Telegram Web Link
Выдавецтва «Тэхналогія» выпусціла перавыданне папулярнай кнігі пра беларускую мову.

Аўтар, Вадзім Шклярык, кандыдат філалагічных навук, расказвае пра тое, што робіць нашу мову асаблівай, раскрывае таямніцу яе ўнікальных асаблівасцяў.

Кніга прысвечана вывучэнню сучаснай беларускай літаратурнай мовы, яе дыялектнаму грунту і асаблівасцям гаворкі ў розных кутках Беларусі. Яна будзе цікавая ўсім, хто хоча глыбей зразумець беларускую мову і яе багатую спадчыну.
Кніга даступная для заказу на сайце выдавецтва.
———
Дзецікава — канал пра Берасце і берасцейцаў.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎙У гасцях падкаста была Ірына - стылістка, якая аказвае паслугі па падборы шматфункцыйнага гардэробу.

У гэтым выпуску размаўлялі пра моду і міфы, актуальны гардэроб і ўменне падбіраць адзенне па фігуры.
———
Калі прапусцілі гэты выпуск інтэрв’ю, самы час паглядзець яго зараз!

📲 Спасылка на эфір: https://youtube.com/live/BVKcxO9Xy_Q
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ведаеце, чым нельга карміць вавёрачак? 🐿

#dzecikava_берасцейскiвайб
Захоўвай і не губляй 🐿🤎
———
Дзецікава — канал пра Берасце і берасцейцаў.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У гасцях новага эфіру: Яўген Шчэрбач – мастак і архітэктар 👨🏼‍🎨🎨🏛

🎙 Гавалылі пра цікавыя праекты і новыя карціны, і, канешне, пра архітэктуру. А яшчэ пра любоў да Берасця і творчы шлях - усё гэта ў новым выпуску:

https://www.youtube.com/live/D-5fKZYSCLk?feature=shared
🍫 У брэсцкай кавярні Rai прапануюць дэсерт, натхнёны вірусным дубайскім шакаладам Can’t Get Knafeh of It з TikTok. Арыгінальная плітка каштуе каля 20$, а ў брэсцкай кавярні за кавалачак у форме сэрца просяць 15 рублёў, але кандытары запэўніваюць, што гэта з-за супер'якаснай фісташкавай пасты без цукру.

А вы ўжо каштавалі?
———
Дзецікава — канал пра Берасце і берасцейцаў.
Каманда Dzecikava вырашыла падарыць сваім падпісчыкам у Instagram сцiкеры з берасцейскай душой!🎁

Пазнаеце ўсе «сімвалы», якія былі абраныя для гэтага пака?

ЯК АТРЫМАЦЬ ТАКI ПАДАРУНАК
(трэба выканаць тры ўмовы):

▫️зрабіць рэпост сабе ў сторыс найбольш упадабанага вамі паста з нашага акаўнта Dzecikava ў Instagram (з актыўнай адзнакай @dzecikava, на якую можна націснуць)
▫️падпісацца на Dzecikava ў Instagram
▫️адзначыць сябра ў каментах пад пастом (колькасць каментаў не абмежавана).

⭐️ Атрымаць сцікер-пакі змогуць першыя 40 ўдзельнікаў, якія выканаюць гэтыя тры ўмовы.
Беларуская мастачка і ілюстратар Кацярына Дубовік стала намінантам прэстыжнай міжнароднай прэміі памяці дзіцячай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн.

Гэта прэмія, заснаваная шведскім урадам у 2002 годзе, штогод уручаецца за выбітныя дасягненні ў дзіцячай літаратуры. Журы прэміі складаецца з пісьменнікаў, літаратуразнаўцаў, мастакоў, крытыкаў, а таксама праўнука Астрыд Ліндгрэн.
———
Дзецікава — канал пра Берасце і берасцейцаў.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Нядаўна мы пабывалі на майстар-класе ў Brest business club, які быў прысвечаны тэме “кіраванне часам” ⌚️🗓🖋

⭐️ Майстар-клас праводзіла Любоў Рубанік – бізнес-трэнер з міжнароднай сертыфікацыяй ICU.

Любоў расказвала:
• як паспець зрабіць усё, што запланавана;
• як паспяваць жыць і працаваць;
• як пачаць рабіць тое, што даўно адкладаеш.
———
Цяпер мы хочам, каб яшчэ і вы ведалі, што такія цікавыя івэнты праходзяць у нашым Берасці. Приемнага прагляду і
знаёмства з івэнтамі Brest business club.

👉🏼 А каб не прапускаць такія класныя мерапрыемствы, не забывайте сачыць за нашай афішай у Інстаграм па аўторках.
На беларускую мову пераклалі яшчэ адзін фільм: стужку 2005 года Cinderella Man з Расэлам Кроў у галоўнай ролі.

Фільм можна паглядзець на відэасэрвісе ў спецыяльным раздзеле
"CINEVOKA – Кіно па-беларуску"

Там жа можна знайсці і іншыя вядомыя фільмы: Грукаючы ў нябесную браму, Рабакоп, 1+1, Мой сусед Тотара - усё, што ад галівудскіх блокбастараў да класікі анімэ.

Кантэнт для гэтага падзелу ствараецца спецыяльна для VOKA і даступны толькі на відэасэрвісе
———
Дзецікава — канал пра Берасце і берасцейцаў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У новым выпуску знаёмiлiся з Ксеніяй Чыгладзэ – пісьменніцай і спецыялісткай па нейраграфіцы.

🎙Размаўлялi пра яе шлях да напісання ацаляльнай кнігі для бацькоў, цікавых майстар-класах для дзяцей, дзе дзеці пішуць свае казкі і пра нейраграфіку.
———
🎥 Паглядзець падкаст можна па спасылцы:
https://youtu.be/kp8acXZHUi0
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Нядаўна мы пабывалі на фларыстычным майстар-класе па ікебане, які прайшоў у фотастудыi touché пад гутаркі аб японскай філасофіі вабі-сабі, і аб’яднаў творчых людзей з Мінска і Берасця 🌱

Мэтай мерапрыемства было запаволіцца і пагрузіцца ў медытатыўны працэс складання ікебаны, які нясе шмат глыбокіх сэнсаў.

🪷 Фларыст Юлія распавяла пра аранжыроўку кветак і стыль ікебаны - Мабірана.

У другой частцы майстар-класа пад утульнае чаяванне Ніна Маладцова расказала пра філасофію вабі-сабі, знаходжанне радасці ў кожным дні, пра прыгажосць у недасканаласці і ўменні знаходзіць цудоўнае ў простых рэчах.

Кожны госць забраў з сабой сваю кампазіцыю на кензане і атрымаў невялікія падарункі і прадказанне ў картках

У арганізацыі майстар-класа бралі ўдзел:
• Ніна @nina_atmosphere
• Аня @anyaiodkovskaya
• Юля @jullia__f
• Юля @yulia_dolgih
@latibuleplace

Приемнага прагляду 🍿
———
👉🏼 А каб не прапускаць такія класныя мерапрыемствы, не забывайте сачыць за нашай афішай па аўторках.
2024/11/15 13:06:17
Back to Top
HTML Embed Code: