Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Як пакістанскія медыі асвятлялі візіт сваіх чыноўнікаў у Беларусь? На гэтае пытаннне ў эфіры @euroradio адказвае палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман.

Эфір з ім глядзіце тут: https://youtu.be/L-Rukw0iDYM
Аўтобусны парк Гомеля стаў "кітайскім". 1 з 10 аўтобусаў, які вазіў гомельскіх чыноўнікаў у Мінск, апынуўся беларускім — астатнія з Кітая.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Што такое шчасце для беларусаў? Нейрасетка на шоу “Гутаркі” вельмі дакладна сфармулявала адказ.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Ці можа ЕС зняць санкцыі супраць Расіі і Беларусі? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае экспертка ў сферы міжнародных адносін Роза Турарбекава.

Цалкам стрым тут: youtube.com/watch?v=gns9vbMdQn0
Audio
Важныя падзеі і сэнсы панядзелка 14 красавіка, у праграме ЕЎРАЗУМ:

01:10 Не злаваць Пуціна — чаму гэта кепская тактыка?

14:54 Навіны спорту

17:40 Чым жывуць беларускія чыноўнікі і сілавікі?

27:26 Навіны шоў-бізу

30:38 Як у беларусаў атрымліваецца граматна пісаць па-руску — адказваюць твітарскія
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Ці магчыма сацыялогія ў цяперашняй Беларусі? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае сацыёлаг Алег Алампіеў.

Цалкам стрым тут: youtube.com/watch?v=Ek1HHZ39ffw
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на аўторак (час пазначаны беларускі):

13:00 — гісторык Яўген Красулін

14:00 музыка Піт Паўлаў

15:00 — палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў

Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!
Пару, якая прадавала рэдкіх катоў з Беларусі, затрымалі ў Іспаніі. Жывёлы дастаўленыя кантрабандай.

Супрацоўнікі Грамадзянскай гвардыі Іспаніі правялі ператрус у доме і выявілі там 19 прадстаўнікоў сямейства катовых, у тым ліку каракала, двух сервалаў і яшчэ 16 асобін гібрыдных парод.

Затрыманая на Маёрцы пара актыўна вяла сацсеткі, дзе размяшчала абвесткі аб продажы жывёл. Яны прапаноўвалі купіць белых тыграў, дымчастых леапардаў, рысяў, гіен, пантэр і пум. Напрыклад, дымчасты леапард быў ацэнены ў 60 тысяч еўра.
Рагачоўскага дырэктара, звольненага за "распаўсюд экстрэмізму", вярнулі ў школу. Але ўжо не на кіраўнічую пасаду.

Як паведамляюць праваабаронцы, Аляксандр Лейкін зноў працуе ў сярэдняй школе №4. Дырэктарства яму як палітычна ненадзейнаму не даверылі — далі працу сацыяльнага педагога.
Адкрыццё консульства РФ у былой польскай школе ў Гродне МЗС Польшчы назвала правакацыяй: "Гэта няўмелая правакацыя. Аднак мы не плануем афіцыйнага пратэсту з гэтай нагоды".

Раней у гэтым будынку размяшчаліся грамадская арганізацыя польскай меншасці "Польска Мацеж школьна" і грамадскі ліцэй імя Элізы Ажэшкі, дзе вывучалі польскую мову.

У 2022 годзе грамадскую арганізацыю ліквідавалі, а будынак канфіскавалі.
Прарасійскую актывістку Вольгу Бондарову адлічылі з Беларускага дзяржаўнага педуніверсітэта. Пра гэта ў ВНУ паведамілі журналістцы @zerkalo_io

Прычына — прагулы.

Бондарава вучылася на трэцім курсе філфака БДПУ па спецыяльнасці "беларуская мова і літаратура" з 2022 года. У сакавіку 2025 года яна атрымала 13 сутак адміністрацыйнага арышту па "экстрэмісцкім" артыкуле.
Беларускую мову забаранілі на мовазнаўчай канферэнцыі ва Украіне. Нароўні з рускай.

Міжнародная навуковая канферэнцыя "Дыялекты ў сінхраніі і дыяхраніі" пройдзе 9–10 кастрычніка 2025 года ў Кіеве. Арганізатары пазначылі ў афіцыйным паведамленні, што працоўнымі мовамі канферэнцыі будуць украінская, іншыя славянскія (акрамя рускай і беларускай) і англійская.
У Беларусі — 7 новых палітвязняў. Гэта: Генадзь Іванчыкаў, Аляксей Семянок, Ігар Драбышэўскі, Дзяніс Белаголаў, Наталля Белакурская, Мікалай Снытко і Аляксандр Горбель.

Агульная колькасць палітвязняў у Беларусі — 1197.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Беларусам даводзіцца рабіць дзве справы адначасова: з аднаго боку адбудоўваць сябе, а з іншага — разумець сваё месца ў гэтым свеце.

Такое меркаванне ў эфіры @euroradio выказаў кандыдат гістарычных навук, аглядальнік Яўген Красулін.

Эфір цалкам глядзіце тут: https://youtu.be/VAcycD3Tw2k
З Беларусі дэпартавалі грамадзяніна Польшчы, які адбыў тэрмін за абразу Лукашэнкі. Роберт Тампалу жыў у нашай краіне з 1990-х.

Яму забаранілі ўезд у Беларусь на восем гадоў.
2025/04/16 02:18:14
Back to Top
HTML Embed Code: