Telegram Web Link
Шаноўныя Анжаліка Мельнікава і Станіслава Гліннік!

Віншую вас з абраннем спікеркай і віцэ-спікеркай абранага прадстаўнічага органа — Каардынацыйнай Рады. Упэўнены, што для вас галоўным будзе адстойванне інтарэсаў Беларусі і кожнага беларуса.

Спадзяюся на канструктыўнае ўзаемадзеянне і выказваю гатоўнасць садзейнічаць узмацненню супрацоўніцтва Каардынацыйнай Рады з Аб'яднаным Пераходным Кабінетам Беларусі і іншымі суб'ектамі дэмакратычных сіл.

Перад усімі намі шмат выклікаў і працы, але разам мы здолеем. Іншага выбару ў нас няма.

З павагай,
П.П. Латушка
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Беларусь на парадку дня падчас старшынства Польшчы ў ЕС

Падтрымка незалежных сродкаў масавай інфармацыі, у тым ліку тэлеканала «Белсат», а таксама стратэгія па сітуацыі ў Беларусі падчас старшынства Польшчы ў ЕС — галоўныя тэмы абмеркавання падчас сустрэчы намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі з прадстаўнікамі Міністэрства замежных спраў Польшчы. Учора адбылася сустрэча з упаўнаважаным міністра замежных спраў Польшчы па супрацьдзеянні міжнароднай дэзінфармацыі, амбасадарам Томашам Хлонем, сёння — сустрэча з намеснікам міністра замежных спраў Польшчы Марэкам Праўда.

Падтрымка і захаванне самастойнасці тэлеканала «Белсат» — прыярытэтна для беларускага дэмакратычнага грамадства. Павел Латушка адзначыў, што тэлеканал «Белсат» робіць значны ўнёсак у супрацьдзеянне прапагандзе рэжыму Лукашэнкі, данясенне да беларусаў аб’ектыўнай, праўдзівай і сумленнай інфармацыі пра бягучыя падзеі, пашырэнне выкарыстання беларускай мовы, супраць якой змагаецца рэжым Лукашэнкі.

Падчас сустрэчы з намеснікам міністра замежных спраў Польшчы Марэкам Праўдай абмеркавана важнасць стратэгіі па Беларусі, асаблівая роля ў якой належыць Польшчы. Польшча гістарычна і культурна звязана з Беларуссю і беларускім народам, з’яўляецца краінай-суседкай Беларусі, мае сумесную мяжу. Разам з тым дзеянні рэжыму Лукашэнкі ствараюць пагрозы для нацыянальнай бяспекі Польшчы, для бяспекі ўсяго рэгіёна. Як для беларускага грамадства, так і для суседніх краін важна, каб Беларусь была незалежнай, дэмакратычнай і еўрапейскай краінай, якая не будзе з’яўляцца донарам нестабільнасці ў рэгіёне.

Павел Латушка адзначыў: «Важна рабіць усё, каб не пераўтварыць Беларусь у Паўночную Карэю, каб не закрываліся межы, каб беларусы маглі камунікаваць з ЕС. Так, на жаль, ідзе вайна. Тое, што мы бачым сёння, тыя праблемы, якія ўзнікаюць для нас, для беларусаў, звязаныя з тым, што агрэсію супраць Украіны падтрымлівае рэжым Лукашэнкі. Віна за сітуацыю, якая складваецца сёння, у тым ліку на межах Беларусі — на баку асабіста Лукашэнкі і яго памагатых — менавіта яны падтрымліваюць агрэсію супраць Украіны і менавіта яны займаюцца рэпрэсіямі ўнутры краіны».

Падчас сустрэчы абмеркавана будучае старшынства Польшчы ў Еўрапейскім саюзе, якое наступае з 1 студзеня 2025 года. Адно з першых дзеянняў падчас старшынства Польшчы ў ЕС — правядзенне Канферэнцыя імя Тадэвуша Касцюшкі, якая адбудзецца ў пачатку наступнага года ў Еўрапейскім цэнтры Салідарнасці ў Гданьску. На канферэнцыю будуць запрошаныя прадстаўнікі ўсіх краін-членаў ЕС. Як плануецца, гэтая канферэнцыя будзе адной з галоўных падзей падчас старшынства Польшчы ў ЕС.

«Важна, каб падчас гэтай канферэнцыі былі выпрацаваны рашэнні, накіраваныя на тое, каб паскорыць змены ў Беларусі. Змены, за якія працягваюць змагацца беларусы», — адзначыў Павел Латушка.
НАТО определило роль Лукашенко

Павел Латушко в эфире канала «Фабрика новин».

https://youtu.be/pcKXq1WKeJM

– Как декларация НАТО фиксирует роль Лукашенко в войне против Украины?

– Что НАТО может сделать еще для победы Украины?

– В каких вопросах Западу не хватает политической воли?

– Для чего Китай будет участвовать в совместных с режимом военных учениях?

– Может ли ЕС снять санкции с России и режима Лукашенко?

Ответы в видео: https://youtu.be/pcKXq1WKeJM
Почему режим Лукашенко до сих пор репрессирует медиков и снижает уровень медицинского обслуживания населения до базового уровня?

Медицинское сообщество Беларуси в 2020 году столкнулось с беспрецедентным давлением. Медики одними из первых проявили свою гражданскую позицию. Они оказывали помощь раненым и пострадавшим на улицах и в больницах, требовали допуска врачей к задержанным в изоляторы. Открыто протестовали против насилия над мирными жителями страны.

https://youtu.be/zGVZUVlC_sg

В результате многие из них были уволены и заключены в тюрьму, а некоторые вынуждены были покинуть страну. По данным Фонда Медицинской Солидарности, Белых Халатов и ZUBR с августа 2020 года 248 медработников подверглись задержанию и лишению свободы.

Это далеко не полные данные, но даже по ним можно сказать, что в стране сравнительно персонал очень большой клиники успел побывать в тюрьмах и РОВД. Помимо задержания существуют другие методы репрессий — такие как запугивания, шантаж, увольнения по «черным спискам», принуждение к вступлению в провластный профсоюз и другие. На сегодняшний день можно сказать, что репрессии в здравоохранении перманенты и тотальны, в том или ином виде их испытал на себе практически каждый медицинский работник.

Получается, что медик, по сущности своей профессии являющийся спасателем и, естественно, выступающий против убийств и насилия — это враг государства? Конечно же это абсурд. Но принцип диктатора «иногда не до законов» в отношении медиков трансформировался в принцип «лечи того, кого разрешаем».

И это при том, что на июль 2024 года в банке вакансий не хватает 4943 врача-специалиста и 4165 медицинских сестер. Нехватка медиков увеличивается с каждым месяцем.

Все становится хуже, но этого Лукашенко пытается не замечать и временно спустить на тормозах.
Почему временно? Да потому что на подходе уже сомнительная для населения Беларуси, но желанная для семьи Лукашенко, «медицинская помощь от китайской народной медицины».

Вместо профессиональной медицинской помощи Лукашенко планирует заставить беларусов лечиться народными методами и средствами из Китая.

Подробнее в видео:
https://youtu.be/zGVZUVlC_sg
Лукашенко заигрался

Павел Латушко про события последних дней и игру диктатора.

https://youtu.be/ouznG4jp3lk

– Почему Лукашенко приказал отвести войска от границы с Украиной?

– Как можно объяснить появление двух «шахедов» в воздушном пространстве Беларуси?

– Что пытается показать Китай военными учениями в Беларуси?

– Ведет ли Запад какой-либо диалог с режимом?

– Зачем Рыженкова вызвали в Китай?

Ответы в видео: https://youtu.be/ouznG4jp3lk
Марыць і Дзейнічаць: Павел Латушка на Фестывалі «TUTAKA»

«Чалавек жыве, пакуль марыць. Я думаю, тут сабраліся ўсе беларусы, якія мараць. Мараць пра галоўнае — вярнуць сабе Беларусь. Я вельмі мару пра тое, што вярнуся ў Беларусь. Але марыць недастаткова. Важна рабіць! Кожнага дня!», сказаў Павел Латушка намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінету і кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення падчас адкрыцця фестываля «TUTAKA» на Падляшшы.

З 12 па 14 ліпеня непадалёк ад Беластока прайшоў фестываль «TUTAKA», які ўжо не першы год збірае беларусаў з усёй Еўропы на мяжы Польшчы з Беларуссю. І сёлета «TUTAKA» сабрала ў адным месцы тое, што ўяўляе сабой сёння незалежная беларуская культура. Фестываль «TUTAKA» не толькі паказаў багацце і разнастайнасць сучаснай незалежнай беларускай культуры, але і стаў важнай падзеяй для ўсіх, хто імкнецца захаваць і развіваць яе ва ўмовах вымушанай эміграцыі.

«Я цешуся з таго факту, што сёння сабраліся таксама беларуская меншасць у Польшчы і беларуская дыяспара. На жаль, беларуская дыяспара з таго факту, што нас дэпартавалі з нашай краіны, але важна, што мы разам. Бо калі мы разам — мы сіла», заявіў Павел Латушка ў сваім звароце да ўдзельнікаў фестывалю.

Гэты фестываль стаў сапраўдным святам для ўсіх, хто цэніць і падтрымлівае беларускія традыцыі, мастацтва і музыку. На працягу трох дзён госці маглі атрымліваць асалоду ад разнастайнай праграмы, якая ўключала канцэрты беларускіх выканаўцаў, тэатральныя пастаноўкі, літаратурныя чытанні і выстаўкі сучасных мастакоў.

Акрамя забаўляльнай праграмы фестывалю важнай часткай сталі таксама дыскусійныя пляцоўкі, у адной з якіх прыняў удзел Павел Латушка. На панэлі «Выбары ў Беларусі 2025. Што рабіць далей?» абмяркоўваліся падыходы да выбарчай кампаніі ў Беларусі ў наступным годзе. Таксама разам з прэзідэнткай-элект Святланай Ціханоўскай Павел Латушка сустрэўся з пасламі і прадстаўнікамі Польшчы, Францыі, Швецыі, Канады, Нідэрландаў, ЗША, Латвіі, якія падтрымліваюць беларусаў, і кіраўнікамі Падляшскага ваяводства. Абмеркаваны новыя крокі, якія могуць быць зроблены нашымі партнёрамі для далейшай падтрымкі беларускага народа і ўзмацнення ціску на рэжым.

Такія фестывалі, як «TUTAKА». Вялікая грамада беларусаў. Беларуская культура. Гэта сапраўды натхняе. Скончыў свой выступ Павел Латушка такімі словамі: «На жаль, навала расейская пануе на нашай зямлі. На жаль, жудасны рэжым яшчэ існуе на нашай зямлі. Але гэта жудасная рэч знікне. Знікне не сама сабой. Яна знікне толькі тады, калі мы будзем разам, будзем моцныя, бузем сільныя. Нельга здавацца. Трэба верыць, марыць, жыць. Бо жыве наша родная Беларусь! Жыве Беларусь!»
Почему Латвия запретила въезд легковых автомобилей на беларуских номерах?

Режим Лукашенко создает для Латвии и ЕС реальные угрозы, включая гибридную агрессию посредством создания искусственного миграционного кризиса на границе, а также иные враждебные действия, в том числе увеличение военной угрозы, диверсионную и пропагандистскую деятельность, проводимую режимом против латвийского общества и государства. Также важно отметить, что распространены случаи, когда граждане России в целях обхода введенных ограничений использовали автомобили на беларуских номерах для пересечения границы с Латвией.

https://youtu.be/661FOntlhRM

Мы полностью поддерживаем остановку транзита товаров, предназначенных для торговли, через границу ЕС-Беларусь, чтобы ограничить движение грузового транспорта и прекратить обход санкций, который позволяет режиму Лукашенко диверсифицировать источники дохода для помощи агрессору и способствует продолжению агрессивной войны. Мы только что были свидетелями того, что такие меры являются эффективным средством давления на режим Лукашенко.

Однако мы в очередной раз доводим нашу позицию о нецелесообразности ограничения мобильности и передвижения людей. Важно сохранить контакты между сообществом изгнанных из своей страны беларусов и теми, кто остался внутри Беларуси.

Перебои в пассажиропотоке будут использоваться в пропагандистских целях, чтобы подорвать политику ЕС в отношении Беларуси, изображая Европу изолирующей Беларусь, а не режим Лукашенко. НАУ считает, что необходимо демонстрировать людям, что ограничения направлены не против них, а против преступного режима. Также полагаем необходимым дать возможность тем, кто укрывается на территории ЕС от режима Лукашенко, в льготном порядке перерегистрировать свои транспортные средства.

Мы призываем правительство Латвии пересмотреть данное решение в контексте ограничительных мер, применяемых непосредственно к гражданам Беларуси. Также мы обращаемся к властям Польши и Литвы воздержаться от подобных мер, которые в первую очередь затрагивают беларуское общество, а не режим Лукашенко.

Сегодня заместитель министра внутренних дел Польши Мацей Дущик в ходе встречи с Объединенным Переходным Кабинетом прокомментировал сложившуюся ситуацию с тем, что Польша в настоящий момент не обладает информацией о таких подходах и решений таких не принимала. Но в случае, если будут рассматриваться такие вопросы, польская сторона будет прилагать усилия, чтобы разделять режим и беларусов, и готова заблаговременно проинформировать о принятии таких решений.

Подробнее в видео: https://youtu.be/661FOntlhRM
У Варшаве прайшло пасяджэнне Аб’яднанага Пераходнага Кабінета

«Сярод асноўных тэм, якія абмяркоўваліся сёння на сустрэчы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, была падрыхтоўка да канферэнцыі «Новая Беларусь», якая адбудзецца ў Вільні на пачатку жніўня. На пасяджэнні разглядаліся праекты дакументаў, прыняццё якіх АПК плануе ініцыяваць падчас канферэнцыі», — пракаментаваў сённяшнюю сустрэчу Кабінета Павел Латушка, намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.

Таксама прапрацоўвалася пазіцыя АПК у адносінах да дэкларацыі «Платформа 2025», якая павінна вызначыць прынцыпы актыўнасці дэмакратычных сіл Беларусі на наступны год. Асноўнай мэтай дэкларацыі з'яўляецца распрацоўка стратэгіі дзеянняў на час так званай «выбарчай кампаніі» Лукашэнкі ў 2025 годзе.

На сустрэчы Кабінета разглядалася сітуацыя з незалежнымі беларускімі СМІ, у прыватнасці, падтрымка тэлеканала Белсат, а таксама пытанні супрацоўніцтва з абраным складам Каардынацыйнай Рады.
Дапамагчы беларусам у складанай сітуацыі

Эфектыўнасць узаемадзеяння арганізацый, якія дапамагаюць беларусам у складанай жыццёвай сітуацыі — тэма сустрэчы прадстаўнікоў дэмакратычных сіл Беларусі і прадстаўнікоў арганізацый і ініцыятыў грамадзянскага сектара, якая адбылася ўчора ў Беларускім Моладзевым Хабе ў Варшаве.

З боку дэмакратычных сіл Беларусі ўдзел у мерапрыемстве прынялі кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, прэзідэнтка-элект Святлана Ціханоўская, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка, прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык, кіраўнік апарату Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Валерый Мацкевіч і іншыя.

Забеспячэнне эфектыўнай працы і ўзаемадзеяння паміж суб’ектамі грамадзянскага сектара — важны накірунак у тым, каб беларусы маглі разлічваць на дапамогу ў складаных жыццёвых сітуацыях. Падчас сустрэчы прадстаўнікі арганізацый і ініцыятыў грамадзянскага сектара прэзентавалі вынікі сваёй працы, абмеркавалі магчымыя шляхі ўзаемадзеяння па тэме дапамогі розным катэгорыям беларусаў, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі.

Асобная тэма абмеркавання — працяг падтрымкі былых палітвязняў і іх сем’яў, у тым ліку медычная і юрыдычная дапамога. Прадстаўнікі грамадзянскага сектара адзначылі важнасць камунікацыі па гэтай тэме паміж ініцыятывамі і арганізацыямі дзеля дапамогі рэпрэсаваным беларусам.

Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі арганізацый і ініцыятыў грамадзянскага сектара: Беларуская асацыяцыя палітвязняў «Да Волі», праваабарончы цэнтр «Вясна», Fundacja Humanosh im. Sławy i Izka Wołosiańskich, Фонд медыцынскай салідарнасці Беларусі, Цэнтр Беларускай Салідарнасці, MediaPort, Беларускі Моладзевы Хаб, ініцыятыва «Вольныя», ініцыятыва «Partyzanka», Free Belarus Center, Хрысціянская візія, асацыяцыя родных і былых палітзняволеных «FreeBelarusPrisoners».
Россия дает жесткий сигнал Лукашенко

Павел Латушко про причины появления российских дронов в воздушном пространстве Беларуси.

https://youtu.be/2OceoXgzc_Y

– Почему в Могилеве была включена воздушная тревога?

– Вызовет ли Рыженков «на ковер» посла России Грызлова?

– Какой сигнал «шахедами» дает Россия?

– Будет ли Лукашенко сбивать дроны России?

– Для чего диктатор напрашивается на встречу с Путиным?

Ответы в видео: https://youtu.be/2OceoXgzc_Y
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Кто бомбит Беларусь?

На территорию нашей страны, всего в 55 км от города Бобруйск, недалеко от населенных пунктов Паричи и Любань, упал первый снаряд, о чем сообщила инициатива «Беларускі Гаюн». А точнее — дрон с полным боекомплектом. И взорвался. К счастью, обошлось без жертв.

И вопреки вечным россказням Лукашенко о враждебном Западе, бряцающем оружием у самых наших границ, этот дрон — совсем не НАТОвский. Это российский дрон. «Шахед». Точно такой же, какими Россия ежедневно терроризирует Украину и бьет по жилым кварталам ее городов.

Так кто угрожает Беларуси? Кто представляет для нашей страны опасность? Кто несет войну в наш дом? Украина? Польша? Евросоюз? США? НАТО?

Нет. «Старший брат». «Союзник». Россия. И Лукашенко, который ей служит.

Ждать ли реакцию МИД Лукашенко? Максим Рыженков, спишь?

Они будут молчать. Потому что они — трусы. А трусы плохо спят. И хуже всех сегодня будет спать Лукашенко. Ведь он знает, откуда на Беларусь на самом деле готовилось нападение.

И знает, что свободно летающие над Беларусью «Шахеды» — это в том числе и большой привет ему лично от его «старшего брата». Который без тонких намеков показывает ему, что сменить хозяина в Москве на хозяина в Пекине не получится.
Электронная падача на карту побыту і вырашэнне праблем беларусаў Вроцлава

«Пры вырашэнні праблем, якія ўзнікаюць у грамадзян Беларусі, дэпартаваных на тэрыторыю Польшчы альбо вымушана пакінуўшых Беларусь, важна разумець, што беларуская дзяржава ў асобе рэжыма Лукашэнкі не стаіць на абароне інтарэсаў беларусаў, а фактычна адмовіліся ад консульска-прававой дапамогі сотням тысяч грамадзян, якія вымушана знаходзяцца па-за межамі Беларусі», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка падчас працоўнай сустрэчы з кіраўніком Упраўлення па справах іншаземцаў Польшчы Томашам Цытрыновічам.

Томаш Цытрыновіч праінфармаваў, што больш за 130 тысяч грамадзян Беларусі ўжо легалізаваліся на тэрыторыі Польшчы, разам з тым значная частка адпаведных запытаў знаходзіцца ў апрацоўцы.

Павел Латушка падзякаваў кіраўніцтву Упраўлення па справах іншаземцаў за ўважлівае стаўленне да праблем беларусаў, якія апынуліся ў вымушанай эміграцыі, а таксама за станоўчыя рашэнні па абсалютнай большасці спраў, датычных атрымання міжнароднай абароны, і пазначыў шэраг праблем, якія яшчэ патрабуюць вырашэння.

У прыватнасці, у чарговы раз было ўзнятае пытанне дакументавання беларусаў Ніжнесілезскага ваяводства. На разглядзе ў ваяводстве знаходзіцца 300 зваротаў грамадзян Беларусі. Томаш Цытрыновіч зладзіць візіт у Вроцлаў для сустрэчы з ваяводам і абмеркавання магчымасцей вырашэння сітуацыі, якая там склалася. Аб выніках сустрэчы Томаш Цытрыновіч даў абяцанні праінфармаваць асобна.

Таксама ўздымаліся пытанні супрацьдзеяння нядобрасумленным асобам, якія прадаюць месцы ў чарзе на падачу заяў на атрыманне міжнароднай абароны на вул. Табарова, 33 у Варшаве. Кіраўніцтва Упраўлення па справах іншаземцаў праінфармавала, што асобныя меры, скіраваныя на навядзенне парадку, ужо прынятыя, і сітуацыя будзе заставацца на кантролі.

Томаш Цытрыновіч паведаміў Паўлу Латушку пра тое, што на наступны год запланавана ўвядзенне ў Польшчы электроннай сістэмы падачы заяў пра выдачу карты побыту, а таксама звярнуў увагу на неабходнасць своечасовага вырашэння беларусамі пытанняў дакументацыі для выключэння крытычных сітуацый на практыцы.

У канцы 2025 года пачнуць заканчвацца тэрміны дзеяння дазволаў на гуманітарны побыт, якія былі аформленыя ў 2022 годзе на падставе гуманітарных віз. Да заканчэння гэтага тэрміну Упраўленне рэкамендуе легалізаваць далейшае знаходжанне ў Польшчы ў рамках агульных працэдур. Падставай для легалізацыі могуць быць факт працы ці вучобы, эканамічнай дзейнасці, уз’яднанне сям’і і інш.

Асобна былі абмеркаваныя пытанні, звязаныя з атрыманнем міжнароднай абароны на тэрыторыі Польшчы. Томаш Цытрыновіч адзначыў, што калі грамадзяне, якія хадатайнічаюць аб атрыманні міжнароднай абароны на тэрыторыі Польшчы, патрапілі на тэрыторыю краіны на падставе візы, якую выдалі не польскія консульскія ўстановы, а консульскія ўстановы іншых краін-членаў Шэнгенскай зоны, дадзеныя выпадкі будуць разглядацца індывідуальна і будзе разглядацца магчымасць прыняцця да разгляду спраў з агаворкай «аб сувярэннасці» Польшчы пры прыняцці дадзенага рашэння.

Кіраўніца ініцыятывы «Partyzanka» Ганна Маціеўская звярнула ўвагу на неабходнасць больш адказнай працы з асобамі, якія знаходзяцца ў працэдуры атрымання міжнароднай абароны, каб не дапускаць перадачы персанальных дадзеных органам рэжыму Лукашэнкі. Адзначыла, што патрабуе таксама павелічэння тэрмін дзейнасці часовага дакумента, які пацвярджае асобу (зараз ён складае 90 дзён і з'яўляецца недастатковым). Кіраўнік Упраўлення паабяцаў, што бліжэйшым часам будуць рэалізаваныя захады па павелічэнні гэтага тэрміну.

Павел Латушка выказаў удзячнасць за ўкараненне беларускай мовы ў мабільны дадатак Refugeebook. Кіраўнік Упраўлення па справах іншаземцаў Томаш Цытрыновіч адзначыў, што ў адказ на просьбу НАУ неўзабаве будзе распрацавана і беларускамоўная версія сайта Упраўлення.
Лукашэнка — лаяльны падданы Пуціна, а беларускі народ — не падданы Расіі.

16 ліпеня ў Варшаве адбылася сустрэча першага намесніка Міністра замежных спраў Польшчы Анджэя Шэйны з Паўлам Латушкам, намеснікам кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета і кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.

Першы намеснік міністра запэўніў, што Польшча не мае намеру змяншаць тэмпы падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці, каб беларусы не гублялі надзею на дэмакратызацыю сваёй краіны і ідэю вяртання яе ў сям'ю еўрапейскіх народаў.

Спадар Шэйна падкрэсліў, што МЗС і ўрад Польшчы ясна падзяляюць рэжым Лукашэнкі і беларускае грамадства, лічаць гэта сапраўды важным: «Лукашэнка — лаяльны падданы Пуціна, а беларускі народ — не падданы Расіі. У гэтым розніца». Павел Латушка і Анджэй Шэйна прыйшлі да адзінай думкі, што паўнавартасная стратэгія на беларускім напрамку павінна распрацоўвацца ў супрацоўніцтве з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, каб яна магла быць плённай.

На сустрэчы было закранута пытанне змен у сістэме кіравання і вяшчання тэлеканала «Белсат». Інфармацыя, якую Павел Латушка прадставіў першаму намесніку міністра, будзе перададзена прэс-сакратару МЗС, які курыруе дадзеную справу. Таксама быў прапанаваны план удзелу ў далейшых кроках па рэформе тэлеканала.

Анджэй Шэйна падкрэсліў, што тэма Беларусі не забываецца ў Польшчы. Ён запэўніў, што Беларусь застаецца стратэгічным пытаннем для польскіх улад.

Павел Латушка на сустрэчы агучыў прапанову аб стварэнні групы краін стратэгічных партнёраў Беларусі з лідзіруючай роллю Польшчы, улічваючы, што Міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі раней быў ініцыятарам стварэння Усходняга партнёрства, у якім удзельнічала і Беларусь.

Польскаму боку было таксама прапанавана правядзенне консульскіх кансультацый з удзелам прадстаўнікоў беларускіх грамадзянскіх арганізацый. Падчас сустрэчы Павел Латушка прапанаваў абмеркаваць планаваныя змены ў заканадаўстве Польшчы, якія рэгулююць візавыя пытанні. Папярэдняя дамоўленасць пра гэта была дасягнута з дырэктаркай консульскага дэпартамента МЗС Юстынай Хжаноўскай.

Павел Латушка узняў пытанне правядзення прававых кансультацый, якія б датычыліся адказнасці рэжыму Лукашэнкі за злачынствы супраць чалавечнасці ў Беларусі, а таксама за саўдзел у агрэсіі супраць Украіны і дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей. Павел Латушка ў якасці прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета звярнуўся з прапановай аб узгадненні ў гэтай сувязі сустрэчы з кіраўніцтвам дагаворна-прававога дэпартамента і дэпартамента, які адказвае за АБСЕ ў МЗС Польшчы.

Павел Латушка ініцыяваў абмеркаванне апошніх выказванняў Міністра замежных спраў Лукашэнкі Рыжанкова наконт вырашэння праблем на беларуска-польскай мяжы. Павел Латушка паведаміў, што праблема заключаецца не толькі ў самім Лукашэнку, але і ў ягоным асяроддзі і сістэме, якую ён пабудаваў. Інсінуацыі рэжыму аб рашэнні памежных пытанняў можна разглядаць выключна як папулізм і інфармацыйна-прапагандоваю аперацыю, пакуль Лукашэнка не выканае канкрэтныя дзеянні, а менавіта:

– вызваленне ўсіх палітычных зняволеных;
– спыненне рэпрэсій унутры Беларусі;
– спыненне дапамогі Расіі ў вайне супраць Украіны;
– спыненне штучнага міграцыйнага крызісу на мяжы з Польшчай, Літвой і Латвіяй.

Першы намеснік міністра замежных спраў Шэйна выказаў шчырую падтрымку, як дыпламат і як чалавек, беларускаму народу ў нашай барацьбе за свабоду: «Мы павінны дапамагаць Беларусі, каб беларускае грамадства не было русіфікавана. Сярод галоўных і нязменных прыярытэтаў знешняй палітыкі Польшчы з'яўляецца моцны ЕС і НАТА, суверэнная Украіна і свабодная дэмакратычная Беларусь».
2024/09/29 13:30:21
Back to Top
HTML Embed Code: