Telegram Web Link
5 каштоўнасных профіляў беларускай моладзі👩🏻‍💻

Даследчая група Моладзевага блока радая прадставіць вынікі яшчэ аднаго даследавання. І цяпер мы можам даведацца яшчэ больш пра тых, хто нас атачае.

Больш даведацца пра 5 каштоўнасных профіляў можна ў картках.

А яшчэ больш інфармацыі можна знайсці па спасылцы (толькі памятайце, што трэба ўключыць VPN, бо наш сайт заблакаваны на тэрыторыі Беларусі).
Новы год толькі пачаўся, а ўжо хочацца, каб ён хутчэй скончыўся? Разумеем 🤝

Але наперадзе нас чакае яшчэ шмат чаго і нам варта быць да гэтага гатовымі. Да чаго рыхтавацца чытай у нашых картках 🫡
Спадчына Каліноўскага: якую Беларусь бачыў наш самы вядомы грамадскі актывіст?

141 год таму пачалося паўстанне 1863-1864 гг., якое, нягледзячы на сумныя вынікі, адразу ж стала культавым і ў некаторай ступені заклала пачатак асобнай беларускай нацыянальнай ідэі.

З гэтай нагоды мы падрыхтавалі кароткі тэзісны агляд палітычнай думкі Каліноўскага, яго сацыяльна-эканамічных, нацыянальных і ідэалагічных перакананняў:

https://telegra.ph/Kal%D1%96no%D1%9Esk%D1%96-kamun%D1%96st-nacyyanal%D1%96st-%D1%96-l%D1%96beral-u-adn%D1%96m-flakone-01-23

P.S. Таксама можаце зазірнуць у наш Instagram, дзе мы апублікавалі рэдкія ілюстрацыі сучаснікаў паўстання з французскага часопісу «Le Monde Illustre».
БЯСПЛАТНАЯ ЮРЫДЫЧНАЯ ДАПАМОГА для тых, хто сутыкаецца з праблемамі падчас выбрачага працэсу!

2 варыянты сувязі з намі:

👉 напісаць нам альбо Задзіночанню беларускіх студэнтаў;

👉 запоўніць гугл-форму.

Форма прызначана для студэнтаў і студэнтак, але калі ты сутыкаешся з праблемамі на працы ці яшчэ недзе, таксама абавязкова звяртайся да нас!

Беражыце сябе ❤️
Вяртаемся з новым відэа! 🔥🔥🔥

2024 — год выбараў. Яны адбудуцца адразу ў 64 краінах Свету, а на выбарчыя ўчасткі пойдзе аж 4 мільярды чалавек.

Аднак, ёсць краіны, дзе выбары і існуюць, аднак іх вынік на 100% прадказальны: выбары ў аўтарытарных краінах.

У сённяшнім відэа разбіраемся ў тым, якія існуюць стратэгіі дэмакратычных гульцоў на выбары пры аўтарытарызме, навошта самім дыктатарам выбары і што нас усіх чакае.

Чакаем на вашыя прагляды, каментары і лайкі! Нам вельмі важная вашая падтрымка, бо алгарытмы YouTube дрэнна прасоўваюць беларускамоўны кантэнт.

👉 https://youtu.be/B41egaMqudo
2024/09/27 14:16:14
Back to Top
HTML Embed Code: