Telegram Web Link
"Жанчына ў чырвоным крэсле". 1929 г. Пабла Пікаса.

На партрэце, хутчэй за ўсё, Вольга Хахлова, першая жонка мастака, з якой ён разыйшоўся ў 1927 г. Раней Пікаса адлюстроўваў Хахлову пяшчотнай і добрай, але калі іх адносіны сапсаваліся, ён стаў надаваць ёй рэзкія, часам злавесныя рысы.

Дзяўчаты, калі ваш мужчына мастак, то лепш не злуйце яго, бо ён заўсёды можа вас напісаць☝️

#жывапіс #Пікаса #сюррэалізм
"Паўшы анёл". 1960 г. Сальвадор Далі.

Акварэль з серыі ілюстрацый, выкананых мастаком па замове іспанскага ўрада да 700-годдзя Дантэ Аліг'еры.

З цела анёла вылучаны некалькі шуфлядак. Па задумцы мастака, шуфлядкі павінны сімвалізаваць памяць і думкі, якія неабходна хаваць ад старонніх, схаваныя жадання. Паўшы анёл мае свае таемныя жаданні, нябачныя нікому іншаму, і сам ён, паступова ператвараючыся ў тлен, не бачыць нічога, акрамя іх.

Акварэль, на маю думку, вельмі добра спалучаецца з сюррэалізмам Далі🤔

#жывапіс #Далі #Дантэ #сюррэалізм #анёл
"Сарока". 1868-1869 г. Клод Манэ.

Манэ заўсёды прыцягвалі мімалётныя моманты прыроды, але зіма здавалася яму асабліва складанай для выражэння на палатне. Пры ўсёй сваёй беласці, снег бачыўся мастаку шматколерным, з неверагоднай колькасцю ценяў і адценняў. Майстар доўга блукаў з мальбертам і фарбамі па заснежанай акрузе, каб знайсці зручныя зімовыя імгненні.

Сарока, плот, хата, снег... Больш за ўсё мне падабаецца, што гэты момант мог бы быць напісаны і ў маёй бабулі ў беларускай глыбінцы.

#жывапіс #Манэ #імпрэсіянізм #зіма #пейзаж #сарока
"Лютаўскі дзень". 2013 г. Дзмітрый Кустановіч.

Ураджэнец Мінска. На жаль, у 2006 г. з'ехаў з Беларусі. Працуе ў стылі прасторавага рэалізму. Вядомы сваімі краявідамі выкананымі ў тэхніцы алейнай графікі.

#жывапіс #Кустановіч #пейзаж #рэалізм #Беларусь
"Партрэт жанчыны ў вобразе Юдзіфі". 1590-1595 г. Агасціна Карачы.

Гэта... сямейны партрэт. У вобразе Юдзіфі намаляваная рэальная жанчына, якую звалі Алімпія Луна, а ў выглядзе галавы Алаферна намаляваны яе муж, якога звалі Мельхіёрэ Дзопіо. Прычым замовіў партрэт менавіта муж у памяць жонкі, якая на момант яго стварэння памерла.

Я нават не ведаю, што тут сказаць...

#жывапіс #Карачы #Юдзіф #барока #партрэт
Васіль Сумараў🎨

Мастак і педагог. Нарадзіўся ў Менску. Скончыў Менскае мастацкае вучылішча, аддзяленне жывапісу Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. Працуе ў жанры тэматычнай карціны, пейзажа, нацюрморта.

Працы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Менску, фондах Беларускага саюза мастакоў, Міністэрства культуры РБ, Магілёўскім абласным мастацкім музеі ім. П.Масленікава.

#жывапіс #Сумараў #пейзаж #Беларусь #нацюрморт
"Калядная раніца". 1916 г. Густаў Генры Мослер.

Усіх з Калядамі!🎄🎅🏻
"Канец сезона". 1884 г. Уільям Мэрыт Чэйз.

Чэйз адзін з заснавальнікаў амерыканскага імпрэсіянізму. Нягледзячы на безумоўную прыгажосць сюжэту і яго ўвасабленне, праца навявае лёгкае пачуццё тугі - яшчэ зусім нядаўна на гэтым месцы бурліла жыццё, людзі ў лёгкіх летніх касцюмах частаваліся напоямі, шпацыравалі па маляўнічым беразе, а цяпер кафэ спустэчана, сцішана і сустракае выпадковага гледача не гасцінна складзенымі крэсламі.

Карціна не супадае з цяперашняй парой года, але падобнае пачуццё тугі па моманту які сыйшоў можна "злавіць" у любы момант.

#жывапіс #Чэйз #імпрэсіянізм #пейзаж
"Партрэт жонкі мастака". 1913 г. Анры Маціс.

Маціс часта мучыўся ад бессані, нічога не дапамагала. І тады жонка ўсю ноч чытала яму кнігі, каб ён не адчуваў сябе самотным.

#жывапіс #Маціс #партрэт #фавізм #постімпрэсіянізм
"Дзяўчына ў сарочцы". 1905 г. Пабла Пікаса.

Верагодна, пазіравала новая палюбоўніца мастака, Мадлен. Дакладна невядома, калі была створана карціна, але агульнапрынята, што яна адзначае сабой канец "блакітнага перыяду" ў творчасці мастака. Сіні колер ў яго палотнах губляе ледзяную халоднасць, у працы вяртаецца жаночая прыгажосць і сэксуальнасць.

"Блакітны перыяд" прыпадае на 1900-1904 г., калі мастак пісаў па сутнасці манахромныя карціны ў сініх і сіне-зялёных адценнях, зрэдку дадаючы да іх іншыя колеры. Гэтыя змрочныя працы цяпер уваходзяць у лік самых папулярных, хоць тады яны прадаваліся з цяжкасцю. Першыя гады ў Парыжы былі цяжкімі для Пабла, і гэтыя палотны з выявамі жабракоў, калек, беспрытульнікаў і сляпых, здавалася, адлюстроўваюць уласную беднасць жывапісца і няўпэўненасць у заўтрашнім дні.

#жывапіс #Пікаса #постімпрэсіянізм #блакіт
"Від Дэльфта". 1661 г. Ян Вермеер.

Вермеер вельмі цікава працаваў. Ён не проста пісаў карціны, седзячы ў майстэрні, а карыстаўся рознымі інструментамі. Напрыклад, каб намаляваць горад удалечыні з відам крыху зверху, ён падняўся на другі паверх гасцініцы. А яшчэ ён выкарыстаў кропкавую тэхніку пры напісанні вады, каб дамагчыся эфекту мігацення. Ёсць нават здагадка, што майстар выкарыстаў камеру-абскура, так ён дамогся расьсеяных блікаў. А ў некаторыя фарбы дадаў пясок, які ўзмацняў люстэркавыя здольнасці фарбы.

#жывапіс #Вермеер #пейзаж
2024/09/30 11:31:07
Back to Top
HTML Embed Code: