Telegram Web Link
Мікалай Таранда🎨

Жывапісец і графік. Нарадзіўся ў вёсцы Вялікае Падлессе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Першая персанальная выстава адбылася ў 1973 г. у Оршы.

Персанальныя і калектыўныя выставы з удзелам мастака праходзяць у Палацы мастацтваў, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, касцёле св. Сымона і Алены, у выставачных залах Віцебска, Полацка, за мяжой. Таранда - пастаянны ўдзельнік рэспубліканскіх і міжнародных пленэраў і майстар-класаў. Жыве і працуе ў г. Барані.

Працы мастака ёсць ў Нацыянальным мастацкім музеі РБ, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, Дзяржаўным літаратурным музеі Я. Купалы, Мастацкай галерэі Палаца мастацтваў г. Пернік (Балгарыя), Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, Аршанскай гарадской мастацкай галерэі У.А. Грамыкі, Аршанскім музеі гісторыі і культуры горада, Мастацкай галерэі Полацка, у прыватных калекцыях Балгарыі, Германіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, ЗША.

#жывапіс #Таранда #Беларусь
"Лясны волат". Уладзімір Бжэзоўскі.

Бжэзоўскі - сучасны мастак. Ён нарадзіўся ў Бабруйску ў 1966 г. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча. На жаль, у 1994 г. мастак з'ехаў з Беларусі.

#жывапіс #Бжэзоўскі #Беларусь #зубр
Знайшлі карціну Сандра Батычэлі "Мадонна з немаўлём"

Палатно знайшлі ў прыгарадзе Неапаля праз 50 гадоў. Інфармацыя пра карціну знікла з дзяржаўных архіваў. Палатно лічылі згубленым, але выявілі ў прыватнай рэзідэнцыі.

Па словах мастацтвазнаўцаў, Батычэлі лічыў карціну адной з лепшых сваіх работ і асабліва даражыў карцінай па асабістых прычынах. Лічыцца, што вобраз Мадоны на палатне натхнёны каханай жывапісца, якая памерла ва ўзросце 23 гадоў. Мастак падарыў карціну Папе Рымскаму Сыксту IV. Той перадаў яе невялікай сельскай царкве. З дапамогай гэтага жэсту ён разлічваў атрымаць падтрымку ад сям'і Медычы, каб завяршыць будаўніцтва Сікстынскай капэлы. Пасля "Мадонна" нейкім чынам трапіла ў дом мясцовых жыхароў.

Карціна XV ст. ацэньваецца ў 110 млн$. Яна знаходзіцца ў дрэнным стане і мае патрэбу ў рэстаўрацыі. Палатно падверглася акісленню, у некалькіх месцах маюцца механічныя пашкоджанні. Пасля рэстаўрацыі палатно будзе захоўвацца ў музеі.

#жывапіс #Батычэлі #Адраджэнне #Рэнесанс #Мадона
"Аўтапартрэт". 1669 г. Рэмбрандт Хармэнс ван Рэйн.

Байка-падабайка

Нямецкі гісторык Ёганэс Яхн выказаў здагадку, што ў Рэмбрандта армянскія карані, таму што яго поўнае імя Rembrandt Harmenszoon van Rijn можна перавесці як "сын армяніна з Рэйна".

#жывапіс #Рэмбрандт #партрэт
"Фламандскія прыказкі" (фрагмент). 1559 г. Пітэр Брэйгель Старэйшы.

Перад намі дзве прыказкі: "спаведацца чорту" - здзейсніць здраду, а "трымаць свечку чорту" - сябраваць дзеля выгады.

Чорт выглядае так, як быццам у любы момант скажа "I am Groot".

#жывапіс #Брэйгель #адраджэнне #прыказкі
1. "Вірджынія Пёрдзі Баркер". 1896 г. Джон Сінгер Сарджэнт.
2. "Місіс Уолтэр Рэтбоун Бэйкан". 1897 г. Андэрс Цорн.


Два мастака пісалі адну жанчыну з розніцай у год. Задача была няпростая. Вірджынія Бэйкан была распешчаная ўвагай лепшых мастакоў свету і была не з тых мадэляў, што ніколі не капрызяць і заўсёды задаволеныя вынікам.

Па агульнапрынятым меркаванні, Цорн перамог у гэтай неаб'яўленай дуэлі. Гэты ціхамірны, як бы струменісты і вельмі пахвальны партрэт несумненна спадабаўся Вірджыніі. Ён быў абвешчаны газетай American Art News "лепшым з жаночых партрэтаў, калі-небудзь створаных шведскім майстрам". Што тычыцца Сарджэнта, убачыўшы карціну на Парыжскім Салоне, ён прызнаў, што Цорн "атрымаў бліскучую перамогу". Прынамсі, так сцвярджаў сам Цорн у сваіх мемуарах.

#жывапіс #Сарджэнт #Цорн #партрэт
А які партрэт вам падабаецца больш?
Anonymous Poll
22%
1
78%
2
Вячаслаў Шамшур🎨🖼

Нарадзіўся ў в. Пціцкія Мёрскага р-на Віцебскай вобл. Беларускі жывапісец, мастацтвазнаўца, графік. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута ім. С.М. Кірава. Выкладае ў Віцебскім дзяржаўным педагагічным інстытуце ім. П.М. Машэрава. Даследуе гісторыю беларускага мастацтва. Працуе ў розных тэхніках жывапісу і графікі.

#жывапіс #Шамшур #Беларусь #Віцебск #Мёры
2024/09/29 15:31:48
Back to Top
HTML Embed Code: