Telegram Web Link
Джой Кэмбэл🎨

Амерыканская мастачка-ілюстратарка жыве ў штаце Вашынгтон. Кэмбэл ужо 40 гадоў займаецца жывапісам і стала вядомай ва ўсім свеце. Яна стварае свае цуда-ілюстрацыі алеем, пастэллю і акрылам.

Малюе Джой практычна адных звяроў, але самай любімай тэмай з'яўляюцца коткі. Яны не толькі на карцінах, але і ў рэале займаюць большую частку яе жыццёвай прасторы. Адсюль і такое глыбокае разуменне звычак і характэрных рыс прадстаўнікоў роду каціных.

Больш работ мастачкі

#жывапіс #Кэмбэл #анімалізм #каты
Сёння прапаную вам віртуальны тур па знакамітай Галерэі Уфіцы. Адзін са старэйшых музеяў Еўропы і адзін са знакаміцейшых у свеце. Знаходзіцца ў Фларэнцыі.

Galleria degli Uffizi

Наведваць лепш з кампутара, а рабіць прагляд на вялікім экране.

#жывапіс #галерэя #музей #Уфіцы #Фларэнцыя #Італія
Восіп Цадкін🎨

Цадкін найбольш вядомы як скульптар, але ён быў яшчэ і мастаком, гравёрам і ілюстратарам. Восіп нарадзіўся ў Віцебску. Вучыўся ў Віцебскім гарадскім чатырохкласным вучылішчы (2 гады вучыўся разам з Маркам Шагалам). Пасля заканчэння вучылішча жыў і вучыўся ў Англіі. Потым перабраўся ў Парыж, дзе стаў адным з плеяды вялікіх жыхароў знакамітага "Вулля". У Першую сусветную ваяваў. Падчас Другой сусветнай з'ехаў у ЗША, але пасля вайны вярнуўся ў любімы Парыж.

Работы Цадкіна выстаўляліся ў Салонах, на выставах у розных гарадах свету. Восіп сябраваў з Пікаса, Мацісам, Мадыльяні. Памёр і пахаваны ў Парыжы. Пасля смерці ў яго доме створаны музей.

#жывапіс #Цадкін #скульптура #Вулей #Віцебск #Беларусь
"Пейзаж са спакусай Св. Антонія". 1520-24 г. Іахім Пацінір і Квенцін Масэйс.

Незвычайна, што ў карціны два аўтары. Пейзаж - Пацінір, фігуры - Масэйс.

Св. Антоній, які адмовіўся ад мірскога і прысвяціў сваё жыццё разважанням, падвяргаўся мноству выпрабаванняў. У цэнтры карціны група з трох куртызанак - увасабленне юрлівасці - спрабуюць спакусіць Святога. Яблык, малпа і ружанец - гэта сімвалы спакусы, граху і пакаяння.

На сярэднім плане кампазіцыі атака дэманаў на Святога ў яго хаціне, а справа - спакуса каралевы і яе фрэйлінаў: некаторыя з іх аголены і купаюцца ў рацэ, іншыя ж балююць на лодцы, і ім прыслугоўвае жаба. На заднім плане Хрыстос. У прытулку на скале пустэльнік пагружаны ў чытанне. Зверху валяцца дэманы. Рака і горад на заднім плане нагадваюць рэальныя пейзажы Мааскай вобласці, дзе жыў Пацінір.

#жывапіс #Пацінір #Масэйс #фламандцы #Адраджэнне
"Апошні пацалунак маці". 1858 г. Шарль Маршаль.

Мы бачым жанчыну, якая аддае сваё дзіця ў так званы "выхаваўчы дом", якія тады пачалі адкрываць па ўсёй Еўропе для маці-адзіночак.

Французскі выхаваўчы дом меў такую сістэму прыёму, пры якой маці не патрабавалася непасрэдна прыносіць дзіцяці. Яна магла пакінуць нованароджанага ў асобным месцы або, як намалявана на карціне, пакласці яго ў спецыяльную нішу каля сцяны дома.

У тыя часы ў жанчыны, якая нарадзіла па-за шлюбам практычна не было іншага выйсця. Бо інакш, ва ўмовах адхіленасці грамадствам, іх абодвух чакала б галодная смерць.

#жывапіс #Маршаль #рэалізм
Аўтапартрэт. 1919 г. Амедэа Мадыльяні.

Вялікага мастака нам падарыла хвароба. У 14 гадоў хлопец злёг з тыфам, які развіўся як ускладненне пасля туберкулёзу. Маці запісала ў дзённіку, што ў пакутах ад ліхаманкі сын трызніў шэдэўрамі італьянскіх майстроў.

Калі хвароба адступіла, хлопчык быў вельмі слабы. Яму дазволілі не хадзіць у школу, і ён змог увесь час прысвяціць жывапісу.

#жывапіс #Мадыльяні #экспрэсіянізм #партрэт
"Бібліятэкар". 1566 г. Джузэпэ Арчымбольда.

Мастак пасля смерці быў на доўгі час забыты. Цікавасць да яго зноў выявілася ў XX ст., калі яго пачалі называць "дзедам сюррэалізму".

Мастак найбольш вядомы партрэтамі з кветак, гародніны і садавіны, але таксама стварыў некалькі партрэтаў і з іншых сабраных разам прадметаў, якія маюць самае прамое стаўленне да натуршчыка. Дадзены партрэт складаецца з прадметаў, наўпрост звязаных з бібліятэкамі - кнігі, кабінетныя фіранкі і хвасты жывёл.

У 1957 г. упершыню была зроблена выснова аб тым, што на партрэце Вольфганг Лазіус, гуманіст і гісторык. Як мяркуецца, карціна можа быць пародыяй на калекцыянераў, больш зацікаўленых у іх набыцці кніг, чым у іх чытанні.

#жывапіс #Арчымбольда #сюррэалізм #бібліятэкар #партрэт
2024/09/29 23:14:47
Back to Top
HTML Embed Code: