Telegram Web Link
"Партрэт Амбруаза Валара". 1899 г. Поль Сэзан.

Арт-дылер Валар быў жорсткім бізнэсмэнам, грубым і рэзкім чалавекам. Аднак многае яму можна дараваць за тое, што ён адкрыў свету Поля Сэзана. Да знаёмства з Валарам Сэзан быў малавядомы. Валар скупіў усю майстэрню мастака і заняўся яго "раскруткай". З меркантыльным намерам, але яно таго варта.

Сядаючы пазіраваць Сэзану, Валар наўрад ці ўяўляў сабе, на што падпісваецца. Мастак быў незадаволены кожнай дэталлю, працаваў фанатычна і патрабавальна. "Мне зноў нагадаць вам, што вы павінны сядзець, як яблык? Хіба яблык рухаецца?" - абураўся Сэзан.

115 сеансаў па некалькі гадзін на дзень. У выніку мастак усё роўна застаўся незадаволены. "Я, мабыць, задаволены, як напісана кашуля на грудзях", - сказаў ён Валару, каб знайсці хоць нейкі плюс. Валар забраў працу сабе не на продаж і да самай смерці захоўваў у сябе.

#жывапіс #Сэзан #Валар #партрэт #постімпрэсіянізм
@belarus_sacral - гэта ўласны досвед тутэйшага валацугі ў пошуках згубленай і невядомай Беларусі. Старыя могілкі, закінутыя маёнткі і храмы змяшаныя з музеямі ды мэйнстрымнымі комплексамі.

Далучайцеся. Будзем спазнаваць родную гісторыю навобмацак разам!
"Каміла Манэ і яе сын Жан у садзе ў Аржантэі".
1874 г. П'ер Агюст Рэнуар.


Байка-падабайка

Клод Манэ прымаў у сябе ў гасцях сваіх сяброў Эдуарда Манэ і Рэнуара. Пакуль гаспадар быў заняты хатнімі справамі, госці вырашылі напісаць жонку Клода. Па заканчэнні працы, Эдуард Мане ацаніў палатно Рэнуара, пасля чаго падышоў да Клода і ціха вымавіў: "Бедны хлопчык. У яго зусім няма таленту. Будзе лепш, калі ты параіш яму кінуць жывапіс".

Дарэчы, Рэнуар мне заўсёды падабаўся больш, чым Эдуард Мане.

P.S. Якій жа шыкоўны певень атрымаўся 😌

#жывапіс #Рэнуар #Манэ #імпрэсіянізм #партрэт
З Днём Святога Валянціна ўсіх, хто святкуе❤️

"Пацалунак". 1908-09 г. Густаў Клімт.

Лічу, што гэта карціна да сённяшняга дня падыходзіць ідэальна👩‍❤️‍👨

Пра "Пацалунак"

#жывапіс #Клімт #пацалунак #мадэрн
"Чэрап з запаленай цыгарэтай". 1886 г. Вінцэнт Ван Гог.

Карціна невялікага памеру. Напісана, верагодна, зімой 1885-1886 г. у Антвэрпэне, дзе мастак наведваў мастацкі клас, які не прынёс, па яго ўласных словах, ніякай карысці. У той час мастак толькі вучыўся пісаць, гэта самы пачатак яго творчага шляху.

Падпаленая цыгарэта прыцягвае да сябе шмат увагі. Самога Ван Гога часцяком лічылі крытыкам курэння, хоць ён заставаўся курцом аж да сваёй смерці ў 1890 г. Дагэтуль нікому не вядома, чаму мастак вырашыў адлюстраваць чэрап менавіта з цыгарэтай у зубах. Можа вырашыў проста пажартаваць, а можа яму надакучылі навучальныя руцінныя практыкаванні ў жывапісе і ён вырашыў унесці ў іх навізну.

#жывапіс #ВанГог #постімпрэсіянізм
"Поле з зялёнай пшаніцай і кіпарысам". 1889 г. Вінцэнт Ван Гог.

Палатно напісана падчас добраахвотна знаходжання ў лякарні Сэн-Поль. Некалькі карцін пшанічных палёў з кіпарысамі ён напісаў, калі сталі дазваляць выходзіць за тэрыторыю бальніцы.

Акрамя любові да кіпарысаў, Ван Гог меў асаблівае стаўленне да пшанічных палёў, якія ён адлюстраваў на дзясятках карцін за гады знаходжання ў Сэн-Полі. Для мастака палі сімвалізавалі цыкл жыцця і смерці. Ён знаходзіў у іх суцяшэнне і натхненне.

#жывапіс #ВанГог #постімпрэсіяніст #пейзаж
"Мона Вана". Джан Джакама Капроці да Арэно (Салаі).

Знакамітая "Джаконда" існуе ў двух варыянтах: аголеная версія называецца "Мона Вана", яе напісаў малавядомы мастак Салаі, які быў вучнем і натуршчыкам вялікага Леанарда Да Вінчы. Многія мастацтвазнаўцы ўпэўненыя, што менавіта ён быў мадэллю для карцін Леанарда "Ян Хрысціцель" і "Бахус". Існуе нават версія, што пераапрануты ў жаночую сукенку Салаі сам стаў правобразам Моны Лізы.

#жывапіс #Салаі #ДаВінчы #МонаЛіза #Джаконда
Ранак пачынаецца не з кавы🪐

"Сатурн пажырае сына". 1636-38 г. Пітэр Паўль Рубэнс.


Карціна дэманструе ўплыў Мікеланджэла на Рубэнса, які ён адчуў падчас свайго падарожжа ў Італію. Тры зоркі ў верхняй частцы палатна ўяўляюць планету Сатурн, апісаную Галілеа Галілеем за некалькі гадоў да стварэння карціны. Цэнтральная зорка - гэта сама планета, а дзве іншыя ўяўляюць тое, што Галілей лічыў дзвюма зоркамі на адной лініі з планетай. На самой справе гэта былі кольцы вакол Сатурна, якія яго тэлескоп з-за недастатковай магутнасці яшчэ не мог разгледзець.

Кронас (Сатурн), які, баючыся быць зрынутым сваім дзіцём, пажыраў іх. У адрозненне ад класічнага сюжэту грэцкай міфалогіі, дзе Кронас праглынаў сваіх спавітых дзяцей, тут вар'ят Кронас раздзірае плоць.

#жывапіс #Рубэнс #барока #Юпіцер #Мікеланджэла
З Міжнародным днём роднай мовы!🫶

Чытайце і пішыце па-беларуску, падпісвайцеся на беларускамоўныя праекты, рэкамендуйце ўсім знаёмым. Карацей, не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!☝️

#жывапіс #мова #Беларусь
"Аўтапартрэт". 1873 г. Каміль Пісаро.

Адзіная сапраўды вядомая праца аўтара ў гэтым жанры. Мастаку тады было 43 гады. Кідаецца ў вочы лысіна, завостраныя рысы, сівыя валасы і барада. Гэта робіць яго старэй. Ужо тады ён нагадвае сваім выглядам біблейскага прарока, што, зрэшты, адзначаюць усе, хто сустракаецца з Пісаро ў гэты час, жартаўліва называючы яго то "Майсей", то "Абрам".

У 1873 г. Пісаро жыве ў Пантуазе і пастаянна знаходзіцца ў кампаніі Сэзана. Гэтыя зносіны былі аднымі з найбольш плённых і каштоўных для французскага жывапісу XIX ст. Вынікам такога цеснага сяброўства двух майстроў сталі шматлікія партрэты, на якіх мастакі пісалі адзін аднаго. У "Аўтапартрэце", а менавіта ў павольнай грунтоўнасці яго кампазіцыі, вельмі прыкметны ўплыў Сэзана. Кампазіцыя старанна прадумана, а цёмны торс толькі падкрэслівае моц ўражання. У Пісаро атрымалася перадаць уражанне непахіснай скалы.

#жывапіс #Пісаро #Сэзан #імпрэсіянізм #постімпрэсіянізм #партрэт
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2024/09/29 23:27:01
Back to Top
HTML Embed Code: