Telegram Web Link
Силовики Лукашенко объявлены в международный розыск

НАУ сообщает данные силовиков режима, подозреваемых в совершении преступлений на территории Беларуси в 2020 году, «связанных с лишением свободы человека, совершенных с особой жестокостью». Данные лица объявлены в международный розыск.

Их фамилии и должности на момент совершения преступлений:

Евгений Шапетько — майор, начальник центра изоляции правонарушителей ГУВД Мингорисполкома (Окрестина);
Глеб Дриль — майор, заместитель начальника изолятора временного содержания ГУВД Мингорисполкома (Окрестина);
Дмитрий Стребков — полковник внутренней службы, начальник исправительного учреждения «Тюрьма №8 г. Жодино»;
Евгений Савич — прапорщик милиции, ОМОН ГУВД Мингорисполкома;
Юлия Соколова — старший лейтенант милиции, ОГИМ ГУВД Мингорисполкома;
Карина Валуйская — прапорщик милиции, патрульно-постовая служба милиции Фрунзенского РУВД г. Минска.

В отношении данных лиц выдан европейский ордер на арест.

Подробнее в видео
: https://youtu.be/wdAquGdzIWs
Новая адукацыйная магчымасць

Кампанія «Кадравы Рэзерв для Новай Беларусі» аб'явіла другі набор на навучальную анлайн-праграму.

У рамках праграмы, распрацаванай экспертамі ў галіне дзяржаўнага і мясцовага кіравання, вы атрымаеце каштоўныя веды і практычныя навыкі.

Для атрымання запрашэння на ўдзел ў праграме неабходна далучыцца да «Кадравага Рэзерву», запоўніўшы анкету на сайце (у Беларусі праз VPN). Дэдлайн — 31 кастрычніка.

Старт праграмы — 16 лістапада. Працягласць — 60 акадэмічных гадзін (каля 2 месяцаў). Фармат правядзення — анлайн, двойчы ў тыдзень у вячэрні час.

У выпадку ўзнікнення пытанняў вы можаце звязацца з арганізатарамі праз электронную пошту [email protected].

Не прапусціце магчымасць атрымаць каштоўныя веды, якія дапамогуць у будучыні пабудаваць свабодную і дэмакратычную Беларусь.

@nau_belarus
Злачынцы не пазбегнуць адказнасці

Намеснік кіраўніка НАУ Арцём Брухан у інтэрв'ю каналу «6TV Biełaruś».

https://youtu.be/1HM57dR6ruI

Сілавікі Лукашэнкі абвешчаны ў міжнародны вышук. Гэта шэсць чалавек, найбольш заўважныя з якіх — начальнік ЦІП на Акрэсціна, намеснік начальніка ІЧУ на Акрэсціна, начальнік турмы ў Жодзіна. Таксама тры непасрэдныя выканаўцы, якія катавалі беларусаў у жніўні 2020 года.

Фактычна, гэта сігнал тым сілавікам, якія катуюць і б’юць людзей, што гульня не ідзе ў адну браму. Калі яны палічылі, што ўсё можна рабіць па-за законам — не, закон працуе. І сярод нашых мэтаў — вяртанне законнасці і права ў Беларусь. Сёння ўнутры краіны законы не працуюць, але ёсць еўрапейскае права і закон.

Законы і права ў Еўропе працуюць праз пэўныя працэдуры: праца адвакатаў, юрыстаў, збор доказаў. Нікога проста так не абвінавацяць у тым, што ён экстрыміст, тэрарыст ці яшчэ хтосьці. І па законе вось гэтыя шэсць чалавек зараз абвешчаныя ў міжнародны вышук.

Інфармацыя аб катаваннях будзе збірацца. Злачынцы панясуць пакаранне. Альбо ў міжнароднай юрысдыкцыі, альбо ў Беларусі.

@nau_belarus
«Мы осуждаем похищение и вывоз детей из Украины в Россию и Беларусь и считаем необходимым наказать всех виновных», — спикер Парламента Чехии Маркета Адамова по итогам второго саммита Крымской платформы, проходившего 24 октября в Праге.

17 октября, накануне саммита Крымской платформы, руководитель НАУ Павел Латушко и представители команды провели встречу с Маркетой Адамовой в Праге и передали главе парламента Чехии материалы по причастности режима Лукашенко к незаконному перемещению украинских детей со временно оккупированных территорий и последующей индоктринации.

Важно, что международные организации и конкретные страны акцентируют внимание на необходимости наказания всех виновных в незаконном перемещении украинских детей.

Команда НАУ продолжает работу по привлечению к ответственности режима Лукашенко за военные преступления.

Если у вас есть возможность и желание поддержать работу команды НАУ: https://www.belarus-nau.org/donate

@nau_belarus
Фільм «Беларускі працэс», створаны НАУ, увайшоў у доўгі спіс Беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас»

Дакументальная стужка, знятая рэжысёрам Максімам Буйніцкім і беларуска-польскай камандай па ініцыятыве і пры арганізацыйнай і фінансавай падтрымцы Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, распавядае пра лёс траіх пацярпелых ад катаванняў з боку прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі і пра іх пошукі правасуддзя і справядлівасці.

Фільм створаны для таго, каб даносіць да замежных палітыкаў і чыноўнікаў інфармацыю пра праблемы, якія існуюць у сферы прымянення інструментаў універсальнай юрысдыкцыі на практыцы. Паглядзець карціну можна па спасылцы.

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне працягвае дапамагаць пацярпелым ад злачынстваў супраць чалавечнасці ў мэтах аднаўлення іх парушаных правоў і справядлівасці. Наша мэта — прыцягнуць да адказнасці прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі, вінаватых у злачынствах супраць беларускага народа.

Даслаць інфармацыю юрыстам НАУ можна праз электронную пошту [email protected]

Калі ў вас ёсць магчымасць і жаданне падтрымаць працу каманды НАУ: https://www.belarus-nau.org/donate

@nau_belarus
Мы змагаемся, каб тая ноч не паўтарылася

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года адбылося масавае забойства карнікамі НКУС выбітных беларускіх дзеячоў культуры і навукі.

https://youtu.be/2mxPqOxEnxs

86 гадоў таму Беларусь пазбавілася найбольш таленавітых беларускіх творцаў. Па надуманых падставах яны былі затрыманыя, змешчаныя ў турмы, а пазней — растраляныя.

Сёння нярэдка можна пачуць, што гісторыя цыклічная, што гістарычныя падзеі зноў паўтараюцца праз пэўныя прамежкі часу. Пасля ночы расстраляных паэтаў прайшло 86 гадоў. І сёння мы бачым, як злачынны рэжым Лукашэнкі таксама спрабуе забіць беларускую культуру.

Тысячы беларусаў, абвінавачаных па крымінальных справах за іншадумства, прайшлі турму на вуліцы Валадарскага ў Пішчалаўскім замку. 86 гадоў таму ахвяры ночы растраляных паэтаў праходзілі па тых жа калідорах Пішчалаўскага замка. Сёння разам з супрацоўнікамі іншых карных ўстаноў людзей затрымліваюць супрацоўнікі беларускага камітэта дзяржбяспекі і ГУБАЗіК. 86 гадоў таму — ахвяр чорнай ночы затрымлівалі супрацоўнікі ўпраўлення дзяржбяспекі НКУС БССР.

У ноч з 29 па 30 кастрычніка 1937 года Беларусь згубіла сотні ненапісаных вершаў, песень, якія сёння маглі б лічыцца народнымі, твораў культуры, якія маглі б рабіць нашу краіну вядомай на ўвесь свет, дзясяткі вынаходніцтваў, якія маглі б зрабіць нашае сённяшняе жыццё лепшым. У 1937 годзе мы згубілі тое, чаго сёння не хапае беларускай культуры. На жаль, ахвяраў ночы растраляных паэтаў вярнуць немагчыма. Але магчыма змяніць тое, што будзе ў нашай будучыні, у нашым далейшым жыцці і жыцці нашых нашчадкаў.

Менавіта сёння мы можам забяспечыць незалежную Беларусь заўтра з багатай нацыянальнай культурай, з нацыянальным тэатрам і кіно, музыкай і мастацтвам. Са сваім, а не з чужым. Таму сёння мы змагаемся за тое, каб крывавая ноч беларускай культуры і навукі больш ніколі не паўтарылася.

Беларускасць пераможа, а рэжым паняссе сваю гістарычную і юрыдычную адказнасць за злачынствы супраць беларусаў. І мы не спынімся, пакуль не дасягнем гістарычных зменаў.

Павел Латушка
29-30 кастрычніка 2023 года

@nau_belarus
Як вы ставіцеся да ідэі прамых выбараў членаў Каардынацыйнай рады?
Anonymous Poll
61%
Падтрымліваю
7%
Не падтрымліваю
32%
Цяжка адказаць
Сообщите нам о проблемах

В Народное антикризисное управление и Объединенный Переходный Кабинет обращаются беларусы, которые в процессе осуществления административных процедур в стране проживания вынуждены предоставлять должностным лицам различные справки от государственных органов режима Лукашенко. Особенно остро проблема стоит после издания т.н. «указа о паспортах и доверенностях».

https://youtu.be/Xnwjz5ca4qE

Взаимодействие с режимом Лукашенко для большинства беларусов неприемлемо, часто небезопасно, а для находящихся под международной защитой — недопустимо. Однако национальное законодательство иностранных государств не успело перестроиться, чтобы учитывать складывающуюся ситуацию.

Чтобы помочь беларусам, столкнувшимся с подобными проблемами, мы просим прислать нам на электронную почту [email protected] информацию о случаях, когда от вас требовали документы:

– не предусмотренные законодательством;

– предусмотренные законодательством, но получение которых связано с необходимостью обращения в учреждения режима либо риском посещения территории Республики Беларусь;

– предусмотренные законодательством, но получение которых невозможно, поскольку их не выдают учреждения режима.

Также нас интересуют случаи дискриминации (отказы в предоставлении услуг, блокировании процедур и т.д.) из-за беларуского гражданства.

После сбора сведений мы планируем запустить петицию, а также подготовить политико-правовое обоснование и соответствующие предложения по решению ситуации для государств-партнеров.

@nau_belarus
Прыцягненне да адказнасці Лукашэнкі. Што зроблена на дадзены момант

Сёння адным з асноўных накірункаў працы каманды Народнага антыкрызіснага ўпраўлення з'яўляецца садзейнічанне ў пытаннях прыцягнення да адказнасці Лукашэнкі і яго памагатых за злачынствы супраць беларускага народа, супраць чалавечнасці, ваенныя злачынствы, у тым ліку за злачынствы, звязаныя з арганізацыяй незаконнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей.

Рэжым бачыць пагрозу выдачы ордэра на арышт Лукашэнкі і спрабуе пазбегнуць гэтага. Аднак наша каманда працягвае працу. Што ўжо зроблена? Каманда НАУ на сёння ажыццявіла тры крокі, накіраваных на тое, каб прыцягнуць да адказнасці дыктатара Лукашэнку і яго памагатых.

1. Камандай НАУ падрыхтавана папярэдняя справаздача па факце незаконнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей, якая:
прадстаўлена ў Савеце Еўропы і Еўрапарламенце (май 2023 года);
– перададзена дэпутатам ПАСЕ і Вярхоўнай Рады Украіны;
– перададзена міністрам замежных спраў Украіны, краін ЕС, Дзярждэпартамент ЗША;
– перададзена генеральнаму пракурору Украіны і ўпаўнаважанаму па правах чалавека Украіны;
– шырока прадстаўлена ў міжнародных і сусветных медыя.

2. 27 чэрвеня 2023 года намі была перададзена камунікацыя ў адпаведнасці з артыкулам 15 Рымскага статута пракурору МКС аб незаконнай дэпартацыі і перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей з акупіраваных Расіяй тэрыторый у Беларусь.

3. Сёння, 7 лістапада 2023 года, адбудзецца перадача другой часткі камунікацыі ў МКС з дадатковымі доказамі ваенных злачынстваў, здзейсненых дыктатарам Лукашэнкам і яго памагатымі.

На падставе падрыхтаваных камандай Народнага антыкрызіснага ўпраўлення справаздач і матэрыялаў:

– Сусветныя СМІ стварылі матэрыялы па тэме ролі рэжыму Лукашэнкі і т.з. Саюзнай дзяржавы ў ваенных злачынствах (Telegraph, Reuters, Sky News, Economist, Associated Press, Washington Post, Fox News, New York Times, US News, ABC News і інш.). 

– ПАСЕ ў рэзалюцыі ад 27 красавіка 2023 года адзначыла адказнасць рэжыму Лукашэнкі за злачынныя дзеянні па незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей.

– 3 мая 2023 года Вярхоўная Рада Украіны ўнесла змены ў «Зварот да парламентаў і ўрадаў замежных дзяржаў, міжнародных арганізацый і іх парламенцкіх асамблеяў аб асуджэнні ўчыненых Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь злачынстваў прымусовай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей». Важна, што як у зварот, так і ў пастанову Вярхоўнай Рады ўнесеныя папраўкі, дзе адзначана роля Лукашэнкі ў незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей.

– На саміце кіраўнікоў дзяржаў Савета Еўропы 16-17 мая 2023 года ў Рэйк'явіку ў тэкст дэкларацыі была дададзена роля рэжыму Лукашэнкі ў вышэйзгаданым злачынным дзеянні.

– У маі 2023 года Генеральная пракуратура Украіны пачала следства па фактах незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей у Беларусь. Мы працягваем шчыльнае ўзаемадзеянне з Генеральнай пракуратурай па гэтым пытанні.

– 12 чэрвеня 2023 года папярэдняя справаздача па факце незаконнага перамяшчэння прадстаўлена камандай НАУ на міжнароднай канферэнцыі «Адказнасць рэжыму Лукашэнкі за злачынствы супраць чалавечнасці і міграцыйны крызіс: перспектывы міжнароднага правасуддзя» ў Вільні, арганізаванай Міністэрствам юстыцыі Літвы і цэнтрам Права і дэмакратыі (Літва).

– У жніўні 2023 года пастаянны прадстаўнік ЗША пры ААН Лінда Томас-Грынфілд закранула, са спасылкай на дадзеныя НАУ, тэму ўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў ваенных злачынствах. Заява была зроблена ў Савеце Бяспекі ААН. Важна адзначыць, што пастаянны прадстаўнік ЗША пры ААН з'яўляецца членам Кабінета Прэзідэнта ЗША і членам Савета нацыянальнай бяспекі ЗША.

Каманда НАУ вядзе сістэмную працу па пытаннях прыцягнення да адказнасці вінаватых у злачынствах. Адказнасць за ўчыненыя злачынствы непазбежная.

@nau_belarus
Передача второй части коммуникации о причастности Лукашенко к военному преступлению

7 ноября Павел Латушко и представители команды Народного антикризисного управления передали в ходе встречи в офисе Прокурора Международного уголовного суда в Гааге вторую часть коммуникации (дополнительные материалы) о причастности диктатора Лукашенко и его сообщников к военному преступлению — незаконному перемещению украинских детей.

Новые собранные командой НАУ материалы дополняют переданную 27 июня 2023 года НАУ коммуникацию в соответствии со статьей 15(2) Римского статута.

Переданные в Международный уголовный суд материалы включают:

1) Дополнительные доказательства участия Лукашенко в незаконной депортации украинских детей в Беларусь.

Команда НАУ установила иерархию отношений «начальник-подчиненный» между Лукашенко и причастными к противоправным деяниям должностными и иными лицами. На вершине этой иерархии находится самопровозглашенный президент Лукашенко, незаконно удерживающий власть в Беларуси, а также являющийся председателем Высшего Государственного Совета т.н. Союзного государства Беларуси и России.

Отмечаем, что 27 июня, в день передачи НАУ в МУС коммуникации в соответствии со статьей 15(2) Римского статута, Лукашенко сделал заявление, в котором фактически признал свою роль в этих преступлениях. Позже, 11 августа, он еще раз публично повторил заявления о своем личном решении оказать всестороннюю поддержку фонду Талая в организации вывоза детей с оккупированных территорий Украины в Беларусь для т.н. реабилитации. Лукашенко особо отметил, что выделение средств на эту деятельность из бюджета т.н. Союзного государства Беларуси и России было его личной инициативой.

2) Доказательства и ранее неизвестные факты причастности целого ряда беларуских и российских организаций, среди них «Белорусского республиканского союза молодежи» и других, а также их руководителей и ряда членов к незаконной депортации украинских детей в Беларусь.

3) Подробные свидетельства о программе перевоспитания, организованной нелегитимными властями Беларуси для украинских детей под видом т.н. реабилитационной программы в лагере «Дубрава» в Беларуси, который находится в управлении госкомпании «Беларуськалий».

В дополнительных материалах приведены доказательства того, что дети не были доставлены в лагерь для лечения или медицинской реабилитации. Вместо этого дети участвовали в насыщенной программе мероприятий, которая содержала элементы политического, а именно антиукраинского, пролукашенковского и прокремлевского перевоспитания, а также милитаризации украинских детей. Сюда входят встречи с представителями Русской православной церкви, мотоклубов «Ночные валькирии» и «Ночные волки», представителями т.н. Союзного государства Беларуси и России, режима Лукашенко, представителями молодежной организации «Белорусский республиканский союз молодежи», пропагандистами, в т.ч. артистами, поддерживающими войну против Украины, антиукраинскую и пророссийскую идеологию.

Дополнительные доказательства сопровождены всесторонней правовой оценкой индивидуальной уголовной ответственности всех причастных к преступным деяниям лиц, а также особенной роли и ответственности Лукашенко как «начальника, руководителя» в отношении подчиненных, реализующих преступные деяния.

В материалах, переданных в МУС, содержатся установленные командой НАУ личные данные 37 украинских детей, незаконно вывезенных с территории Украины. Всего по данным НАУ с более чем 20 временно оккупированных городов и населенных пунктов Украины в Беларусь было вывезено более 3 тыс. украинских детей, из них более 2100, включая детей-сирот, с явными нарушениями норм международного гуманитарного права.

Команда НАУ продолжает поиск и установление жертв данных военных преступлений. Перед собой мы ставим три ключевые цели:

1. Добиться прекращения совершения преступлений в отношении украинских детей.
2. Содействовать возвращению детей в Украину.
3. Добиться привлечения к ответственности и выдачи ордера на арест Лукашенко и его сообщников за совершаемые военные преступления.

Подробнее на сайте НАУ.
Дадатковыя доказы ўдзелу Лукашэнкі ў незаконнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей у Беларусь

Намеснік кіраўніка НАУ Арцём Брухан аб перадачы ў офіс Пракурора Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе другой часткі камунікацыі аб датычнасці дыктатара Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў да ваеннага злачынства — незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей.

https://youtu.be/UQ801gU6Ot0

Каманда НАУ ўстанавіла іерархію адносін «начальнік-падначалены» паміж Лукашэнкам і датычнымі да супрацьпраўных дзеянняў службовымі і іншымі асобамі. На вяршыні гэтай іерархіі знаходзіцца самаабвешчаны прэзідэнт Лукашэнка, які незаконна ўтрымлівае ўладу ў Беларусі.

Дадатковыя доказы суправаджаюцца ўсебаковай прававой ацэнкай індывідуальнай крымінальнай адказнасці ўсіх датычных да злачынных дзеянняў асоб, а таксама асаблівай ролі і адказнасці Лукашэнкі як «начальніка, кіраўніка» ў дачыненні да падначаленых, якія рэалізуюць злачынныя дзеянні.

Таксама былі перададзены доказы і раней невядомыя факты датычнасці цэлага шэрагу беларускіх і расійскіх арганізацый да дадзенага ваеннага злачынства. Варта адзначыць, што у гэтых арганізацыях працаюць адныя і тыя ж людзі, але выкарыстоўваюць розныя структуры для дасягнення сваіх мэтаў, сярод якіх: перавыхаванне, індактрынацыя і мілітарызацыя украінскіх дзяцей.

Перад сабой мы ставім тры ключавыя мэты:

1. Дамагчыся спынення здзяйснення злачынстваў у дачыненні да ўкраінскіх дзяцей.

2. Спрыяць вяртанню дзяцей ва Украіну.

3. Дамагчыся прыцягнення да адказнасці і выдачы ордэра на арышт дыктатара Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў за здзейсненыя ваенныя злачынствы.

@nau_belarus
Распараджэнні часовай акупацыйнай адміністрацыі Лукашэнкі, а не законы

Юрыст НАУ Арцём Праскаловіч у інтэрв'ю «Malanka Media».

https://youtu.be/nADz_cRZTOg

У чарговы раз трэба звярнуць увагу на тое, што такія паняцці як «закон», «указ», «пастанова» ў Беларусі могуць выкарыстоўвацца сёння, на жаль, вельмі ўмоўна. Я б прапаноўваў разглядаць такое паняцце, як «распараджэнне часовай акупацыйнай адміністрацыі». Гэта правілы рэжыму, якія дзейнічаюць на столькі і паколькі ёсць жаданне ў рэжыму. Да законаў не маюць ніякага дачынення тыя паперы, якія прымаюцца ў Беларусі.

Сведчаннем гэтаму з'яўляецца месца Беларусі ў чарговым індэксе верхавенства права. Мы разумеем, што тыя крытэрыі, якія там ацэньваюцца — а гэта стан барьцьбы з карупцыяй, стан спраў з правамі чалавека, стан магчымасцей адстойваць свае правы ў судах — у Беларусі ў дрэнным стане. Менавіта таму зараз Беларусь займае ў гэтым індэксе толькі 104 месца.

Па ўсім бачна, што рэжым карыстаецца тым, што беларусы правапаслухмяная нацыя, нацыя добрасумленная. І прадстаўнікі рэжыму кажуць беларусам — глядзіце, вось так напісана ў законе. Але кожны беларус павінен разумець, што тое, што запісана — не з'яўляецца законам.

Рэжым прымае тое заканадаўства, якое яму патрэбнае для захавання рэпрэсій, каб адбіраць у людзей маёмасць, фінансы. Мы бачым, што адбываецца з размеркаваннем, прызывам, падаткаабкладаннем. Мы бачым, што ёсць інтарэсы рэжыму, а ёсць інтарэсы беларусаў. І гэта не адно і тое ж.

@nau_belarus
С какими проблемами сталкиваются беларусы?

НАУ продолжает сбор информации о проблемах, которые возникают у беларусов при осуществлении административных процедур в стране проживания, а также о фактах дискриминации.

Мы получили от вас предложения по вопросам упрощения процедур перерегистрации транспортных средств, необходимости отмены предоставления подтверждения действительности водительского удостоверения, а также продления действия паспортов Республики Беларусь.

Напоминаем, что вы можете прислать нам на электронную почту [email protected] информацию о случаях, когда от вас требовали документы:

– не предусмотренные законодательством;

– предусмотренные законодательством, но получение которых связано с необходимостью обращения в учреждения режима либо риском посещения территории Республики Беларусь;

– предусмотренные законодательством, но получение которых невозможно, поскольку их не выдают учреждения режима.

Также нас интересуют случаи дискриминации (отказы в предоставлении услуг, блокировании процедур и т.д.) из-за беларуского гражданства.

После сбора сведений мы планируем запустить петицию, а также подготовить политико-правовое обоснование и соответствующие предложения для государств-партнеров по решению ситуации.

@nau_belarus
Политические убийства и смерти по вине режима

К годовщине убийства Романа Бондаренко «Правовая инициатива» подготовила информационно-аналитический обзор 16 смертей по вине режима Лукашенко, произошедших с 2020 года.

Гибель беларусов по вине режима Лукашенко — системная проблема в Беларуси, которая началась до 2020 года и усугубилась после фальсификации президентских выборов.

Расследовать такие дела сложно — режим отрицает свою причастность, т.н. Следственный комитет отказывается возбуждать уголовные дела, данные о смертях в местах лишения свободы скрываются. Информация в редких случаях поступает к правозащитникам от родственников или других заключенных. Реальное число смертей остается неизвестным.

В обзоре собраны все известные сведения об обстоятельствах и причинах смертей, именах предполагаемых виновных, нарушениях правовых норм и роли режима в гибели беларусов. Материалы доступны на сайте «Правовой инициативы».

Команда Народного антикризисного управления вместе с партнерами добивается привлечения к ответственности представителей режима Лукашенко за совершаемые преступления против человечности.

@nau_belarus
Расія знішчае незалежнасць Беларусі

Намеснік кіраўніка НАУ Арцём Брухан у інтэрв'ю каналу «6TV Biełaruś».

https://youtu.be/6_pdCf73XqM

Цалкам відавочна, што Расія стала той краінай, якая для сябе паставіла задачу знішчэння дзяржаўнасці Украіны, а таксама знішчэння дзяржаўнасці Беларусі.

Мы разумеем, што калі Пуцін і расійскія эліты не лічаць Украіну — дзяржавай, а ўкраінскую нацыю — нацыяй, калі яны лічаць іх «сапсаванымі рускімі», то што казаць пра Беларусь? У іх галовах ужо даўно стаіць гэтая пячатка рускага свету.

Сёння Расіі выгодна выстаўляць Беларусь з голасам у ААН ці даваць нейкую частковую незалежнасць, але калі наступіць момант яны таксама вельмі хутка ў сваіх імперскіх амбіцыях зробяць так, каб Беларусі не было. Каб Беларусь стала часткай Расіі.

Таму ў гэтым кантэксце мы робім еўрапейскі выбар, які дазваляе Беларусі заставацца незалежнай і самастойнай краінай. У любым хаўрусе з Расіяй аб незалежнасці Беларусі гаворка весціся не можа.

@nau_belarus
2024/06/28 19:06:46
Back to Top
HTML Embed Code: