Telegram Web Link
"Сланы". 1948 г. Сальвадор Далі.

Ледзь прыкметныя дзве чалавечыя фігуры - жаночая і мужчынская. На фоне велізарных сланоў яны выглядаюць зусім нікчэмнымі, але менавіта яны галоўныя ў карціне. Натуральная рухаючая сіла цывілізацыі не ў магутных канструкцыях, якія маюць далікатныя крохкія асновы, а вечнае імкненне да працягу роду, любоў і прыхільнасць. Сіла прыроды не так прыкметная, як дзяржаўная машына, з абеліскамі, рытуальнай мішурой, яркімі сімваламі.

Карціна пазбаўленая дэталяў. Пустыня. Нічога ў свеце няма, акрамя вялікай прыроды і дзяржавы.

Далі заўсёды цікавіўся сланамі. У яго планах нават быў пераход на слане праз Пірэнеі, дзеля паўтарэння паходу Ганібала. Паход не адбыўся, але сланы ў Далі падарожнічалі з карціны ў карціну.

#жывапіс #Далі #сюррэалізм #слон
"Намаразь. Сялянка, якая запальвае агонь". 1888 г. Каміль Пісаро.

Пісаро агучыў дэвіз усіх сваіх сяброў імпрэсіяністаў: "Шчаслівы той, хто можа разглядзець прыгажосць у звычайных рэчах, там, дзе іншыя нічога не бачаць".

#жывапіс #Пісаро #імпрэсіянізм
Сёння прапаную вам не проста асобнага мастака ці карціну, а наведванне музея. Ды якога! Галоўны музей Нідэрландаў, адзін са знакаміцейшых мезеяў свету - Рэйксмузеум. У нас ёсць магчымасць віртуальна пагуляць між экспанатаў і адчуць сябе амаль што паўнавартасным наведвальнікам.

Анлайн экскурсія па "Рэйксмузеуму"

Прагляд лепш рабіць на вялікім экране. Ёсць аўдыёгід на ангельскай.

#жывапіс #музей #Rijksmuseum #экскурсія #Амстердам
Гішпанскія страсці❤️‍🔥

"Герцагіня Альба" (у чорным). 1797 г. Францыска Гоя.

У Гоі два падобныя партрэты герцагіні - у белым і ў чорным. Гэты партрэт сваёй каханай Гоя намаляваў адразу пасля смерці яе мужа. Удава паказвае рукой, на якой два пярсцёнкі з імёнамі Гоі і Альбы, на пясок пад нагамі, а дакладней на надпіс на пяску. Доўгі час там было толькі адно слова - "Goya". Але даследванне 1959 г. паказала, што першапачаткова надпіс абвяшчаў "Solo Goya", гэта значыць "Толькі Гойя", але пазней мастак зафарбаваў першае слова.

Можа пасаромеўся, а можа ў герцагіні апынуўся не "толькі Гоя"🤔

#жывапіс #Гоя #Альба #партрэт
"Герцагіня Альба" (у белым). 1795 г. Францыска Гоя.

У гэтай карціне асноўная палітра складаецца з белага і чырвонага. У адрозненне ад партрэта ў чорным (учорашні пост), дзе герцагіня ў жалобе па нядаўна спачыўшаму мужу. Сукенка і любімы сабачка пароды бішон-фрызэ белыя з пунсовымі стужкамі. Герцагіні на момант напісання карціны 33 гады (сярэдзіна жыцця па тых часах).

На гэтым партрэце герцагіня ўказальным пальцам правай рукі накіроўвае погляд гледача на надпіс на зямлі - "a la duquesa de Alba Fr. de Goya 1795" ("для герцагіні Альбы ад Фр. дэ Гоі 1795").

#жывапіс #Гоя #партрэт #Альба
Міхась Сеўрук🎨

Нарадзіўся ў Варшаве ў 1905 г., дзе на той момант працаваў яго бацька. У 1909 г. пераехалі ў Брэст, дзе хлопчык пайшоў у 1-шы клас гімназіі. З пачаткам Першай сусветнай вайны пераехалі ў Маскву. У 1919 г. вярнуліся ў Беларусь у мястэчка Сноў, дзе праваслаўным святаром служыў яго дзед. У 1926 г. скончыў Нясвіжскую гімназію. У 1927 г. пасля звальнення з тэрміновай службы ў польскай арміі з'ехаў у Вільню, дзе быў залічаны на мастацкі факультэт Віленскага ўніверсітэта. Скончыў яго у 1932 і да 1939 працаваў у Вільні. З 1939 г. жыў у Нясвіжы. У пасляваенны час выкладаў маляванне і чарчэнне ў агульнаадукацыйнай школе, кіраваў мастацкай студыяй пры Доме культуры. Памёр і пахаваны ў Нясвіжы.

Сеўрук працаваў у станковым жывапісе і графіцы. Аўтар вокладак, зборнікаў вершаў М. Танка і песень Р. Шырмы. Працы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, музеях Вільні, музеі-кватэры мастака, а таксама ў фондах Нясвіжскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея.

#жывапіс #Сеўрук #Нясвіж #Беларусь
"Мост над сажалкай". 1898 г. Поль Сэзан.

Гэты пейзаж - безназоўны, зарослы дрэвамі куток у Эксе, які пісаў састарэлы, самотны, хворы, засяроджаны Сэзан - пустэльнік. Яго карціны ўжо бачылі ў Парыжы Жорж Брак, Поль Гаген і іншыя юныя мастакі. Тагачаснае сучаснае мастацтва ўжо павярнула за Сэзанам у праванскі лес. Яно ўжо захопленым і відушчым поглядам сочыць за кожным рухам яго пэндзля. Да яго прыязджаюць маладыя мастакі, каб зрабіць некалькі фотаздымкаў, запісаць і перадаць іншым кожнае яго слова. Але Сэзан працягвае шукаць сваю мастацкую ісціну, кожны дзень з ранку ідзе пісаць і клянецца сабе памерці за працай. Так і атрымалася: маэстра працаваў на вольным паветры і зарабіў пнеўманію.

#жывапіс #Сэзан #імпрэсіянізм #постімпрэсіянізм
Сёння прапаную вам шпацыр па Музеі Ван Гога. Дзякуючы супрацоўніцтву Гугл і Музея мы маем магчымасць паглядзець экспазіцыю з канапы.

The Van Gogh Museum in Amsterdam

Глядзець лепш з кампутара на вялікім маніторы.

#жывапіс #музей #ВанГог #постімпрэсіянізм #экскурсія
"Габрыэль з ружай". 1911 г. П'ер Агюст Рэнуар.

У доме Рэнуараў жартавалі: тут усе служанкі з часам становяцца натуршчыцамі, а натуршчыцы - служанкамі. Мастака ў жыцці заўсёды суправаджалі жанчыны, якія беззапаветна яго любілі і клапаціліся пра яго. Але Габрыэль сярод іх - асаблівая: Рэнуар пісаў дзяўчыну больш 200 разоў і ў некаторыя складаныя моманты жыцця проста загінуў бы без яе.

Калі жонка Рэнуара памерла, а сыны ваявалі, менавіта Габрыэль даглядала мастака, чысціла палітру, кожную раніцу ўкладала пэндзаль паміж задзервянелымі пальцамі і прывязвала яе да рукі вяроўкамі.

Кожны рух прыносіў мастаку боль, ён перастаў чытаць, каб зберагчы вочы для жывапісу, ён перастаў хадзіць, каб засталіся сілы пісаць. Калі ў яго пыталіся, чаму ён не кіне, Рэнуар адказваў: "Боль праходзіць, а прыгажосць застаецца".

#жывапіс #Рэнуар #імпрэсіянізм #партрэт
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Чарговыя "экаактывісты" малаткамі(!) раздзяўблі ахоўнае шкло карціны Дыега Веласкеса "Венера з люстэркам" у Лонданскай Нацыянальнай галерэі.

Гэта не актывісты, а вандалы. Іх метады барацьбы лічу варварскімі. Ня будзьце як яны. Думайце, што робіце.
2024/09/29 21:33:13
Back to Top
HTML Embed Code: