Telegram Web Link
Уладзімір Іванавіч Пракапцоў

Нарадзіўся 8 жніўня 1953 г. у вёсцы Жгунская Буда Добрушскага района Гомельскай вобласці. Мастак, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, кандыдат мастацтвазнаўства, ганаровы прафесар Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Машэрава, ганаровы акадэмік.

Творы мастака яркія, кідкія, ураджваюць буянствам фарбаў і выразнасцю. Сюжэты твораў - розных часоў, але іх яднае любоў да роднага краю, да Бацькаўшчыны.

#жывапіс #Пракапцоў #Беларусь
"Падзенне мяцежных анёлаў". 1562 г. Пітэр Брэйгель Ст.

Праца, якая ілюструе бітву анёлаў і Апакаліпсіс. Архангел Міхаіл, намаляваны ў цэнтры, у пазалочаным даспеху і бірузовым плашчы разам з нябесным войскам выганяе анёлаў, якія паўсталі супраць Бога. У яго руках меч, з дапамогай якога ён зрынуў сямігаловага дракона, сімвалізуючага сатану. Гэты монстар практычна скрыты за месівам фантастычных жахлівых стварэнняў і аб'ектаў, якія на першы погляд не паддаюцца ідэнтыфікацыі. На карціне можна выявіць рэдкіх і экзатычных жывёл накшталт браняносца або скалазуба.

Менавіта для найбольшай пераканаўчасці Брэйгель у сваёй працы выкарыстаў вобразы злавесных босхаўскіх персанажаў. Цікава тое, што аўтарства карціны аж да 1898 г. прыпісвалася самому Босху. Толькі тады ў ніжнім левым куце, схаваным за рамай, былі выяўленыя дата і подпіс, што стала вялікім адкрыццём нават для мастацтвазнаўцаў. Існуюць у працы і адгалоскі папулярных прац іншых старых майстроў - Яна ван Эйка і Альбрэхта Дзюрэра.

#жывапіс #Брэйгель #Босх
"Рука злодзея". 1864 г. Джузэпэ дэ Нігрыс.

Мастак адлюстраваў на карціне спробу пранікнення злодзея ў хату. Злаўмыснік скарыстаўся адсутнасцю гаспадароў, прасунуў руку ў адтуліну для пошты і пачаў адкрываць замок знутры.
Аднак зладзюга не ўлічыў той факт, што гаспадары пакінулі ўнутры ахоўніка - сабаку, які адказна выконвае ўскладзеныя на яго абавязкі.

Што тут скажаш? Добры хлопчык😌

#жывапіс #Нігрыс #сабака
Дальнабойшчыца з Каліфорніі купіла карціну за 5$, а пазней даведалася, што гэта можа быць карціна Джэксана Полака.

Тэры Хортан купіла карціну ў камісіёнцы. Карціна апынулася вялікай, каб змясціцца ў трэйлеры, Хортан выставіла яе на дваровым распродажы, дзе мясцовы настаўнік малявання выказаў здагадку, што гэта праца Полака. "Who the $&% Is Jackson Pollock?" - перапытала Хортан. Сапраўднасць выклікала сумневы: карціна набыта ў камісіёнцы, не падпісана і не мае гісторыі паходжання.

Хортан наняла эксперта, які супаставіў адбітак пальца на палатне з адбіткам пальца са студыі Полака, а таксама з адбіткамі пальцаў на іншых палотнах мастака. Аналізам ўзораў фарбы са студыі Полака атрымалася пацвердзіць супадзенне з часціцамі фарбы, знойдзенымі на палатне, што эксперт называў "супадзеннем". У 2008 і 2010 г. вынікі аналізу ставіліся пад сумнеў.

Хортан адхіліла прапанову ў $9млн і казала, што яна атрымае не менш 50млн.

Хортан памёрла у 2019 г. не прадаўшы карціну.

#жывапіс #Полак
Вітаю ўсіх!

Хачу параіць вам незвычайны канал "Усё пра ўсё", які публікуе навіны тэхналогій, гульняў і шмат чаго яшчэ! Галоўнае, матэрыял падаецца на вельмі якаснай беларускай мове кожны дзень!

Далучайцеся: https://www.tg-me.com/allabouttexnologys
"Луг з каровамі, туман, сонца, якое заходзіць у Эраньі". 1891 г. Каміль Пісаро.

Франка-Пруская вайна прымусіла Пісаро з'ехаць з сям'ёй у Лондан. У гэты час яго дом у прадмесці Парыжа быў захоплены і разрабаваны прускімі салдатамі. Па некаторых прыкідках, з 1,5 тыс. палотнаў ацалелі толькі 42. Салдаты проста выкарыстоўвалі карціны ў якасці насцілу, кідаючы на зямлю ў садзе, каб не выпацкаць ногі. Плён 20-гадовай працы быў знішчаны. Зараз некаторыя палотны мастака ацэньваюцца ў дзесяткі мільёнаў долараў. Шкода нанесеная сусветнаму мастацтву не паддаецца падліку.

Прадстаўленую карціну я сёння абраў таму, што на ёй вельмі летні пейзаж. Ну, і кароўкі канешне🐮

#жывапіс #Пісаро #імпрэсіянізм
Сёння пра любоўныя гульні🍓

"Марс і Венера гуляюць у шахматы". 1630-1640 г. Алесандра Варатары.

Венера, ухапіўшы левай рукой шлем Марса, разлічвае наступным рухам сарваць яго з суперніка (некаторыя мастацтвазнаўцы мяркуюць гульню на распрананне, магчымы і іншы варыянт - нецярпенне Венеры, якой надакучылі шахматы; партнёр у іх відавочна слабей, чым яна, таму багіня спяшаецца прыступіць да больш цікавых ёй любоўных гульняў).

Правай рукой Венера робіць вырашальны ход, які прыносіць ёй перамогу. Венера пераносіць ферзя на поле е1 (мяркуючы па кірунку руху рукі Венеры, раней ферзь стаяў на a1, b1 ці c1), ставячы мат суперніку. Малпачка здымае наножник з пераможанага. Паміж ног у Венеры сядзіць Купідон. Магчыма, намякае на палымяны запал Венеры.

#жывапіс #Варатары #маньерызм
Панядзелак - дзень цяжкі. Пачнем тыдзень з чаго-небудзь вясёлага😉

Агульнапрызнана, што Мона Ліза - эталон і ўсмешка яе выдатная сваёй загадкавасцю. Аднак амерыканскі мастацтвазнаўца (і па сумяшчальніцтве стаматолаг) Джозэф Баркоўскі лічыць, што, мяркуючы па выразе твару, гераіня страціла шмат зубоў. Вывучаючы павялічаныя фатаздымкі шэдэўра, Баркоўскі выявіў таксама шнары вакол яе рота. "Яна так усміхаецца менавіта праз тое, што адбылося з ёю", - мяркуе экспэрт. - "Выраз яе твару тыпова для людзей, якія страцілі пярэднія зубы".

Праўда гэта ці не, ніхто не ведае.

#жывапіс #МонаЛіза #даВінчы
Серыя "Стагі сена" Клода Манэ

Знакаміты мастак доўгі час жыў у невялікай французскай вёсцы Жыверні, гуляючы па наваколлі якой, ён натхняўся ідэямі для сваіх карцін. Аднойчы ўвагу мастака прыцягнулі звычайныя стагі сена. У яго галаве саспела ідэя адлюстраваць іх у розны час сутак і ва ўмовах рознага надвор'я. Спачатку мастак планаваў стварыць усяго дзве: адну з выявай стагоў сена ў ясны сонечны дзень, а другую – пры дрэнным надвор'і. Аднак, ён заўважыў, што асвятленне на працягу дня пастаянна мяняецца, таму вырашыў стварыць цэлую серыю малюнкаў. Атрымалася ў Манэ 31 карціна. Ён пісаў іх летам, восенню і зімой, у сярэдзіне дня і на заходзе, у яснае і пахмурнае надвор'е. Серыя карыстаецца вялікай папулярнасцю, нягледзячы на высокі кошт кожнага палатна. Усе карціны мастак напісаў у 1888-1891 г. Серыя палотнаў дазволіла дэкаратыўнай кампазіцыі развівацца ў часе.

#жывапіс #Манэ #імпрэсіянізм
2024/09/30 19:34:52
Back to Top
HTML Embed Code: