Telegram Web Link
"Аўтапартрэт". 1873 г. Каміль Пісаро.

Адзіная сапраўды вядомая праца аўтара ў гэтым жанры. Мастаку тады было 43 гады. Кідаецца ў вочы лысіна, завостраныя рысы, сівыя валасы і барада. Гэта робіць яго старэй. Ужо тады ён нагадвае сваім выглядам біблейскага прарока, што, зрэшты, адзначаюць усе, хто сустракаецца з Пісаро ў гэты час, жартаўліва называючы яго то "Майсей", то "Абрам".

У 1873 г. Пісаро жыве ў Пантуазе і пастаянна знаходзіцца ў кампаніі Сэзана. Гэтыя зносіны былі аднымі з найбольш плённых і каштоўных для французскага жывапісу XIX ст. Вынікам такога цеснага сяброўства двух майстроў сталі шматлікія партрэты, на якіх мастакі пісалі адзін аднаго. У "Аўтапартрэце", а менавіта ў павольнай грунтоўнасці яго кампазіцыі, вельмі прыкметны ўплыў Сэзана. Кампазіцыя старанна прадумана, а цёмны торс толькі падкрэслівае моц ўражання. У Пісаро атрымалася перадаць уражанне непахіснай скалы.

#жывапіс #Пісаро #Сэзан #імпрэсіянізм #постімпрэсіянізм #партрэт
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
"Вераломства вобразаў". 1929 г. Рэнэ Магрыт.

На карціне мастак адлюстраваў трубку. Пад ёй надпіс: "Гэта не трубка".

У гэтым на думку аўтара і крыецца вераломства мастацкіх вобразаў. Магрыт казаў, што калі яе нельга паліць, то гэта не трубка.

Што думаеце?

#жывапіс #Магрыт #сюррэалізм
Рыгор Віткоўскі🎨

Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Мастак, графік, плакатыст. Працаваў над афортамі, лінагравюрамі, літаграфіямі, акварэлямі, кніжнай графікай. Работы прадстаўлены ў Нацыянальным мастацкім музеі.

#жывапіс #Віткоўскі #пейзаж #графіка #Мінск #Беларусь
"Арсенальная гара ноччу". 1908 г. Ніко Пірасмані.

Першая праца Пірасмані, ацэненая ў 1млн (фунтаў стэрлінгаў). Карціна захоўвалася ў Дзяржаўным музеі мастацтваў Грузіі, пакуль савецкі ўрад не вырашыў падарыць яе французскаму пісьменніку Луі Арагону. Упершыню на таргі карціна была выстаўлена ў 2007 г. Яна сышла ў прыватную калекцыю за 1 млн. фунтаў стэрлінгаў (1,6 млн $).

Карціна ўяўляе сабой манументальны пейзаж, такі жанр тыповы для Пірасмані. Час нібы застывае на яго палотнах. У іх няма спешкі. Услед за мастаком мы нібы перамяшчаемся ад аб'екта да аб'екта. Яны аб'яднаны сюжэтам, але пры гэтым застаюцца асобнымі кампанентамі з уласным прасторай - месяц, горы, агні Тыфліса (Тбілісі), велізарнае вогнішча і малюсенькі домік.

#жывапіс #Пірасмані #прымітывізм #Грузія
Forwarded from Супер Мова
Галоўны пэйзажыст Беларусі

29 лютага 1872 году ў Крынках ля Бялынічаў нарадзіўся мастак Вітольд Бялыніцкі-Біруля.

Бацька мастака часта хадзіў у плаваньне па Дняпры, Прыпяці і Сожу. Хлопчык любіў гэтыя паездкі больш за ўсе іншыя забавы — у іх, як пазьней адзначаў ён сам, адкрылася яму прыгажосьць роднай прыроды. Тады ж прачнулася ў ім жаданьне яе захаваць, каб пакінуць з сабой на даўжэй.

▶️Глядзіце відэа з яго карцінамі — Vitold Białynicki-Birula

Усё пра сусветны жывапіс:

🚀 На канале ЖываPEACE (Жывапіс). Падпісвайцеся на @clipclubc

@supermova @clipclubc #жывапіс #БялыніцкіБіруля #пейзаж #Беларусь #пашыраймасваё
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Вясна прыйшла!

"Яблыні ў квецені". 1880 г. Альфрэд Сіслэй.

Сіслэя не першым і не другім ўспамінаюць пры згадванні класічных французскіх імпрэсіяністаў, але ад гэтага яго карціны не становяцца горшымі. Цудоўная карціна! Сталыя і маладыя яблыні, раскінулі свае квітнеючыя галіны на фоне яркага блакітнага вясновага неба і зелянеючай травы. Адчуванне вясновай свежасці, якое перадае карціна, не пакіне абыякавым ні аднаго гледача. Толькі ўявіце пахі ў гэтым садзе!

#жывапіс #Сіслэй #імпрэсіянізм #вясна #пейзаж
Выходныя ж🍾

"Вакх". 1640 г. Пітэр Паўль Рубэнс.

"Магутныя" целы выдаюць стоадсоткавага Рубэнса.

Старажытнагрэцкі бог расліннасці, вінаробства і весялосці. Вакх, Дыяніс або Бахус, каму як больш падабаецца.

Галоўны герой намаляваны ў асяроддзі іншых міфалагічных персанажаў. Злева ловіць ротам кроплі віна маленькі Сатыр, а за спіной у Вакха, закінуўшы галаву, прагна п'е з амфары Пан - грэцкі бог пастухоў і жывёлагадоўлі.

#жывапіс #Рубэнс #барока #міфалогія
2024/09/30 17:20:56
Back to Top
HTML Embed Code: