Telegram Web Link
"Крык" лічыцца знакавай падзеяй экспрэсіянізму і адной з самых вядомых карцін у свеце. Італьянскі антраполаг П'ера Манучы лічыць, што Эдварда Мунка натхніла мумія інка, якая захоўваецца ў музеі прыродазнаўства ў Фларэнцыі. Падабенства проста дзіўнае. Тэорыя пра сувязь муміі з карцінай не новая: яшчэ ў 1978 г. прафесар Роберт Розенблюм выказаў здагадку падобнай залежнасці, праўда, у дачыненні да муміі інка, якая захоўваецца ў парыжскім музеі.

Мумія, скручаная ў позе эмбрыёна, з прыціснутымі да твару рукамі, таксама ўразіла сябра Мунка Поля Гагена, яна паслужыла правобразам для цэнтральнай фігуры на карціне "Чалавечае гора" і старой ў левай частцы карціны "Адкуль мы прыйшлі? Хто мы? Куды мы ідзем?". Мунк і Гаген маглі бачыць экспанат на выставе ў 1889 г.

#жывапіс #Мунк #Гаген
Як жа я люблю BTS! Вось яны злева направа...😎

7 жанчын Пабла Пікаса і тое, якімі ён іх пісаў:

1. Фернанда Аліўе. Першая муза і каханне. З гэтай жанчынай мастак стаў прадаваць свае карціны і стварыў серыю работ «Авіньёнскія дзяўчыны».

2. Марсэль Умбер. Мадэль. З ёй мастак пачаў шчаслівы і плённы перыяд сінтэтычнага кубізму.

3. Вольга Хахлова. Руская балерына падарыла Пікаса рэвалюцыйныя ідэі ў творчасці.

4. Марыя-Тэрэза Вальтэр. Любоў да дзяўчыны пакінула прыкметны адбітак. Гэты перыяд можна ахарактарызаваць як вяршыню яго творчасці.

5. Дора Маар. Мастачка і фатограф. Менавіта з ёй мастак стварыў шэдэўр - "Герніку".

6. Франсуаза Жыло. Яна пражыла з Пікаса дзесяцігоддзе, нарадзіўшы дваіх дзяцей, а пасля сышла. Яна прыўнесла новыя фарбы і матывы ў яго творчасць.

7. Жаклін Рок. Апошняя дама сэрца. Пікаса пазнаёміўся з ёй у 79 гадоў (ёй было 34).

#жывапіс #Пікаса #жанчыны
"Партрэт папы Інакенція X". 1954 г. Фрэнсіс Бэкан.

Карціна натхнёная аднайменным партрэтам Дыега Веласкеса, якога Бэкан любіў.

Інакенцій X адрозніваўся жудасным кумаўством, карупцыяй і сквапнасцю. Мастакі-сучаснікі на сваіх палотнах надавалі Сатане рысы твару гэтага папы.

Дызайнер касцюмаў Ліндзі Хэмінг, працуючы над касцюмам Джокера ў выкананні Хіта Лэджэра, прыдумала фіялетавае паліто дзякуючы гэтай карціне. Калі гэта ведаеш, здаецца не папа, а Джокер сядзіць на партрэце.

#жывапіс #Бэкан #Джокер
Давайце паглядзім на мора хоць на карціне😢

"Пакоі ля мора". 1951 г. Эдвард Хопер.

Хопер з дзяцінства любіў мора, менавіта гэтая стыхія была асноўным матывам яго творчасці ў пачатку мастацкага шляху. Пазней яны з жонкай часта ездзілі адпачываць на ўзбярэжжа Атлантыкі. Студыя мастака размяшчалася на ўцёсе і мора пачыналася амаль з парога, прама як на карціне.

Звярніце ўвагу на незвычайны ракурс. Ні адзін прадмет у пакоі не трапляе ў кадр цалкам, камод, канапа, дыван - усё за сцяной. Такім чынам мастак дае нам зразумець, што галоўнае на карціне - мора і сонца. Як і ў атпуску...

#жывапіс #Хопер #мора
"Тры персанажы". 1970 г. Руфіно Тамаё.

У 2003 г. жанчына па імені Элізабэт заўважыла яркае палатно побач са смеццевымі бакамі. Карціна ёй спадабалася і яна павесіла яе ў сябе дома.

Праз 4 гады Элізабэт натыкнулася на стары фотарэпартаж з выставы. На фота яна ўбачыла тую самую карціну. Аказалася, у 1987 г. яе скралі ў калекцыянера мексіканскага мастацтва.

Дзяўчына адразу вырашыла вярнуць палатно законнаму ўладальніку, за што атрымала $15 тыс. Але і гэта яшчэ не ўсё: у тым жа годзе карціну прадалі па цане крыху больш за $1 млн, а Элізабэт выплацілі дадатковую частку ад продажу карціны (памер не разгалошваецца).

Ніколі не прахадзіце міма☝️

#жывапіс #Тамаё #абстракцыя
Панядзелак-дзень цяжкі😒

"Крушэнне плыта "Медузы"". 1819 г. Тэадор Жэрыко.

Карціна натхнёная рэальнымі падзеямі: са 147 пасажыраў плыта выжылі толькі 15. З-за недахопу ежы яны забівалі адзін аднаго, а потым елі. Праз 13 дзён яны ўбачылі на гарызонце карабель, які іх выратаваў - гэты момант і адлюстраваны на палатне.

Памеры карціны грандыёзныя: 7 метраў у даўжыню. Таму 27-гадовы мастак жыў пустэльнікам цэлы год, каб напісаць палатно. Каб сканцэнтравацца на напісанні карціны, мастак пагаліў галаву. У той час з такой прычоскай з'яўляцца на людзях было нельга, таму спакусы выходзіць у людзі ў маладога мастака не было.

#жывапіс #Жэрыко #рамантызм
Ота Дыкс

Калі пачалася Першая Сусветная вайна, Ота служыў у нямецкай арміі. У міжваенны час маляваў. Нацысты аднеслі яго карціны да так званага "дэгенератыўнага мастацтва". Нягледзячы на росквіт нацыянал-сацыялізму, Ота не пакідаў Германію ў гэты перыяд, таму ў яго было мноства праблем з урадам. Ён быў арыштаваны ў 1938 г. па абвінавачванні ва ўдзеле ў змове з мэтай забойства Гітлера. У 1945 г., на апошнім этапе вайны, ён быў залічаны ў войска, трапіў у палон да французаў і быў вызвалены.

"У маладосці ты зусім не разумееш, як моцна на цябе ўсё гэта паўплывала. Але нават праз гады, як мінімум яшчэ дзесяць гадоў, я зноў і зноў бачыў адны і тыя ж сны, у якіх я павінен прабірацца праз разбураныя дамы, сярод непраходных руін..." — казаў мастак пра вайну ў адным са сваіх інтэрв'ю.

#жывапіс #Дыкс #экспрэсіянізм
2024/10/01 22:08:32
Back to Top
HTML Embed Code: