Telegram Web Link
"Анжэлюс". 1857-59 г. Жан-Франсуа Міле.

Па сюжэце маладая пара дзякуе Богу за добры ўраджай, за тое, што ўсе здаровыя і за тое, што сонца ўзыходзіць кожны дзень. Аднак сюжэт карціны змрочны, а пара сумуе.

Карціна не давала спакою Сальвадору Далі з самага дзяцінства. Усё жыццё Далі спрабаваў зразумець, што не так з карцінай. Як аказалася нездарма. У карціны было вельмі сумнае другое дно.

Журботныя постаці людзей навялі на думку аб пахаванні, а рэнтген, які зрабілі ў 60-я гады па просьбе Далі, паказаў наяўнасць маленькай труны на месцы кошыка. На карціне сапраўды было адлюстравана пахаванне нехрышчонага дзіцяці.

#жывапіс #Міле #Далі #рэалізм
"Месяцовая ноч". 1899 г. Станіслаў Жукоўскі.

На карціне намаляваная памешчыцкая сядзіба, засыпаная снегам. Сюжэт напісаны месяцовай ноччу, таму ўсе навакол заліта халодным жаўтлява-зялёным святлом. Яно адлюстроўваецца ў шкле вялікага дома.

Дом стаіць на высокім цокалі, да ўваходу вядзе досыць крутая заснежаная лесвіца. Сам будынак да таго ж размяшчаецца на ўзвышшы. Такім чынам, здаецца, што дом узвышаецца над гледачом, а над яго дахам відаць цёмна-сіняе начное неба з бліскучымі халоднымі зоркамі.

Цікава нестандартнае размеркаванне колеру - светлы снег унізе, а цёмны сіняе неба наверсе.

#жывапіс #Жукоўскі #пейзаж #краявід #Беларусь
"Горкае пойла". 1636-38 г. Адрыян Браўэр.

Напісаць рожу замест чагосьці прыгожага - прыцягвае ўвагу. Здараецца рэдка. А пісаць складаней, бо ў звычайных позах мастаку можна пазіраваць хоць цэлы дзень, а з грымасамі ўсё складаней.

Цікавасць фламандца Браўэра да падобных "брудных" тэмаў, якія вызываюць рогат - праява нацыянальнага гумару, які мы бачылі ў Брэйгеляў, напрыклад. "Нізкія" тэмы ў гэтым рэгіёне карысталіся вялікай папулярнасцю.


Мне такое падабаецца боль, чым чарговы партрэт з каменным тварам🗿

#жывапіс #Браўэр #партрэт #Фламандыя
"Стог сена ля Жыверні". 1889 г. Клод Манэ.

Уважліва назіраючы за зменлівасцю асвятлення, Манэ прыйшоў да высновы, што ў прыродзе не існуе пастаянных, лакальных тонаў, колер любога прадмета зменлівы і залежыць ад часу сутак і пары года. З канца 1880-х мастак пачаў працаваць над серыямі, пастаянна вяртаючыся да аднаго і таго ж пейзажнага матыву пры розным асвятленні. У Жыверні былі напісаныя самыя вядомыя цыклы яго карцін - "Стагі", "Гарлачыкі" і "Макі".

Карціна даволі будзённая і нават некалькі здзіўляе выпадковасцю абранага мастаком матыву. Жар летняга сонца і цені аблокаў, што бягуць па небе, змяняюць звыклыя колеры прадметаў, прымушаючы стог сена здавацца фіялетавым, а лістоту дрэў - сіняватай.

#жывапіс #Манэ #імпрэсіянізм #Жыверні
Кантэкст: Аліна Сяргееўна падала заяўку на ўдзел у найбуйнейшым мастацкім салоне краіны "Арт-Мінск 2024", а заяўку адхілілі па вось такіх прычынах. Усё зразумела.

"artcenter.by", вас няма ў Тэлеграме, але калі ўбачыце гэта - 🙃

UPD: работу не прынялі на сайт з-за невыканання ўмоў, але парада пра кірыліцу ўсё так жа бянтэжыць😁

#artcenterby #АртМінск #Салон #Беларусь
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Віктар Грамыка🎨

Нарадзіўся ў 1923 г. у вёсцы Сянькова Магілёўскага раёна. Дзяцінства прайшло ў пасёлку Смальяны. Падчас вайны быў у партызанскай групе Канстанціна Заслонава. Вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Узначальваў праўленне Саюза мастакоў БССР. Народны мастак БССР. Віктара Аляксандравіча не стала ў 2019 г.

Грамыка працаваў у станковым жывапісе ў жанрах тэматычных карцін, пейзажу, партрэта. Адна з галоўных тэм мастака - Вялікая Айчынная вайна. Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі РБ, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Магілёўскім абласным мастацкім музеі ім. П.Масленнікава.

#жывапіс #Грамыка #пейзаж #партрэт #Беларусь
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
"Гейша ў лазні". 2008 г. Масамі Тэраока.

Спачатку глядзім, што ў гейшы ў руках, а потым глядзім на год стварэння і разумеем.

Тэраока - сучасны мастак (нарадзіўся ў 1936 г.). Нарадзіўся ў Японіі, але пражыў усё жыццё ў Штатах. Злучаў традыцыйнае японскае мастацтва, напрыклад, гравюру укіё-э і поп-арт. Атрымлівалася па-рознаму. "Гейша ў лазні" адносіцца да серыі "AIDS", якая падымае праблемы СНІДу.

Калі прыбраць сучасныя рэчы, то атрымаем класічны японскі твор, які мог належыць і Кацусіка Хакусаю (стваральнік "Вялікай хвалі ў Канагаве").

#жывапіс #Тэраока #Японія #укіёэ
"Аліўкавыя дрэвы". 1889 г. Вінцэнт Ван Гог.

У 2017 г. даследчыкі з Музея мастацтваў Нэльсана-Аткінса ў ЗША выявілі на гэтай карціне засохлага коніка. Карціна была напісана ў 1889 г., гэта значыць, што конік прабыў там больш за 120 гадоў і бачыў самога легендарнага жывапісца.

Хутчэй за ўсё, казурка затрымалася ў фарбе ўжо мёртвай. Рэшткі былі пакрытыя зялёным і карычневым колерам.

Конік бачыў Ван Гога, а ты не!

#жывапіс #ВанГог #постімпрэсіянізм
2024/09/29 11:27:42
Back to Top
HTML Embed Code: