Telegram Web Link
"Паміраючы Геркулес". 1813 г. Сэмюэл Морзэ.

Геракл сустрэў Дэйаніру. Доўга заляцаўся і яна здалася. Але каб прыйсці да каханага, ёй трэба было перасекчы раку. Кентаўр Нэксус прапанаваў ёй дапамогу, але падмануў і стаў прыставаць. Даведаўшыся пра гэта, Геракл вырашыў пакараць кентаўра, але той падмануў Дэйаніру яшчэ раз і пераканаў ўзяць трохі яго крыві ў якасці любоўнага зелля. Праз час дзяўчына стала раўнівай, каб выратаваць шлюб дала Гераклу тое самае зелле, якое на самай справе аказалася атрутай.

Вы здзівіцеся, але гэтую працу рэальна напісаў той самы Морзэ, які стварыў усім вядомую сістэму кадавання. У мастацтве ён таксама меў поспех - амерыканскі вынаходнік заснаваў і ўзначальваў Нацыянальную акадэмію малюнка ў Нью-Ёрку. Аднак, як ён казаў на заходзе жыцця, свет мастацтва ўсё ж такі не прыняў яго.

#жывапіс #Морзэ #класіцызм #Геркулес
"Мадам дэ Пампадур". 1756 г. Франсуа Бушэ.

Палюбоўніца Людовіка XV маркіза дэ Пампадур у натуральную велічыню ў Версальскім палацы. Апранутая ў багатую свабодную зялёную вышытую ружамі сукенку і зручна сядзіць на канапе ў раскошным інтэр'еры: ззаду вялікае люстэрка, у адлюстраванні раскошная кніжная шафа з гадзіннікам і разьбянай пазалочанай рамай. Разам з такімі ж пазалочанымі фіранкамі, яны як бы апраўляюць постаць Пампадур.

Справа невялічкі столік з падсвечнікам, канвертам, нацыянальнай пячаткай і сургучом, сімвалы вялікага палітычнага ўплыву маркізы пры двары. Унізе століка кнігі, ноты і кветкі. Аднак згаслая свечка, гадзіннік і ружы ля яе ног кажуць аб хуткаплыннасці яе становішча. Унізе злева яе сабака Мімі, як сімвал вернасці.

Палатно паказвае момант яе паўсядзённага жыцця, яе асяроддзе, раскошны лад жыцця, а таксама вобраз адукаванай і ўдумлівай жанчыны.

#жывапіс #Бушэ #партрэт #ракако
"Венера карае Амура". 1628 г. Ян ван Бійлерт.

Ван Бійлерт - галандскі мастак Залатога стагоддзя, караваджыст. У эпоху барока быў асабліва папулярны сюжэт, у якім Венера лупіць свайго сыночка Купідона.

#жывапіс #ванБійлерт #барока
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
"Сабака" ("Сабака, які тоне"). 1819-23 г. Францыска Гоя.

Карціна адносіцца да цыклу "Змрочных карцін" Гоі. Да таго ж цыклу належаць і знакаміты "Сатурн, які паглынае сваіх дзяцей" і "Два старыя".

Арыгіналы карцін гэтага цыкла былі напісаны на сценах дома Гоі на ўскраіне Мадрыда. Дом знеслі, але фрэскі змаглі перанесці на палотны і адрэстаўраваць.

Невядомы першапачатковы намер мастака. Галава сабакі ці то з'яўляецца з-за схілу, ці то вынырвае з каламутнай вады. Сабака глядзіць уверх пранізлівым, амаль чалавечым позіркам, выклікаючы глыбокі неспакой, які абвастраецца велізарнай пустой прасторай зверху.

На фота, зробленым да пераносу карціны з дому, можна ўбачыць меркавана абрысы скалы і птушак, на якіх глядзіць сабака.

#жывапіс #Гоя #сабака
Надвор'ем навеяла...

"Зіма ў Курасікі". 1980 г. Кліфтан Карху.

Японская гравюра ад амерыканскага мастака фінскага паходжання. Касмапалітызм!

Карху нарадзіўся ў Штатах. Падчас Другой сусветнай служыў у арміі і апынуўся ў Японіі. Ужо ў 1955 г. мастак на зусім перабраўся ў гэтую краіну. Ён настолькі закахаўся ў японскую культуру, што цалкам там асіміляваўся і нават вывучыў традыцыйныя метады вырабу гравюр.

Цяпер цяжка адрозніць яго працы ад спрадвечных японскіх. Многія з іх можна аднесці да жанру укіё-э. Мастакі гэтага кірунку спрабавалі захаваць зменлівыя вобразы навакольнага рэчаіснасці. На такіх гравюрах можна часта сустрэць пейзажы, гарадскія замалёўкі і партрэты звычайных людзей.

#жывапіс #Карху #укіёэ #Японія
"Эжэн Манэ з дачкой у садзе". 1883 г. Берта Марызо.

Берта Марызо была адзінай жанчынай, якая ўдзельнічала ва ўсіх выставах імпрэсіяністаў. Яе жывапіс шанавалі сябры і калегі: Эдуард Манэ, Эдгар Дэга, Агюст Рэнуар і Клод Манэ. Урокі жывапісу Берце даваў сам Каміль Каро. Пад уплывам Манэ яна стала пісаць на негрунтаваным палатне ў экспрэсіўнай эцюднай манеры і стала ключавой фігурай парыжскага авангарднага руху ў канцы 1860-х, застаючыся ў прафесіі аж да свайго заўчаснага скону ў 1895 г.

На палатне адлюстраваны муж мастачкі Эжэн (брат Эдуарда Манэ) з іх дачкой.

#жывапіс #Марызо #Манэ #імпрэсіянізм
2024/09/29 13:21:35
Back to Top
HTML Embed Code: