Telegram Web Link
Forwarded from YouTube Беларусi
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Какого это быть лидером самой бесполезной структуры в мире?»🙃

Моладзевы Блок задает демсилам вопросы, на которые каждый беларус хочет получить ответы💯

Подпишись на канал ТРЭНДЫ: ПАПУЛЯРНЫЯ ВІДЭА БЕЛАРУСІ
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Апошняе відэа па гісторыі сучаснай беларускай палітыкі ўжо на канале 🫡

У
2010-х «беларускаму цуду» прыйшоў канец: жорсткі разгон пратэстаў пасля чарговых выбараў абазначыў курс на аўтакратыю, валютны крызіс разбурыў міф аб эканамічнай стабільнасці, а тэракт у мінскім метро 11 красавіка 2011 года ўзмацніў страх у грамадстве.

У той жа час, «дзясятыя» таксама запомніліся дастаткова папулярнай кандыдатурай Таццяны Караткевіч, «вышымайкамі», правядзеннем 100-годдзя БНР у цэнтры Мінска, парламенцкай кампаніяй Моладзевага Блоку і многім іншым.

Якія ж яны, беларускія «дзясятыя»? Глядзіце ў нашым новым роліку:
https://youtu.be/7hqCaLQLWfc
🌿 Чаму дэкрыміналізацыя псіхаактыўных рэчываў — непазбежная?

Не так даўно мы выпусцілі сумесны аналітычны дакумент разам з @legalizebelarus, які аналізуе цяперашнюю наркапалітыку Беларусі, а таксама дае прапановы па неабходных рэформах.

А ў сённяшнім відэа мы распавядаем пра тое, што ўвогуле сабой уяўляе «вайна з наркотыкамі», чаму яна правалілся і якія існуюць сучасныя падыходы да гуманнай наркапалітыкі.

Чаму не ўсе спажыўцы ПАР — наркаманы, не ўсе ПАР — наркотыкі і што патрэбна змяніць у Беларусі глядзіце на нашым Youtube-канале:

https://youtu.be/QClupC0vPkQ?si=mWOOJFCL2d_NJ440
🇪🇺 Што будзе, калі Беларусь далучыцца да ЕС?

Геі, мігранты, фашысты, русафобы — ці сапраўды Еўрапейскі Саюз менавіта пра гэта? Альбо еўраінтэграцыя — шлях да эканамічнага і сацыяльнага бума, якога проста немагчыма дасягнуць без далучэння да ЕС?

У новым відэа распавядаем пра тое, якія бенефіты можа прынесці сяброўства ў ЕС для Беларусі, а таксама спрабуем разабрацца, якія крокі для гэтага трэба здзейсціць.

Больш падрабязна чытайце ў нашым Instagram (які, дарэчы, апошнім часам мы вядзем значна актыўней за Telegram), а новае відэа глядзіце па спасылцы ніжэй:

https://youtu.be/0UEwA_cvO5w
Беларусь — акупаваная краіна?

Апошнім часам, у сувязі з актыўным умяшаннем Расіі ва ўнутраныя справы Беларусі, а таксама саўдзелам Беларусі ў агрэсіі супраць Украіны, узнікла ідэя аб прызнанні Беларусі акупаванай краінай.

Аднак, што пра гэта кажа міжнароднае права? У сённяшнім роліку паспрабуем разабрацца, ці можна лічыць Беларусь акупаванай Расіяй і якія падобныя гістарычныя прэцэдэнты можна сустрэць у сусветнай гісторыі.

А як лічыце вы? Пераходзьце на наш Youtube і пішыце ў каментарах чаму Беларусь можна лічыць акупаванай і ці з'яўляемся мы краінай-агрэсарам у дачыненні да Ўкраіны:

👉 https://youtu.be/o31YVWFj2QQ?si=gS7Ayccl_ZSRFe7m
Рэформы па метадычках: добрая практыка ці забойства эканомікі?

Ні для кога не сакрэт, што міжнародныя фінансавыя інстытуты сапраўды маюць спіс рэкамендацый, неабходных для атрымання крэдытаў і грантаў. Адным з такіх спісаў з'яўляецца «Вашынгтонскі кансэнсус», распрацаваны вядучымі эканамістамі ў канцы 1980-х гадоў.

Аднак, наколькі пастулаты Вашынгтонскага кансэнсусу дапамаглі краінам, якія прымянілі гэтыя рэформы на практыцы? У гэтым відэа мы разбіраемся, што ж такое «Вашынгтонскі кансэнсус», якія наступствы мелі яго прымяненне ў розных месцах планеты, а таксама як Беларусь уводзіла ў зман міжнародныя фінансавыя арганізацыі.

👉 https://youtu.be/1axR9iir6hg
Forwarded from Глушылка Бі-бі-сі
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⚡️ Чаго хоча беларускі КДБ і як ледзь не забіла Калеснікаву? Вялікае інтэрв'ю з Аланай Гебрэмарыям

У першым выпуску новага сезона нашага відэа падкаста мы разам з камандай @newbelarusvision зрабілі вялікае інтэрв'ю з Аланай Гебрэмарыям, адным з галоўных лідэраў студэнцкага руху Беларусі з «Задзіночання беларускіх студэнтаў» і «Моладзевага блока», экс-прадстаўніцай Святланы Ціханоўскай па справах моладзі і экс-сябрам асноўнага складу Каардынацыйнай рады.

💸 Падтрымайце нас на Patreon https://patreon.com/placouka

Што абмеркавалі?

🔻Ці хацела Алана з'язджаць з Беларусі і што стала галоўнай трыгерам такога пераезду
🔻Як праходзяць будні палітвязняў, якія выйшлі на волю, але да якіх застаецца асаблівая цікавасць з боку спецслужбаў
🔻Пры сыход у айці і забарону на працу стаматолагам
🔻Чаму затрымалі Алану і як гэта праходзіла
🔻Турэмны побыт і як з глузду не з'ехаць. Што можна і што нельга ўнутры. Што ўнутры думаюць пра вайну
🔻Пра талерантнасць беларусаў і дыскрымінацыю. Дзяцінства Аланы
🔻Чаго хоча беларускі КДБ і якія тэхнікі ціску выкарыстоўвае
🔻Як ледзь не забіла Марыю Калеснікаву і перадавала нечаканае і смелае прывітанне Эдуарду Пальчысу

Глядзіце гэты выпуск і падпісывайцеся на канал 👉

https://youtu.be/1aeYVbO5e7s

@placouka
Свята без свята: Дзень народнага адзінства 🤦🏻

Зараз дзяржаўны каналы б'юцца ў святочных канвульсіях — такое ж свята на двары! Але ці гэта ўвогуле свята і што прапануецца святкаваць? З гэтым разабраліся ў нашым Інстаграме.

А тут можна знайсці лонгрыд пра пераасэнсаванне палякамі свайго імперыялістычнага мінулага:

Ежы Гедройц: Я — чалавек усходні!

А як вы ставіцеся да "новага свята"?
19 верасня 1991 года бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь
🇧🇾 🇧🇾
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Чаму капіталістычныя краіны — найбольш багатыя і свабодныя?

Рынкавую сістэму часта абвінавачваюць у несправядлівасці, дыскрымінацыі, абмежаванні свабоды і агульных правалах. Аднак, менавіта капіталістычныя краіны з'яўляюцца найбольш свабоднымі і паспяховымі ў свеце. Супадзенне?

У новым відэа мы распавядаем пра тое, што такое капіталізм, як працуе цэнаўтварэнне, да чаго прыводзіць дзяржаўнае кіраванне эканомікай, а таксама чаму рынкавая эканоміка з'яўляецца найбольш натуральнай і эфектыўнай сістэмай уладкавання грамадства.

👉 https://youtu.be/ULOA5A-1jV4
Ці вы чулі пра канцэпт безумоўнага базавага даходу?

Ідэя бязвыплатнай фінансавай дапамогі ад дзяржавы абмяркоўвалася філосафамі і эканамістамі яшчэ з 16 стагоддзя. Аднак у апошнія дзесяцігоддзі яна адрадзілася асабліва актыўна: у дзясятках краін і рэгіёнаў па ўсім свеце ўрады сталі запускаць пілотныя праекты па ўвядзенні UBI.

У сённяшнім відэа распавядаем пра ідэю ўніверсальнага ці безумоўнага базавага даходу, разбіраем яго як з левых, так і з правых пазіцый, а таксама спрабуем палічыць колькі б каштавала ўвядзенне UBI у Беларусі.

Абяцаем, што тэма цікавая і наводзіць на некаторыя думкі 😏

👉 https://youtu.be/kbZClDLRKpM
Беларускае палітычнае поле стракаціць рознымі структурамі, імёнамі і брэндамі.

Практычна кожны палітычны актар заяўляе аб усенароднай падтрымцы і прэтэнзіях на званне агульнанацыянальнага лідара.

Аднак, ці ёсць у кагосьці з іх рэальнае права на такі клэйм, наколькі вялікай падтрымкай у рэчаіснасці карыстаецца кожная з прадстаўленых сілаў і якія іх рэальныя шанцы на ўладу ва ўмовах свабодных і дэмакратычных выбараў?

У сённяшнім відэа раскрываем рэальны расклад сілаў на беларускім палітычным полі, а таксама спрабуем спрагназаваць вынікі прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў, калі б беларусам была дадзеная магчымасць правесці іх у адпаведнасці з законам 🤔

👉 https://youtu.be/MkrO6EvBcOM
🇪🇺 Гісторыя поспеху: як Еўропа абагнала ўвесь свет?

Чаму Заходні свет і, у прыватнасці, Еўропа займаюць лідуючыя пазіцыі па многіх сусветных паказчыках, а пераважная большасць вынаходстваў і інавацый за апошнія 400 гадоў была створана менавіта ў Еўрапейскай частцы свету?

Існуе мноства тэорый, якія спрабуюць растлумачыць прычыны поспеху еўрапейцаў: хтосьці кажа аб каланіяльным фактары, хтосьці — аб прадвызначанай культурнай і цывілізацыйнай перавазе.

Аднак, рэальныя прычыны «вялікага ўзбагачэння Еўропы» куды больш заблытаныя і складаныя. У сённяшнім роліку тлумачым за 10 хвілін у чым менавіта заключаецца сакрэт еўрапейскага поспеху:

👉 https://youtu.be/cQBEslBh8jk?si=iO9j7CBktnPcdg3b
5 каштоўнасных профіляў беларускай моладзі👩🏻‍💻

Даследчая група Моладзевага блока радая прадставіць вынікі яшчэ аднаго даследавання. І цяпер мы можам даведацца яшчэ больш пра тых, хто нас атачае.

Больш даведацца пра 5 каштоўнасных профіляў можна ў картках.

А яшчэ больш інфармацыі можна знайсці па спасылцы (толькі памятайце, што трэба ўключыць VPN, бо наш сайт заблакаваны на тэрыторыі Беларусі).
2024/11/15 14:20:11
Back to Top
HTML Embed Code: