Telegram Web Link
З днём Волі ўсіх, спадарства!
🐍 Палітычны актывізм да 2020, аналіз зменаў настрояў беларусаў, ліберальная будучыня Беларусі

Наш спікер Даніла Лаўрэцкі, завітаў у госці да падкасту Вальнадумства!

Разам з нашым былым сябрам Лёшам Лазаравым, а таксама Франакам Дзядовым паўспаміналі як паўставаў Моладзевы Блок, абмеркавалі выклікі сучаснай палітыкі, а таксама паразмаўлялі за актуальную беларускую позву.

Запрашаем да праслухоўвання на YouTube:

👉 https://youtu.be/I5i7tL99AmI?si=bLpVAKweframeO2Y

І на ўсіх іншых пляцоўках:

👉 http://valnadumstva.podbean.com
Legalize Belarus запрашае на Школу гуманнай наркапалітыкі 3.0 🌿

Наркапалітыка — адна з найбольш чуллівых тэмаў грамадства. Аднак, нашая агульная і адназначная пазіцыя ў тым, што спажывец — не злачынца!

Мы верым, што ў свабодным грамадстве людзей не павінны адпраўляць за краты за спажыванне псіхаактыўных рэчываў (ПАР) і мы шукаем аднадумцаў, якія зацікаўленныя ў доўгатэрміновай працы па змяненні грамадскай думкі і рэфармаванню цяперашняга заканадаўства.

У рамках Школы ўдзельнікі і ўдзельніцы азнаёмяцца з рознымі аспектамі наркапалітыкі, пачынаючы ад асноўных паняццяў у сферы псіхаактыўных рэчываў і іх уплыву на арганізм чалавека да аналізу адвакацыйных стратэгій і міжнароднай сістэмы рэгулявання ПАР.

Падрабязней пра школу можна прачытаць на сайце.

📍 Калі? Дзе?
9–13 траўня. Літва

Дэдлайн падачы:
6 красавіка

Удзельнікі і ўдзельніцы будуць адбірацца на падставе матывацыйных лістоў, якія можна пакінуць у форме-заяўцы.
🔥 Новая афлайн магчымасць ад Моладзевага Блоку: дыскусійна-адукацыйны семінар па публічнай палітыцы

Як знайсці баланс у палярызаваным грамадстве? Што ляжыць у аснове якасная заканадаўчай ініцыятывы? Якім чынам пераконваць грамадства і дзяржаву ў сваіх перакананнях?

На нашым семінары мы сфакусуемся на радыкальна ліберальных зменах у пост-сацыялістычных краінах: пашырэнне эканамічных свабодаў, індывідуальных правоў ва ўмовах сапраўднай палітычнай канкурэнцыі.

Акрамя таго, мы вылучым шмат часу на абмеркаванні і дыскусіі: усё для вас, будучыя ўдзельнікі і ўдзельніцы.

Дэдлайн падачы: 12.04
Падрабязнасці па спасылцы (дасяг з Беларусі праз VPN)

Заяўкі на ўдзел можна пакідаць тут:
https://forms.gle/NLUfRwsYvfUDP3XBA
Запрашаем варшаўскіх пабачыцца ў гэтую нядзелю 🤝

Моладзевы Блок разам з Задзіночаннем беларускіх студэнтаў і пры ўдзеле Моладзевага Наступу (Фракцыя КР) ладзіць сустрэчу з падпісчыкамі і падпісчыцамі з Варшавы!

Мы будзем радыя пабачыцца ў афлайне, а таксама правесці змястоўную дыскусію па аднаму з гарачым для дэмакратычнага руху топіку: роля і лёс Каардынацыйнай Рады: ці патрэбная гэтая структура беларускаму грамадству ў 2024?

Таксама мы скарыстаемся гэтай магчымасцю каб трошкі паразмаўляць пра нашую бягучую дзейнасць фармальна і нефармальна, а ўвечары проста разам папіць піва 🍻

📍 Месца правядзеня:
Каворкінг Free Belarus Center (Mokotowska 24, пам. 64)

Час правядзення:
Нядзеля 21 красавіка, 17:00 - 19:00

Калі ласка, зарэгіструйцеся па спасылцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🚫 Taboo Talks: Даследуйце забароненыя межы свабоды!

Беларускія студэнты за свабоду у партнёрстве з Моладзевым Блокам і Legalize Belarus запрашаюць на адукацыйную анлайн-праграму па вывучэнню спрэчных, але важных для грамадства пытанняў: права на валоданне зброяй, права на аборт, легалізацыя псіхаактыўных рэчываў і сэкс-паслугаў.

💬 Чатыры дыскусіі, дзясяткі думак: праграма ўключае не толькі лекцыі, але і дынамічныя дыскусіі, дзе кожны ўдзельнік зможа выказаць свае думкі і ўзяць удзел у жывых абмеркаваннях.

🧠 Цікавыя спікеры(-кі): мы запрасілі спецыялістаў(-ак) у адпаведных галінах, якія падзеляцца міжнародным досведам і філасофіяй кожнага з пытанняў.

💻 Анлайн-фармат: вы можаце далучыцца да праграмы з любой лакацыі Свету ў бяспечных і камфортных для вас умовах.

📅 Даты заняткаў: з 14.05.2024 і на працягу 1 месяца.

🟡 Мовы выкладання: беларуская, украінская, расейская.

Дэдлайн рэгістрацыі: да 23:59 9 мая 2024 года па Менскім часе.

Падаць заяўку можна тут!

Свабода, моладзь, адукацыя.
Чаму адкупіцца ад размеркавання столькі каштуе? 💸

🤔 Чаму платнікі плацяць тую ці іншую суму за адукацыю?
Ніхто не ведае. Чаму, напрыклад, філфак і эканомфак БДУ, якія размешчаныя ў адным і тым жа будынку і маюць прыкладна аднолькавую колькасць пар, плацяць па-рознаму? Пры чым эканомфак аддасць на некалькі тысяч рублёў у год больш. Гэта што, рыначак так вырашыў?

Не, так вырашыла адміністрацыя прэзідэнта і міністэрства адукацыі.

🤑 Ці поўнасцю платнікі аплочваюць сваю адукацыю?
Калі верыць заяве міністра адукацыі Андрэю Іванцу ад верасня 2023 года, то не. Платнікі пакрываюць 50%-70% ад рэальнага кошту на адукацыю. Астатняе, калі верыць ягоным словам, пакрывае дзяржава. Таму, па ягонаму меркаванню, у Беларусі не існуе ніякай платнай адукацыі, а ёсць толькі паўплатная. Альбо як бы сказалі аптымісты, паўбясплатная.

😳 А колькі трэба заплаціць, калі адмаўляешся ад размеркавання?
Залежыць ад універу, канешне ж. dev.by публікавалі падлікі доўга для студэнта БДУ (факультэт не ўдакладняўся), які навучаўся з 2017 па 2022 навучальны год. Яму налічылі больш за 56.000 рублёў. Калі паглядзець, колькі плацяць за адукацыю ў БДУ нават самае шчодрае студэнцтва з ФМА, то за 4 гады адукацыі прыйдзецца заплаціць трохі больш за 24К BYN. То бок, за неадпрацоўку, бюджэтнікі мусяць заплаціць амаль у два разы больш.

😳 Адкуль узялася гэтая лічба?
Міністэрства адукацыі ўвогуле не бярэ ў разлік, колькі платнікі плацілі за адукацыю. Можна, напрыклад, паглядзець на разліковы ліст вышэй і зразумець іх логіку:

- Фактычныя расходы разлічваюцца за апошні год навучання: усе вытраты ўніверсітэта дзеляцца на ўсіх студэнтэў-бюджэтнікаў.
- Па колькасці месяцаў навучанне ў апошнім каляндарным годзе вылічваецца сярэднемесячная кошт падрыхтоўкі аднаго студэнта
- Сярэднемесячны кошт падрыхтоўкі аднаго студэнта паманажаецца на колькасць месяцаў, якія гэты студэнт адвучыўся.

Чаму так? Мы не ведаем 🙂

‼️ Калі ў вас ёсць нейкія пытанні звязаныя з размеркаваннем, то мы гатовыя дапамагчы. Проста накіруйце свой запыт нам у бота @moladzbel_bot
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2024/11/15 10:23:42
Back to Top
HTML Embed Code: