Telegram Web Link
Ядзвіга Раздзялоўская🎨

Польска-беларуская мастачка. Нарадзілася ў Бяле Падляскай. У дзяцінстве і юнацтве жыла ў Замасці, скончыла мясцовую гімназію. Навучалася ў Прамыслова-мастацкай школе ў Любліне, скончыла Варшаўскую мастацкую школу.

У часы 2-й сусветнай вайны жыла на радзіме мужа ў Баранавічах. Працавала ў баранавіцкім фотаатэлье рэтушоркай, адначасова займалася жывапісам. Брала ўдзел у выставах падчас нямецкай акупацыі ў Баранавічах і Менску, удзельнічала ў працы баранавіцкай мастацкай суполкі "Маладая Беларусь". За гэта пасля вайны саслана ў Казахстан.

Пасля вяртання ў Беларусь жыла ў Маладзечне. Выкладала ў студыі выяўленчага мастацтва. Прымала ўдзел у выставах. Член Беларускага саюза мастакоў.

#жывапіс #Раздзялоўская #Беларусь #Маладзечна
"Луўр, зімовае сонца, раніца". 1901 г. Каміль Пісаро.

У маладосці Пісаро сцвярджаў, што лепшы спосаб прасунуць французскае мастацтва - гэта спаліць Луўр дашчэнту, тым самым знішчыўшы ўплыў мастацтва мінулага. Напрыканцы жыцця яго погляды памякчэлі, і ён стварыў серыю відаў Луўра пры розным асвятленні і пагодных умовах. На дадзеным палатне адлюстравана мяккае сонечнае святло зімовага Парыжскага ранку.

#жывапіс #Пісаро #імпрэсіянізм #пейзаж #Луўр
"Святы Ян Хрысціцель". 1513 г. Леанарда Да Вінчы.

На момант смерці ў 1519 г. Да Вінчы валодаў толькі трыма сваімі працамі. І ўсе тры карціны - "Мадонна з Немаўляці і Святой Ганнай", "Джаконда" і дадзеная праца - мастак ніяк не мог скончыць. Леанарда пастаянна дапрацоўваў іх, наносячы ўсё новыя і новыя тонкія пласты фарбы, дадаючы дэталі і даводзячы да абсалютнай дасканаласці эфект сфума́та (італ. sfumato - затуманены, невыразны, расплывісты, ад лац. fumus - дым, туман).

Дадзеную карціну, якую прынята лічыць апошняй працай Да Вінчы, мастацтвазнаўцы прызнаюць вяршыняй майстэрства мастака ў гэтай тэхніцы.

Карціна, акрамя іншага, уяўляе сабой яшчэ і ўзор дзіўнай гульні святла і цені. Яна Хрысціцеля быццам бы ахінае цемра, якая падступае з усіх бакоў. Пры гэтым сама фігура святога, здаецца, напоўнена унутраным ззяннем.

#жывапіс #ДаВінчы #Адраджэнне #Рэнесанс
Вось такая вось будзе нядзеля💀

"Барацьба шкілетаў за вэнджаны селядзец". 1891 г. Джэймс Энсар.


Праца мастака, які пакінуў глыбокі след у гісторыі мастацтва. Ні аднаго афіцыйнага вучня, але дзясяткі паслядоўнікаў. На піку актыўнасці, у канцы 1880-х - пачатку 1890-х гадоў, ён апярэдзіў экспрэсіянізм і сюррэалізм. Пражыўшы да 1949 г., Энсар стаў "бацькам авангарда" родам з XIX стагоддзя. Мала хто з яго сучаснікаў быў такі ж радыкальны. Прызнанне да Энсара прыйшло позна. Ён аказаў уплыў на станаўленне экспрэсіянізму, яго называюць папярэднікам сюррэалізму і сучаснага фантастычнага мастацтва.

#жывапіс #Энсар #сюррэалізм #экспрэсіянізм
Пітэр дэ Хох🎨

Галандскі мастак Залатога Веку. Дэ Хох часта маляваў ціхія хатнія сцэны, жыццё сям'і і побыт. Яго працы падкрэсліваюць прастату і гармонію паўсядзённага жыцця.

Часта дэ Хоха параўноўваюць з Вермеерам. Аднак працы дэ Хоха адрозніваюцца засяроджанасцю на больш шырокіх прасторах. У дадатак да інтэр'ераў, дэ Хох таксама маляваў сцэны пад адкрытым небам, аб'ядноўваючы ціхамірнасць двароў і садоў. Большую частку сваёй кар'еры дэ Хох правёў у Дэлфце, дзе архітэктура і спакойныя двары сталі цэнтральнай тэмай яго карцін.

Хоць Пітэр дэ Хох не такі знакаміты, як некаторыя яго сучаснікі, увага да дэталяў і здольнасць адлюстроўваць інтымныя моманты хатняга жыцця аказваюць доўгачасовы ўплыў на свет мастацтва. Яго ўплыў бачны ў працах пазнейшых мастакоў, якія імкнуліся захаваць прыгажосць у паўсядзённым жыцці.

#жывапіс #дэХох #пейзаж #побытавыжанр
2024/12/29 09:29:16
Back to Top
HTML Embed Code: