Telegram Web Link
"Ру дэ Мулен. Медыцынскі агляд". 1894 г. Анры дэ Тулуз-Латрэк.

Мастак вядомы пераважна тым, што адлюстроўваў начное жыццё Парыжа. Бары і начныя клубы, такія як "Мулен Руж", а таксама іх артыстаў, якія апынуліся для яго бясконцай крыніцай натхнення. Тулуз-Латрэк задакументаваў для нас багемны лад жыцця апошняй чвэрці 19 ст.

Мастак зрабіў і серыю карцін у парыжскіх бардэлях. Ён праяўляў павагу да жанчын і нават пасябраваў з некаторымі з іх.
Дадзеная праца таксама вядомая як "Інспекцыя". Дзве жанчыны ў чарзе на гінекалагічны агляд. Штодня праводзіліся абследаванні для выяўлення захворванняў, якія перадаюцца палавым шляхам. Мастак ловіць інтымны момант, які выглядае штодзённасцю і руцінай.

#жывапіс #ТулузЛатрэк #постімпрэсіянізм #Парыж
"Узлесак у Фантэнбло". 1885 г. Альфрэд Сіслэй.

Часам самымі тэхнічна смелымі і эталонна імпрэсіянісцкімі аказваюцца як раз невялікія і не самыя знакамітыя пейзажы. Не аброслыя літаратурнымі легендамі "Гарлачыкі" Клода Манэ, у размове пра якія не стрымацца ад біяграфічных падрабязнасцяў. Не балерыны Эдгара Дэга, пра якія заўсёды ёсць што расказаць. Не гара Святой Вікторыі, якая стала месцам паломніцтва і аб'ектам ахоўных петыцый таму, што калісьці яе пісаў Поль Сэзан. Гэты ўзлесак у Фантенбло ніхто не пойдзе шукаць і не зробіць на ім музей. Гэта па-сапраўднаму мімалётнае, незваротнае імгненне, якое больш не паўторыцца. Гледзячы на гэтую карціну, можна выдыхнуць і засяродзіцца толькі на жывапісе. Найчысцейшы імпрэсіянізм.

#жывапіс #Сіслэй #імпрэсіянізм #пейзаж
"Нацюрморт з грыбамі" ("Грыбы і гародніна"). 1842 г. Іван Хруцкі.

Наш знакаміты зямляк аддаваў перавагу жанру нацюрморта больш распаўсюджаным і "сур'ёзным" у той час напрамкам: пейзажу, партрэту і гістарычнаму жывапісу.

Тут Іван Фаміч узяў за аснову тэхніку галандскага жывапісу XVII ст., але напоўніў яе сваім "гучаннем". Калі еўрапейскі жывапіс быў напоўнены перасычанасцю і знежывеласцю, то тут усё выглядае аптымістычна. Можна назваць нацюрморт жыццярадасным, бо тут грыбы толькі з лесу. Грыбнікі разумеюць гэтую радасць, калі кошык толькі-толькі напоўнены "з горкай". Мастак большую частку жыцця пражыў ва ўласным маёнтку ціхім і спакойным жыццём. І па гэтай карціне можна зразумець, што такое баўленне часу яму вельмі падабалася.

#жывапіс #Хруцкі #нацюрморт #грыбы #Беларусь
"Паддашкавыя ўспаміны". 1925 г. Норман Роквэл.

Мастак адлюстраваў вельмі кранальны момант з жыцця састарэлай лэдзі, якая ў задуменнасці замерла на крэсле. Жанчына паднялася на гарышча, але ў пошуках патрэбнай рэчы гераіня натыкнулася на старыя лісты і дзённікі. На яе нарынулі ўспаміны.

Мяркуючы па лёгкай усмешцы на твары жанчыны, яе ўспаміны не нясуць ніякага негатыву. Мінулае запомнілася ёй цёплым, добрым і светлым. У Роквэла наогул усе сюжэты такія.

І кацейка там вядома яшчэ круціцца. Куды ж без яго?🐈

#жывапіс #Роквэл #партрэт #кот
"Мужчына, які стаіць на вуліцы". 1890 г. Чайлд Гасам.

Гасам вядучы імпрэсіяніст ЗША свайго часу. Віды Нью-Ёрка, якія пісаў Гасам, з'яўляюцца аднымі з самых бліскучых відарысаў гарадскога жыцця канца XIX ст. Карціна дакладна ілюструе шум і мітусню, якія так паланілі Гасама падчас знаходжання ў Нью-Ёрку. Атрымліваючы асалоду ад цыгарэты, мужчына падае жэст іншаму мінаку за межамі палатна. Хутчэй за ўсё, гэта прадстаўнік верхняга эшалона нью-ёркскага грамадства. Перад намі момант. Перад намі імпрэсіянізм.

#жывапіс #Гасам #імпрэсіянізм #ЗША
"Нацюрморт з хрызантэмамі". 1900 г. П'ер Агюст Рэнуар.

"Хрызантэмы" падкрэсліваюць яркі стыль і вытанчаны густ Рэнуара. Мастак даволі часта пісаў кветкі, а хрызантэмы карысталіся яго асаблівай любоўю. Кветкавыя карціны Рэнуар пісаў хутка, на адным дыханні. Клод Манэ, напрыклад, укладаў у кожны свой кветкавы нацюрморт схаваны сэнс. Рэнуар жа быў з тых мастакоў, якія проста любуюцца прыгажосцю. Вялікі француз справядліва лічыў, што карціна павінна быць яркай, выпраменьваць радасць.

У серым студзені вельмі не хапае яркіх колераў😒

#жывапіс #Рэнуар #імпрэсіянізм #нацюрморт #кветкі
"Цыган". 1923 г. Хаім Суцін.

Партрэты, якія пісаў Суцін, маюць шмат агульнага. Большасць мадэляў выкананы седзячы, з рукамі на каленях. Рысы асобы і часткі цела мужчын, жанчын і дзяцей моцна скажоныя, скручаныя або падоўжаныя. Цікава адзначыць, што Суцін не ведаў большасці сваіх мадэляў і што партрэты не з'яўляюцца заказнымі. Ён сустракаў людзей проста на вуліцы і да сённяшняга дня яны застаюцца ананімнымі. Ды і наўрад ці хтосьці захацеў бы ўбачыць сябе ў падобным святле за грошы.

#жывапіс #Суцін #экспрэсіянізм #партрэт #Беларусь
"Партрэт дзяўчыны". 1465-70 г. Петрус Крыстус.

Яе называюць фламандскай Монай Лізай. Тое факт. Дзяўчына на партрэце адказвае асноўным гатычным стандартам аб жаночай прыгажосці: доўгая шыя і вузкія плечы падкрэслены каралямі, падоўжаны авал твару - чорнай стужкай, а практычна цалкам выскубаныя бровы (па модзе таго часу) робяць лоб максімальна выцягнутым.

Мастацтвазнаўца Джоэл Аптан даў паэтычнае вызначэнне партрэту: "Адпаліраваная перліна, амаль перламутр, якая ляжыць на чорнай аксамітнай падушцы". Лепш і не скажаш.

#жывапіс #Крыстус #партрэт #МонаЛіза #адраджэнне
"Нью-Ёркскі кінатэатр". 1939 г. Эдвард Хопер.

На палатне імгненне з жыцця нью-ёркскага кінатэатра. Карціна падзелена на дзве часткі. У левай частцы ў паўпустым зале дэманструецца фільм. У правай частцы мы бачым выхад, у якога стаіць працаўніца кінатэатра. Яна сумуе, прыхінуўшыся да сцяны, у дзесяты, а можа і соты раз чакаючы заканчэння фільма. Мадэллю для выявы была жонка мастака.

Сюжэт карціны заснаваны на супрацьпастаўленьні двух светаў і двух станаў. З аднаго боку - паўцёмны кіназала, дзе гледачоў захапіў свет кінаілюзій. З іншага - статычная фігура працаўніцы кінатэатра, якая сімвалізуе рэальны свет, у якім вечныя спадарожнікі чалавека - адзінота, нуда і ўласныя праблемы. Пакуль гледачы пражываюць кінагісторыю, у дзяўчыны ў рэальным свеце час спыніўся. Вабны свет салодкіх мар і безнадзейная рэальнасць.

#жывапіс #Хопер #рэалізм #ЗША #кіно
Валерый Песін🎨

Сучасны вольны мастак. Нарадзіўся ў Менску. Працуе ў авангардысцкім стылі. Піша пейзажы, нацюрморты. Карціны знаходзяцца ў зборах Нацыянальнага мастацкага Музея і Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў у Мінску.

#жывапіс #Песін #авангард
"Вандроўнік над морам туману". 1818 г. Каспар Давід Фрыдрых.

Перад намі самая знакамітая праца мастака. Усё, што трэба ведаць аб мастацкай спадчыне Фрыдрыха: ён стаў першым мастаком, які паспрабаваў дапоўніць пейзажны жанр духоўнымі матывамі. Будучы адзіночкай і мізантропам, Фрыдрых любіў прыроду, сузіранне і разважанні аб нашым месцы ў навакольным свеце.

#жывапіс #Фрыдрых #пейзаж #рамантызм
2024/09/29 11:27:47
Back to Top
HTML Embed Code: