Telegram Web Link
🫣 Чаму мы баімся анкалогіі?

19 кастрычніка ў Вільні ў творчай прасторы KROPKA адбылася прэзентацыя фільма "Каця і Каця. Рак, рэмісія і жаночыя мары". Пасля прагляду жадаючыя задавалі пытанні адной з гераінь стужкі Кацярыне Пытлевай, каб пашырыць свае веды пра анкалогію.

Глядзець рэпартаж па спасылцы: https://youtu.be/9SfAsZh3MPk
Aranjuez – "пяцізоркавая" турма для сем'яў

Турма ў горадзе Aranjuez знаходзіцца ў 40 км ад Мадрыда. У ёй 36 камер, прызначаных для сем'яў. Там дзеці могуць заставацца з бацькамі. У трохгадовым ўзросце дзяцей забіраюць сваякі ці сацыяльныя службы, а бацькі вяртаюцца ў звычайныя камеры.

«Сямейная камера» – гэта пакой плошчай 14 квадратных метраў, сцены якога застаўлены выявамі з мультфільмаў Дыснея і сямейнымі фатаграфіямі. У пакоі ёсць двухспальны ложак, маленькі ложак з цацкамі, невялікая ванная і вокны з відам на вуліцу турмы.

Такія ўмовы дапамагаюць перажыць боль растання. Аднак ні турэмны псіхолаг, ні асуджаныя бацькі не лічаць іх ідэальнымі. Для дзіцяці турма – адзіны свет, які ён ведае.

Сямейныя камеры былі пабудаваныя ў 1998 годзе. Трапіць у іх могуць не ўсе зняволеныя. Кожны кандыдат павінен прайсці двухмесячны перыяд назірання, каб давесці, што ён можа жыць разам у пары і выхоўваць дзіцё. Асуджаныя за педафілію або за іншыя сэксуальныя злачынствы не могуць прэтэндаваць на змяшчэнне ў сямейныя камеры.

Паводле слоў міжнародных экспертаў па крымінальнай палітыцы, яны не чулі больш ні пра адну турму ў свеце з сямейнымі камерамі. Варта адзначыць, у шмат якіх турмах свету ёсць яслі і камеры, дзе дзеці могуць заставацца з маці. Іспанскія ўлады заяўляюць, што сямейныя камеры паспяховыя, але прызнаюць, што пры разлучэнні дзіцяці з бацькамі могуць паўстаць эмацыйныя праблемы.
❤️ Меркаванне гледачоў фільма пра рак

25 кастрычніка ў Вільні ў Замку адбылося адкрыццё фотавыставы і прэм'ера фільма з беларускамі, якія перамаглі рак. Мы запыталі ў гледачоў, што яны ведаюць пра анкалагічныя захворванні і якія ўражанні пакінуў гэты фільм.

Глядзець рэпартаж па спасылцы: https://youtu.be/9GPULBu8_84
💔 Вольга Вялічка: "Беларускія дзеці разам з намі праходзяць страшэнныя выпрабаванні"

28 кастрычніка ў Вільні вучні тэатральнай школы Razam і прафесійныя акторы прэзентавалі спектакль па кнізе Вольгі Вялічка "Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме", у якой сабраны ўспаміны дзяцей аб рэпрэсіях, якія закранулі іх сям’ю, а таксама сны, мары і казкі, якія яны напісалі, каб перажыць траўму. Іх досвед параўноўваўся з гісторыямі жанчын і дзяцей, рэпрэсаваных ў савецкі час ў жаночым лагере АЛЖЫР.

Глядзець рэпартаж па спасылцы: https://youtu.be/rYmtZKpubM0
❤️ Цэнтр правасуддзя Леабэн – амаль як дома?

Цэнтр правасуддзя ў Леабэне лічыцца адной з лепшых турмаў у свеце. Ён знаходзіцца ў горным рэгіёне Аўстрыі і месціць 205 зняволеных. Па перыметры турмы размешчаны два надпісы: «Усе людзі нараджаюцца вольнымі і роўнымі ў сваёй годнасці і правах» (гэта тэкст з Усеагульнай дэкларацыі праў чалавека), і «усе асобы, пазбытыя волі, маюць права на гуманнае ўтрыманне і павагу годнасці, уласцівай чалавечай асобе» (цытата з Міжнароднага пакта пра грамадзянскія і палітычныя правы).

Сапраўды – калі глядзець на фатаграфіі, то турма падобна на раскошны гатэль, што прапануе зняволеным вытанчаныя ўмовы ўтрымання. У турэмнай частцы цэнтра правасуддзя знаходзяцца адзіночныя камеры з асобнымі ваннымі пакоямі, міні-кухняй і тэлевізарамі. Апроч таго, у пакоі ёсць поўнапамернае акно, каб зняволеныя маглі бачыць навакольны свет. У зоне адпачынку ёсць спа-салон, баскетбольная пляцоўка і трэнажорная зала на свежым паветры. Зняволеныя таксама могуць скарыстаць дадатковую адкрытую прастору для шпацыраў і камунікавання.

Аўстрыйскі цэнтр правасуддзя Леабэн быў спраектаваны адмыслова для людзей, якія здзейснілі негвалтоўныя злачынствы, знакамітым архітэктарам Ёзэфам Хоэнсинном (Josef Hohensinn) і пабудаваны ў лістападзе 2004 года. Палова турмы занятая пад залу суда, дзе праходзяць паседжанні.

Людзям, якія знаходзяцца ў зняволенні, у цэнтры правасуддзя надаюцца ўсе выгоды, каб яны разумелі, што адбываюць кару, але пры тым пачуваліся амаль як дома.
2024/11/16 13:52:38
Back to Top
HTML Embed Code: