Telegram Web Link
Васіль Сумараў🎨

Мастак і педагог. Нарадзіўся ў Менску. Скончыў Менскае мастацкае вучылішча, аддзяленне жывапісу Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. Працуе ў жанры тэматычнай карціны, пейзажа, нацюрморта.

Працы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Менску, фондах Беларускага саюза мастакоў, Міністэрства культуры РБ, Магілёўскім абласным мастацкім музеі ім. П.Масленікава.

#жывапіс #Сумараў #пейзаж #Беларусь #нацюрморт
"Калядная раніца". 1916 г. Густаў Генры Мослер.

Усіх з Калядамі!🎄🎅🏻
"Канец сезона". 1884 г. Уільям Мэрыт Чэйз.

Чэйз адзін з заснавальнікаў амерыканскага імпрэсіянізму. Нягледзячы на безумоўную прыгажосць сюжэту і яго ўвасабленне, праца навявае лёгкае пачуццё тугі - яшчэ зусім нядаўна на гэтым месцы бурліла жыццё, людзі ў лёгкіх летніх касцюмах частаваліся напоямі, шпацыравалі па маляўнічым беразе, а цяпер кафэ спустэчана, сцішана і сустракае выпадковага гледача не гасцінна складзенымі крэсламі.

Карціна не супадае з цяперашняй парой года, але падобнае пачуццё тугі па моманту які сыйшоў можна "злавіць" у любы момант.

#жывапіс #Чэйз #імпрэсіянізм #пейзаж
"Партрэт жонкі мастака". 1913 г. Анры Маціс.

Маціс часта мучыўся ад бессані, нічога не дапамагала. І тады жонка ўсю ноч чытала яму кнігі, каб ён не адчуваў сябе самотным.

#жывапіс #Маціс #партрэт #фавізм #постімпрэсіянізм
"Дзяўчына ў сарочцы". 1905 г. Пабла Пікаса.

Верагодна, пазіравала новая палюбоўніца мастака, Мадлен. Дакладна невядома, калі была створана карціна, але агульнапрынята, што яна адзначае сабой канец "блакітнага перыяду" ў творчасці мастака. Сіні колер ў яго палотнах губляе ледзяную халоднасць, у працы вяртаецца жаночая прыгажосць і сэксуальнасць.

"Блакітны перыяд" прыпадае на 1900-1904 г., калі мастак пісаў па сутнасці манахромныя карціны ў сініх і сіне-зялёных адценнях, зрэдку дадаючы да іх іншыя колеры. Гэтыя змрочныя працы цяпер уваходзяць у лік самых папулярных, хоць тады яны прадаваліся з цяжкасцю. Першыя гады ў Парыжы былі цяжкімі для Пабла, і гэтыя палотны з выявамі жабракоў, калек, беспрытульнікаў і сляпых, здавалася, адлюстроўваюць уласную беднасць жывапісца і няўпэўненасць у заўтрашнім дні.

#жывапіс #Пікаса #постімпрэсіянізм #блакіт
"Від Дэльфта". 1661 г. Ян Вермеер.

Вермеер вельмі цікава працаваў. Ён не проста пісаў карціны, седзячы ў майстэрні, а карыстаўся рознымі інструментамі. Напрыклад, каб намаляваць горад удалечыні з відам крыху зверху, ён падняўся на другі паверх гасцініцы. А яшчэ ён выкарыстаў кропкавую тэхніку пры напісанні вады, каб дамагчыся эфекту мігацення. Ёсць нават здагадка, што майстар выкарыстаў камеру-абскура, так ён дамогся расьсеяных блікаў. А ў некаторыя фарбы дадаў пясок, які ўзмацняў люстэркавыя здольнасці фарбы.

#жывапіс #Вермеер #пейзаж
Раіса Кудрэвіч🎨

Дачка мастака Уладзіміра Кудрэвіча. Нарадзілася ў 1919 г. у Менску. Мастачка і графік. Скончыла Віцебскае мастацкае вучылішча. Працава ў стылі рэалізму (сацрэалізму). Пісала партрэты, пейзажы, нацюрморты, жанравыя сцэны. Народная мастачка Беларусі (1999 г.). Творы мастачкі можна пабачыць у Нацыянальным мастацкім музеі РБ, фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Магілёўскім абласным музеі імя П. Масленікава і шэрагу рэгіянальных музеяў.

#жывапіс #Кудрэвіч #рэалізм #Беларусь #мастак
"Навагодняе". Валянцін Губараў.🎄

З надыходзячым! Жадаю вам больш новых колераў🎨, новых цікавых сюжэтаў🖼 і новых прыхільнікаў вашых талентаў у новым годзе👏🏻! І памятайце, вы мастакі - вы так бачыце😉

Лепшым падарункам ад вас для мяне будзе, калі вы параіце канал сваім знаёмым, зробіце рэпост і націсніце падабайку🎁

Сустрэнемся ў новым годзе🫡
"Закаханыя на тэрасе". 1788 г. Кітагава Утамаро.

Ксілаграфія з цыклу "Паэма падушкі". На вееры🪭дзяўчыны гуллівы верш:

Дзюбай трывала засеўшы
у двухстворкавай ракушцы,
бакас не можа паляцець
восеньскім вечарам.

Мне тут падабаецца ўсё, а асабліва назва цыклу🛌

#жывапіс #Утамаро #Японія #ксілаграфія #верш
"Аўтапартрэт мастака-дэгенерата". 1937 г. Оскар Какошка.

Назва адсылае да нацысцкай выставы дэгенератыўнага мастацтва, якая прайшла ў тым жа 37-ым годзе. На выставе было прадстаўлена 650 твораў мастацтва, канфіскаваных з нямецкіх музеяў. Дэгенератыўнае мастацтва было вызначана як творы, якія "абражаюць пачуцці немцаў, або руйнуюць, або блытаюць натуральную форму, ці проста дэманструюць адсутнасць адэкватных мастацкіх навыкаў". За першыя шэсць тыдняў выставу наведалі мільён чалавек.

На выставе дэманстраваліся працы Какошкі, Дыкса, Шагала, Мандрыана, Пікаса і многіх іншых. Мабыць, Кокашка гэтай назвай вырашыў пажартаваць ў бок нацыстаў.

#жывапіс #Какошка #экспрэсіянізм #выстава
2024/09/29 11:30:30
Back to Top
HTML Embed Code: