягваліся за абразы судовых прыставаў па адміністрацыйнай адказнасці, супраць яшчэ двух узбудзілі крымінальныя справы па арт. 366 (гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі).

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/za-god-prystavy-gomelskaj-voblasci-9-razo-skardzilisja-na-agrjesiju-za-god-pa-dvuh-vypadkah-pachali-kryminalnyja-spravy/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Сям’я гомельскага палітвязня Андрэя Толчына просіць дапамогі: ягонай унучцы Лары трэба рэабілітацыя 🙏🏻

Былы гомельскі журналіст Андрэй Толчын за кратамі з верасня 2023 года, прызнаны палітвязнем. Яму прызначылі пакаранне ў 2,5 гады калоніі. Ягоны сын Станіслаў даволі працяглы час жыве ў Польшчы, тут знайшоў каханне і стварыў сям’ю.

😢 Дачка Стаса Лара нарадзілася крайне неданошанай на 28-м тыдні цяжарнасці і з’явілася на свет пасля цяжкіх родаў.

Лекары давалі несуцяшальныя прагнозы, і па тэрмінах жыцця Лары і па яе стане. «Урачы даследавалі яе мозг і казалі” безнадзейныя рэчы проста. У нас апускаліся рукі», – апісваў Станіслаў.

«Лары трэба рэабілітацыя. Рэчы для яе, гарсэты, спецыяльныя боцікі, вертыкалізатар, каб яна змагла стаяць і вучыцца хадзіць»

🆘 Як дапамагчы Лары і яе бацькам, чытайце ў матэрыяле "Штодня" 👇🏻

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/sjam-ja-syna-gomelskaga-palitvjaznja-andrjeja-tolchyna-prosic-dapamogi-malenkaj-lary-trjeba-rjeabilitacyja/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Мэр Вашынгтона выпусціла адозву пра афіцыйнае святкаванне Дня Волі 🇺🇸🤝⚪️🔴⚪️

У апублікаванай заяве мэра сталіцы ЗША Мюрыэл Баузэр гаворыцца, што святкаванне Дня Волі Беларусі “спрыяе прасоўванню і захаванню багатай гісторыі, мовы і культуры беларусаў у Вашынгтоне, акругі Калумбія, і ва ўсёй беларускай дыяспары”.

"Тры гады таму я ўзяў справу ў свае рукі і вашынгтонскі мэр пайшла насустрач. Цяпер у нас даволі цесныя стасункі і Дзень Волі абвяшчаецца ўжо трэці год запар. Гэта важная падзея не толькі для некалькіх сотняў беларусаў, што жывуць у Вашынгтоне і яго ваколіцах, але для ўсіх беларусаў на радзіме і за яе межамі", - распавядае дзеяч беларускай дыяспары ў ЗША Вячаслаў Бортнік.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/mjer-vashyngtona-vypuscila-adozvu-pra-aficyjnae-svjatkavanne-dnja-voli/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Якое хобі магло б быць у дзеячаў БНР, каб яны жілі ў нашыя дні

25 сакавіка адзначаецца дзень абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Мы пафантазавалі, якое хобі магло б быць у дзеячаў БНР, калі б яны жылі сёння.

Падрабязней: https://homeldays.org/jakoe-hobi-maglo-b-byc-u-dzejacha-bnr-kab-jany-zhili-nashyja-dni/

Штодзень
Ціхі куток горада vs “тусовачнае месца”: гарвыканкам мае планы на набярэжную 🤔

Гомельская набярэжная – унікальнае месца, якое смела можна аднесці да аднаго з галоўных сімвалаў горада. Гарвыканкам вырашыў заняцца пашырэннем яе турыстычнай інфраструктуры і прапануе ўсім ахвотным дасылаць свае прапановы на гэты конт. Не застаўся ў баку ад абмеркавання і “Штодзень”. 👇🏻

📌 Нягледзячы на тое, што ідэя яшчэ толькі распрацоўваецца, агульная канцэпцыя зразумелая: размясціць розныя аб’екты, каб прыцягнуць больш турыстаў. 🤷🏻‍♀️ Ужо агучаны прапановы адкрыцця гандлёвых кропак, атракцыёнаў, правядзення розных мерапрыемстваў і г.д. Калі нешта падобнае будзе рэалізавана, ціхае месца ля ракі ператворыцца ў гаманліва-віруючую зону...

📌 Вельмі падобна, што гэткая ініцыятыва нарадзілася як пабочны эфект незакрытага гештальта адсутнасці ў Гомелі пешаходнай вуліцы...

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/cihi-kutok-gorada-vs-tusovachnae-mesca-garvykankam-mae-plany-na-nabjarjezhnuju/

Штодзень
https://www.tg-me.com/shtodzien
Сайт галоўнага прапагандысцкага выдання Гомельшчыны “ляжыць” другі дзень 🤣

Супольнасць “КіберПартызаны” своеасабліва павіншавала праўладнае выданне “Гомельская праўда” ўзломам іх сайту. На галоўнай старонцы адыёзнага рэсурса пэўны час правіселі відэавіншаванні з Днём Волі ад байцоў Палка імя Кастуся Каліноўскага, якія заклікалі суайчыннікаў папаўняць шэрагі добраахвотнікаў. 🫡

Па стане на першую палову дня 26 сакавіка старонка “Гомельскай праўды” дагэтуль не дасяжная.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/sajt-galo-naga-prapagandysckaga-vydannja-gomelshchyny-ljazhyc-drugi-dzen/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Уладзіслаў «Нож» Наважылаў распавёў новыя падрабязнасці сваіх уцёкаў з «хіміі» 🎒

Рок-музыкант з Гомеля Уладзіслаў «Нож» Наважылаў, якога ўлады ўнеслі ў спіс «тэрарыстаў», у сваім відэаблогу падзяліўся кадрамі і ўспамінамі ўцёкаў з Беларусі. Пасля палітычнага прысуду, які пакараў яго «хіміяй», ён жыве цяпер у Літве.

«Турма – гэта турма, ты проста ў чатырох сценах, цябе ізалявалі ад астатняга сусвету, ты не ведаеш, што дзеецца, і падпарадкоўваешся камандам тых дурняў, якія там ходзяць у форме, - прыгадаў музыка. - Але ж «хімія»... там ёсць ілюзія свабоды. Ты ходзіш і, падаецца, можаш паводзіць сябе як на свабодзе, але на гэтым цябе і зловяць». Ён упэўнены, што ён гэтую б «хімію» не вытрымаў і згадвае самагубства палітвязня Змітра Дудойця.


Падрабязнасці:
https://homeldays.org/uladzisla-nozh-navazhyla-raspavjo-novyja-padrabjaznasci-svaih-ucjoka-z-himii/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Германіі памерла вядомая баксёрка Алеся Граф, якая паходзіць з Гомеля 🥊

Алеся Граф (да шлюбу Клімовіч) нарадзілася і закончыла школу ў Гомелі, з нашым горадам яе звязвае сямейная драма, яна расла ў дзіцячым доме і шукала сваю маці.

У 2009 годзе Алеся Клімовіч-Граф заявіла журналістам, што ўсё жыццё марыць знайсці сваю маці.

«Я не трымаю ніякага зла на гэтую жанчыну, напэўна ў яе былі нейкія сур’ёзныя прычыны для таго, каб адмовіцца ад мяне. Мне вельмі хочацца проста паразмаўляць з ёй», – сказала тады Алеся ў размове з нямецкім выданнем Bild. 😢

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-germanii-pamerla-vjadomaja-baksjorka-alesja-graf-jakaja-pahodzic-z-gomelja/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
2024/10/02 12:24:35
Back to Top
HTML Embed Code: