Telegram Web Link
"Дыяген". 1860 г. Жан-Леон Жэром.

На карціне Дыяген, які сядзіць на саламянай падсцілцы ў тым, што ён называе сваім домам - у вялікім піфасе (пасудзіне для захоўвання прадуктаў харчавання), які ляжыць на баку. А не ў бочцы, як прынята лічыць.

Дыяген пачыняе ліхтар са свечкай, каб адправіцца на пошукі. Ён запальвае ліхтар у дзень: філосаф блукаў па вуліцах пры святле сваёй лямпы, якую падносіў да асоб мінакоў, дарэмна вышукваючы "дабрадзейнага чалавека".

Філосафа суправаджаюць чатыры сабакі, якія сядзяць перад ім. Дыяген аддаваў перавагу кампаніі сабак, чый просты лад жыцця ён абраў. Пёселі служаць эмблемай яго філасофіі "кінізма" (грэц. kynikos - "як сабака").

#жывапіс #Жэром #Дыяген
"Едакі бульбы". 1885 г. Вінцэнт Ван Гог.

Карціна ярка выказвае сацыяльныя і маральныя каштоўнасці Ван Гога. Ён маляваў сялян не з-за іх маляўнічасці, як гэта раней рабілі іншыя мастакі, а з глыбокай салідарнасці з беднымі людзьмі, чыё жыццё, як і яго ўласнае, было абцяжарана клопатамі. У іх сумеснай вячэры ён бачыў раскрыццё іх чалавечнасці і маральнай прыгажосці. Стол - гэта іх алтар, а ежа - таінства для кожнага, хто працаваў.

Карціна была сінтэзам незлічонай колькасці эцюдаў твараў сялян, якія Ван Гог пісаў на працягу цэлай зімы. Яму давялося напісаць цэлую серыю карцін, каб дасягнуць сапраўднай блізкасці з гэтымі людзьмі. Мастак лічыў менавіта "Едакоў" сваёй лепшай працай.

#жывапіс #ВанГог #постімпрэсіянізм
Добрага нядзельнага ранку🥱

Раю Вам падборку цікавых беларускамоўных каналаў. Падпісвайцеся, расказвайце знаёмым. Вам не цяжка, а ім прыемна😉

@poshtabel — Беларусь на картках і фота пачатка ХХ стагоддзя. Рэтраспектыва, цікавінкі пра паштоўкі, квізы па старых здымках і шмат чаго іншага, далучайся!

@pad_piva – падкаст ад трох дзяўчат пра нетыповую беларускую літаратуру і піва.

@karcinki — канал з дурнымі і разумнымі мемамі і відэа, інтэлектуальнымі цытатамі і іншай прыемнай лухтой

@razmova — парады, прыклады, мэтадычныя матэрыялы, літаратурныя творы, гумар, відэа — усё, што дапаможа вывесьці беларускую мову з пасіву і пачаць размаўляць вольна.

@hey_mun — пра літаратуру.

#пашыраймасваё
"Хрыстос падчас шторму на моры Галілейскім". 1633 г. Рэмбрант Харменс ван Рэйн.

Гэта адзіны марскі пейзаж Рэмбрандта. На карціне намалявана адно з цудаў Хрыста - утаймаванне буры, якая паднялася на Галілейскім моры, калі яны разам з вучнямі перапраўляліся праз яго на лодцы.

На карціне намаляваны 14 чалавек: Хрыстос і дванаццаць апосталаў. Хто чатырнаццаты невядома. Ёсць шмат версій хто гэта можа быць, і адна з іх што гэта сам Рэмбрант.

Карціна выстаўлялася ў прыватным музеі ў Бостане. 18 сакавіка 1990 г. некалькі злодзеяў, апранутых у паліцэйскую форму, выкралі яе з музея. Месцазнаходжанне карціны на дадзены момант невядома, хоць паліцыя і абвясціла аб раскрыцці злачынства.

#жывапіс #Рэмбрант #мора
Мастак з Лос-Анджэлеса Дэні Гэліёт (Danny Galieote) малюе сцэны з паўсядзённага жыцця Амерыкі, з вялікім майстэрствам прадстаўляючы чалавека і яго асяроддзе. Асабліва мне падабаюцца працы з серыі "Femme Fatale" ("ракавая жанчына").

#жывапіс #Гэліёт #femme
Мастацтва запатрабавана🥹

Выстава Яна Вермеера ў Рэйксмузеуме ў Амстэрдаме з'яўляецца самай папулярнай у свеце ў 2023 г. Паведамляе Forbes USA. Экспазіцыю наведалі 650 000 чалавек.

Выстава праходзіла з 10 лютага па 4 чэрвеня. Была прадстаўлена рэкордная колькасць работ майстра - 28 з 37 прызнаных твораў мастака, якія дайшлі да нашых дзён. У калекцыі Рэйксмузеума знаходзіцца толькі 4 карціны. Астатнія працы былі прывезены з Парыжскага Луўра, Гаагскага Маўрыцхейса, Нью-Ёркскай Калекцыі Фрыка і іншых музеяў свету. Некаторыя з работ ніколі раней не выстаўляліся ў Нідэрландах.

Усяго, па дадзеных музея, выставу наведалі 650 тыс. чалавек з 113 краін, што зрабіла яе самай паспяховай у гісторыі музея. Квіткі былі цалкам распрададзеныя цягам некалькіх дзён. Некаторыя квіткі перапрадавалі на "eBay", іх кошт дасягаў $2724. Кошт квітка ў самім музеі складаў каля $33.

#жывапіс #Вермеер #музей
"Пастаянства памяці". 1931 г. Сальвадор Далі.

Думкі, якія наведвалі Далі падчас стварэння яго шэдэўраў, заўсёды былі ў выглядзе вельмі рэалістычных вобразаў, якія мастак затым пераносіў на палатно.

Так ,па прызнанні самога аўтара, "Пастаянства памяці" была напісана ў выніку асацыяцый, якія ўзніклі пры выглядзе плаўленага сыру. "Мяккія" гадзіннікі ён прыдумаў, гледзячы на сыр камамбер, які плавіўся на абедзенным стале пад гарачым сонцам.

Гала (жонка і муза Далі), вярнуўшыся ў той дзень з кіно, паглядзела на карціну і сказала, што глядач, які ўбачыць карціну аднойчы, ужо не зможа яе забыць. Мела рацыю. Карціна стала адной з самых папулярных і вядомых у сусветным мастацтве.

#жывапіс #Далі #Гала
Да дня нараджэння Марка Захаравіча Шагала🎉

Што б там ні казалі расейцы і французы, але ўсё ж такі ён наш. Віцебскі. І ў мяне на гэта 5 прычын (больш, вядома):

1. "Над горадам". 1914-1918 г.

2. "Над Віцебскам". 1914 г.

3. "Прагулка". 1917-1918 г.

4. "Скрыпач". 1913-1914 г.

5. "Сіні дом". 1917 г.

#жывапіс #Шагал #Віцебск #Беларусь
2024/10/01 07:23:34
Back to Top
HTML Embed Code: