Telegram Web Link
Васіль Сумараў🎨

Мастак і педагог. Нарадзіўся ў Менску. Скончыў Менскае мастацкае вучылішча, аддзяленне жывапісу Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. Працуе ў жанры тэматычнай карціны, пейзажа, нацюрморта.

Працы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Менску, фондах Беларускага саюза мастакоў, Міністэрства культуры РБ, Магілёўскім абласным мастацкім музеі ім. П.Масленікава.

#жывапіс #Сумараў #пейзаж #Беларусь #нацюрморт
"Калядная раніца". 1916 г. Густаў Генры Мослер.

Усіх з Калядамі!🎄🎅🏻
"Канец сезона". 1884 г. Уільям Мэрыт Чэйз.

Чэйз адзін з заснавальнікаў амерыканскага імпрэсіянізму. Нягледзячы на безумоўную прыгажосць сюжэту і яго ўвасабленне, праца навявае лёгкае пачуццё тугі - яшчэ зусім нядаўна на гэтым месцы бурліла жыццё, людзі ў лёгкіх летніх касцюмах частаваліся напоямі, шпацыравалі па маляўнічым беразе, а цяпер кафэ спустэчана, сцішана і сустракае выпадковага гледача не гасцінна складзенымі крэсламі.

Карціна не супадае з цяперашняй парой года, але падобнае пачуццё тугі па моманту які сыйшоў можна "злавіць" у любы момант.

#жывапіс #Чэйз #імпрэсіянізм #пейзаж
"Партрэт жонкі мастака". 1913 г. Анры Маціс.

Маціс часта мучыўся ад бессані, нічога не дапамагала. І тады жонка ўсю ноч чытала яму кнігі, каб ён не адчуваў сябе самотным.

#жывапіс #Маціс #партрэт #фавізм #постімпрэсіянізм
"Дзяўчына ў сарочцы". 1905 г. Пабла Пікаса.

Верагодна, пазіравала новая палюбоўніца мастака, Мадлен. Дакладна невядома, калі была створана карціна, але агульнапрынята, што яна адзначае сабой канец "блакітнага перыяду" ў творчасці мастака. Сіні колер ў яго палотнах губляе ледзяную халоднасць, у працы вяртаецца жаночая прыгажосць і сэксуальнасць.

"Блакітны перыяд" прыпадае на 1900-1904 г., калі мастак пісаў па сутнасці манахромныя карціны ў сініх і сіне-зялёных адценнях, зрэдку дадаючы да іх іншыя колеры. Гэтыя змрочныя працы цяпер уваходзяць у лік самых папулярных, хоць тады яны прадаваліся з цяжкасцю. Першыя гады ў Парыжы былі цяжкімі для Пабла, і гэтыя палотны з выявамі жабракоў, калек, беспрытульнікаў і сляпых, здавалася, адлюстроўваюць уласную беднасць жывапісца і няўпэўненасць у заўтрашнім дні.

#жывапіс #Пікаса #постімпрэсіянізм #блакіт
"Від Дэльфта". 1661 г. Ян Вермеер.

Вермеер вельмі цікава працаваў. Ён не проста пісаў карціны, седзячы ў майстэрні, а карыстаўся рознымі інструментамі. Напрыклад, каб намаляваць горад удалечыні з відам крыху зверху, ён падняўся на другі паверх гасцініцы. А яшчэ ён выкарыстаў кропкавую тэхніку пры напісанні вады, каб дамагчыся эфекту мігацення. Ёсць нават здагадка, што майстар выкарыстаў камеру-абскура, так ён дамогся расьсеяных блікаў. А ў некаторыя фарбы дадаў пясок, які ўзмацняў люстэркавыя здольнасці фарбы.

#жывапіс #Вермеер #пейзаж
Раіса Кудрэвіч🎨

Дачка мастака Уладзіміра Кудрэвіча. Нарадзілася ў 1919 г. у Менску. Мастачка і графік. Скончыла Віцебскае мастацкае вучылішча. Працава ў стылі рэалізму (сацрэалізму). Пісала партрэты, пейзажы, нацюрморты, жанравыя сцэны. Народная мастачка Беларусі (1999 г.). Творы мастачкі можна пабачыць у Нацыянальным мастацкім музеі РБ, фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Магілёўскім абласным музеі імя П. Масленікава і шэрагу рэгіянальных музеяў.

#жывапіс #Кудрэвіч #рэалізм #Беларусь #мастак
"Навагодняе". Валянцін Губараў.🎄

З надыходзячым! Жадаю вам больш новых колераў🎨, новых цікавых сюжэтаў🖼 і новых прыхільнікаў вашых талентаў у новым годзе👏🏻! І памятайце, вы мастакі - вы так бачыце😉

Лепшым падарункам ад вас для мяне будзе, калі вы параіце канал сваім знаёмым, зробіце рэпост і націсніце падабайку🎁

Сустрэнемся ў новым годзе🫡
"Закаханыя на тэрасе". 1788 г. Кітагава Утамаро.

Ксілаграфія з цыклу "Паэма падушкі". На вееры🪭дзяўчыны гуллівы верш:

Дзюбай трывала засеўшы
у двухстворкавай ракушцы,
бакас не можа паляцець
восеньскім вечарам.

Мне тут падабаецца ўсё, а асабліва назва цыклу🛌

#жывапіс #Утамаро #Японія #ксілаграфія #верш
2024/09/29 23:27:27
Back to Top
HTML Embed Code: