Telegram Web Link
Як замяніць беларускія аўтамабільныя нумары на польскія

У сувязі з рашэннямі, прынятымі Еўрапейскім Саюзам і інтэрпрытацыямі гэтых рашанняў шэрагам еўрапейскіх краін, узнікла патэнцыяльная перспектыва забароны знаходжання аўтамабіляў з беларускай рэгістрацыяй на тэрыторыі ЕС. Гэта можа стварыць цяжкасці для беларусаў, якія не могуць наведваць Беларусь і цяпер знаходзяцца ў Польшчы. Каб пазбегнуць гэтых праблем, мы рэкамендуем скарыстацца працэдурай рэгістрацыі маёмасці перасяленца (“mienie przesiedleńcze”).

Для таго каб падаць заяву ў межах гэтай працэдуры, неабходна выканаць наступныя ўмовы:

гісторыя пражывання за межамі ЕС: вы павінны пражываць за межамі ЕС без перапынку на працягу не менш за 1 год да прыбыцця ў Польшчу;
наяўнасць рэгістрацыі права ўласнасці на аўтамабіль: аўтамабіль мусіць быць зарэгістраваны на ваша імя не менш за 6 месяцаў да вашага прыбыцця ў Польшчу;
пацвярджэнне пражывання ў Польшчы і намер жыць тут доўгатэрмінова: каб пацвердзіць факт пражывання ў Польшчы і намер жыць тут доўгатэрмінова, неабходна мець карту побыту (пастаянную або часовую) ці прынамсі падаць заяву на яе.

З заявай трэба звяртацца ў мытны орган па месцы рэгістрацыі.

Важныя нюансы:

Падаць заяву па працэдуры рэгістрацыі маёмасці перасяленца можна толькі цягам 12 месяцаў з дня, прызнанага мытнымі органамі Польшчы як дзень прыняцця рашэння жыць у Польшчы доўгатэрмінова. Часцей за ўсё гэта дата атрымання карты побыту, але на практыцы могуць быць прызнаны і іншыя даты, напрыкалад:

дата падпісання працоўнага кантракта (umowa o pracę);
дата падачы першай падатковай дэкларацыі;
дата атрымання статуса міжнароднай аховы і іншыя.

Нашы рэкамендацыі:

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне, на жаль, не мае рэсурсаў для аказання індывідуальнай дапамогі ў кожным канкрэтным выпадку, таму мы раім:
падаць заяву на міжнародную ахову: у сённяшніх абставінах гэта адзін з найлепшых механізмаў абароны правоў беларусаў за мяжой, якія засталіся без падтрымкі сваёй дзяржавы;
скарыстацца з прававых кансультацый: звяртайцеся па прававыя кансультацыі ў праваабарончыя арганізацыі і да прыватных юрыстаў, каб атрымаць прафесійную дапамогу і падрыхтаваць усе неабходныя дакументы.

Уся працэдура замены беларускіх нумароў на польскія сапраўды можа быць складанай і патрабуе дакладнага выканання ўсіх умоў. Таму мы рэкамендуем загадзя паклапаціцца пра яе праходжанне.

@nau_belarus
Павел Латушко приглашен в Прокуратуру для дачи показаний в качестве потерпевшего

Павел Латушко сегодня в г.Лодзь даст показания в качестве потерпевшего в Департаменте по борьбе с организованной преступностью Национальной прокуратуры Польши.

Национальная прокуратура Польши инициировала расследование по уголовному делу о подстрекательстве установленного лица к убийству Павла Латушко, совершенном лицом, причастным к деятельности иностранной разведки против Республики Польша.

Встреча с прокурором состоится в Лодзи по адресу: улица Липова, 81.
Новы санкцыйны пакет Еўразвязу прымусіў Лукашэнку задумацца

Намеснік кіраўніка НАУ Арцём Брухан паразважаў у эфіры Еўрарадыё пра жорсткія санкцыі, дыскрымінацыю беларусаў і ці збіраецца Захад цалкам адмежавацца ад Беларусі.

https://youtu.be/nfclw9jCjuw

Калі паглядзець глабальна, мы маем наступнае: 29 чэрвеня ЕС увёў 7-ы санкцыйны пакет. Праз 3 дні Лукашэнка заявіў, што гатовы вызваліць сваіх «праціўнікаў». 13 ліпеня ён жа загадвае адвесці войскі з мяжы Украіны. Праз 4 дні старшыня МЗС Рыжанкоў, у якога бабуля і матуля полькі, анансуе безвіз для 35 еўрапейскіх краінаў. Гэта не выглядае супадзеннем.

Чаму еўрапейскія краіны абмяжоўваюць простых беларусаў?

Як беларус, я не магу гэта падтрымліваць, але логіка рашэнняў Літвы і Латвіі – бяспека. Яны вельмі хвалююцца наконт агрэсіі, спецслужбаў Лукашэнкі. Там невялікае насельніцтва і шмат расейскамоўных, якія глядзяць крамлёўскую прапаганду. І, гледзячы на гэта, палітыкі краінаў Балтыі прынялі, на жаль, жорсткія і непрыемныя для нас рашэнні.

Ці гэта крок, што стаўленне да беларусаў будзе як да расейцаў?

Еўрапейскія краіны разумеюць, хто такія беларусы і хто такія расейцы. Робяцца захады, медыйная праца, кантакты з палітыкамі ЕС, каб даваць ясны мэсэдж, што беларусы – гэта не расейцы і не агрэсары. Калі Беларусь не ўвядзе сваё войска ва Украіну – нічога не зменіцца.

Што дасць безвіз для Лукашэнкі, ці гатова Еўропа пайсці на замірэнне з ім, ды чаму пры санкцыях у Беларусь чыгункай едуць люксавыя аўто з ЕС, глядзіце па спасылцы: https://youtu.be/nfclw9jCjuw
Возвращение в Беларусь: Как желание приехать домой превращается в тюремный срок

Казалось, уже три года появляются новости о том, как беларусы, уехавшие от режима, возвращаются домой и попадают под репрессии. Уверен, что многие, находясь за границей, хоть однажды задумывались, что его или ее это не коснется, что власти забыли, что прошло много времени. Но это совсем не так.

23 июля «Наша Ніва» опубликовала статью про Наталью Левую, которая после долгого времени вернулась в Беларусь. Как следует из материала, 17 июля ее осудили на 6 лет колонии со штрафом 40 тысяч рублей.

Наталье 38 лет, она профессиональный 2D-художник, жила в Польше и очень хотела вернуться в Беларусь. Коллеги отговаривали ее уезжать, но желание девушки вернуться на родину было сильнее. Она даже оплатила в кратном размере донаты за 2020 год, о чем получила справку от КГБ. С этой справкой она и направилась в Беларусь.

Однако Родина встретила ее не с объятиями

Наталью задержали на границе. 17 июля в Брестском городском суде ее обвинили по трем статьям: «Финансирование войны», «Финансирование экстремистского формирования» и «Финансирование экстремистской деятельности». 6 лет колонии — такую цену заплатила девушка за желание вернуться в родную страну, веря, что КГБ ее не тронет за так называемую компенсацию.

Почему мы затрагиваем эту историю? Это хороший пример вранья режима, его репрессивной политики и ненависти к своим гражданам.

В начале года правозащитники заявляли о более чем 200 задержанных беларусах, вернувшихся на родину. Многие из них обращались в "комиссию по возвращению", но это их не спасло. Среди них была Татьяна Курилина. Ее обвинили в администрировании протестных чатов и посадили на четыре с половиной года колонии. Брестчанин Игорь Немирович тоже обращался в комиссию и вернулся в Беларусь. Ему назначили один год колонии. И таких примеров сотни.

Не следует верить в безопасность возвращения домой

Вот, например, Лукашенко создал свою комиссию для возвращения граждан. Но что мы видим на практике? Люди, поверившие в эти обещания, возвращаются домой и оказываются за решеткой. Эта комиссия стала очередным инструментом для заманивания оппозиционно настроенных граждан и их последующего преследования.

Другая его инициатива — схема с поборами за донаты. И снова результат тот же: люди платят огромные суммы, надеясь на защиту, но вместо этого сталкиваются с арестами и тюремными сроками. Эти поборы оказались еще одним способом вытягивания денег из граждан под ложными предлогами.

Наконец, недавно введенный безвизовый режим для европейских граждан также оказался лишь ловушкой. За красивыми заявлениями о свободе передвижения скрывается реальность: режим задержал гражданина Германии и присуждает ему смертную казнь. Получается, что даже для иностранцев Беларусь остается крайне небезопасным местом.

Все это подтверждает то, что возвращение для беларусов в страну, где правит режим Лукашенко, очень рискованно и опасно. Никакие «комиссии», «компенсации» или «раскаяния» не гарантируют безопасность. Об этом нужно напоминать всем, кто сейчас в безопасности за границей и хочет поехать домой.
Мировые и международные медиа: Лукашенко захватывает заложников

Тема непрекращающихся преступлений диктатора Лукашенко продолжает оставаться в фокусе внимания мировых и международных медиа.

Что пишут о диктаторе Лукашенко в крупнейших СМИ — в наших карточках.
Выстава Алеся Пушкіна ў Варшаве

Экспанаты, створаныя на аснове медыйных артэфактаў, дакументаў і арыгінальных відэапрац з архіва мастака Алеся Пушкіна будуць прадстаўленыя ў Варшаве ў межах выставы «Аles Pushkin. AFTERLIFE». Выстава адкрыецца ў Музеі Вольнай Беларусі — праекце Народнага антыкрызіснага ўпраўлення — у дзень нараджэння мастака, 6 жніўня.

Алесь Пушкін (1965-2023) — палітвязень, мастак, акцыяніст, які дэклараваў сваю творчасць як палітычнае мастацтва. Загінуў у засценках рэжыму Лукашэнкі, быў закатаваны ў гарадзенскай турме.

Алесь Пушкін верыў, што мастацтва змяняе свет. Ён застаецца з намі насуперак смерці, бо як мастак мае вялікі прывілей: яго думкі і ідэі прысутнічаць ў яго працах. Канцэпцыя выставы грунтуецца на акцыях і перформансах Пушкіна, якія ён праводзіў з 1989 года і тэмы якіх застаюцца актуальнымі ў сённяшні гістарычны момант: «Дзень Волі», «Падарунак прэзідэнту», «Свята і Святы», «Беларускі Рэзістанс», «Супраціў Вайне».

У экспазіцыю, большую частку якой складаюць экспанаты, створаныя на аснове медыйных артэфактаў, дакументаў і арыгінальных відэапрац з архіва мастака, таксама інтэграваны арыгінальныя творы яго сяброў, калег і паплечнікаў, тых, чыя творчасць канцэптуальна звязана з яго ідэямі. У выставе прадстаўлены працы таксама Руфіны Базловай (Stitchit), Аляксандра Васюковіча, Андрэя Дурэйкі, Іяланты Кіліян, Янака Коўзеля, Максіма Тымінько, Антося Цялежнікава, Яны Шостак, Рамана Шэлла.

Музычная частка адкрыцця будзе прадстаўлена выступам Вольнага Хора. Куратар выставы — Андрэй Дурэйка.

* Дата і час адкрыцця: 6 жніўня, 19:00
* Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11, Варшава
* Працягласць экспазіцыі: з 6 жніўня да 31 жніўня

Праект ладзіцца ў межах праграмы ArtPower Belarus Беларускай Рады культуры і Дацкага інстытута культуры пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза і праграмы MOST+. Партнёры выставы: Human Constanta, тэлеканал «Белсат», Беларуская асацыяцыя палітвязняў «Да Волі» і Старамейскі Дом Культуры (Варшава).

Падрабязней аб выставе і імпрэзах у яе межах — у сацыяльных сетках музея.
Лукашэнка працягвае злачынствы супраць украінскіх дзяцей

Яшчэ ў жніўні 2021 года, да поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, тысячы непаўналетніх перамяшчаліся з акупаваных тэрыторый Украіны праз і ў Беларусь. Паводле нашай інфармацыі, агульная колькасць перамяшчаемых дзяцей ужо перавышае 3500.

https://youtu.be/dTFQsRZsIUU

Большасць такіх непаўналетніх, сярод якіх ёсць сіроты, дзеці з інваліднасцю, з няпоўных сем'яў ці з поўных, знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі часова і жыве ў санаторыях. Аднак на сённяшні дзень, паводле кіраўніка арганізацыі «SAVE UKRAINE» Мікалая Кулебы, дадаліся факты пакідання іх у беларускіх сем’ях.

Адначасова мы назіраем выпадкі, калі адны і тыя ж дзеці прывозяцца ў Беларусь некалькі разоў. Фактычна такія дзеці ўвесь час перамяшчаюцца паміж акупаванымі тэрыторыямі Украіны, Расіяй і Беларуссю.

Такія дзеянні могуць быць спробай ухіліцца ад увагі Міжнароднага крымінальнага суда, чый фокус у першую чаргу накіраваны на непаўналетніх асоб, вывезеных з акупаваных тэрыторый Украіны на пастаяннай аснове. Менавіта такія абставіны выкарыстоўвацца рэжымам Лукашэнкі для садзейнічання Расіі ў дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей.

Каманда НАУ працягвае збіраць інфармацыю пра злачынствы рэжыма Лукашэнкі адносна ўкраінскіх дзяцей і прадстаўляць матэрыялы і доказы ў Міжнародны крымінальны суд. Парламенцкая Асамблея Савета Еўропы, Еўрапарламент і АБСЕ падтрымліваюць пачатае пракуратурай Украіны расследаванне і заклікалі Міжнародны крымінальны суд разгледзець пытанне аб выдачы міжнароднага ордэра на арышт Лукашэнкі.

Падрабязнасці ў відэа: https://youtu.be/dTFQsRZsIUU
16 выпускнікоў атрымалі дыпломы аб заканчэнні дыпламатычнай праграмы.

У МЗС Польшчы адбылося ўрачыстае завяршэнне чацвёртага выпуску праграмы «Новыя кадры для Новай Беларусі».

Праграма падрыхтоўкі новых беларускіх дыпламатаў ініцыявана ў 2020 годзе Цэнтрам даследаванняў Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта пры падтрымцы Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. Пры арганізайным і фінансавым удзеле МЗС Польшчы з канца 2020 года штогод ажыццяўляецца падрыхтоўка дыпламатаў для Новай Беларусі. У рамках праграмы падрыхтавана ўжо 74 будучых дыпламаты.

Галоўнай мэтай дыпламатычнага курса з’яўляецца фарміраванне кадравага рэзерву для дыпламатычнай службы Новай Беларусі. Курс уключаў у сябе: тэорыю і практыку палітыкі і дыпламатыі, знешнюю палітыку і бяспеку, дыпламатычны пратакол, міжнароднае права, аналіз палітычнай сітуацыі ў Беларусі і на постсавецкай прасторы і інш. Перад удзельнікамі праграмы выступалі еўрапейскія дыпламаты, выкладчыкі польскіх і іншых замежных ВНУ.

Выкладчыкамі на праграме былі як супрацоўнікі Варшаўскага ўніверсітэта і Дыпламатычнай акадэміі МЗС Польшчы, так і запрошаныя госці, сярод якіх былы амбасадар ЗША ў Польшчы Дэніел Фрыд, міністр у канцэлярыі прэзідэнта Польшчы, адказны за міжнародную палітыку Мешка Павляк, спецыяльны прадстаўнік МЗС Польшчы па супрацоўніцтве з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, амбасадар Артур Міхальскі, кіраўнік НАУ, амбасадар Павел Латушка, а таксама намеснік кіраўніка НАУ, амбасадар Уладзімір Астапенка.

Сімвалічна, што цырымонія ўручэння дыпломаў адбылася ў МЗС Польшчы ў залі Ежы Гедройца, падчас якой выступіў кіраўнік дыпламатычнай службы і генеральны дырэктар МЗС Рафал Вішнеўскі. Перад выпускнікамі таксама выступіў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінету, кіраўнік НАУ Павел Латушка, які адзначыў, што для АПК падрыхтоўка кадраў з’яўляецца прыярытэтным напрамкам і што тыя тэарэтычныя і практычныя веды, якія атрымалі маладыя будучыя дыпламаты, будуць вельмі істотныя падчас фарміравання новага дыпламатычнага корпуса Беларусі. Павел Латушка падкрэсліў, што мы фактычна падрыхтавалі кадравы патэнцыял, каб ў транзітны перыяд забяспечыць працу МЗС Новай Беларусі. На ўручэнні дыпломаў прысутнічалі дырэктары дэпартаментаў МЗС Польшчы.

Па выніках праграмы дыпломы атрымалі 16 выпускнікоў. Ужо зараз удзельнікі ўсіх чатырох выпускаў працуюць для дэмакратычнай Беларусі — у Каардынацыйнай радзе, НАУ, ініцыятыве “Сумленныя людзі” і іншых беларускіх дэмакратычных арганізацыях.

@nau_belarus
Чиновники Лукашенко полностью провалили борьбу с последствиями урагана

Заместитель руководителя НАУ Артем Брухан в эфире «Маланка Медиа» ответил на вопрос, почему органы власти в Беларуси настолько неэффективные перед внезапными природными катаклизмами:

https://youtu.be/Y2ZiTpTogXg

У МЧС свои ресурсы всегда ограничены, поэтому они взаимодействуют с местными органами власти (райисполком, горисполком). Чиновники выделяют ресурсы спасателям и создают материальную базу, но только после “отмашки сверху”. Оперативно принимать решения они не умеют.

Чиновники в лукашенковской системе боятся брать на себя ответственность

Чтобы принять решение нужно принимать нормативные акты, решения горисполкомов, которые надо исполнять. Это все для них очень сложно. Лучше подождать сигнал из Минска. При такой вертикали власти при критических ситуациях и возникают проблемы, как это было в Гомельской области 13 июля.

Пока ждали помощи сверху, Лукашенко пил шампанское

Там все затопило, у людей воды нет, деревья порушились, электричество пропало. А диктатор выпивает во дворце со своим министром. В это время МЧС спасает людей и нуждается в ресурсах. А ресурсы могут дать чиновники, которые тоже ждут решения со столицы. В этом и состоит одна из проблем системы, выстроенной под одного человека.

Лукашенко ни к чему не готов

Как бы самопровозглашенный не говорил о готовности к войне, ко всему на свете, он лишний раз доказал свою ложь. То, как власти отреагировали на ураган, показывает реальное состояние дел в режиме Лукашенко. Что не скажешь про беларусов, которые в очередной раз показали свою сплоченность и организованность.

Подробнее в видео: https://youtu.be/Y2ZiTpTogXg
Еўрапейскі выбар Беларусі

Прадстаўнік па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве АПК, намеснік кіраўніка НАУ Уладзімір Астапенка распавёў на панэльнай дыскусіі «Больш Еўропы для беларусаў у 2025 годзе» на канферэнцыі «Новая Беларусь» пра вынікі 30-гадовай палітыкі Лукашэнкі і як уратаваць краіну ад гэтых наступстваў.

https://youtu.be/DfwtuwhgiOg

Лукашэнка з 1994 года праводзіць прамую антыеўрапейскую палітыку. Ён ігнараваў адчыненыя дзверы Еўропы і ўсе магчымасці наладзіць супрацоўніцтва з еўрапейскімі партнёрамі. Цяпер Беларусь знаходзіцца ў вельмі складаным становішчы. Чаму?

Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, якая не з'яўляецца чальцом Савета Еўропы. Гэта адзіная краіна ў Еўропе, якая прымяняе смяротнае пакаранне. Беларусь не мае дагаворных базавых адносін з Еўрасаюзам. Беларусы, адзіныя сярод суседзяў (акрамя Расеі), якім патрэбна віза. Наша краіна адзіная ў Еўропе, якая не развівае родную мову і нават можа страціць незалежнасць.

Гэта тое дно, ад якога мы павінны адштурхнуцца, каб пачаць свой шлях наверх.

Жыццёва важным для існавання Беларусі з'яўляецца еўрапейскі выбар

Поспех гэтага палітычнага выбару з аднаго боку залежыць ад дэмакратычных сілаў, ад інстытутаў, нашай працы. З іншага боку, залежыць ад кожнага беларуса і кожнай беларускі, якія неабыякавыя да далейшай долі сваіх нашчадкаў. Веру, што беларусы гэты выбар зробяць, а мы будзем спрыяць такому развіццю падзеяў.

Падрабязнасці ў відэа: https://youtu.be/DfwtuwhgiOg
Рыхтуйцеся, мы не спынімся — новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

Памятаеце, мы абяцалі, што ў хуткім часе адправім пад санкцыі чарговую партыю прыслужнікаў рэжыму Лукашэнкі? Абяцалі — выконваем. Па прапанове Народнага антыкрызіснага ўпраўлення ў чарговы санкцыйны пакет ЕС трапіў шэраг асоб, адказных за ўнутраныя рэпрэсіі і іншыя злачынствы супраць беларусаў. У прыватнасці, пад еўрапейскімі абмежаваннямі апынуліся:

Прапагандысты: гендырэктарка БЕЛТА Ірына Акуловіч, чалец Савета Рэспублікі і галоўны рэдактар «Выдавецкага дома "Беларусь сёння"» Дзмітрый Жук, старшыня так званага Маладзёвага парламента Мікіта Рачылоўскі, а таксама карэспандэнт АНТ Аляксей Краквін.

13 «суддзяў»:
1. Вячаслаў Тулейка — суддзя Мінскага абласнога суда;
2. Алена Ананіч — суддзя Мінскага гарадскога суда;
3. Анатолій Сотнікаў — суддзя Гомельскага абласнога суда;
4. Андрэй Млечка — суддзя суда Фрунзенскага раёна г. Мінска;
5. Iгар Шведаў — суддзя Магілёўскага абласнога суда;
6. Таццяна Шоцік — суддзя Ленінскага раёна г. Мінска;
7. Васіль Скок — суддзя Гродзенскага абласнога суда;
8. Станіслаў Iванюценка — суддзя суда Рэчыцкага раёна;
9. Аляксей Хлышчанкаў — суддзя Гомельскага абласнога суда;
10. Iгар Зямцоў — суддзя Магілёўскага абласнога суда;
11. Вольга Дубовік — суддзя суда Маладзечанскага раёна;
12. Антон Дудаль — суддзя суда горада Бабруйска;
13. Мікалай Сяргеевіч — суддзя Жлобінскага раённага суда.

Карнікі-сілавікі рэжыму з ГУБАЗіК Андрэй Ананенка, Міхаіл Бедункевіч і Дзмітрый Ковач, так званыя пракуроры Міхаіл Кавалёў і Ірына Падкавырава, начальнік калоніі №11 у Ваўкавыску Віктар Дуброўка, начальнік калоніі №4 Дзяніс Таўсцянкоў, начальнік турмы ў Гародне Павел Казакоў і яго намеснік Васіль Каляда, начальнік СІЗА №1 Мінска Андрэй Цэдрык.

Таксама набліжаны да Лукашэнкі бізнэсовец Вiктар Шаўцоў.

Асобы, якія трапілі пад абмежавальныя меры ЕС, падпадаюць пад замарожванне актываў і забарону на прадастаўленне сродкаў ад грамадзян і кампаній у ЕС. Таксама ім не дазваляецца ўязджаць на тэрыторыю Еўрапейскага саюза або ехаць транзітам праз яе.

Агулам санкцыі ЕС у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі прымяняюцца цяпер да 261 фізічнай асобы і 37 юрыдычных асоб.

Мы разумеем, што гэта толькі першы крок на шляху да рэальнай справядлівасці. У будучыні многія з іх за свае шматлікія злачынствы супраць беларусаў апынуцца на лаве падсудных. Адказнасць будзе немінучай. Рыхтуйцеся, гэта далёка не канец. Кожны з тых, хто ўдзельнічае ў палітычных пераследах і рэпрэсіях, панясе адказнасць за свае дзеянні. Мы працягнем нашыя намаганні і далей будзем працаваць над тым, каб забяспечыць справядлівасць для ўсіх, хто стаў ахвярай гэтага рэжыму.
2024/09/29 06:26:32
Back to Top
HTML Embed Code: