Telegram Web Link
"Вандроўнік над морам туману". 1818 г. Каспар Давід Фрыдрых.

Перад намі самая знакамітая праца мастака. Усё, што трэба ведаць аб мастацкай спадчыне Фрыдрыха: ён стаў першым мастаком, які паспрабаваў дапоўніць пейзажны жанр духоўнымі матывамі. Будучы адзіночкай і мізантропам, Фрыдрых любіў прыроду, сузіранне і разважанні аб нашым месцы ў навакольным свеце.

#жывапіс #Фрыдрых #пейзаж #рамантызм
У Англіі ў кладоўцы знайшлі забытую карціну Артэмізіі Джэнтылескі "Сусана і старцы".

Звычайна карціну выстаўляюць на аўкцыён і прадаюць, нягледзячы нават на сумніўнасць гісторыі. Але ёсць і выключэнні. У гэты раз кладоўка апынулася дома ў караля Карла III. Дакладней, аднаго з каралеўскіх палацаў. У старых велізарных будынках можа знайсціся што заўгодна.

Дадзеная карціна належала Карлу I (сяр. XVII ст.), як сведчаць дакументы. Яму ж належала яшчэ 6 карцін мастачкі. Лічылася, што іх, як і многае іншае (уключаючы "Збавіцеля свету" Леанарда) распрадалі пасля казні караля. Апынулася, што не. Зараз адрэстаўраваную карціну паказваюць у музеі.

Пра карціну і мастачку.

#жывапіс #Джэнтылескі #карціна #Леанарда #барока
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
"Нацюрморт". 1842 г. Іван Хруцкі.

Разнастайнасць колераў, пладоў і ягад. У цэнтры на стале стаіць ваза з раскошным букетам півонь, руж, касачоў, лілей, нарцысаў, цюльпанаў, астраў, галінак бэзу і каласоў. Букет - гімн лета! Побач плецены кошык з персікамі і вінаградам. Каля кошыка два персіка, яблык і галінка суніц.

Толькі ўявіце які там стаяў водар, калі мастак пісаў карціну!

#жывапіс #Хруцкі #нацюрморт #лета #Беларусь
"Спрытны трус" ("Арлекін з куфлем"). 1905 г. Пабла Пікаса.

Знакамітая праца, якая цяпер стала сымбалам багемнага Парыжа на мяжы XX ст.

Пікаса адлюстраваў сябе ў касцюме Арлекіна. Яго суправаджае былая палюбоўніца Жэрмэн Пішо. Ёю быў апантаны блізкі сябар Пікаса, Карлас Касагемас, які з-за няшчаснага кахання скончыў жыццё самагубствам.

Карціну замовіў Фрэдэ Жэрар (ён грае на гітары на заднім плане) для свайго кабарэ "Спрытны трус" на Манмартры. Гэта была адзіная праца Пікаса, якая выстаўлялася ў Парыжы з 1905-га па 1912 г.

#жывапіс #Пікаса #постімпрэсіянізм #Арлекін #Манмартр
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
З дапамогай нейрасеткі "ажывілі" карціны Клода Манэ.

Прыгожае. Я не супраць такого выкарыстання нейрасетак у мастацтве.

#жывапіс #Манэ #імпрэсіянізм #нейрасетка
"Святы Геранім у задуменні". 1605 г. Караваджа.

Знакамітыя кантрасты светлага і цёмнага ў Караваджа, таксама вядомыя як "chiaroscuro", былі настолькі эфектыўныя ў выкліканні эмоцый, напружання і драмы, што паўплывалі на ўсіх вялікіх мастакоў барока ў Еўропе, такіх як Рэмбрандт, Веласкес і Рубенс.

На карціне святы, які быў адным з чатырох Айцоў Царквы, пераклаў Біблію на латынь і жыў як пустэльнік у пустыні. Геранім быў папулярны ў мастакоў у эпоху Рэнесансу і барока. Караваджа шмат разоў адлюстроўваў святога Гераніма. На гэтай карціне ён відавочна задуменны. Чэрап, верагодна, дае нам зразумець, што герой разважае пра смяротнасць.

#жывапіс #Караваджа #барока #Геранім
Віталь Дударэнка🎨

Мастак-ілюстратар. Нарадзіўся ў Мінску ў 1965 г. Яшчэ з ранняга дзяцінства хлопчык стаў прыдумляць і маляваць карцінкі да школьных літаратурных твораў. Пасля школы паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава. Працягнуў мастацкую адукацыю ў Беларускай акадэміі Мастацтваў на факультэце графікі, а далей і на факультэце мастацтвазнаўства. За сваю творчую кар'еру Дударэнка стварыў велізарную колькасць ілюстрацый да болей чым 150 кніг і працягвае працаваць.

Інстаграм мастака📱

#жывапіс #Дударэнка #ілюстрацыі #графіка #Беларусь
Ранак пачынаецца не з кавы.

"Аўтапартрэт у пекле". 1903 г. Эдвард Мунк.


Добрай раніцы!🫶

#жывапіс #Мунк #экспрэсіянізм
Даражэнькія, сёння хачу вам распавесці пра самыя цікавыя коміксы па-беларуску!

Публікацыі новага якаснага кантэнту адбываюцца штодня.

Далучайцеся да свету сучасных беларускамоўных коміксаў на штодзённыя тэмы ❤️
2024/09/29 21:23:31
Back to Top
HTML Embed Code: