Telegram Web Link
"Аўтапартрэт мастака-дэгенерата". 1937 г. Оскар Какошка.

Назва адсылае да нацысцкай выставы дэгенератыўнага мастацтва, якая прайшла ў тым жа 37-ым годзе. На выставе было прадстаўлена 650 твораў мастацтва, канфіскаваных з нямецкіх музеяў. Дэгенератыўнае мастацтва было вызначана як творы, якія "абражаюць пачуцці немцаў, або руйнуюць, або блытаюць натуральную форму, ці проста дэманструюць адсутнасць адэкватных мастацкіх навыкаў". За першыя шэсць тыдняў выставу наведалі мільён чалавек.

На выставе дэманстраваліся працы Какошкі, Дыкса, Шагала, Мандрыана, Пікаса і многіх іншых. Мабыць, Кокашка гэтай назвай вырашыў пажартаваць ў бок нацыстаў.

#жывапіс #Какошка #экспрэсіянізм #выстава
"Жанчына з кветкай". 1891 г. Поль Гаген.

Дзяцінства Гаген правёў у Перу. Трапічная прырода і экзатычная культура натхнілі яго любоў да вандровак. Мастак у выніку з'ехаў у сваё знакамітае падарожжа на Таіці.

Менавіта там Гаген напісаў свае лепшыя працы. У тым ліку сённяшнюю. Звычайная таіцянка прыйшла ў яго хаціну паглядзець карціны, але калі мастак паспрабаваў хуценька накідаць яе партрэт, адразу збегла. Вярнулася яна прыбранай у цывільную еўрапейскую вопратку. Гэтая карціна была сярод першых, якія Гаген адправіў у Парыж.

#жывапіс #Гаген #постімпрэсіянізм #Таіці
"Жанчына з коткай". 1912 г. П'ер Банар.

Банар лічыў, што ўнутраныя пачуцці важней за рэалізацыю. Ён адхіліў імпрэсіянізм з акадэмізмам і будаваў свае працы на спрошчаных формах. Мастак пісаў сцэны інтэр'еру, пейзажы, нацюрморты. Самыя папулярныя яго працы тыя, на якіх намаляваная яго каханка Марта, якая прымае ванну або абцірае сябе ручніком. У дадзенай карціне, таксама вядомай як "Вымагаючая котка", Марта сядзіць за сталом з талеркай, а котку відавочна цікавіць яе змесціва і яна лезе на стол, адчуваючы пах рыбкі.

#жывапіс #Банар #імпрэсіянізм #постімпрэсіянізм #кот
Forwarded from Жывапіс
"Калядная раніца". 1916 г. Густаў Генры Мослер.

Усіх з Калядамі!🎄🎅🏻
Панядзелак, як вядома, дзень цяжкі, а таму пачнем з чаго-небудзь мілага😌

"У чаканні прагулкі". Філіп Рычард Морыс.

Дзяўчынка чакае ці сваю маці, ці гувернантку, якія выведуць яе пагуляць. З ёй цярпліва чакае прагулкі яе верны мопсік. Прыкметна, што парачка сядзіць даволі даўно. Сабачка глядзіць з сумам і надзеяй, нібы пытаючыся: "Ну калі ўжо?".

Мопсік выглядае вельмі замілавальна. Мастак старанна выпісаў кожную рысачку пысы, надаўшы ёй цалкам асэнсаванае выраз.

#жывапіс #Морыс #партрэт #анімалізм
"Алегорыя смаку". 1640-я. Ян Брэйгель Малодшы.

Гэта раскоша для вачэй. Усё, пра што толькі можна падумаць з вобласці гастраноміі: любыя напоі і стравы, дзічына і рыба, ракі, амары і вустрыцы, разнастайныя садавіна - усё на гэтым вытанчаным палатне захавана з узрушаючай, скрупулёзнай дакладнасцю, майстэрска прапрацаваны драбнюткія дэталі.

Любы персанаж, любая дэталь поўныя пэўнага сэнсу. Малпа - сімвал д'ябла і юрлівасці. Персікі і яблыкі - сімвал грэхападзення. Інжыр - пажада і пладавітасць. Вустрыцы - адкрыты эратызм. Вінаград - кроў Хрыста. Забіты паўлін - патаптаная неўміручасць.

Карацей, вельмі падобна на мой навагодні стол🤔

#жывапіс #Брэйгель #нацюрморт
"Яе Вялікасць Каралева Лізавета II". 2001г. Люсьен Фрэйд.

Унук Зігмунда Фрэйда. Спецыялізаваўся на партрэтным жывапісе і аголенай натуры. Майстар псіхалагічнага партрэта. Быў адным з самых высокааплатных мастакоў
свайго часу.

У 1933 г. сям'я Люсьена вымушана была бегчы з Германіі ў Лондан, бо мела яўрэйскія карані. Брытанію Фрэйды абралі не выпадкова - стрыечны брат каралевы раней лячыўся ад дэпрэсіі ў дзеда Люсьена.

Мастак падарыў гэтую карціну брытанскай каралеве ў знак падзякі за выратаванне яго сям'і ад нацыстаў. Частка брытанцаў абуралася, лічачы гэты партрэт ледзь не абразай манархавай годнасці. Але калі пабачыць іншыя працы мастака, то стане ясна, што партрэт напісаны ў цалкам звыклым для яго стылі.

#жывапіс #Фрэйд #партрэт #каралева
Карпатлівая праца рэстаўратара і яе вынік🖼

Карціна невядомага еўрапейскага мастака 19-га ст. была 50 гадоў скручаная ў рулон.

#жывапіс #рэстаўрацыя #пейзаж
"Скрыпач". 1912 г. Марк Шагал.

Гэтая карціна была скончаная адразу пасля пераезду мастака ў Парыж. Шагал тады быў вельмі бедны, а палотны каштавалі дорага. Таму "Скрыпач" напісаны на звычайным абрусе. Клятчасты ўзор дагэтуль бачны ў тых частках карціны, дзе пласт фарбы найбольш тонкі. Грошай было так мала, што ён пісаў на старых палотнах, прасцінах і нават на начных кашулях.

#жывапіс #Шагал #экспрэсіянізм #Віцебск #скрыпач
Ганна Садоўская🎨🖼

Маладая прадстаўніца беларускай школы пейзажнага жывапісу. Нарадзілася ў 1997 г. у Мінску. Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (аддзяленне станковага жывапісу). Магістр мастацтвазнаўства.

Ганна майстар сезоннага пейзажу: не бярэцца за зімовыя карціны летам і наадварот. На карцінах мастачкі панарамная, лірычная, натуральная прыгажосць роднай зямлі.

З 2014 г.з'яўляецца пастаянным удзельнікам выстаў у Беларусі і за мяжой. Работы мастачкі знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Кітая, Польшчы і іншых краін.

Інстаграм мастачкі

#жывапіс #Садоўская #пейзаж #Мінск #Беларусь
2024/09/29 21:36:48
Back to Top
HTML Embed Code: