Telegram Web Link
Элеанора Бубашкіна🎨

Нарадзілася ў Брэсцкай вобласці. Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча ім. А. К. Глебава (Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж ім. А. К. Глебава), Беларускую Акадэмію мастацтваў (Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў), аддзяленне станковага жывапісу. Член Беларускага саюза мастакоў.

Работы знаходзяцца ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы, у прыватных калекцыях Беларусі і за мяжой.

Інстаграм мастачкі

#жывапіс #Бубашкіна #Беларусь
"Аўтапартрэт". 1498 г. Альбрэхт Дзюрэр.

"Гэта я пісаў з самога сябе. Мне было 26 гадоў. Альбрэхт Дзюрэр" (Das malt ich nach meiner gestalt / Ich war sex und zwenzig Jor alt / Albrecht Dürer).

Да гэтага ўзросту Дзюрэр не толькі ажаніўся, але і праславіўся, і паспеў усвядоміць сябе вялікім мастаком. Аўтапартрэт - дэкларацыя, што ён больш не рамеснік (а ў родным Нюрнбергу мастакоў яшчэ працягвалі лічыць прадстаўнікамі рамеснага саслоўя) - ён мастак, а значыць, Божы выбраннік.

Гэта ўжо самасвядомасць не сярэднявечнага майстра, а рэнесанснага мастака. Дзюрэр не без выкліку адлюстроўвае сябе ў італьянскім уборы, вытанчаным і дарагім. Ён абзавёўся бародкай, валасы старанна завіты. Белыя пальчаткі - сымбал новага статусу.

У Нюрнбергу жонка ці маці хавалі такія яго ўборы ў куфар: у якасці прадстаўніка рамеснага саслоўя, Дзюрэр не меў права дазваляць сабе такую раскошу. Тут усё паказвае на тое, што ён больш не згодны лічыць сябе рамеснікам-правінцыялам, абмежаваным умоўнасцямі.

#жывапіс #Дзюрэр #аўтапартрэт #Dürer
"Сялянская сям'я". 1843 г. Тарас Шаўчэнка.

Шаўчэнка-паэт і Шаўчэнка-мастак - вельмі розныя. Бунтар і змагар у вершаскладанні. Рамантык і лірык у жывапісе. Першыя поспехі ў жывапісе Шаўчэнка пачаў рабіць задоўга да захаплення паэзіяй, і менавіта дзякуючы мастацкаму таленту ён змог вызваліцца ад прыгону. За 30 гадоў ён стварыў каля 1000 работ.

У дзяцінстве Тарасу востра не хапала бацькоў: маці працавала ў полі, бацька адсутнічаў, так як займаўся чумацкім промыслам. За Тарасам прыглядала старэйшая сястра. Калі яму было 9, памерла маці, а праз 2 гады бацька. Шаўчэнка мроіў аб стварэнні сям'і, але не шанцавала: ён то кахаў замужнюю даму, то ледзь не ажаніўся на жанчыне благой рэпутацыі. Яго мара так і засталася жыць толькі на палатне, дзе на сонечным падворку бацькі радуюцца першым крокам свайго малога ў кампаніі вясёлага сабакі, а дзед атрымлівае асалоду ад адпачынку ля чыста выбеленай хаты.

#жывапіс #Шаўчэнка #сям
"Эдэмскі сад з грэхападзеннем чалавека". 1615 г. Пітэр Паўль Рубэнс, Ян Брэйгель Старэйшы.

Магчыма, гэта самая магутная калабарацыя ў гісторыі жывапісу.

У пач. 17 ст. Рубэнс і Ян Брэйгель Ст. былі двума самымі знакамітымі мастакамі ў Антвэрпэне. Яны таксама былі блізкімі сябрамі. Напрыклад, вядома, што Рубэнс быў хросным дзяцей Брэйгеля. Яны часта супрацоўнічалі, стварыўшы за чвэрць стагоддзя каля 20 работ.

Пладавіты майстар пейзажа і нацюрморта, Брэйгель вядомы сваёй скрупулёзнасцю да дэталяў і ювелірнасцю работ, за якія яго празвалі "аксамітным". Рубэнс быў віртуозам маштабных алтарных і гістарычных палотнаў, у якіх з поспехам перадаваў эмоцыі і цялесную энергію. Аб'яднанне іх розных стыляў і методык спарадзіла выдатныя, поўныя намёкаў кампазіцыі.

На карціне пад дрэвам пазнання мы бачым Адама і Еву. Яны вось-вось здзейсняць грэхападзенне і спазнаюць забаронены плод. Малпа ў левым ніжнім куце, як сымбал д'ябальшчыны, ужо "зграшыла", укусіўшы свой яблык.

#жывапіс #Брэйгель #Рубэнс #Rubens #Bruegel
"Нараджэнне Венеры". 1863 г. Аляксандр Кабанэль.

Карціна прысвечана аднаму з самых вядомых міфаў старажытнасці. Багіня кахання і прыгажосці Венера (або Афрадыта), якая ўзнікае з марской пены. Вакол яе лётаюць амуры, якія дзьмуць на яе.

Карціна выканана ў рэалістычным стылі з цудоўным адлюстраваннем святла, цені і колеру. Выкарыстанне міфалагічнага сюжэту давала магчымасць унесці ў карціну элементы эратызму, не абражаючы маральных прынцыпаў публікі. Кабанель стварыў гэтую карціну для парыжскага Салона, дзе яна выклікала захапленне публікі і імператара Напалеона III, які купіў яе для сваёй калекцыі. Яе называлі "цвіком экспазіцыі" гэтага салона.

У той жа самы час у "Салоне адрынутых" ужо заяўляюць аб сваім асабістым поглядзе на жывапіс імпрэсіяністы. А Эдуард Манэ выстаўляе сваю ўласную "агалёнку" - легендарны "Сняданак на траве".

А вам чый падыход больш падабаецца?

#жывапіс #Кабанэль #класіцызм #Манэ #імпрэсіянізм #Cabanel #Manet
"Дон Мануэль Асорыя Манрыке дэ Суньіга ў дзяцінстве". 1787 г. Францыска Гоя.

На палатне намаляваны дон Мануэль. Малодшы сын графіні і графа Альтаміра. Гоя атрымаў заказ на выяву ўсіх членаў сям'і Альтаміра, быўшы ў той час партрэтыстам пры двары караля Іспаніі.

Хлопчыку 3-4 гады. Ён адлюстраваны ненатуральным. Выраз твару і ўвесь знешні выгляд сур'ёзны і непранікальны, што не адпавядае яго ўзросту. Апрануты маленькі Мануэль ў модны тады яркі чырвоны касцюм з залатым паяском. З правага боку птушкі, зняволеныя ў клетку. У руках хлопчык трымае вяровачку з прывязанай сарокай. Сарока сімвалізуе цікаўнасць. У птушкі ў дзюбе візітоўка, калі паглядзець бліжэй, то на візітоўцы можна разглядзець імя самога Гоі. Мне асабліва падабаюцца выразы на пысах катоў, якія няроўна дыхаюць у бок сарокі.

Сам жа Мануэль памёр праз 5 гадоў пасля напісання партрэта, не дажыўшы і да 10-цігадовага ўзросту.

#жывапіс #Гоя #партрэт #Goya
"Прачка". 1886 г. Анры дэ Тулуз-Латрэк.

Самая дарагая карціна Тулуз-Латрэка, яе прадалі на аўкцыёне за 22,4 млн$. Ніколі яшчэ карціны мастака не цанілі так высока. Але здаецца, што з "Прачкай" інакш і быць не магло - столькі святла, цяпла і душэўнасці ў гэтай простай карціне. А яшчэ яе вельмі высока ацаніў сам Эдгар Дэга, звычайна скупы на хвалу ў адрас сваіх калег.

Біёграфы Тулуз-Латрэка пішуць, што дзяўчыну, Кармэн Гадэн, мастак сустрэў на вуліцы і прыняў за прастытутку. "Якая добрая! Тыповая шлюха! Вось бы напісаць яе!" - усклікнуў мастак, убачыўшы худзенькую рудавалосую Кармэн на Манмартры.

Дзяўчыны падобнай прафесіі былі папулярнай тэмай у французскім мастацтве, таму што амаль усе яны таксама падзараблялі і прастытуцыяй. Але Кармэн была сціплай і працавітай дзяўчынай. Магчыма, менавіта ў памяць аб сваёй памылцы Тулуз-Латрэк напісаў яе ў такой далікатнай манеры.

Калі гляджу, то ўвесь час чакаю, калі ж яна абернецца да мяне❤️

#жывапіс #ТулузЛатрэк #постімпрэсіянізм #ToulouseLautrec
Пётр Сергіевіч🎨

Ураджэнец Браслаўшчыны. Пачатковую адукацыю атрымаў у Вольнай школе малюнку і жывапісу Адама Варнаса ў Вільні. Вучыўся ў Акадэміі прыгожых мастацтваў Віленскага ўніверсітэта, якую ўзначальваў прафесар Фердынанд Рушчыц. Вучыўся ў Кракаўскай акадэміі мастацтваў. Быў прыхільнікам і актыўным дзеячам беларускага адраджэння. Працаваў выкладчыкам на кафедры малюнку і жывапісу ў Віленскім інстытуце прыгожых мастацтваў.

Майстра пейзажа, партрэта і манументальнага жывапісу. Пісаў партрэты знакамітых беларусаў (Багушэвіча, Танка, Купалу), манументальныя палотны на тэмы беларускай гісторыі (Каліноўскі, Скарына, Усяслаў Полацкі), жыццё сялян, вайну, родную прыроду.

#жывапіс #Сергіевіч #Беларусь
"Апошні пацалунак". 1858 г. Шарль Франсуа Маршал.

Маладая жанчына, заплюшчыўшы вочы, прыціснулася шчакой да тварыка немаўля. Праз некалькі імгненняў яна перадасць яго ў прыёмнае акно выхаваўчага дома і больш ніколі не ўбачыць сваю дробачку.

Мастак аддаваў перавагу жанру сацыяльнай драмы, асвятляючы вострыя праблемы грамадства. Гэта палатно таксама напісана на надзённую тэму. Да дзяцей, народжаных па-за шлюбам, ставіліся як да нязмыўнай плямы на жаночай рэпутацыі. Адзінокіх мам не бралі на службу. Каб хоць неяк пракарміцца, яны паступалі ў дамы памяркоўнасці. Але, як правіла, гэта не ратавала няшчасных: і маці, і дзіця гінулі ад голаду і хвароб.

Гераіня скарысталася адзіным шанцам на выратаванне ад усеагульнай пагарды і галоднай смерці. Яна аддае малога ў сірочы прытулак, дзе яму захаваюць жыццё.

Прайшоў снег. Каля акенца сляды такіх жа пакутніц. Калі прыгледзецца, то ў змроку аконнага праёму бачная жаночая постаць. Рукі сястры міласэрнасці ўжо гатовыя прыняць сірату.

#жывапіс #Маршал #Marchal
Алена Бархаткова🎨

Прыгожы восеньскі нацюрморт🍎🍂

Мастачка са Слуцка.

Зраблю вялікі пост пра яе, бо яна майстар атмасферных восеньскіх пейзажаў і нацюрмортаў, а зараз самы час.

#жывапіс #Бархаткова #пейзаж #нацюрморт #Беларусь
2024/11/05 23:27:40
Back to Top
HTML Embed Code: