Telegram Web Link
"Дзеці з каляскай". 1776 г. Францыска Гоя.

Карціна была скрадзеная падчас перавозкі з аднаго музея ў другі. Паводле здагадкі ФБР, злодзеі вырашылі, што грузавік вёз гульнявыя прыстаўкі PlayStation, бо адбывалася гэта перад Калядамі. Выкрадальнікі знайшлі самую добрую скрынку, а ў ёй апынулася карціна - хутчэй за ўсё, злодзеі нават не здагадваліся, колькі каштуе палатно. Неўзабаве карціну выявілі дзякуючы ананімнаму званку - палатно не было пашкоджана.

#жывапіс #Гоя #рамантызм #карціна
"Пакажыце мне Манэ". 2005 г. Бэнксі.

Бэнксі вядомы перш за ўсё як аўтар графіці, але сёння карціна алеем.

Мастак узяў за аснову знакамітыя працы Клода Манэ з серыі "Гарлачыкі". Вядомыя сажалку з гарлачыкамі і японскі масток Бэнксі асучасніў дарожным конусам і цялежкамі з супермаркета. Ода чалавеку, які гатовы ўсё загадзіць.

Назва забаўляльная. Аўтар абыграў фразу "Пакажыце мне грошы" ("Show me the money"), якая выказвае культ пагоні за нажывай, замяніў "money" на сугучнае прозвішча Манэ. Бэнксі высмеяў арт-рынак, на якім прыгажосць саступае рынкаваму кошту.

Смешна, але сама карціна была прададзеная на аўкцыёне за 7,5 млн фунтаў. Крытыка грамадства спажывання ўдала існуе ў сістэме куплі-продажу.

#жывапіс #Бэнксі #Манэ #гарлачыкі
"Мсье і мадам Эдуард Манэ". 1868 г. Эдгар Дэга.

Карціну Дэга паднёс у якасці падарунка супругам Манэ. Яны доўга яму пазіравалі - Манэ сядзеў на канапе, а жонка Сюзана - за піяніна. Прыйшоўшы ў госці да Манэ праз нейкі час, Дэга ўбачыў, што холст разрэзаны, прычым гэта зрабіў сам Эдуард. Дэга схапіў карціну і ў абражаны пакінуў дом сябра.

Прычыны ўчынку Манэ невядомыя, але біёграфы схіляюцца да адной тэорыі. Шлюб Манэ быў не шчаслівым - ён ажаніўся ў маладосці з-за цяжарнасці Сюзаны. З гадамі мадам Манэ страціла прывабнасць і адносіны ў сям'і былі напружанымі. Дэга ж вельмі тонка адчуваў настрой людзей, якіх пісаў. Да таго ж ён заўсёды пісаў людзей такімі, якія яны ёсць, без прыўкрас. Хутчэй за ўсё, праўдзівы вобраз на партрэце не спадабаўся Манэ, бо праца была парэзаная як раз там, дзе напісана жонка.

#жывапіс #Дэга #Манэ #імпрэсіянізм #партрэт
"Партрэт лэдзі ў вобразе Флоры". 1760 г. Джавані Батыста Цьепола.

Карціну выпадкова знайшлі ў 2008 г. на гарышчы французскай дачы - туды "непрыстойную" карціну схавала бабуля ўладальніка, таму палатно добра захавалася.

Даследчыкі лічаць, што карціну замовіла расійская імператрыца Лізавета для ўпрыгожвання Эрмітажа.

Нечакана знойдзены "Партрэт" быў прададзены на аўкцыёне ў 2008 г. за 4,2 млн$.

Ужо пабеглі капацца на свае гарышчы?😉

#жывапіс #Цьепола #партрэт #аўкцыён #ракако
"Каруначніца". 1669-70 г. Ян Вермеер.

Тут ёсць усе колеры, якімі мастак любіў карыстацца - жоўты, сіні, белы з разнастайнымі іх адценнямі.

Дзяўчына ў левай руцэ трымае пару каклюшак і акуратна ўтыкае шпільку ў падушачку, на якой робіць карункі.

Гэта самая маленькая і самая незвычайная карціна з усіх работ Вермеера (24.5 x 21 см).

#жывапіс #Вермеер #партрэт #карункі
"Нядзеля ў садзе". 1961 г. Джон Філіп Фальтэр.

Ёсць два тыпы людзей... Выхадны дзень. Два двары. Двое мужчын-суседзяў.

Сусед справа відавочна прытаміўся. На ганку ў яго мы бачым змятыя лісты газеты, а на дарожцы ў двары валяюцца дзіцячыя цацкі і ровар. Аднак спячага мужчыну мала хвалюе непрыбраны двор - ён хоча паўнавартасна адпачыць і расслабіцца ў свой выходны. Хоць, мяркуючы па цацках, ён - чалавек сямейны і ведае, што ўсё прыбярэ жонка. Відаць, што мужчына наогул не любіць працаваць па гаспадарцы - яго дом не пафарбаваны, плітка на дарожцы напалову засыпаная зямлёй, а месцамі нават парасла травой.

Двор суседа злева радыкальна адрозніваецца. Газон перад домам прыгожа падстрыжаны, кветкі і кусты пасаджаныя роўнай лініяй. Дом, вокны і ганак пафарбаваныя. У свой выходны мужчына займаецца ўчасткам. Відавочна, што мужчына збіраецца прысвяціць гэтаму доўгі час. Гаспадар цалкам шчаслівы ў сваім ідэальна чыстым і дагледжаным доме. Хоць, магчыма, ён часам і зайздросціць суседу справа.

#жывапіс #Фальтэр #нядзеля
Уладзімір Кожух🎨

Нарадзіўся ў Драгічыне ў 1953 г. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, творчыя майстэрні Акадэміі мастацтваў СССР у Мінску пад кіраўніцтвам М.А. Савіцкага. З 1981 г. актыўна ўдзельнічаў у выставах у Беларусі і за яе межамі. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2004 г.).

Творы мастака знаходзяцца ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, іншых музеяў Беларусі, а таксама ў прыватных калекцыях у Беларусі і за мяжой.

Уладзіміра Уладзіміравіча не стала ў 2017 г.

Да 24 сакавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі праходзіць выстава "Уладзімір Кожух. Жывапіс". Спяшайцеся ўбачыць.

#жывапіс #Кожух #выстава #Беларусь
Вітаю! Сёння хачу параіць вам канал на якім публікуюцца карысныя і цікавыя навіны, якія звязаныя са штучным інтэлектам у свеце і ў Беларусі! Новыя допісы кожны дзень, падпісвайцеся!!!

Спасылка: https://www.tg-me.com/belaiplatform
"Нацюрморт з яблыкамі". 1894 г. Поль Сэзан.

Сэзана называюць Рэмбрандтам яблыкаў. Яму належыць фраза "Я хачу адным-адзіным яблыкам здзівіць Парыж!".

Яблыкі мастак маляваў дзіўна часта. Сэзан ў сваіх успамінах жартаўліва тлумачыў, чаму на яго палотнах так шмат гэтай садавіны. У школьныя гады Сэзан заступіўся ў бойцы за будучага пісьменніка Эміля Заля, які падарыў яму кошык яблыкаў у падзяку. "Вось адкуль яблыкі Сэзана."- успамінаў мастак.

#жывапіс #Сэзан #імпрэсіянізм #постімпрэсіянізм #нацюрморт
"Дзве дзяўчыны за фартэпіяна". 1892 г. П'ер Агюст Рэнуар.

Карціну Рэнуар напісаў у перыяд выхаду з класіцысцкага крызісу і здабыцця ўласнай маляўнічай мовы. "Жамчужны перыяд" - так называюць яго мастацтвазнаўцы за асаблівую (ужо не імпрэсіянісцкую і зусім не энграўскую) пералівістасць колераў. І цені на сукенках, і валасы дзяўчат, і шторы на заднім плане, і водбліскі святла на інструменце ствараюць суцэльную пераліўную ("жамчужную") карціну, у якой узгадваецца 100%-вы Рэнуар.

#жывапіс #Рэнуар #імпрэсіянізм
2024/09/30 23:37:32
Back to Top
HTML Embed Code: