Telegram Web Link
Аўтапартрэт. 1919 г. Амедэа Мадыльяні.

Вялікага мастака нам падарыла хвароба. У 14 гадоў хлопец злёг з тыфам, які развіўся як ускладненне пасля туберкулёзу. Маці запісала ў дзённіку, што ў пакутах ад ліхаманкі сын трызніў шэдэўрамі італьянскіх майстроў.

Калі хвароба адступіла, хлопчык быў вельмі слабы. Яму дазволілі не хадзіць у школу, і ён змог увесь час прысвяціць жывапісу.

#жывапіс #Мадыльяні #экспрэсіянізм #партрэт
"Бібліятэкар". 1566 г. Джузэпэ Арчымбольда.

Мастак пасля смерці быў на доўгі час забыты. Цікавасць да яго зноў выявілася ў XX ст., калі яго пачалі называць "дзедам сюррэалізму".

Мастак найбольш вядомы партрэтамі з кветак, гародніны і садавіны, але таксама стварыў некалькі партрэтаў і з іншых сабраных разам прадметаў, якія маюць самае прамое стаўленне да натуршчыка. Дадзены партрэт складаецца з прадметаў, наўпрост звязаных з бібліятэкамі - кнігі, кабінетныя фіранкі і хвасты жывёл.

У 1957 г. упершыню была зроблена выснова аб тым, што на партрэце Вольфганг Лазіус, гуманіст і гісторык. Як мяркуецца, карціна можа быць пародыяй на калекцыянераў, больш зацікаўленых у іх набыцці кніг, чым у іх чытанні.

#жывапіс #Арчымбольда #сюррэалізм #бібліятэкар #партрэт
"Катанне на каньках па замерзлай рацэ Амстэл". 1611 г. Адам ван Брэен.

Мастак адлюстраваў галандцаў, якія насалоджваюцца марозным днём, калі лёд нарэшце становіцца дастаткова трывалым, каб прыняць "фігурыстаў". Адны рыхтуюцца да катання, іншыя ўжо радасна слізгаюць па гладкай паверхні замерзлай ракі.

Характэрным для такіх карцін з'яўляецца мноства цікавых дэталяў: маленькі хлопчык едзе на санках-штурхачах; на паверхні ракі стаіць велізарная ледзяная лодка з мачтамі; адзін хлопчык катаецца з клюшкай на плячы; адбываюцца няшчасныя выпадкі, як, напрыклад, на сярэднім плане, дзе дзве фігуры расцягнуліся на лёдзе.

#жывапіс #Брэен #пейзаж #Галандыя #лёд #Амстэл
"У сямейнага псіхолага". 1963 г. Норман Роквэл.

Каментары да сюжэту залішнія.

Каб ствараць карціны з фатаграфічнай дакладнасцю Роквэл спачатку рабіў фатаграфіі ўсіх герояў у патрэбным месцы, а ўжо потым з фатаграфіі пераносіў на палатно. Падчас планавання дадзенай карціны мастак зрабіў не менш за 70 фотаэцюдаў, выкарыстоўваючы розных мадэляў і розную вопратку герояў.

#жывапіс #Роквэл #фота #ілюстрацыі
Вельмі беларускага жывапісу пост😌

Павел Масленікаў🎨🖼

Нарадзіўся ў 1914 г. у вёсцы Нізкая вуліца Магілёўскага раёна. Беларускі мастак, жывапісец, мастацтвазнаўца, педагог. Народны мастак Беларусі (з 1994).

Скончыў Віцебскае мастацкае вучылішча і Інстытут жывапісу, скульптуры, архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе. Вучыўся ў аспірантуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі Навук БССР.

Працаваў мастаком-афарміцелем і мастаком-пастаноўшчыкам у Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі, у Беларускім тэатры ім. Янкі Купалы.

Магілёўскі абласны мастацкі музей ім. П.В. Масленікава

Мне вельмі падабаецца. Пакажыце знаёмым. Наведайце музей, калі ёсць такая магчымасць☝️

#жывапіс #Масленікаў #пейзаж #Магілёў #Беларусь
"Пераход Напалеона праз Альпы" ("Банапарт на перавале Сэн-Бернар"). 1801 г. Жак Луі Давід.

Адна з самых знакамітых работ мастака. Воін-герой верхам на дужым скакуне. Ён гатовы перасекчы перавал Сэн-Бернар і разграміць аўстрыйскую армію ў Італіі. Карціна - магутны элемент прапаганды.

На самой справе Напалеон перасёк Альпы верхам на муле і замест таго, каб у авангардзе весці сваё войска ў бой, ён ішоў за ім у хвасце.

Заўтра паглядзім на гэтую падзею з іншага боку.

#жывапіс #Давід #партрэт #Напалеон
Сёння іншая трактоўка падзеі. Глядзіце перадапошні пост.

"Пераход Напалеона праз Альпы". 1850 г. Поль Дэларош.

У ганарлівых французаў рэалістычнае палатно выклікала, у асноўным, здзіўленне і крытыку: многія палічылі такі вобраз Імператара ганебным.

Напалеон у Делароша змёрзлы і панылы, у шэрым плашчы. Верхам на муле, а не на белым кані. Побач ёсць яшчэ людзі - ён не адзіны герой.

Гэтыя дзве карціны ўяўляюць сабой выразны прыклад розніцы паміж рамантызмам і рэалізмам: проціпастаўленне ідэалізаванага свету, населенага ідэальнымі напаўбагамі, суроваму і праўдзіваму бытапісанню сапраўднага жыцця без перабольшанняў і расхвальвання.

#жывапіс #Дэларош #Давід #партрэт #Напалеон #Францыя
Спіс пакупак вялікага Мікеланджэла🤌📝

Па прадукты маэстра сам не хадзіў, а адпраўляў слугу. Мабыць, той не ўмеў чытаць, таму Мікеланджэла насупраць назваў дамалёўваў усё, што трэба купіць. Спіс падзелены на тры часткі лініямі, а некаторыя пункты паўтараюцца - падобна, што перад намі меню на тры дні:
1.
pani dua - 2 лусты хлеба
un bocche di vino - збан віна
una arana - селядзец
tortelli - тартэллі (крыху інакш складзеныя равіолі)
2.
una salata - салата
quattro pani - 4 лусты хлеба
un bochal di tonda - збан віна
un quartuccio di bruschino - кварта лёгкага чырвонага віна (Брускіна - вельмі старая назва слабога чырвонага віна, падобнага "хутчэй на ваду")
un piatello di spinaci - талерка шпінату
quattro alice - 4 анчоўса
tortelli - тартэллі
3.
sei pani - 6 лустак хлеба
dua minestra di finocchio - 2 талеркі супу з фенхеля
una aringa - селядзец
un bocche di tonda - збан моцнага чырвонага віна

Хлеб, селядзец і віно ў Мікеланджэла былі абавязковай часткай стала.

#жывапіс #Мікеланджэла #меню #Італія
У нас сёння снежна, так што вось❄️

"Эфект снегу ў Жыверні". 1893 г. Клод Манэ.

Чарціць "чорныя квадраты" можа кожны, а вы паспрабуйце перадаць на палатне пейзаж скрозь непраглядную снежную заслону. Хто так можа? Імпрэсіяністы!

Вельмі незвычайна. Адна з маіх любімых карцін❤️

#жывапіс #Манэ #імпрэсіянізм #пейзаж #снег
Усе навіны кінематографа, агляды на фільмы і серыялы, мемы, імпрэзы і шмат чаго іншага чакаюць вас на канале @kupinaruzh — праекце для тых, хто любіць кіно!

Далучайся!

https://www.tg-me.com/kupinaruzh
https://www.tg-me.com/kupinaruzh
https://www.tg-me.com/kupinaruzh
2024/09/30 13:34:00
Back to Top
HTML Embed Code: