Telegram Web Link
У Гомелі збіраюцца пабудаваць крэматорый і калумбарый для жывёл 🐈‍⬛🦮

А хутка, мяркуючы па паведамленнях Гомельскага гарвыканкама, і для людзей таксама...

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/u-gomeli-zbirajucca-pabudavac-krjematoryj-i-kalumbaryj-dlja-zhyvjol/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Раптам прапусцілі наш матэрыял пра гісторыю стварэння песні "Купалінка", то можаце пагартаць карткі.

homeldays.org/narodnae-pryznanne/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Стварэнне гарадскіх псеўдалегенд не заменіць даследаванне гісторыі Гомеля 🏰

📌 "За апошнія 30 год гомельскія ўлады амаль не ўкладалі грошай у развіццё гомельскай гісторыі..."

📌 "Таксама нельга назваць “укладваннем грошай у развіццё гомельскай гісторыі” і добраўпарадкаванне палацава-паркавага ансамбля, рамонт будынкаў музеяў і помнікаў на цэнтральных вуліцах – гэта само-сабой зразумелае падтрыманне матэрыяльна-тэхнічнага стану ўжо існай гарадской гаспадаркі..."

❗️❗️❗️Бонусам у тэксце Яўгена Малікава — публікацыя невядомай раней "гарадской легенды" 150-гадовай даўніны, якую гісторык знайшоў у замежным архіве.

Падрабязней:
https://homeldays.org/stvarjenne-pse-dalegend-pa-gistoryi-gomelja-ne-zamenic-dasledavanne-jago-gistoryi/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
ФОТАФАКТ: А вось і той самы кавалак мыла (раней мы пра яго пісалі – рэд.), які Гомельскі тлушчавы камбінат падарыў гомельцам да святкавання афіцыйнага Дня незалежнасці 🤷🏼‍♀️

Вага велічэзнага кавалка мыла - ажно дзве тоны. Падчас прэзентацыі арыгінальнага падарунка гомельцам супрацоўнікі камбіната распавялі, што пачатак гісторыі вытворчасці гэтага гаспадарчага мыла быў пакладзены яшчэ ў 1930-х гадах (сімвалічна!), яго рэцэптуру і якасць удалося захаваць скрозь гады, і што сёння гаспадарчае мыла - сапраўдны гонар не толькі горада і прадпрыемства, але і краіны. 🧼

Частку мыла раздалі гомельцам, частку адправяць на перапрацоўку, а астатнюю чамусьці ў музей.

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Фота: тг-канал Ул. Прывалаў. Афіцыйна
У мазырскай папраўчай калоніі №20 забаранілі тэлефонныя званкі 

У адміністрацыі заяўляюць, што зняволеных няма каму на гэтыя званкі вадзіць, бо частка начальнікаў атрадаў з'ехала на вучобу, а аператыўныя работнікі знаходзяцца ў водпусках і замяніць іх нібыта няма каму. 🤬

Па законе, асуджаныя маюць права на чатыры тэлефонныя званкі на месяц і адзін відэазванок праз скайп (вайбер). Аднак ад родных двух вязняў ПК-20 дакладна вядома, што тэлефонных званкоў ад некалькіх зняволеных мазырскай калоніі не было ўжо 3-4 месяцы запар. Гэта значыць, што праблема зусім не новая і не ў водпусках, як заяўляе адміністрацыя.

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Завод з Гомельшчыны трапіў пад санкцыі Украіны

Гаворка ідзе пра «Рагачоўскі завод «Дыяпраектар». Дакумент падпісаны Уладзімірам Зяленскім 1 ліпеня.

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/zavod-z-gomelshchyny-trapi-pad-sankcyi-ukrainy/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
Расейская вайна ва Украіне правакуе глабальны экалагічны крызіс 🌍

📌 “Хаця Украіна пакрывае толькі 6% еўрапейскіх земляў, яна ёсць домам для болей чым траціны біяразнастайнасці ўсяго кантыненту. Гэтая ўнікальнасць цяпер пад пагрозай: каля 35% ахоўных прыродных тэрыторый былі разбомбленыя, забруджаныя, спаленыя або іншым чынам пашкоджаныя ваеннымі манеўрамі...”

📌 “Выкіды вуглякіслага газу ў атмасферу ў першыя дванаццаць месяцаў вайны ва Украіне параўнальныя з гадавымі выкідамі Бельгіі. Пашкоджанні водных крыніц і сельскагаспадарчых зямель правакуюць сусветны крызіс харчовай бяспекі...”

Падрабязней чытайце ў блогу выпускніцы Каледжу Аб’яднанага Свету Паўднёва-Ўсходняй Азіі Ангеліны Себік:
https://homeldays.org/chamu-rasejskaja-vajna-z-ukrainaj-budze-pracjagvacca-navat-paslja-jae-zakanchjennja/

Штодзень
https://www.tg-me.com/shtodzien
Былы настаяцель храма на мяжы Беларусі і Украіны, якога адхілілі ад служэння: «Сёння БПЦ — таталітарная секта» ⛪️

Айцец Пётр Пракапцоў распавёў падрабязна, што з ім адбылося крыху больш за паўгода таму

Праз вайну многія вернікі нават перасталі прыходзіць на набажэнствы — не хацелі памінаць у малітвах Патрыярха Кірыла, бо ён адкрыта падтрымліваў расейскую агрэсію супраць Украіны.

📌 “Асабліва шмат верталётаў у сакавіку пралятала над храмам. Дзесьці па 50 на дзень. Калісьці больш, калісьці менш. Было відаць, якое ўзбраенне яны нясуць. Мы знаходзіліся зусім блізка ад мяжы з Украінай, таму чулі нават гул кананады. Мы чулі, як бамбілі Украіну. У гэтыя дні было вельмі цяжка памінаць у малітвах Патрыярха Кірыла як прадстаўніка царквы, але я стрымліваўся...”

Падрабязней:
https://homeldays.org/byly-nastajacel-hrama-na-mjazhy-belarusi-i-ukrainy-jakoga-adhilili-ad-sluzhjennja-sjonnja-bpc-tatalitarnaja-sekta/

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
На Купалу сонца грала…” Сёння - апошні шанец у гэтым годзе знайсці папараць-кветку 🌿

🌞Купалле ад старажытнасці адзначалі нашы продкі як свята, звязанае з летнім сонцастаяннем. Цяпер яго пераважна адзначаюць у ноч з на 24 чэрвеня (на каталіцкае свята Яна Хрысціцеля), або ў ноч на 7 ліпеня (на праваслаўнае свята Яна Хрысціцеля). Купала – ноч перад Янам. Гэта звязана з тым, што дзве хрысціянскія канфесіі прытрымліваюцца розных календароў — юліянскага і грыгарыянскага.

🌞Што рабіць на Купалле?

🌿Шукаць папараць-кветку. Яна зацвітае уначы а 12-ай гадзіне, і прыносіць шчасце. Хто яе знойдзе, той стане багатым і шчаслівым. Папараць-кветка маленькая, але яна ззяе ў цемры яскравым агеньчыкам.

🌺Плесці купальскі вянок з летніх кветак і з тайнымі пажаданнямі пускаць яго па вадзе. Пры гэтым можна варажыць: пакласці вянкі на ваду, каб у сярэдзіне кожнага вянка была замацаваная свечка. Калі вянок нейкай дзяўчыны патоне і свечка згасне, — значыць, наканаваны разлюбіў яе. Калі не патоне — быць ёй замужам.

🔥Скакаць праз вогнішча. Праз вогнішча хлопцы і дзяўчаты скачуць парамі, што раней было звязана з ачышчальнай магіяй і з рытуалам, прызначаным забяспечыць плоднасць.

🙃У вадзе ўтапіць або ў агні спаліць пудзіла Купалы, або Марэны, або Ведзьмы. На ўзыходзе ж сонца трэба пакачацца па расе і выкупацца ў рацэ або возеры.

🧙‍♀️І варта памятаць, што Купалле – гэта і час разгулу розных змрочных сіл. Ведзьмы, кажуць, ладзяць шабаш на Лысай гары пад Мсціславам, дый увогуле імкнуцца нашкодзіць. Раней казалі, што як чалавек не быў на Купаллі, то ён можа быць ведзьмай або ведзьмаром, бо акурат лятаў на той шабаш 😁

Афіцыйнае Купалле ў Гомелі будуць святкаваць адразу ў некалькіх месцах

Вадзіць карагоды, скакаць праз вогнішча, плясці вянкі і варажыць можна будзе на каскадзе азёр па вул. Азёрнай па пр. Касманаўтаў, 70, у мікрараёне "Любенскі" на вул. І.Мележа і на каскадзе азёр "Волатава" па вул. Макаёнка з 18.00 да 21.00.

Увага! У сувязі з правядзеннем святочных мерапрыемстваў з 17.00 да 22.00 будзе закрыты рух па вул. І. Мележа, а аўтобусы маршрутаў №№ 2, 42, 42а, 57 і 2 паедуць у аб'езд па вуліцы Б. Хмяльніцкага.

Штодзень https://www.tg-me.com/shtodzien
2024/10/05 17:37:09
Back to Top
HTML Embed Code: