Telegram Web Link
Беларускае палітычнае поле стракаціць рознымі структурамі, імёнамі і брэндамі.

Практычна кожны палітычны актар заяўляе аб усенароднай падтрымцы і прэтэнзіях на званне агульнанацыянальнага лідара.

Аднак, ці ёсць у кагосьці з іх рэальнае права на такі клэйм, наколькі вялікай падтрымкай у рэчаіснасці карыстаецца кожная з прадстаўленых сілаў і якія іх рэальныя шанцы на ўладу ва ўмовах свабодных і дэмакратычных выбараў?

У сённяшнім відэа раскрываем рэальны расклад сілаў на беларускім палітычным полі, а таксама спрабуем спрагназаваць вынікі прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў, калі б беларусам была дадзеная магчымасць правесці іх у адпаведнасці з законам 🤔

👉 https://youtu.be/MkrO6EvBcOM
🇪🇺 Гісторыя поспеху: як Еўропа абагнала ўвесь свет?

Чаму Заходні свет і, у прыватнасці, Еўропа займаюць лідуючыя пазіцыі па многіх сусветных паказчыках, а пераважная большасць вынаходстваў і інавацый за апошнія 400 гадоў была створана менавіта ў Еўрапейскай частцы свету?

Існуе мноства тэорый, якія спрабуюць растлумачыць прычыны поспеху еўрапейцаў: хтосьці кажа аб каланіяльным фактары, хтосьці — аб прадвызначанай культурнай і цывілізацыйнай перавазе.

Аднак, рэальныя прычыны «вялікага ўзбагачэння Еўропы» куды больш заблытаныя і складаныя. У сённяшнім роліку тлумачым за 10 хвілін у чым менавіта заключаецца сакрэт еўрапейскага поспеху:

👉 https://youtu.be/cQBEslBh8jk?si=iO9j7CBktnPcdg3b
5 каштоўнасных профіляў беларускай моладзі👩🏻‍💻

Даследчая група Моладзевага блока радая прадставіць вынікі яшчэ аднаго даследавання. І цяпер мы можам даведацца яшчэ больш пра тых, хто нас атачае.

Больш даведацца пра 5 каштоўнасных профіляў можна ў картках.

А яшчэ больш інфармацыі можна знайсці па спасылцы (толькі памятайце, што трэба ўключыць VPN, бо наш сайт заблакаваны на тэрыторыі Беларусі).
Новы год толькі пачаўся, а ўжо хочацца, каб ён хутчэй скончыўся? Разумеем 🤝

Але наперадзе нас чакае яшчэ шмат чаго і нам варта быць да гэтага гатовымі. Да чаго рыхтавацца чытай у нашых картках 🫡
Спадчына Каліноўскага: якую Беларусь бачыў наш самы вядомы грамадскі актывіст?

141 год таму пачалося паўстанне 1863-1864 гг., якое, нягледзячы на сумныя вынікі, адразу ж стала культавым і ў некаторай ступені заклала пачатак асобнай беларускай нацыянальнай ідэі.

З гэтай нагоды мы падрыхтавалі кароткі тэзісны агляд палітычнай думкі Каліноўскага, яго сацыяльна-эканамічных, нацыянальных і ідэалагічных перакананняў:

https://telegra.ph/Kal%D1%96no%D1%9Esk%D1%96-kamun%D1%96st-nacyyanal%D1%96st-%D1%96-l%D1%96beral-u-adn%D1%96m-flakone-01-23

P.S. Таксама можаце зазірнуць у наш Instagram, дзе мы апублікавалі рэдкія ілюстрацыі сучаснікаў паўстання з французскага часопісу «Le Monde Illustre».
2024/11/16 12:56:42
Back to Top
HTML Embed Code: