Telegram Web Link
Forwarded from Dapamoga
Праграма святкавання Дня Волі, 106-годдзя абвяшчэньня Незалежнасьці БНР,  у Вільні 24-25 сакавіка:


🗓️ 24 сакавіка, ндз

🔺12:00-13:30 - Акцыя, прысвечаная Дню Волі на плошчы В. Кудзіркі: віншуем каталікоў з Вербніцай і дорым бчб-вербачкі і бчб-пачастункі ўсім мінакам!

🔺13:30 - 18:00 - Вольны бчб-аўтапрабег Вільня-Каўнас-Вільня:
пл. В. Кудзіркі ➡️ Рабінавая алея, прысвечаная жанчынам беларускага пратэста ➡️ магіла Дуж-Душэўскага, стваральніка беларускага сцяга ➡️ Замак Дапамогі
- 13:30-14:00 - збор аўто і пасажыраў на пл. В. Кудзіркі
- 14:00 - старт
- 18:00 - вяртанне ў Вільню

✍🏻 Рэгістрацыя кіроўцаў і пасажыраў, расклад тутака >

🔺14:00-16:00 - Прэзентацыя карты БНР "Шляхамi БНР" у Карчма 1863 (праводзіць Я.Красулін).

🔺17:00-19:00 - Канцэрт Андруся Такінданга і Яўгена Курыльчыка + міні-кірмаш з нацсымболікай у Музеі ім. Луцкевіча

🔺19:00 - Канцэрт, прысвечаны Дню Волі з удзелам беларускіх музыкаў у Замку (Naka, А.Такінданг, А.Маслыка, С.Ярміліна і інш.).



🗓️ 25 сакавіка, пн

🔺9:00 - Акцыя памяці. Збор на могілках Расу ля капліцы К. Каліноўскага, наведванне магілы братоў Луцкевічаў.

🔺10:00 - Вольны бчб-аўтапрабег ад могілак Расу да будынка Сейма Літоўскай Рэспублікі.
✍🏻Рэгістрацыя кіроўцаў і пасажыраў, расклад тутака >

🔺 12:00 - Экскурсія-шпацыр  "Віленскія адрасы дзеячоў БНР". ✍🏻 Рэгістрацыя >

🔺16:00Круглы стол Рады БНР у Вільні "Актуальнасьць ідэалаў 25 сакавіка" з удзелам прадстаўнікоў уладаў Літвы, беларускіх ініцыятывау‌ і журналістаў.

🔺18:00 - Мітынг, прысвечаны Дню Волі на Лукішскай плошчы. Выкананне гімна БНР і Пагоні беларусамі Вільні хорам, разам з  ансамблем "Гоман".
А таксама фотавыстава пра беларускі батальён у літоўскай арміі 1918-1923 гг і моманты з сучаснай вайны ва Украіне.

🔺18:30 - Святочны марш, прысвечаны Дню Волі ў суправаджэнні ўдарнікаў (Лукішская плошча - Tauro gatve Mindaugo gatve - Варта Святла - Naugarduko gatve - Pylimo gatve - Рэфармацкая царква).

🔺 19:15 - Канцэрт Вольнага хора ў Рэфармацкай царкве.


🙌🏻 СВЯТКУЕМ ДЗЕНЬ ВОЛІ РАЗАМ!

Жыве Беларусь!
🤍♥️🤍
📸 Фотафакт: беларусы Вільні 24 сакавіка зладзілі акцыю да Дня Волі.

Фота: © Макс Моррыссан.
📸 Фотафакт: беларусы Вільні 24 сакавіка зладзілі акцыю да Дня Волі.

Фота: © Макс Моррыссан.
2024/09/28 23:25:05
Back to Top
HTML Embed Code: