Telegram Web Link
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Проста пакіну тут прыгожае🖼

Трыпціх "Раніца ў вёсцы". 2021 г. Таццяна Чарных.

№1 "Вясковая ваколіца"
№2 "Кветкі палявыя"
№3 "Вясковы матыў"

#жывапіс #Чарных #пейзаж #нацюрморт #Беларусь
"Рачны пейзаж". 1880-я. Фрыц Таўлаў.

Калі б вы задаліся пытаннем, хто з мастакоў лепш з усіх маляваў ваду, то адказам магла б паслужыць гэтая карціна.

Кампазіцыя даволі традыцыйная для нарвежскага імпрэсіяніста. Глядач быццам стаіць пасярод вузкай ракі, гледзячы ўслед адыходзячай плыні. Кірунак плыні ракі можна адгадаць па становішчы рачной расліннасці - тонкай траве ў берагоў. Такая будова дае магчымасць маляўніча прадставіць мноства элементаў - саму раку ў набліжэнні, а ў далі абрывісты бераг, пабудовы на беразе. Здавалася б, такое звычайнае месца з не самым раскошным пейзажам, але колькі тут паэзіі, любавання, прыгажосці.

Я люблю "водныя" пейзажы, але не моры-акіяны, а маленькія рачулкі, ручаі і азёры.

#жывапіс #Таўлаў #імпрэсіянізм #пейзаж
"Дзеля чаго?". 1919 г. Фрэдэрык Варлі.

Варлі нарадзіўся ў брытанскім Шэфілдзе. Жывапіс вывучаў там жа, потым паступіў у Акадэмію прыгожых мастацтваў у Антвэрпэне. У 1912 г. эміграваў у Канаду, дзе працаваў у дызайнерскай фірме. У студзені 1918 г. пачаў службу ў канадскай арміі. Ён быў ваенным мастаком Першай сусветнай, пабываў на палях Францыі і Бельгіі. У лісце да жонкі ён пісаў: "Я намалюю гэта, але, Божа мой, карціна не можа расказаць і тысячнай долі гісторыі. Для здароўя было б больш карысна забыцца пра ўсё гэта, але гэтага зрабіць мы ніколі не зможам".

На палатне магільшчык адпачывае ад сваёй працы, але канца ёй не відаць: на пярэднім плане калёсы, поўная трупаў. Гэта, напэўна, салдаты, але якой арміі - невядома. Ды і ўсё роўна. Смерць ураўноўвае ўсіх.

Батальныя палотны звычайна пра гераізм, адвагу, рашучасць байцоў. І куды радзей мастакі паказваюць наступствы. Галоўнае пытанне ў назве карціны.

#жывапіс #Варлі #рэалізм
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
"Партрэт Жанны Эбютэрн". 1919 г. Амедэа Мадзільяні.

Аднойчы Амедэа пазнаёміцца з Жаннай. Напіша больш 20-ці яе партрэтаў, і ніводнага разу аголенай (у адрозненне ад сваіх шматлікіх палюбоўніц-натуршчыц).

Жанна стане каханнем усяго яго жыцця. Гэта не перашкодзіць Мадзільяні працягваць непрабудна піць, у тым ліку прапіваць свае рэдкія малыя ганарары, часта быць грубым і буяным нават з ёй.

Мастак пойдзе з жыцця ў лякарні для бедных. На наступны дзень Жанна кінецца з вакна 6-га паверха дома яе бацькоў.

Аднойчы яна сказала: "Модзі абавязкова трэба памерці. Ён геній і анёл. Калі ён памрэ, усе гэта зразумеюць". Так і атрымалася. Мадзільяні - легенда сусветнага жывапісу са сваім непаўторным стылем.

#жывапіс #Мадзільяні #экспрэсіянізм
Зінаіда Астаповіч-Бачарова🎨

Нарадзілася ў Мінску ў 1898 г. Малявала ўсё жыццё. У СССР яе творчасць не прызнавалі. З-за гэтага яе творы для шырокага гледача сталі даступнымі толькі ў канцы 80-х гадоў, калі ў Мінску і Віцебску прайшлі яе выставы. Першая выстава мастачкі адбылася, калі ёй быў 91 год. Доўгія гады лічылася ў раздзеле "невядомых мастакоў XX ст.". Работы мастачкі захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі РБ (49 твораў), Віцебскім мастацкім музеі, шматлікіх прыватных зборах за мяжой, большая ж частка - у яе ўнукаў у Мінску і Віцебску.

#жывапіс #Астаповіч #мастачка #Беларусь
Нешта ўсё пра сур'ёзнае... Вось вам добрыя хлопчыкі!

"Судовае пасяджэнне". 1840 г. Эдвін Ландсір.

Мастак напісаў карціну пасля выпадковай фразы свайго суразмоўцы, графа д'Арсэ, які пажартаваў, што з пудзеля Ландсіра выйшаў бы выдатны Лорд-канцлер. Мастак развіў ідэю і намаляваў супрацоўнікаў суда, прысяжных і гледачоў у вобразе сабак. Атрымалася прыгожае🥰

#жывапіс #Ландсір #анімалізм #сабакі
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вось такая "інтэрактыўная" выстава пад лозунгам "Свет вакол нас".

Карціна на відэа : "Хрыстос падчас шторму на моры Галілейскім". 1633 г. Рэмбрандт Харменс ван Рэйн.

Падрабязней пра выставу

Падрабязней пра карціну

#жывапіс #Рэмбрандт #выстава
2024/09/29 13:29:38
Back to Top
HTML Embed Code: