Telegram Web Link
Відэа для пятнічнага прагляду з гарбаткай! ☕️

У гэтым відэа вы даведаецеся:
🔹 Як адбыўся падзел на левых і правых?
🔹Чаму паўнагоддзе дасягаецца менавіта ў 18 гадоў?
🔹Навошта нам увогуле дзяржава?
🔹Што такое палітыка і як яна ўплывае на кожнага з нас?

https://youtu.be/GzsiJjq1uFE

Гэты ролік выходзіць у калабе з моладзевым саветам РАДА у межах анлайн-адукацыйнага курса "Палітыка ў двух словах":

Курс складаецца з 3 відэалекцый і 7 закрытых семінараў, даступных для ўдзельнікаў курса, зарэгістравацца на які вы можаце па спасылцы ніжэй:

https://forms.gle/QjJZzLeE8atXaVYU7
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Відэа для суботняга прагляду з гарбаткай 🫡

Хоць такія тэрміны як камунізм, фашызм, нацыяналізм, лібералізм, кансерватызм і анархізм знаёмыя многім з нас, сапраўдны змест гэтых ідэалогій часта няправільна інтэрпрэтуецца ці проста ігнаруецца супрацьстаялымі палітычнымі гульцамі.

У сённяшнім відэа мы максімальна аб'ектыўна і непрадузята (рэальна, без жартаў) разбіраем асноўныя ідэалогіі і растлумачваем іх рэальнае напаўненне.

Гэта ужо другі адкрыты ролік у межах адукацыйнага анлайн-курса "Палітыка ў двух словах", запісацца на які вы можаце па спасылцы ніжэй:

👉 https://forms.gle/QjJZzLeE8atXaVYU7

Глядзець ролік:

👉 https://youtu.be/w_GFqz5H2eE
Новае відэа: Як уладкаваны дзяржавы? 🤔

Што такое дзяржава?
Чаму ўзнікае карупцыя?
Як не дапусціць узнікнне аўтакратыі?

Разбярэмся ў гэтым дзіўным свеце сістэм дзяржаўнага ўладкавання разам у нашым новым выпуску❤️

👀https://youtu.be/ifzSgy2eDNw

А каб даведацца яшчэ больш, запісвайся на наш курс па палітычнай адукацыі (дэдлайн ужо ў гэтую нядзелю)

👀https://forms.gle/QjJZzLeE8atXaVYU7
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Як выглядала палітыка да Лукашэнкі?

Да першых прэзідэнцкіх выбараў Беларусь была парламенцкай рэспублікай. І хоць парламент нам тады дастаўся яшчэ з савецкага часу, у Вярхоўным Савеце існавала шмат розных палітычных сілаў. Яны канкуравалі адна з адной, і нават унутры гэтых сілаў існавала канкурэнцыя.

Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь праіснаваў з 1991 па 1996 год. Сваю дзейнасць спыніў у 1996 годзе праз прыняцце паправак у Канстытуцыю 1994 года, паводле якой функцыі былога вышэйшага прадстаўнічага органа адышлі да Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Сёння мы публікуем першае відэа з цыклу "сучасная палітыка Беларусі" і запрашаем вас далучацца да прагляду, ну і абавязкова ставіць лайкі і падпісвацца на канал ❤️

👉 Глядзець відэа:
https://youtu.be/bsdG7uASJjs
🤔 Хто такая моладзь Беларусі?

Хочам прадставіць вам вынікі нашай працы – вялікае даследаванне беларускай моладзі!

😨 Больш за ўсё беларускую моладзь хвалююць малыя заробкі, а таксама яна не гатова да ўдзелу ў радыкальных метадах пратэсту.

З кароткай выжымкай дадзеных можна азнаёміцца ў гэтым допісе, а поўныя дадзеныя можна знайсці на нашым сайце!
🔥 Запрашаем на Моладзевы Эканамічны Кэмп

Што сабой уяўляе і якіх рэформ патрабуе беларуская эканоміка? Давайце разбярэмся разам!

ЗБС разам з Моладзевым Блокам запрашаюць актыўных беларускіх студэнтаў і студэнтак, выпускнікоў і выпускніц незалежна ад месца навучання і актуальнага пражывання, якіх турбуе эканамічная палітыка цяперашняй і будучай Беларусі.

🗓 Даты правядзення:
31 жніўня – 4 верасня 2023 года.

❗️Дэдлайн падачы заявак:
19 чэрвеня (уключна).

🫡 Пра вынікі адбору паведамім да 23 чэрвеня.

Заяўку на ўдзел можна падаць тут!
Як Лукашэнка стаў прэзідэнтам?

На гэтае пытанне мы адказваем у нашым новым відэа! Паглядзіце, бо здаецца, што ўсе ўпэўненыя як гэта было, але амаль заўсёды гэта не так 😏

Акром таго з відэа можна даведацца:
- Чаму ў Маладзечна няма ніводнай камуністачнай назвы вуліцы?
- Як Лукашэнка мог НЕ стаць нават кандыдатам у прэзідэнты?
- Чаму паміж Кебічам і Лукашэнкам людзі абралі Лукашэнку?

🔥Карацей, хутчэй бяжым глядзець:
https://youtu.be/VE-yFTewhHY
2024/11/16 10:07:42
Back to Top
HTML Embed Code: