Telegram Web Link
Палітзняволеная Ларыса Шчыракова працуе ў калоніі швачкай 💔

З’явіліся навіны пра палітзняволеную журналістку з Гомеля Ларысу Шчыракову.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/palitznjavolenaja-larysa-shchyrakova-pracue-kalonii-shvachkaj/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Абвешчаны збор сродкаў на падтрымку музыкаў TOR BAND і іх сем’яў 🙏🏻

Дабрачынны фонд BySOL звярнуўся да беларусаў з заклікам аказаць фінансавую дапамогу рэпрэсаваным музыкам з папулярнага гурта. Арганізатары збору маюць намер сабраць 9 тыс. еўра - па 3 тыс. сем’ям трох выканаўцаў Дзмітрыя Галавача, Яўгена Бурло і Андрэя Ярэмчыка. За няпоўныя суткі з моманту абвяшчэння акцыі ўдалося сабраць амаль 8 тыс. еўра. “Грошы пойдуць на пагашэнне штрафаў, перадачы ў калонію і на падтрымку сем'яў...”, - пішуць прадстаўнікі фонду.

Людзям унутры Беларусі пры пераводзе грошай варта клапаціцца пра бяспеку (не пераводзіць сродкі з картак беларускіх і расейскіх банкаў)❗️

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/abveshchany-zbor-srodka-na-padtrymku-muzyka-tor-band-i-ih-sem-ja/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
На былога палітвязня Леаніда Судаленку завялі яшчэ адну крыміналку 🤦

За тое, што не маўчыць!

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/na-byloga-palitvjaznja-leanida-sudalenku-zavjali-jashchje-adnu-kryminalku/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Былы галоўны лекар абласной інфекцыйнай бальніцы можа выйсці на волю датэрмінова

Паводле інфармацыі Штодня, у судзе Цэнтральнага раёна Гомеля адбудзецца пасяджэнне аб умоўна-датэрміновым вызваленні ад асноўнага пакарання ў выглядзе абмежавання волі. Падсудны – былы галоўны лекар Гомельскай абласной інфекцыйнай бальніцы Віктар Кармазін. Яго затрымалі ў лістападзе 2018 года.

Падрабязней: https://homeldays.org/byly-galo-ny-lekar/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Пра несправядлівы вырак Tor Band напісалі ў The Washington Post 🔥

Суддзя Салоўскі і яго несправядлівы прысуд у дачыненні да музыкаў Tor Band узгадваецца ў рэдакцыйнай калонцы ўплывовага выдання The Washington Post. У артыкуле “Іх пасадзілі за краты ў Беларусі толькі за тое, што яны спявалі песні” распавядаецца пра папулярнасць групы на фоне рэкордных пратэстаў у 2020 годзе. І асобна ўзгадваецца роля ў пераследзе музыкаў суддзі Сяргея Салоўскага.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/pra-nespravjadlivy-vyrak-tor-band-napisali-the-washington-post/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Палітзняволены журналіст Яўген Меркіс адзначыць дзень нараджэння ў шклоўскай калоніі. 8 лістапада вядомаму гомельскаму краязнаўцу, журналісту і гісторыку Яўгену Меркісу споўніцца 37 год. Гэта другі дзень народзінаў, які ён сустракае за кратамі.💔

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/ja-gen-merkis-sustrjene-dzen-narodzina-za-kratami/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Як выглядаў гомельскі парк у часы, калі ён насіў імя Луначарскага, можна пабачыць на старой паштоўцы. ❤️

Крыніца: Беларускі піонэр
Патрыятычны чад ад старшыні Гомельскага гарвыканкама

🤦‍♂️ Тэлеграм-канал старшыні Гомельскага гарвыканкама разглядзеў у небе над Гомельшчынай колеры афіцыйнага чырвона-зялёнага сцяга. “Паўночнае ззянне ў колерах беларускага сцяга было заўважана недалёка ад Гомеля!”, -- паведаміў ТГ-канал “Уладзімір Прывалаў. Афіцыйна”.

Неба Гомельшчыны 5 лістапада сапраўды было незвычайным. Яно было малінавага колеру. Прычына рэдкай атмасфернай з’явы, як адзначаюць спецыялісты, -- у моцнай геамагнітнай актыўнасці ў атмасферы Зямлі. Аднак ТГ-канал старшыні Гомельскага гарвыканкама ўгледзеў у паўночным ззянні беларускі афіцыйны сцяг. У прынцыпе, некаторыя ў небе і НЛА бачаць. 👽

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Гомелі з’явілася казіно на месцы кінатэатра
65-гадовая гісторыя тыповага кінатэатра

Будынак у цэнтры горада, які апошнія гады не эксплуатаваўся, знайшоў новае прызначэнне.

📌 У 1949 годзе “Саюзкінапраект” абвясціў конкурс на стварэнне тыповага кінатэатра на 300–330 гледачоў. Перамог праект Зоі Іосіфаўны Брод. У 1950-я гады па гэтым праекце было пабудавана больш за 100 кінатэатраў па ўсім СССР, у тым ліку і ў Гомелі. Прычым у нашым горадзе двойчы: “Мір” (1959 г., вул. Ільіча) і “Спартак” (1958 г., вул. Савецкая). Большасць гэтых будынкаў, у тым ліку і “Спартак”, альбо перапрафілявалі, альбо закінулі ці нават знеслі.

Падрабязней: https://homeldays.org/u-gomeli-z-javilasja-kazino-na-mescy-kinatjeatra/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Беларуская дыяспара Беластоку правяла акцыю ў падтрымку рэпрэсаваных музыкаў з Tor Band

На мітынгу, які адбываўся ля кансуляту Рэспублікі Беларусь у Беластоку, некалькі дзясяткаў чалавек выказалі абурэнне палітычна матываванаму прысуду ў дачыненні да папулярных музыкантаў з Рагачова. ✌️ На акцыі прысутнічаў вядомы гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка, які выступіў перад мітынгоўцамі са словамі пра важнасць салідарнасці і падтрымкі палітвязняў і іх сем’яў.

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Фота: фб-старонка Леаніда Судаленкі
Ідэалагічнае шапіто
🤡 Савецкія традыцыі даўно пераўтварыліся ў кепскі спектакль

Большасць тых, што жыў у СССР, шчыра верыла, што жыве ў лепшай на свеце краіне, дзе жыццё арганізавана так, як ніколі раней. Зараз, з далечыні гістарычнай перспектывы, мы ведаем, што гэта было не так. Ідэя, пакладзеная ў падмурак савецкай дзяржавы, была ўтапічнай. Адносна шчаслівае жыццё ў  60-я было дасягнута галадаморам і рэпрэсіямі 30-х…

Але колішнія акцябраты, піянеры і камсамольцы не мелі нашых ведаў. Затое яны добра ведалі, як існаванне арганізацый, сябрамі якіх яны з’яўляюцца, уключана ў дасягненне агульнае мэты – пабудовы камунізму, – і рабілі ўсе, што маглі, для яе найхутчэйшага дасягнення. А якая глабальная ідэя закладзена ў працягванне піянерскіх і камсамольскіх традыцый у наш час? -- Пра адсутнасць нейкай новай ідэі ад сучасных ідэолагаў разважае наш блогер Максім Варонка.

Падрабязней: https://homeldays.org/idjealagichnae-shapito/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Гомельскай абласной бібліятэцы баяцца згадваць пра сталінскія рэпрэсіі?

У Гомельскай абласной бібліятэцы ўжо чатыры гады не праводзяцца вечары памяці ахвяр палітычных рэпрэсій сталінскага рэжыму. Апошні раз падобнае мерапрыемства адбылося ў лістападзе 2019 года. Раней Гомельская епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы пяць год запар праводзіла вечары памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Гомельскай абласной бібліятэцы.

Падрабязней: https://homeldays.org/u-gomelskaj-ablasnoj-biblijatjecy-bajacca-zgadvac-pra-stalinskija-rjeprjesii/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Гомелі на Каляды не плануецца беларускамоўных прадстаўленняў для дзяцей

🎅🎄❄️ Да Каляд яшчэ больш за месяц, аднак ужо з’явіліся афішы, што чакае гомельцаў на зімовыя святы. “Штодзень” прааналізаваў запланаваныя мерапрыемствы. Усе прадстаўленні -- па-руску, большасць герояў -- савецкія. 🤦‍♂️


Падрабязней: https://homeldays.org/u-gomeli-na-kaljady-ne-planuecca-belaruskamo-nyh-pradsta-lennja-dlja-dzjacej/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
У Рэчыцы затрымалі поўнага цёзку аднаго з лідараў “каліноўцаў” 🤬

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-rjechycy-zatrymali-po-naga-cjozku-adnago-z-lidara-kalino-ca/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Імітацыя свабоды слова: у школах Гомеля абмяркоўваюць работу грамадскага транспарта 🤔🚌

Іншыя тэмы абмяркоўваць, відаць, баяцца

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/imitacyja-svabody-slova-u-shkolah-gomelja-abmjarko-vajuc-rabotu-gramadskaga-transparta/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
👩🏻‍🎓 Выезд беларускіх студэнтаў за мяжу будзе незваротным. — Такое меркаванне выказаў эксперт у галіне адукацыі Андрэй Лаўрухін падчас прэзентацыі даследавання стану беларускай адукацыі, распрацаванага ў межах адукацыйнага праекту “Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра”.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/vyezd-belaruskih-studjenta-za-mjazhu-budze-nezvarotnym/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
"Гомеля" ў Чэске-Будзеёвіцы болей няма

З 2020 года Гомель губляе гарады-пабрацімы ў Еўропе і Украіне, але заключае пагадненні з Расіяй 😢

Калісьці сярод гарадоў-пабрацімаў Гомеля былі шатландскі Абердын, французскі Клермон-Феран, Чэске Будэёвіцэ, так і ўкраінскія Чарнігаў і Данецк ды безліч кітайскіх і расійскіх гарадоў. Аднак пасля пачатку ў Беларусі грамадска-палітычнага крызіса ў 2020 г. і няспынных рэпрэсій шматлікія гарады пачалі скасоўваць афіцыйнае сяброўства з горадам над Сожам.

Чэске-Будзеёвіцэ калісьці меў свой уласны “Гомель” – 16-павярховы гатэль. Такую назву тутэйшыя ўлады абралі ў гонар падпісання чэшскім і савецкім гарадамі дамовы аб пабрацімстве ў 1966 годзе.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/kalisci-chjeske-budzejovicy-by-gomel/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
2024/10/04 05:33:17
Back to Top
HTML Embed Code: