Telegram Web Link
Белавежская пушча правяла рэбрэндынг.

Новы лагатып распрацавала берасцейскае брэндынгавае агенцтва Grafit, цяпер ён уяўляе сабой складаную і шматслойную кампазіцыю.

Лагатып адсылае нас да традыцыйнага беларускага мастацтва, такога як выцінанка, разьба па дрэве і вышыўка. На лагатыпе таксама можна заўважыць такія элементы, як зубр, сонца, птушка і лес 🦬🌲🌞

Ужо распрацавана новая сувенірная прадукцыя, а таксама чакаецца паступовае змяненне фотастылю і кантэнту ў сацсетках Белавежскай пушчы.
Берасцейскі Цэнтральны рынак, або як яго любяць называць мясцовыя жыхары, «Колхозка», з’яўляецца не толькі галоўнай гандлёвай пляцоўкай горада, але і важнай часткай яго культурнай спадчыны.

Сёння мы раскажам, што можна знайсці на гэтым рынку, што робіць яго асаблівым, і чаму яго варта наведаць кожнаму 🍒🍆🥕🫑
———
📲Чытайце наш артыкул: "Знакамітая “Колхозка” – чаму вам варта завітаць на самы вядомы рынак Берасця?"
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У новым эфіры знаёмім вас з Алесяй – яна экскурсавод, некалькі гадоў працавала ў Крэпасці, а зараз праводзіць экскурсіі па Берасці і Заходняй Беларусі.
———
🎥 «Няма месца» - інтэрв’ю з берасцейцамі, якія «рухаюць» жыццё горада, робяць яго яркім, прыкметным, цікавым.

🍿Сачыце за эфірамі і задавайце свае пытанні нашым гасцям.
Сёння хочам падзяліцца некалькімі роварнымі навінамі з усяго свету 🚲
——

У Аўстраліі 🇦🇺 стварылі роварнае сядло, якое сінхранізуецца з рухам вашых ног.


Гэта інавацыя забяспечвае раўнамернае размеркаванне нагрузкі, павышаючы камфорт падчас язды на ровары і змяншаючы боль пасля доўгіх паездак.
———
Стаўце ❤️,
калі ўжо хочаце сабе такі.
🚲У Амстэрдаме паказалі інавацыйныя ровары на вадародзе.

Стартап Hydroride Europe AG прэзентаваў свае мадэлі з вадароднымі рухавікамі і кампактнымі генератарамі для зарадкі. Знешне яны падобныя на электраровары, але ўнутры ўтрымваюць бутэльку з 500 мл вадароду, што забяспечвае прабег да 60 км.

Ровар можна 🪫зарадзіць у любым месцы, калі ёсць генератар, які ўтварае вадарод пад уздзеяннем хімічнай рэакцыі і адзіным выкідам ад гэтага працэса з’яўляецца вада. Гэта максімальна экалагічнае рашэнне – без выкарыстання літый-іённых батарэй і складанай лагістыкі.
Берасце, будучы адным з самых старажытных і значных гарадоў Беларусі, валодае багатай культурнай і гастранамічнай спадчынай.

Мясцовыя рэстараны і кавярні прапануюць сваім гасцям не толькі традыцыйныя беларускія стравы, але і ўнікальную атмасферу, якая дазваляе акунуцца ў аўтэнтычную культуру рэгіёна.

Мы сабралі спіс з некалькіх ўстаноў, якія варта наведаць, каб паспрабаваць сапраўдную берасцейскую кухню.
———
📲Чытайце наш артыкул: “Рэстараны і кавярні з аўтэнтычнай берасцейскай кухняй”
Ці ведалі вы, што Ружанскі палац неаднаразова паказвалі ў кіно?
🎥🍿


Павел Махінаў дзеліцца падборкай фільмаў, знятых у палацы:

1. Фільм “Я родом из детства” распавядае пра дзяцінства тых, каго вайна і боль ад страты блізкіх закранула ў юным узросце. У фільме таксама здымаліся Ніна Ургант і Уладзімір Высоцкі.

2. Другі фільм “Песнь о Маншук” – гэта пранізлівая драма пра першую жанчыну з Казахстана, якой было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, – Маншук Маметаву.

3. У кінастужцы “Хлеб пахнет порохом” адлюстраваныя падзеі 1918 года, калі бальшавікі пасля Брэст-Літоўскай мірнай дамовы дасылалі эшалоны з хлебам для расійскіх ваеннапалонных у Германію. Фільм зняты па аповесці Івана Шамякіна “Эшалон у Германію”.
———
Крыніцы: viapol.by, poshyk.info.
Тая самая кавярня з неверагодна доўгімі чэргамі - Бразіленья☕️

Мы пагаварылі з яе заснавальнікамі і хочам расказаць вам іх гісторыю.
2024/09/29 06:33:52
Back to Top
HTML Embed Code: