Telegram Web Link
Джой Кэмбэл🎨

Амерыканская мастачка-ілюстратарка жыве ў штаце Вашынгтон. Кэмбэл ужо 40 гадоў займаецца жывапісам і стала вядомай ва ўсім свеце. Яна стварае свае цуда-ілюстрацыі алеем, пастэллю і акрылам.

Малюе Джой практычна адных звяроў, але самай любімай тэмай з'яўляюцца коткі. Яны не толькі на карцінах, але і ў рэале займаюць большую частку яе жыццёвай прасторы. Адсюль і такое глыбокае разуменне звычак і характэрных рыс прадстаўнікоў роду каціных.

Больш работ мастачкі

#жывапіс #Кэмбэл #анімалізм #каты
Сёння прапаную вам віртуальны тур па знакамітай Галерэі Уфіцы. Адзін са старэйшых музеяў Еўропы і адзін са знакаміцейшых у свеце. Знаходзіцца ў Фларэнцыі.

Galleria degli Uffizi

Наведваць лепш з кампутара, а рабіць прагляд на вялікім экране.

#жывапіс #галерэя #музей #Уфіцы #Фларэнцыя #Італія
Восіп Цадкін🎨

Цадкін найбольш вядомы як скульптар, але ён быў яшчэ і мастаком, гравёрам і ілюстратарам. Восіп нарадзіўся ў Віцебску. Вучыўся ў Віцебскім гарадскім чатырохкласным вучылішчы (2 гады вучыўся разам з Маркам Шагалам). Пасля заканчэння вучылішча жыў і вучыўся ў Англіі. Потым перабраўся ў Парыж, дзе стаў адным з плеяды вялікіх жыхароў знакамітага "Вулля". У Першую сусветную ваяваў. Падчас Другой сусветнай з'ехаў у ЗША, але пасля вайны вярнуўся ў любімы Парыж.

Работы Цадкіна выстаўляліся ў Салонах, на выставах у розных гарадах свету. Восіп сябраваў з Пікаса, Мацісам, Мадыльяні. Памёр і пахаваны ў Парыжы. Пасля смерці ў яго доме створаны музей.

#жывапіс #Цадкін #скульптура #Вулей #Віцебск #Беларусь
"Пейзаж са спакусай Св. Антонія". 1520-24 г. Іахім Пацінір і Квенцін Масэйс.

Незвычайна, што ў карціны два аўтары. Пейзаж - Пацінір, фігуры - Масэйс.

Св. Антоній, які адмовіўся ад мірскога і прысвяціў сваё жыццё разважанням, падвяргаўся мноству выпрабаванняў. У цэнтры карціны група з трох куртызанак - увасабленне юрлівасці - спрабуюць спакусіць Святога. Яблык, малпа і ружанец - гэта сімвалы спакусы, граху і пакаяння.

На сярэднім плане кампазіцыі атака дэманаў на Святога ў яго хаціне, а справа - спакуса каралевы і яе фрэйлінаў: некаторыя з іх аголены і купаюцца ў рацэ, іншыя ж балююць на лодцы, і ім прыслугоўвае жаба. На заднім плане Хрыстос. У прытулку на скале пустэльнік пагружаны ў чытанне. Зверху валяцца дэманы. Рака і горад на заднім плане нагадваюць рэальныя пейзажы Мааскай вобласці, дзе жыў Пацінір.

#жывапіс #Пацінір #Масэйс #фламандцы #Адраджэнне
"Апошні пацалунак маці". 1858 г. Шарль Маршаль.

Мы бачым жанчыну, якая аддае сваё дзіця ў так званы "выхаваўчы дом", якія тады пачалі адкрываць па ўсёй Еўропе для маці-адзіночак.

Французскі выхаваўчы дом меў такую сістэму прыёму, пры якой маці не патрабавалася непасрэдна прыносіць дзіцяці. Яна магла пакінуць нованароджанага ў асобным месцы або, як намалявана на карціне, пакласці яго ў спецыяльную нішу каля сцяны дома.

У тыя часы ў жанчыны, якая нарадзіла па-за шлюбам практычна не было іншага выйсця. Бо інакш, ва ўмовах адхіленасці грамадствам, іх абодвух чакала б галодная смерць.

#жывапіс #Маршаль #рэалізм
Аўтапартрэт. 1919 г. Амедэа Мадыльяні.

Вялікага мастака нам падарыла хвароба. У 14 гадоў хлопец злёг з тыфам, які развіўся як ускладненне пасля туберкулёзу. Маці запісала ў дзённіку, што ў пакутах ад ліхаманкі сын трызніў шэдэўрамі італьянскіх майстроў.

Калі хвароба адступіла, хлопчык быў вельмі слабы. Яму дазволілі не хадзіць у школу, і ён змог увесь час прысвяціць жывапісу.

#жывапіс #Мадыльяні #экспрэсіянізм #партрэт
"Бібліятэкар". 1566 г. Джузэпэ Арчымбольда.

Мастак пасля смерці быў на доўгі час забыты. Цікавасць да яго зноў выявілася ў XX ст., калі яго пачалі называць "дзедам сюррэалізму".

Мастак найбольш вядомы партрэтамі з кветак, гародніны і садавіны, але таксама стварыў некалькі партрэтаў і з іншых сабраных разам прадметаў, якія маюць самае прамое стаўленне да натуршчыка. Дадзены партрэт складаецца з прадметаў, наўпрост звязаных з бібліятэкамі - кнігі, кабінетныя фіранкі і хвасты жывёл.

У 1957 г. упершыню была зроблена выснова аб тым, што на партрэце Вольфганг Лазіус, гуманіст і гісторык. Як мяркуецца, карціна можа быць пародыяй на калекцыянераў, больш зацікаўленых у іх набыцці кніг, чым у іх чытанні.

#жывапіс #Арчымбольда #сюррэалізм #бібліятэкар #партрэт
"Катанне на каньках па замерзлай рацэ Амстэл". 1611 г. Адам ван Брэен.

Мастак адлюстраваў галандцаў, якія насалоджваюцца марозным днём, калі лёд нарэшце становіцца дастаткова трывалым, каб прыняць "фігурыстаў". Адны рыхтуюцца да катання, іншыя ўжо радасна слізгаюць па гладкай паверхні замерзлай ракі.

Характэрным для такіх карцін з'яўляецца мноства цікавых дэталяў: маленькі хлопчык едзе на санках-штурхачах; на паверхні ракі стаіць велізарная ледзяная лодка з мачтамі; адзін хлопчык катаецца з клюшкай на плячы; адбываюцца няшчасныя выпадкі, як, напрыклад, на сярэднім плане, дзе дзве фігуры расцягнуліся на лёдзе.

#жывапіс #Брэен #пейзаж #Галандыя #лёд #Амстэл
"У сямейнага псіхолага". 1963 г. Норман Роквэл.

Каментары да сюжэту залішнія.

Каб ствараць карціны з фатаграфічнай дакладнасцю Роквэл спачатку рабіў фатаграфіі ўсіх герояў у патрэбным месцы, а ўжо потым з фатаграфіі пераносіў на палатно. Падчас планавання дадзенай карціны мастак зрабіў не менш за 70 фотаэцюдаў, выкарыстоўваючы розных мадэляў і розную вопратку герояў.

#жывапіс #Роквэл #фота #ілюстрацыі
2024/09/29 19:29:34
Back to Top
HTML Embed Code: