Як жа я люблю BTS! Вось яны злева направа...😎
7 жанчын Пабла Пікаса і тое, якімі ён іх пісаў:
1. Фернанда Аліўе. Першая муза і каханне. З гэтай жанчынай мастак стаў прадаваць свае карціны і стварыў серыю работ «Авіньёнскія дзяўчыны».
2. Марсэль Умбер. Мадэль. З ёй мастак пачаў шчаслівы і плённы перыяд сінтэтычнага кубізму.
3. Вольга Хахлова. Руская балерына падарыла Пікаса рэвалюцыйныя ідэі ў творчасці.
4. Марыя-Тэрэза Вальтэр. Любоў да дзяўчыны пакінула прыкметны адбітак. Гэты перыяд можна ахарактарызаваць як вяршыню яго творчасці.
5. Дора Маар. Мастачка і фатограф. Менавіта з ёй мастак стварыў шэдэўр - "Герніку".
6. Франсуаза Жыло. Яна пражыла з Пікаса дзесяцігоддзе, нарадзіўшы дваіх дзяцей, а пасля сышла. Яна прыўнесла новыя фарбы і матывы ў яго творчасць.
7. Жаклін Рок. Апошняя дама сэрца. Пікаса пазнаёміўся з ёй у 79 гадоў (ёй было 34).
#жывапіс #Пікаса #жанчыны

"Партрэт папы Інакенція X". 1954 г. Фрэнсіс Бэкан.
Карціна натхнёная аднайменным партрэтам Дыега Веласкеса, якога Бэкан любіў.
Інакенцій X адрозніваўся жудасным кумаўством, карупцыяй і сквапнасцю. Мастакі-сучаснікі на сваіх палотнах надавалі Сатане рысы твару гэтага папы.
Дызайнер касцюмаў Ліндзі Хэмінг, працуючы над касцюмам Джокера ў выкананні Хіта Лэджэра, прыдумала фіялетавае паліто дзякуючы гэтай карціне. Калі гэта ведаеш, здаецца не папа, а Джокер сядзіць на партрэце.
#жывапіс #Бэкан #Джокер

Давайце паглядзім на мора хоць на карціне😢
"Пакоі ля мора". 1951 г. Эдвард Хопер.
Хопер з дзяцінства любіў мора, менавіта гэтая стыхія была асноўным матывам яго творчасці ў пачатку мастацкага шляху. Пазней яны з жонкай часта ездзілі адпачываць на ўзбярэжжа Атлантыкі. Студыя мастака размяшчалася на ўцёсе і мора пачыналася амаль з парога, прама як на карціне.
Звярніце ўвагу на незвычайны ракурс. Ні адзін прадмет у пакоі не трапляе ў кадр цалкам, камод, канапа, дыван - усё за сцяной. Такім чынам мастак дае нам зразумець, што галоўнае на карціне - мора і сонца. Як і ў атпуску...
#жывапіс #Хопер #мора

"Тры персанажы". 1970 г. Руфіно Тамаё.
У 2003 г. жанчына па імені Элізабэт заўважыла яркае палатно побач са смеццевымі бакамі. Карціна ёй спадабалася і яна павесіла яе ў сябе дома.
Праз 4 гады Элізабэт натыкнулася на стары фотарэпартаж з выставы. На фота яна ўбачыла тую самую карціну. Аказалася, у 1987 г. яе скралі ў калекцыянера мексіканскага мастацтва.
Дзяўчына адразу вырашыла вярнуць палатно законнаму ўладальніку, за што атрымала $15 тыс. Але і гэта яшчэ не ўсё: у тым жа годзе карціну прадалі па цане крыху больш за $1 млн, а Элізабэт выплацілі дадатковую частку ад продажу карціны (памер не разгалошваецца).
Ніколі не прахадзіце міма☝️
#жывапіс #Тамаё #абстракцыя

Панядзелак-дзень цяжкі😒
"Крушэнне плыта "Медузы"". 1819 г. Тэадор Жэрыко.
Карціна натхнёная рэальнымі падзеямі: са 147 пасажыраў плыта выжылі толькі 15. З-за недахопу ежы яны забівалі адзін аднаго, а потым елі. Праз 13 дзён яны ўбачылі на гарызонце карабель, які іх выратаваў - гэты момант і адлюстраваны на палатне.
Памеры карціны грандыёзныя: 7 метраў у даўжыню. Таму 27-гадовы мастак жыў пустэльнікам цэлы год, каб напісаць палатно. Каб сканцэнтравацца на напісанні карціны, мастак пагаліў галаву. У той час з такой прычоскай з'яўляцца на людзях было нельга, таму спакусы выходзіць у людзі ў маладога мастака не было.
#жывапіс #Жэрыко #рамантызм

Ота Дыкс
Калі пачалася Першая Сусветная вайна, Ота служыў у нямецкай арміі. У міжваенны час маляваў. Нацысты аднеслі яго карціны да так званага "дэгенератыўнага мастацтва". Нягледзячы на росквіт нацыянал-сацыялізму, Ота не пакідаў Германію ў гэты перыяд, таму ў яго было мноства праблем з урадам. Ён быў арыштаваны ў 1938 г. па абвінавачванні ва ўдзеле ў змове з мэтай забойства Гітлера. У 1945 г., на апошнім этапе вайны, ён быў залічаны ў войска, трапіў у палон да французаў і быў вызвалены.
"У маладосці ты зусім не разумееш, як моцна на цябе ўсё гэта паўплывала. Але нават праз гады, як мінімум яшчэ дзесяць гадоў, я зноў і зноў бачыў адны і тыя ж сны, у якіх я павінен прабірацца праз разбураныя дамы, сярод непраходных руін..." — казаў мастак пра вайну ў адным са сваіх інтэрв'ю.
#жывапіс #Дыкс #экспрэсіянізм

"Ратуючыся ад крытыкі". 1874 г. Перэ Барэль дэль Каса.
Мастак захапляўся напісаннем карцін у стылістыцы трамплёй. У перакладзе з французскага "trompe l'oeil" - карціна-падманка.
У 1874 г. Перэ намаляваў сваю галоўную карціну, дзякуючы якой стаў сусветна вядомым. Крытыкі мяркуюць, што мастак такім чынам спрабаваў пратэставаць супраць фармалізму і залішняга кансерватызму ў жывапісе, калі карціны патрабавалася пісаць толькі па пэўных канонах, адмаўляючы ўсё новае.
Карціна адразу стала папулярнай, а асабліва недаверлівыя гледачы нават спрабавалі памацаць палатно, каб пераканацца, што хлопчык намаляваны.
#жывапіс #ДэльКаса #партрэт

"Сусана і старцы". 1610 г. Артэмізія Джэнтылескі.
Першая вядомая праца мастачкі ілюструе 13 главу кнігі Данііла. Па сюжэце за габрэйскай дзяўчынай Сусанай падчас купання падглядваюць распусныя старцы. Яны спрабуюць схіліць яе да сэксу, а калі яна адмаўляецца, абвінавачваюць яе ў пералюбадзеянні, і яе аддаюць пад суд. У рэшце рэшт Сусану апраўдваюць, а старцаў караюць смерцю за іх злачынства.
Усяго праз год пасля напісання гэтай сцэны Артэмізія сама была згвалтаваная сваім выкладчыкам жывапісу Агасціна Тасі. Тасі быў аддадзены пад суд за пазбаўленне яе некранутасці і адмову ажаніцца на ёй пасля "крадзяжу яе цноты" і быў прысуджаны да года турмы, які ён так і не адбыў. Сусана здабыла справядлівасць, а Джэнтылескі - не. Яе далейшыя працы былі прысвечаны сюжэтам правасуддзя над жорсткімі мужчынамі.
#жывапіс #Джэнтылескі #Біблія

Ёсць і такі Ван Гог🇯🇵
"Мост пад дажджом" па матывах гравюры Утагавы Хірашыгі "Раптоўны летні лівень над мостам Охамі ў Атакэ". 1887 г. Вінцэнт Ван Гог.
Вядома, што гравюрамі Хірашыгі Ван Гог упрыгожваў сцены сваёй студыі. Працы Хірашыгі выклікалі ў Вінцэнта сапраўднае захапленне. І пасылалі натхненне.
Капіруючы "Мост", мастак трохі змяніў арыгінальныя колеру, зрабіўшы іх больш сакавітымі і насычанымі, узмацніўшы гэтым ўражанне ад яркіх кантрасных спалучэнняў. Таксама, адыйшоўшы ад арыгінала, Ван Гог абраміў карціну дэкаратыўнай зялёнай рамкай, упрыгожыўшы яе чырвонымі іерогліфамі, адвольна ўзятымі з іншых гравюр.
#жывапіс #ВанГог #Японія