Telegram Web Link
"Партрэт лэдзі ў вобразе Флоры". 1760 г. Джавані Батыста Цьепола.

Карціну выпадкова знайшлі ў 2008 г. на гарышчы французскай дачы - туды "непрыстойную" карціну схавала бабуля ўладальніка, таму палатно добра захавалася.

Даследчыкі лічаць, што карціну замовіла расійская імператрыца Лізавета для ўпрыгожвання Эрмітажа.

Нечакана знойдзены "Партрэт" быў прададзены на аўкцыёне ў 2008 г. за 4,2 млн$.

Ужо пабеглі капацца на свае гарышчы?😉

#жывапіс #Цьепола #партрэт #аўкцыён #ракако
"Каруначніца". 1669-70 г. Ян Вермеер.

Тут ёсць усе колеры, якімі мастак любіў карыстацца - жоўты, сіні, белы з разнастайнымі іх адценнямі.

Дзяўчына ў левай руцэ трымае пару каклюшак і акуратна ўтыкае шпільку ў падушачку, на якой робіць карункі.

Гэта самая маленькая і самая незвычайная карціна з усіх работ Вермеера (24.5 x 21 см).

#жывапіс #Вермеер #партрэт #карункі
"Нядзеля ў садзе". 1961 г. Джон Філіп Фальтэр.

Ёсць два тыпы людзей... Выхадны дзень. Два двары. Двое мужчын-суседзяў.

Сусед справа відавочна прытаміўся. На ганку ў яго мы бачым змятыя лісты газеты, а на дарожцы ў двары валяюцца дзіцячыя цацкі і ровар. Аднак спячага мужчыну мала хвалюе непрыбраны двор - ён хоча паўнавартасна адпачыць і расслабіцца ў свой выходны. Хоць, мяркуючы па цацках, ён - чалавек сямейны і ведае, што ўсё прыбярэ жонка. Відаць, што мужчына наогул не любіць працаваць па гаспадарцы - яго дом не пафарбаваны, плітка на дарожцы напалову засыпаная зямлёй, а месцамі нават парасла травой.

Двор суседа злева радыкальна адрозніваецца. Газон перад домам прыгожа падстрыжаны, кветкі і кусты пасаджаныя роўнай лініяй. Дом, вокны і ганак пафарбаваныя. У свой выходны мужчына займаецца ўчасткам. Відавочна, што мужчына збіраецца прысвяціць гэтаму доўгі час. Гаспадар цалкам шчаслівы ў сваім ідэальна чыстым і дагледжаным доме. Хоць, магчыма, ён часам і зайздросціць суседу справа.

#жывапіс #Фальтэр #нядзеля
Уладзімір Кожух🎨

Нарадзіўся ў Драгічыне ў 1953 г. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, творчыя майстэрні Акадэміі мастацтваў СССР у Мінску пад кіраўніцтвам М.А. Савіцкага. З 1981 г. актыўна ўдзельнічаў у выставах у Беларусі і за яе межамі. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2004 г.).

Творы мастака знаходзяцца ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, іншых музеяў Беларусі, а таксама ў прыватных калекцыях у Беларусі і за мяжой.

Уладзіміра Уладзіміравіча не стала ў 2017 г.

Да 24 сакавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі праходзіць выстава "Уладзімір Кожух. Жывапіс". Спяшайцеся ўбачыць.

#жывапіс #Кожух #выстава #Беларусь
Вітаю! Сёння хачу параіць вам канал на якім публікуюцца карысныя і цікавыя навіны, якія звязаныя са штучным інтэлектам у свеце і ў Беларусі! Новыя допісы кожны дзень, падпісвайцеся!!!

Спасылка: https://www.tg-me.com/belaiplatform
"Нацюрморт з яблыкамі". 1894 г. Поль Сэзан.

Сэзана называюць Рэмбрандтам яблыкаў. Яму належыць фраза "Я хачу адным-адзіным яблыкам здзівіць Парыж!".

Яблыкі мастак маляваў дзіўна часта. Сэзан ў сваіх успамінах жартаўліва тлумачыў, чаму на яго палотнах так шмат гэтай садавіны. У школьныя гады Сэзан заступіўся ў бойцы за будучага пісьменніка Эміля Заля, які падарыў яму кошык яблыкаў у падзяку. "Вось адкуль яблыкі Сэзана."- успамінаў мастак.

#жывапіс #Сэзан #імпрэсіянізм #постімпрэсіянізм #нацюрморт
"Дзве дзяўчыны за фартэпіяна". 1892 г. П'ер Агюст Рэнуар.

Карціну Рэнуар напісаў у перыяд выхаду з класіцысцкага крызісу і здабыцця ўласнай маляўнічай мовы. "Жамчужны перыяд" - так называюць яго мастацтвазнаўцы за асаблівую (ужо не імпрэсіянісцкую і зусім не энграўскую) пералівістасць колераў. І цені на сукенках, і валасы дзяўчат, і шторы на заднім плане, і водбліскі святла на інструменце ствараюць суцэльную пераліўную ("жамчужную") карціну, у якой узгадваецца 100%-вы Рэнуар.

#жывапіс #Рэнуар #імпрэсіянізм
"Без назвы". 1982 г. Жан-Мішэль Баскія.

Хтосьці з дзяцінства адчувае прызначэнне, хтосьці знаходзіць сваё метадам спроб і памылак. Ёсць такія, хто нечакана выяўляе свае здольнасці. Баскія з такіх. У 18 ён збег з дому, жыў на вуліцах Нью-Ёрка і рабіў на сценах стрыт-арты пад псеўданімам SAMO.

У 22 ён пасябраваў з Эндзі Уорхалам. Парачка была яшчэ тая: стары прапаведнік поп-арта і бУйны цемнаскуры кароль вуліц. Уорхал увёў Баскію ў багему, а яго мастацтва з вуліц - у галерэі.

Карціны Баскіі засталіся падобнымі на стрыт-арт і наскальны жывапіс. У іх шмат першабытнага, дзікіх эмоцый, анатоміі і чыстых колераў. Яго называлі "чорным Пікаса". Яго гэта злавала.

Жыццё Баскіі рана скончылася. Наркотыкі забілі мастака ў тыя самыя славутыя 27. А яго мастацтва жыве і расце ў цане вар'яцкімі тэмпамі.

Дадзеная карціна ўваходзіць у 30-ку самых дарагіх ацэненых карцін у гісторыі. У 2017 г. яе прадалі на аўкцыёне Sotheby's у Нью-Ёрку за $110,5 млн.

#жывапіс #Баскія #Уорхал #стрытарт #попарт #нэоэкспрэсіянізм
"Цыклоп". 1914 г. Адылон Рэдон.

"Некаторыя людзі рашуча хочуць звесці працу мастака да выявы таго, што ён бачыць. Тыя, хто застаюцца ў межах гэтых вузкіх рамак, ставяць перад сабой невысокую мэту. Старыя майстры даказалі, што мастак, які выпрацаваў уласную мову і запазычаў у прыроды неабходныя сродкі выражэння - здабывае свабоду і законнае права чэрпаць свае сюжэты з гісторыі, паэзіі і ўласнага ўяўлення...", - казаў Рэдон.

Мастак быў аднагодкам большасці імпрэсіяністаў, цаніў талент мастакоў-рэвалюцыянераў, але шчыра лічыў "столь іх мастацтва занадта нізкай" для сябе. Таму што пісаць толькі тое, што бачыш вачыма - бессэнсоўна. Вочы - толькі адзін са спосабаў бачыць свет, прычым самы просты.

#жывапіс #Рэдон #сімвалізм #іррэалізм
Універсітэт Сіэтла атрымаў у дар больш за 200 твораў мастацтва

Агульны кошт складае $300 млн. Гэта найбуйнейшы дар, калі-небудзь перададзены універсітэту ЗША. Таксама ён атрымаў $25 млн у якасці пачатковага фінансавання для стварэння музея.

Збор больш чым 200 работ падарыў 88-гадовы Рычард Хедрын ў памяць аб сваёй жонцы, выпускніцы універсітэта. Раней сямейная пара ахвяравала творы Мастацкаму музею Сіэтла, дзе Бэці Хедрын уваходзіла ў апякунскую раду, і Нацыянальнай галерэі мастацтваў.

У калекцыі прадстаўлены карціны, скульптуры, гравюры і фатаграфіі знакамітых майстроў, у тым ліку Тыцыяна, Элізабэт Віжэ-Лебрэн, Томаса Гейнсбара, дэ Кунінга, Роберта Раўшэнберга, Роя Ліхтэнштэйна, Люсьена Фрэйда, Карцье-Брэсона, Эндзі Уорхала, Сесілі Браўн.

Калі чытаю такія навіны, то заўжды спадзяюся, што калісьці і нашыя забяспечаныя людзі зразумеюць важную сацыяльную функцыю мецэнацтва.

На фота карціна Гюстава Курбэ "Млын", якая з'яўляецца часткай калекцыі.

#жывапіс #меценаты #спонсары
2024/09/29 11:26:29
Back to Top
HTML Embed Code: